• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае адзенне

    Беларускае народнае адзенне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 96с.
    Мінск 1975
    68.79 МБ
    Шылі мужчынскія сарочкі ўручную ў дзве ці больш полак у залежнасці ад шырыні палатна. Як паведамляюць інфарматары, сяляне ткалі нешырокае палатно — прыкладна 40—50 см, радзей 60—70 см. Шырыня палатна залежала ад шырыні бёрда, а таксама і ад якасці пражы. Кужэльная пража была тонкай, і таму для ткання кужалю бралі больш шырокае бёрда — у 12, 14 і больш пасмаў. Пража з пачосся (абдзіркі, вяршкі, зрэб’е) была больш тоўстая, і ткалі яе часцей у 8, 10 пасмаў.
    Агульным для ўсіх тыпаў мужчынскіх сарочак з’яўляецца наяўнасць рукавоў, каўняра (адкладнога ці стаячага) і падаплёкі (падапліка) — прамавугольнага кавалка палатна, які прышываўся з унутранага боку да каўняра і даходзіў прыкладна да сярэдзіны спіны. Падаплёка ў мужчынскіх сарочках мела чыста практычнае значэнне.
    На тэрыторыі Беларусі другой палавіны XIX — пачатку XX ст. можна выдзеліць наступныя тыпы сарочак па крою: тунікападобны, з палікамі, на гестцы і з плечавымі швамі (рыс. 10).
    Самай старажытнай з’яўляецца сарочка тунікападобнага крою. Яна была вядома яшчэ старажытным рымлянам, славянам, літоўцам і
    іншым народам '. Тунікападобная мужчынская сарочка была суцэльнай і без швоў на плячах. Аснову яе, як і жаночай, складала адна полка палатна адпаведнай даўжыні, якая перагібалася па ўтку на дзве роўныя часткі. На лініі перагібу рабілася адтуліна для галавы. Да бакоў на ўзроўні пляча прышываліся рукавы, а ніжэй, паміж асноўных полак, калі яны былі недастатковай шырыні, устаўляліся бакавыя кліны (прамыя ці касыя). Звычайна ў такіх выпадках адна полка палатна разразалася па аснове на дзве роўныя часткі.
    Такі тып сарочак у канцы XIX і пачатку XX ст. быў вядомы на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а на ўсходзе, асабліва ў Быхаўскім, Чэрыкаўскім, Гомельскім паветах Магілёўскай губерні і Бабруйскім павеце Мінскай губерні, з'яўляўся пераважаючым (карта 10). У многіх месцах ту-
    1	Б. A. К у ф т н н. Матернальная культура русской меіцеры, ч. 1. М„ 1926, стар. 23; Г. С. Маслова. Народная одежда русскнх, украннцев н белорусов. У кн.: Восточнославянскнй сборннк. М., 1966, стар. 581—585; М. Г. В е л е в a, Е. Н. Лепавцова. Народная одежда болгар в Северной Болгарня в XIX н начале XX вв. Софня, 1961, стар. 19; М, К. С л а в а. Культурно-нсторяческне связн прнбалтвйскнх народов по данным одежды. М., 1964, стар. 3.
    нікападобная сарочка пачала ўжо выходзіць з моды і стала прыналежнасцю старых.
    Сарочка з палікамі агульнаславянская. Апрача беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, яна вядома таксама і палякам, і чэхам 2. Палікі ў мужчынскіх сарочках, як і ў жаночых, ушываліся на плячах паміж асноўнымі полкамі, што рабіла сарочку занадта шырокай, таму, як правіла, вакол шыі яна збіралася ў зборку. Палікі прышываліся па ўтку і, як і ў жаночых сарочках, былі двух тыпаў: прамавугольныя і трапецападобныя. На ўсёй тэрыторыі Беларусі пераважалі палікі прамавугольнай формы. Толькі на ўсходзе ў асобных месцах (Мазырскі і Бабруйскі паветы Мінскай губерні) былі вядомы палікі трапецападобнай формы.
    Паліковыя сарочкі часцей за ўсё сустракаліся на Палессі. Сам жа тэрмін «палік» меў шырокае распаўсюджанне, але быў больш характэрны для паўднёвых, паўднёва-ўсходніх і цэнтральных раёнаў Беларусі. На Палессі побач з назвай «палік» шырока бытаваў тэрмін «вустаўка». На захадзе (Гродзенская, Віленская губерні), апрача вустаўкі, была пашырана назва
    2	Г. С. М а с л о в а. Народная одежда русскнх, укравнцев н белорусов, стар. 582—586.
    Рыс. 10. Тыпы мужчынскіх сарочак:
    a — тунікападобная з нізкім каўняром, Ігуменскі п. Мінскай губ.; 6— тунікападобная са стаячым каўняром (косаваротка), Бабруйскі п. Мінскай губ.; в— тунікападобная з адкладным каўняром, Быхаўскі п. Магілёўскай губ.; г — з палікамі, Віленскі п. Віленскай губ.; д, е — на гестцы, Мінскі п. Мінскан губ.
    Карта 10. Тыпы мужчынскіх сарочак (канец XIX — пачатак XX ст.):
    1 —тунікападобная;	2— паліковая; 3—з гесткай; 4— з плечавымі швамі (а— пераважае, б— бытуе,
    в — сустракаецца)
    «прырамак», відаць, запазычаная ў палякаў, дзе сарочка з прырамкамі (pryramek) была пераважаючай 3.
    У другой палавіне XIX — пачатку XX ст. у Беларусі былі вядомы мужчынскія сарочкі, у якіх на плячах нашываліся паскі тканіны прамавугольнай формы. Называліся яны звычайна наплечнікамі4, на Гродзеншчыне нарамёнамі (польск. na гатіопа — наплечнікі). Аднак даволі часта, відаць, па традыцыі, наплеч-
    3 Franciszek Klonowski. Stroj warminski. Wroclaw, 1960, стар. 21; Janusz S w i e z y. Stroj podlaski. Wroclaw, 1958, стар. 12 i інш.
    4 H. Я. Ннк нфо ровскнй. Очеркн простонародного жптья-бытья в Внтебской Белорусснн. Внтебск,
    1895, стар. 103.
    нікі называліся і вустаўкамі, і прырамкамі. Сарочкі такога тыпу мелі ў XIX ст. шырокае распаўсюджанне і ў прыбалтыйскіх народаў5.
    Сарочка на гестцы прыйшла ў беларускую вёску з горада. Такія сарочкі, як сведчаць матэрыялы экспедыцый, насіла пераважна моладзь. Палатняная мужчынская сарочка на гестцы шылася звычайна адразной на спіне. Ніжняя, адразная частка была больш шырокай за кошт бакавых кліноў і таму збіралася ў зборкі, або проста па цэнтру закладвалася ўнутраная складка. Сарочкі з тонкага паркалю шыліся адразнымі на грудзях і спіне.
    5	М. К. С л а в а. Культурно-нсторнческне связн..., стар. 3—4.
    Сарочка з плечавымі швамі была новай з’явай у вёсцы пачатку XX ст. і спарадычна сустракалася на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У першыя дзесяцігоддзі XX ст. у вёсцы пачалі ўжывацца сарочкі тыпу гімнасцёрак з нагруднымі кішэнямі (дадатак, XXIV, в).
    Па форме каўняра мужчынскія сарочкі можна падзяліць на тры тыпы. Першы — сарочкі з акруглым выразам вакол шыі, які абшываўся вузкім паскам матэрыялу шырынёй 1—2 см. 3 такім каўняром шыліся пераважна тунікападобныя сарочкі. У народзе іх часта называлі «галаплечкі», Каўнер такога тыпу з’яўляецца найбольш старажытным, але ў канцы XIX — пачатку XX ст. сустракаўся яшчэ часта. Пераважна сарочкі з такім каўняром насілі мужчыны пажылога ўзросту.
    Другі тып — сарочкі з адкладным каўняром. Як лічаць даследчыкі, гэта таксама старажытны тып.
    Трэці тып — сарочкі з высокім стаячым каўняром. Такі каўнер мог мець разрэз ці па цэнтру, ці з левага боку. Апошнія, так званыя косавароткі часта тунікападобнага пакрою, прыйшлі ў Беларусь ад рускіх. У даследуемы перыяд асабліва распаўсюджаны былі косавароткі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях.
    Усе тыпы сарочак, за выключэннем косавароткі, мелі прамы разрэз (пазуху) па цэнтру, даўжыня якога дасягала часам 35—40 см. Завязваўся каўнер вузкай тасьмой, стужкай або проста невялічкім паскам матэрыялу. Для святочных сарочак ужываліся чырвоныя стужкі. Гэты спосаб завязвання каўняра агульнаславянскі: ён быў вядомы ўкраінцам, палякам, балгарам. Мужчынскія сарочкі зашпільваліся і на гузікі, куплёныя або самаробныя з ільняной пражы.
    Рукавы ў сарочак былі двух тыпаў: прамыя («калошкі») і на манжэтах («манкеты», «абшыўкі», «чэхлікі», «каўнерцы», «каўнерыкі»), У вывучаемы перыяд найбольш пашыраны былі рукавы на манжэтах. Ніз рукава збіраўся ў зборкі і прышываўся да манжэты. Прамы рукаў заканчваўся свабодна: ён звычайна ўжываўся ў паўсядзённых і сподніх сарочках. Для ўсіх тыпаў сарочак быў характэрны нешырокі рукаў.
    Як паказала картаграфаванне, для адзення беларусаў другой палавіны XIX і пачатку XX ст. былі характэрны доўгія, амаль да каленяў сарочкі. Насілі іх навыпуск, паверх штаноў і абавязкова падпяразвалі поясам. Без пояса сарочкі насілі толькі ў выключных выпадках: звычайна летам у час працы ў полі ці на балоце.
    Спосаб нашэння сарочкі навыпуск — з’ява агульнаславянская. Апрача беларусаў, ён вядо-
    мы рускім б, украінцам (поўнач і захад Украіны), балгарам 7, палякам 8. У радзе месц у Беларусі сарочку ўбіралі ў штаны. Такі спосаб нашэння сарочкі быў характэрны для маладых мужчын і хлопцаў. Як паказалі архіўныя матэрыялы, ён меў неаднолькавае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі і часцей за ўсё сустракаўся на Захадзе, а ў асобных паветах (Гродзенскі, Ваўкавыскі, Слонімскі Гродзенскай і Лідскі Віленскай губерняў) з’яўляўся нават пераважаючым (карта 11).
    Штаны шыліся з палатна, сукна, паўсукна і фабрычных матэрыялаў. Для штаноў ужывалася звычайна тканіна ніжэйшага гатунку (зрэбніна), вытканая ў 8—10, радзей у 12 пасмаў. У асноўным для штаноў ткалі чатырохнітовы матэрыял саржавага перапляцення (у рады і «ёлачку») 9.
    У раёнах, пагранічных з Украінай, у прыватнасці на паўднёвым захадзе, матэрыял, вытканы ў чатыры ніты, называлі «чынаваціна», на Віцебшчыне — «рабізна», у паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі — «радавы».
    У радзе месц Віцебскай, Магілёўскай, паўночных раёнах Мінскай губерняў побач з чатырохнітовай для штаноў ужывалася і трохнітовая тканіна. У паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі штаны шыліся з двухнітовага матэрыялу.
    Палатно ткалася пераважна белага колеру, але, як сведчаць архіўныя матэрыялы, белыя палатняныя штаны ў пачатку XX ст. у большай ступені былі вядомы на поўдні Мінскай, у Магілёўскай і паўднёва-ўсходніх паветах Віцебскай губерняў. Насілі іх пераважна мужчыны пажылога ўзросту. У гэты перыяд для мужчынскіх штаноў вельмі часта палатно ткалася ў паскі або клеткі, дзе белыя ніткі перамяжаліся з шэрымі, чорнымі. Такія штаны часта называлі шарачковымі. Палатняныя штаны насілі звычайна летам, але вельмі часта, асабліва беднякі, у зімовую пару надзявалі двое палатняных штаноў.
    Суконныя штаны насілі пераважна зімой. У летнюю пару іх надзявалі толькі па святах і шылі з болып тонкага сукна. Хатняе сукно было часцей шэрае, але зрэдку для святочных штаноў яго фарбавалі ў карычневы ці чорны колер.
    6	Г. С. М а с л о в а. Народная одежда русскнх, украннцев н белорусов, стар. 590.
    7	М. Г. Велева, Е. РІ. Лепавцова, Народная одежда болгар..., стар. 19.
    8	Tadeusz Seweryn. Stroj krakowiakow wschodnich. Wroclaw, 1960, стар. 49.
    9	Спосаб ткання ў чатыры ніты найбольш распаўсюджаны ў беларусаў. Ім можна было выткаць тканіну розных узораў. Гэта залежала ад спосабу накідання асновы ў ніты.
    Карта 11. Спосаб нашэння мужчынскай сарочкі (канец XIX — пачатак XX ст.):
    1 —навыпуск з поясам; 2— навыпуск без пояса; 3 — увабраныя ў штаны (а — пераважае, 6 — бытуе, о сустракаецца)
    3 фабрычных матэрыялаў штаны шыліся рэдка. Звычайна такія штаны набывалі для свят маладыя хлопцы і мужчыны з багатых сямей.