• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае адзенне

    Беларускае народнае адзенне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 96с.
    Мінск 1975
    68.79 МБ
    Для беларускага мужчынскага касцюма канца XIX — пачатку XX ст. былі характэрны штаны, якія складаліся з дзвюх полак палатна ці сукна патрэбнай даўжыні. Кожная полка паасобку перакладвалася на дзве роўныя часткі па аснове, знізу сшывалася, а ўверсе абедзве полкі злучаліся пры дапамозе кліноў («крэсла», «садно», «ластаўка», «гузенне» і інш.), якія ўстаўляліся звычайна для зручнасці руху. Прычым і форма кліноў, і спосабы, якімі яны ўшываліся, былі настолькі разнастайнымі, што ўсе нават цяжка ўлічыць. Таму вылучым тыпы штаноў, найбольш харак-
    тэрныя для беларусаў: штаны з ромбападобнай (ці квадратнай) устаўкай, з двума трохвугольнымі клінамі, з адной трохвугольнай устаўкай (рыс. 11).
    Штаны з ромбападобнай устаўкай былі вядомы амаль паўсямесна (карта 12). Устаўка ўяўляла сабой квадратны кавалак палатна адпаведнай велічыні, які ўшываўся ў штаніны вугламі (рыс. 11, а).
    Штаны з двума трохвугольнымі клінамі былі таксама распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але часцей сустракаліся на Магілёўшчыне, а ў некаторых паветах (Магілёўскім, Быхаўскім, Мсціслаўскім) гэты тып мужчынскіх штаноў з’яўляўся пераважаючым (карта 12). Трохвугольныя кліны ўшываліся двума спосабамі. Найбольш архаічны — калі кліны
    Карта 12. Тыпы мужчынскіх штаноў (канец XIX — пачатак XX ст.):
    1—з ромбападобнай ці квадратнай устаўкай; 2—з двума клінамі; 3—з адной трохвугольнай устаўкай; 4 — з круглай устаўкай (а — пераважае, б — бытуе, в — сустракаецца)
    вострымі вугламі ўшываліся ўверсе і ў некаторых выпадках даходзілі да пояса (рыс. 11, б). У пачатку XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымаў спосаб, калі трохвугольныя кліны вострымі вугламі ўшываліся ў штаніны (рыс. 11,б).
    Значна радзей шыліся штаны з адной трохвугольнай устаўкай. Звычайна клін вострым вуглом ушываўся паміж асноўных полак спераду, а ззаду да асновы трохвугольніка прышываўся невялікі кавалак тканіны прамавугольнай формы (рыс. 11, г). Раёны распаўсюджання штаноў такога тыпу знаходзіліся пераважна ў Клімавіцкім, Рагачоўскім, Горацкім паветах Магілёўскай губерні, у Пінскім, Мазырскім і Рэчыцкім паветах Мінскай губерні і ў Ваўкавыскім і Кобрынскім паветах Гродзенскай.
    Апрача пералічаных, беларусам былі вядомы і іншыя тыпы мужчынскіх штаноў. Так, у паўднёва-ўсходняй частцы Віцебскай губерні сустракаліся штаны з круглай устаўкай. Яны былі вельмі шырокімі ў кроку, і, магчыма, з гэтай прычыны іх называлі «крокламі», «кроквамі». Як паведамляюць інфарматары, гэты тып штаноў быў характэрны для больш ранняга часу і ў пачатку XX ст. сустракаўся рэдка. Трэба заўважыць, што і наяўнасць кліноў, і велічыня іх вызначаліся шырынёй матэрыялу. Этнаграфічныя даныя сведчаць, што ў тых выпадках, калі матэрыял быў дастаткова шырокім, штаны шыліся без уставак І0.
    10	Архіў ІМЭФ АН БССР, ф. 6, воп. 11, спр. 247, л. 4: спр. 261, л. 4; спр. 406, л. 6; спр. 408, л. 5; спр. 411, л. 6.
    У разглядаемы перыяд мужчынскія штаны на Беларусі шыліся пераважна на поясе (каўняры) шырынёй прыкладна 3—4 см, які зашпільваўся на гузікі (касцяныя ці медныя) або на драўляную палачку. Такія штаны, як адзначае Нікіфароўскі, на Віцебшчыне называліся «каўняровымі» н.
    «Бескаўняровыя» штаны, г. зн. тыя, што трымаліся на шнурку, працягнутым у паяснічную абшыўку, былі характэрны для больш ранняга перыяду і ў канцы XIX — пачатку XX ст. шырокага распаўсюджання не мелі і сустракаліся ў асноўным на Палессі.
    У Беларусі мужчынскія штаны называліся па-рознаму: «штаны», «порты», «нагавіцы», «ганавіцы», «суконнікі», «учкуры» і інш. Найбольш характэрны тэрмін «штаны», які быў амаль паўсямесна распаўсюджан на тэрыторыі Беларусі і нярэдка з’яўляўся пераважаючым.
    Некаторыя з тэрмінаў мелі лакальнае значэнне. Так, «нагавіцы», ці «ганавіцы», па нашых матэрыялах, бытавалі ў асноўным на тэрыторыі Гродзенскай губерні, у некаторых паветах Віленскай (Віленскі, Ашмянскі, Лідскі) і заходніх паветах Мінскай губерняў. Назва «суконнікі» найбольш характэрна для Магілёўскай і поўдня Мінскай губерняў. Тэрмін «учкуры» сустракаецца ў Бабруйскім, Рэчыцкім, Мазырскім паветах Мінскай губерні і хутчэй за ўсё запазычан ад украінцаў. Цікава адзначыць, што ні адзін з адзначаных тэрмінаў не сустракаецца ў матэрыялах больш ранніх часоў. Выключэннем з’яўляецца толькі назва «порты», але і яна азначае не штаны, а хутчэй за ўсё адзенне наогул. Так, у Ніканаўскім летапісе гаворыцца: «РІ езднша порты своя с плеч спуіцаюіце» .
    У дакументах пачынаючы з XVI ст. пры апісанні мужчынскага адзення заможных сустракаецца тэрмін «шаравары» І3, а калі пералічваецца адзенне простага народа, штаны не адзначаюцца н. Гэта дае падставу меркаваць, што штаны як адзін з элементаў мужчынскага касцюма з’явіліся пазней, чым сарочка.
    Здаўна абавязковай прыналежнасцю мужчынскага касцюма беларусаў з’яўляўся пояс («крайка», «акрайка», «кушак», «каснік» і інш.).
    М. Я. Нікіфароўскі пісаў, што з’яўленне на людзях «без шапкі і басанож не здзівіць ста-
    11 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонародного жнтья-бытья..., стар. 106.
    12 Гл. у кн.: Опыт об одежде, оружнн, нравах, обычаях н степенн просвеіцення славян. СПб, 1832, стар. 32.
    13 АВАК, т. XVII, 1890, стар. LXVII.
    14 Там жа, т. VI, Внльно, 1872, стар. 43, 65, 66;
    там жа, т. II, 1867, стар. 266 і інш.
    ронніх так, як з’яўленне без апаяскі» 1 ’. Поясам падпяразвалі сарочкі, а таксама верхняе адзенне. У адрозненне ад жаночага касцюма, дзе пояс хутчэй за ўсё з яўляўся адным з элементаў упрыгожання, у мужчынскім касцюме ён перш за ўсё меў практычнае значэнне. Гэта пацвярджае, напрыклад, дакумент першай палавіны XVI ст., у якім гаворыцца, што ў выніку няшчаснага выпадку «абарваўся пояс і загінуў мяшок з грашыма» І6. Відаць, мелася на ўвазе «каліта» (невялікі мяшочак, куды хавалі грошы, тытунь і дробныя рэчы і насілі на поясе яшчэ і ў канцы XIX—пачатку XX ст.). На поясе насілі нож у чахле і іншыя неабходныя прадметы.
    У залежнасці ад матэрыялу паясы можна падзяліць на суконныя і паўсуконныя. Суконныя ўжываліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі, паўсуконныя (аснова ільняная, уток суконны)
    15 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонародного жнтья-бытья..., стар. 107.
    16 АВАК, Т. VI, 1872, стар. 60.
    Рыс. 11. Тыпы мужчынскіх штаноў:
    a— з ромбападобнай устаўкай, Пружанскі п. Гродзенскай губ.; б, в — з двума трохвугольнымі ўстаўкамі, адпаведна Мсціслаўскі і Быхаўскі п. Магілёўскай губ.; г — з адной трохвугольнай устаўкай, Рэчыцкі п. Мінскай губ.
    Карта 13. Тыпы паясоў па спосабу вырабу (канец XIX — пачатак XX ст.):
    1 — тканыя; 2 — плецень.я; 3—вяааныя; 4— скураныя (а — псраважае, б — бытуе, в — сустракаецца)
    часцей сустракаліся на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай і ва ўсходніх раёнах Мінскай губерняў.
    Па спосабу вырабу паясы дзеляцца на тры тыпы: плеценыя, тканыя і вязаныя (карта 13; дадатак, XXXII).
    Найбольш старажытнымі з’яўляюцца плеценыя паясы. Яны былі вядомы на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Плялі іх рознымі спосабамі: «на назе», «на вілачцы», «на сцяне», пры дапамозе катушкі і інш. 17 Плеценыя паясы былі плоскімі і круглымі. Пры пляценні «на сцяне», «на назе», «на вілачцы» атрымліваліся плоскія паясы шырынёй прыкладна ад 2,5 да 5,5 см.
    17 Н. Н. Лебедева. Пряденне н ткачество восточ-
    ных славян. У кн.: Восточнославянскнй сборннк. М.,
    1956, стар. 499—509.
    Круглыя пляліся пры дапамозе катушкі (драўляная калодачка цыліндрычнай формы), у адтуліну якой апускалі рознакаляровыя ніткі, a зверху забівалі чатыры тонкія цвічкі ці шпількі, пры дапамозе якіх і плялі паясы. Круглыя паясы часта называлі кручанымі. Такія паясы выяўлены намі на ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Круглыя паясы былі вядомы і рускім І8.
    Самымі распаўсюджанымі на ўсёй тэрыторыі Беларусі былі тканыя паясы. Вырабляліся паясы разнастайнымі спосабамі: на дошчачках, на нітах, на бёрдачках і інш.19 і былі роз-
    18	Русскне. Нсторнко-этнографяческнй атлас. М., 1967, стар. 240.
    19	Н. Н. Лебедева, Пряденне н ткачество..., стар. 504—509.
    най шырыні — прыкладна ад 3 см да 20 см і больш.
    Вязаныя паясы, як сведчаць этнаграфічныя крыніцы, мелі ў Беларусі лакальнае распаўсюджанне. Яны бытавалі ў асноўным у Мазырскім, Пінскім, Рэчыцкім паветах Мінскай губерні, Клімавіцкім і Сенненскім паветах Магілёўскай губерні. Вязаліся яны заўсёды з аднакаляровых суконных нітак пераважна чырвонага колеру. Шырыня іх дасягала 15— 26 см. Даўжыня была прыблізна ад 2 да 3 і больш метраў. Пояс абкручвалі вакол таліі 2—4 разы і завязвалі збоку ці наперадзе бантам, радзей вузлом. Канцы пояса звычайна ўпрыгожвалі рознакаляровымі кутасамі, якія звісалі ўніз і даходзілі да каленяў.
    У многіх месцах Беларусі пояс меў абрадавае значэнне, асабліва ў вясельным абрадзе. Са старажытных часоў нявеста ў час вяселля абдорвала паясамі радню жаніха 20. У Беларусі пояс прыносіўся як ахвяра царкве ці касцёлу21. 3 поясам былі звязаны розныя павер і, замовы і заклінанні.
    Пояс шырока выкарыстоўваўся ў быце беларускага народа, напрыклад пры спавіванні дзяцей. На Беларусі вядомы звычай, калі бабка, першы раз ідучы на адведкі да парадзіхі, апрача апялюшак, несла і пояс. Вялікай роллю, якую ігралі паясы ў народным быце, тлумачыцца іх піырокі выраб і багатае мастацкае афармленне.
    Беларускі пояс звычайна ўпрыгожваўся разнастайным арнаментам (ромбы, квадраты, зорачкі, паскі і інш.) у розным каляровым спалучэнні. Як сведчаць этнаграфічныя матэрыялы, побач са шматкаляровымі паясамі беларусы амаль паўсюдна насілі і аднатонныя паясы, пераважна чырвоныя, сінія, зялёныя. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаліся святочныя паясы. Нярэдка адзін святочны пояс служыў некалькім пакаленням і з’яўляўся яркім прыкладам вялікага майстэрства беларускіх жанчын-сялянак.
    Акрамя паясоў, беларускія сяляне насілі скураныя рамяні («рэмень», «папруга», «дзяга», «дзяжка»). У бяднейшых сялян гэта часцей былі самаробныя нешырокія рамяні з сырамятнай скуры. Куплёныя рамяні, нярэдка шырокія з металічнай спражкай, былі ў асноўным у заможных сялян.
    Даволі пашыраным на Беларусі быў комплекс мужчынскага адзення з безрукаўкай
    («спанцэрка», «жылетка», «чулейка» і інш.). Па нашых матэрыялах, найбольш пашыран ён быў на захадзе Беларусі (Гродзенская, паўднёвы ўсход Віленскай і захад Мінскай губерняў). На астатняй тэрыторыі гэты комплекс быў прадстаўлен некалькі нераўнамерна, а ў асобных паветах (Гарадоцкі, Лепельскі Віцебскай, Барысаўскі Мінскай, Мсціслаўскі і Чэрыкаўскі паветы Магілёўскай губерняў) адсутнічаў увогуле. На ўсходзе Беларусі комплекс з безрукаўкай абавязкова дапаўняў пояс, а ў радзе месц, асабліва на захадзе, пояс адсутнічаў.