Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
72 Архіў Усесаюзнага геаграфічнага таварыства СССР,
разрад 20, воп. 1, спр. 12.
Каўнер кашуль на леваўзбярэжжы, напрыклад, у такой буйной вёсцы, як Даманавічы, і яе наваколлі, часцей за ўсё рабіўся шырокім, з брыжамі. У вышытым узоры, які ў пачатку XX ст. амаль зусім выцесніў узорнае затыканне, на праваўзбярэжжы пераважалі буйныя яркія кветкі — макі, на леваўзбярэжжы — болып дробныя, якія звязваліся ў пэўную кампазіцыю.
Паўночна-заходні этнаграфічны раён ахоплівае большую частку захаду Віцебскай вобласці, паўночную частку Гродзенскай і паўночна-заходнюю Мінскай абласцей, г. зн. большую частку міжрэчча Нёмана і Заходняй Дзвіны. На думку сучасных беларускіх этнографаў, тут з даўніх часоў праходзіў працэс абеларушэння літоўцаў, аб чым сведчаць тапаніміка і іншыя прамыя і ускосныя факты .
Са свайго боку адзначым, што жаночы касцюм паўночна-заходняга раёна рэзка кантрастуе з палескім, хоць і складаецца з адных і тых жа частак. У гэтым комплексе ў канцы XIX — пачатку XX ст. прадметы жаночага касцюма амаль зусім не ўпрыгожваліся ні натыканнем, ні вышыўкай, ні аплікацыяй. Гранічна сціплымі былі і дадатковыя здымныя ўпрыгожанні. Гэта, відаць, нельга растлумачыць толькі раннім пранікненнем у вёску гарадской моды, а трэба звязваць са старажытнымі этнічнымі традыцыямі. Аб гэтым жа сведчыць і бытаванне тут са старажытнасці тунікападобнага крою кашулі і шырокае распаўсюджанне крою кашуль з «прырамкамі», характэрнага для прыбалтыйскіх народаў.
Традыцыйная жаночая кашуля ў канцы XIX — пачатку XX ст. у гэтым комплексе, як правіла, з’яўлялася споднім адзеннем. Яна была тунікападобнага крою, без рукавоў або з кароткімі, да локця, рукавамі. Там, дзе на кашулю не прынята было надзяваць блузку, яе шылі на гестцы, з доўгім прамым рукавом без манжэты. Фартух у гэтым комплексе не з’яўляўся абавязковым. Яго надзявалі толькі ў час працы і шылі звычайна са старога адзення або з кавалкаў грубога палатна, таму фартухі не прынята было ўпрыгожваць.
Ужо ў першай палавіне XIX ст. у паўночназаходнім раёне не насілі намітак (наміткай тут называлі тонкае палатно, прызначанае для ручнікоў). Звычайна павязвалі галаву дзвюма хусткамі рознай якасці. На Полаччыне зафіксаван своеасаблівы галаўны ўбор, які сумяшчае чэпчык і хустку, для чаго хустка складвалася па памеру галавы ў выглядзе шапачкі і сшывалася. 3 явіўся такі ўбор, паводле сцвярджэння Г. С. Маславай, пад уплывам рускага гарадскога
73 М. Я. Грннблат. Белорусы, стар. 144—173.
насельніцтва. Падобныя ўборы, якія развіліся з хусткі, пад назвай «наколка», «сколка» ў XIX ст. распаўсюдзіліся ў мяшчанскім асяроддзі ў Расіі 74.
Характэрнай асаблівасцю паўночна-заходняга касцюма было шырокае выкарыстанне для пашыву адзення даматканага палатна або куплёных тканін, з якіх шылі кашулі, безрукаўкі, спадніцы, верхняе адзенне. Паўночная Беларусь здаўна з’яўляецца раёнам развітага ільнаводства. Лён у канцы XIX — пачатку XX ст. становіцца добра аплачваемай таварнай культурай, таму многія сялянскія гаспадаркі пашыралі яго пасяўныя плошчы. Селяніну было выгадна прадаць сваю сыравіну і набыць параўнальна танныя фабрычныя тканіны. Ужыванне ў сялянскім побыце паркалю, каленкору, корту, альпагі дыктавалася, такім чынам, не толькі і не столькі запатрабаваннямі моды, колькі эканамічнымі меркаваннямі.
Для будзённых рабочых спадніц матэрыял часцей за ўсё ткалі з ільняных нітак у чорную і шэрую клетку самых разнастайных памераў і форм. «Шарачковы» колер спадніц (тут і палатняныя, і паўсуконныя называлі спадніцамі) гарманіраваў з кофтамі са стракатага паркалю.
Для паўночна-заходняга касцюма было характэрна верхняе адзенне прамога, халатападобнага крою, пашытае з тоўстага палатна ці паўсукна.
У пачатку XX ст. даволі шырока ўваходзяць ва ўжытак безрукаўкі з адбеленага палатна, якія выконвалі ролю ліфа, таму што насілі іх пад кофтай.
Для касцюма гэтага раёна побач з плеценым з лыкаў абуткам характэрны быў старажытны славянскі абутак з сырамятнай скуры. У некаторых месцах, галоўным чынам у беларускіх паветах Віленскай губерні, ён з’яўляўся асноўным відам абутку.
Касцюм паўночна-заходняга раёна не меў такога багацця відаў і форм, як на Палессі. Ен быў параўнальна аднародным і зазнаў моцны ўплыў гарадской моды.
Падняпроўскі касцюм быў распаўсюджан на ўсёй тэрыторыі сучаснай Магілёўскай вобласці, ва ўсходняй частцы Віцебскай і Мінскай абласцей.
Па раду асаблівасцей ён уяўляе сабой як бы пераходны тып ад палескага да паўночна-заходняга. У гэтым касцюме клятчаты малюнак андаракаў спалучаўся з яркай палескай расфарбоўкай. Звычайна па чырвоным фоне ткаліся клеткі разнастайнага памеру. Характэрнай жа
74 Г. С. М а с л о в а. Народная одежда русскнх, украннцев іі белорусов, стар. 666.
асаблівасцю падняпроўскага касцюма з’яўляецца спадніца з прышыўным кабатам. Суконная, нярэдка аднатоннай расфарбоўкі (зялёная, бардовая і інш.), яна прышывалася да безрукаўкі, часцей палатнянай, радзей з прыгожых куплёных матэрыялаў і ўпрыгожвалася галуном. Ніжняя палавіна пярэдняга палотнішча спадніцы была суконнай, тады як верхняя, што прыкрывалася фартухом,— палатнянай. У радзе вёсак у пачатку XX ст. памяталі яшчэ расхінную панёву і звычайныя андаракі называлі іншы раз панёвамі.
Затканы або вышыты фартух быў абавязковым кампанентам дадзенага касцюма. Тканым і вышытым арнаментам у дастатковай ступені ўпрыгожвалася і кашуля. Для кашуль характэрны і больш старажытны паліковы крой і больш позні — крой з гесткай. У адной і той жа жанчыны можна было знайсці кашулі і таго і другога крою, як у адной і той жа сям’і меліся суконныя армякі прамога крою (у мужчын) і світы (у жанчын), у якіх спінка ў таліі падразалася і збіралася ў зборкі, тады як пярэднія полкі заставаліся цэлымі. Найбольш тыповымі для падняпроўскага касцюма было верхняе адзенне з падразной спінкай.
У канцы XIX — пачатку XX ст. у касцюме Падняпроўя бытавалі ручніковыя галаўныя ўборы, хоць агульны выгляд касцюма ў гэты перыяд характарызавалі не яны, а хусткі самага разнастайнага памеру, расфарбоўкі і спосабаў павязвання.
У жаночым касцюме Падняпроўя не назіралася такога адзінства, як у касцюме паўночназаходняга раёна. Па роду своеасаблівых адзнак тут некалькі выдзяляюцца паўночныя раёны, што ляжаць бліжэй да Віцебска, і цэнтральнабеларускія (Случчына).
Комплекс жаночага адзення Віцебшчыны адрозніваецпа ад уласна падняпроўскага касцюма наяўнасцю палатнянага верхняга адзення пераважна прамога крою і перавагай палатняных і паўсуконных матэрыялаў для вырабу ўсіх відаў адзення.
Цэнтральнабеларускі комплекс характарызуецца своеасаблівым жаночым галаўным уборам— чапцом (каптуром) з вушкамі, які можна было насіць, не надзяваючы зверху наміткі або хусткі. Суконнае верхняе адзенне, якое называлася тут халатам, шылася звычайна з адразной спінкай, ніжняя частка якой ля пояса збіралася ў зборкі або складкі. Жаночы андарак нярэдка шылі з папярочнага палотнішча. Пры падобным кроі да ніжняй часткі ў шырыню палотнішча прышывалася паўпалотнішча. Часцей за ўсё па чырвоным фоне андарака ішлі папярочныя неарнаментаваныя палосы рознага колеру, амаль аднолькавыя па памеру.
Фартухі ў радзе месц былога Слуцкага павета шылі не з белага, а з пафарбаванага палатна або фабрычнага цёмнага паркалю. Для ўпрыгожвання фартухоў, кашуль і спадніц шырока выкарыстоўвалі самаробныя або куплёныя карункі (дадатак, II).
Безрукаўкі шылі звычайна доўгія, неадразныя; ніжняя частка ў іх або закладвалася ў бантовыя складкі ззаду і з бакоў, або разразалася. Безрукаўкі свабоднага крою з чорнага сукна не ўпрыгожваліся, пашытыя ж з каляровых тканін
на грудзях расшываліся шаўковымі стужкамі ці ніцямі.
Цэнтральнабеларускі комплекс, як відаць, арганічна блізкі не толькі падняпроўскаму, але мае шмат агульных рыс з палескім.
Як паказвае прыведзены матэрыял, размежаванне розных тыпаў жаночага касцюма праведзена на аснове другарадных паказчыкаў. Гэта выклікана тым, што жаночы касцюм ў цэлым у асноўным аднародны на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
МУЖЧЫНСКІ КАСЦЮМ
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
Г"ужчынскі касцюм беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX ст.
ДД xwl менш разнастайны, чым жаночы. s ч ^s'[ Асноўныя яго формы былі агульныдля ўсіх усходнеславянскіх наро-
даў, што пацвярджаюць і назвы: сарочка, штаны, пояс, шапка, якія захаваліся ў рускіх, украінцаў і беларусаў да цяперашняга
часу.
3 цягам часу ў залежнасці ад канкрэтных
гістарычных умоў мужчынскі касцюм відазмяняўся, удасканальваўся. Асабліва значныя змены адбыліся ў парэформенны перыяд. Рост капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы, адыходніцтва, якім пераважна займаліся мужчыны, развіццё гандлсвых сувязей паміж горадам і вёскай абумовілі эвалюцыю мужчынскага касцюма. Паступова ў быт сялян пранікае адзенне з фабрычных матэрыялаў, якое спачатку было выхадным. У час вялікіх свят і народ-
ных гулянняў вясковыя хлопцы апраналіся часта ў куплёны касцюм, белую накрухмаленую
сарочку, картуз ці фетравы капялюш, хромавыя боты і паліто. Аднак ужыванне фабрычных матэрыялаў і ступень забяспечанасці адзеннем знаходзіліся ў прамой залежнасці ад маёмаснага становішча сям’і. Найбольш заможныя сяля-
не мелі па некалькі штодзённых і святочных касцюмаў з дарагіх матэрыялаў. Бедныя ж толькі ў рэдкіх выпадках куплялі танны паркаль, корт і г. д. Нягледзячы на гэтыя змены, мужчынскі касцюм беларусаў канца XIX — пачатку XX ст. яшчэ шмат у чым захоўваў сваю этнічную спецыфіку.
Аснову традыцыйнага комплексу мужчынскага адзення беларусаў складалі сарочка і штаны, якія дапаўняліся іншымі элементамі. Самы распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі комплекс складаецца з сарочкі, штаноў і пояса.
Адным з самых неабходных элементаў мужчынскага касцюма беларусаў з даўніх часоў з’яўляецца сарочка (кашуля, рубаха). У другой палавіне XIX і пачатку XX ст. яе шылі з даматканага палатна і ў рэдкіх выпадках з фабрычных тканін.
Палатно для мужчынскіх сарочак, як і для жаночых, ткалася «ў проста», г. зн. у два ніты. Гэта самы старажытны і найбольш просты спосаб перапляцення нітак асновы і ўтка. Палатно, вытканае ў два ніты, звычайна гладкае і без узораў. У адрозненне ад жаночых для мужчынскіх сарочак часта ўжывалі палатно ніжэйшага гатунку. Нават святочныя сарочкі не заўсёды былі кужэльнымі і, як адзначаюць інфарматары, часцей з’яўляліся прыналежнасцю маладых мужчын і хлопцаў.