Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
ской губерннн, кн. 2. Могнлев, 1884, стар. 307.
ЬА. С. Дембовецкнй. Опыт опясання Могнлевской губерннн, кн. 2, стар. 306.
лася зусім белай, Але так старанна адбельвалі аўчыны для святочнага адзення (асабліва жаночага). Звычайна ж аўчыны толькі вымочвалі, і яны мелі жоўты колер.
У беларусаў у канцы XIX ст. побач з адбельваннем было вядома і дубленне аўчын. Гэты спосаб даволі прымітыўны. Настойвалі дубовую, яловую, часам лазовую кару (у залежнасці ад пажаданага колеру); калі вада рабілася цёмнай, туды на суткі ці больш клалі аўчыны. Аднак шырокага распаўсюджання ў гэты перыяд дубленне аўчын не мела. Напрыклад, на Магілёўшчыне, як адзначае А. Дэмбавецкі, дубілі аўчыны толькі ў Гомельскім павеце |о.
У адрозненне ад плечавога жаночага і мужчынскага адзення, якое шылі ўручную самі жанчыны, верхняе адзенне шылася толькі спецыяльнымі краўцамі і звычайна без папярэдняй прымеркі. Асноўныя элементы крою як мужчынскага, так і жаночага верхняга адзення беларусаў у большасці выпадкаў былі аднолькавымі. Адрозненні заключаліся ў асобных дэталях неканструктыўнага характару (даўжыня, упрыгожанні). Жаночае верхняе адзенне ў радзе выпадкаў шылася даўжэйшым і больш упрыгожвалася.
Верхняе адзенне ўсіх тыпаў было расхінным і зашпільвалася на гаплікі або драўляныя, абшытыя сукном гузікі, а часта світа або кажух толькі падпяразваліся поясам. Верхняе адзенне шылася, як правіла, без падкладкі. Для ўсіх тыпаў быў характэрны адкладны каўнер, радзей нізкі стаячы. Апошні ў канцы XIX — пачатку XX ст. часцей сустракаўся на поўдні Беларусі. Рукавы былі ўстаўнымі і ўшываліся на ўзроўні пляча, а ў некаторых выпадках — на некалькі сантыметраў ніжэй пляча. Тлумачылася гэта меркаваннямі эканоміі: мясцовыя краўцы выкарыстоўвалі цэлы матэрыял, не рэзалі яго. Спінка, пярэдняе крыссе і проймы для рукавоў не выкройваліся, а проста сшываліся на плячах па ўсёй шырыні сукна, а потым ушываўся рукаў. I тое, наколькі ніжэй пляча ўшываўся рукаў, залежала ад шырыні сукна. Ад шырыні сукна залежала і яшчэ адна асаблівасць, якая, на наш погляд, заслугоўвае ўвагі. Звязана яна з тым, якім было верхняе адзенне беларусаў — двухбортным ці аднабортным.
Да гэтага часу лічылася, што верхняе народнае адзенне беларусаў XIX — пачатку XX ст. было двухбортным і пры любым кроі адно крысо глыбока заходзіла за другое. Але гэта не зусім так. I тое, наколькі адно крысо заходзіла за другое, не залежала ад крою. Даныя сведчаць, што адзенне аднаго і таго ж крою шылася
10 Там жа, стар. 307.
як двухбортным, так і аднабортным. Калі сукно было шырокім, то крыссе мела вялікі заход, а калі вузкім, яно амаль не сыходзілася.
У залежнасці ад крою на тэрыторыі Беларусі к XIX — пачатку XX ст. можна вылучыць некалькі тыпаў верхняга адзення. Асноўным і самым пашыраным было суконнае адзенне тыпу «світа» прамога халатападобнага крою, пры якім вельмі эканомна расходаваўся матэрыял. У адзенні дадзенага тыпу спінка і крыссе былі прамымі, нідзе не звужаліся. Па баках для шырыні ўстаўляліся кліны. Рукавы прамыя. Каўнер часцей адкладны. Хоць адзенне прамога крою і было найбольш пашыраным, пераважала яно ў паўночнай Беларусі (Віленская, Віцебская, паўночная частка Мінскай губерняў) (карта 15). Гэты тып верхняга адзення вядомы ў заходніх і ўсходніх славян.
У паўднёва-ўсходніх і заходніх раёнах суконнае адзенне па крою было болын разнастайным. Тут побач са світай прамога крою была распаўсюджана світа з «вусам» (рыс. 15). Крой яе заключаўся ў наступным: спінка суцэльная, крыссе гладкае, у бакавыя швы ад лініі таліі ўстаўляліся трохвугольныя кліны«вусы». Гэты тып адзення меў і некаторыя лакальныя асаблівасці. Так, у Магілёўскай і паўднёвых раёнах Мінскай губерні світа з «вусам» шылася ў талію, бакавыя кліны былі даволі шырокія і збіраліся ў зборкі. Для такой світы быў характэрны нізкі стаячы каўнер, зашпільвалася яна толькі на гаплікі. У паўднёва-заходнім Палессі світа такога тыпу шылася з прамой або завужанай у таліі спінкай. Каўнер адкладны, бакавыя кліны нешырокія, гладкія. У большасці выпадкаў світа не зашпільвалася, а толькі падпяразвалася поясам. Крой світы з «вусам» у канцы XIX — пачатку XX ст. быў распаўсюджан на тэрыторыі Палесся (карта 15). Аднак можна гаварыць, што дадзены тып верхняга адзення быў вядомы і ў паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі, але там ён знік раней, і ў канцы XIX ст. світу «з вельмі вялікімі крыламі» там ужо не насілі н.
На Палессі такая світа сустракалася яшчэ ў 20—30-я гады XX ст. Світа такога крою, апрача беларусаў, была вядома ў палякаў 12, балгар , украінцаў 14.
11 Архіў Таварыства аматараў прыродазнаўства. антрапалогіі і этнаграфіі, адз. зах. 40; гл. таксама; К. Т. Аннкневнч. Сенненскнй уезд. Могнлев, 1907, стар. 107.
12 «Wisla», t. XVIII. Warszawa, 1904, стар. 449.
13 М. Г. В е л е в a, Е. Н. Лепавцова. Народная одежда болгар в северной Болгарнн в XIX н начале XX вв. Софня, 1961, мал. 25, ЗЗб, 35а.
14 Народы Европейской частн СССР, ч. 1. М., 1964,
стар. 666.
Рыс. 15. Тыпы верхняга суконнага адзення тыпу «світа»:
a — з «вусам», в. Завашчага Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.; б— з падразнымі бачкамі, в. Бродніца Іванаўскага р-на Брэсцкай воб\.; в — з адразной спінкай у зборку, в. Даманавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.; г — з «фалдамі», Гомельскі п. Магілёўскай губ.
Менш распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі была суконная світа з адразной спінкай па лініі таліі ў зборку. Перад складаўся з дзвюх суцэльных полак, спінка — з адной і на лініі таліі адразалася. Ніжняя частка спінкі складалася з дзвюх і больш полак (у залежнасці ад шырыні сукна), збіралася ў зборкі і прышывалася да верхняй, адразной часткі. Зашпільвалася такая світа звычайна на гаплікі. Для гэтага тыпу адзення больш характэрны невысокі стаячы каўнер. Асноўныя раёны бытавання — Магілёўская губерня і паўднёвыя паветы Мінскай (Мазырскі, Рэчыцкі і інш.). На астатняй тэрыторыі Беларусі світа ў зборкі сустракалася вельмі рэдка і адзначана намі ў некаторых паветах Гродзенскай губерні15. У XIX і пачатку XX ст. такі тып верхняга адзення, апрача беларусаў, быў вядомы літоўцам16, рускім 17, украінцам 18.
У Мазырскім, Ігуменскім і Бабруйскім пагетах Мінскай губерні лакалізаваўся крой світы з фалдамі (карта 15). Світа такога тыпу
15 Архіў ІМЭФ, ф. 6, ВОП. 11, спр. 120, л. 3.
16 М. М астоннте. Лнтовская народная одежда в XIX — начале XX в. Внльнюс, 1967, стар. 18.
17 Русскне. Нсторнко-этнографнческнй атлас. М., 1967, стар. 244.
18 Народы Европейской частя СССР, ч. 1, стар. 666.
Карта 15. Тыпы верхняга суконнага адзення тыпу «світа» (канец XIX—пачатак XX ст.):
/—прамы, 2— з бакавымі клінамі— «вусамі»; 3— з адразной спінкай у зборкі; 4— з фалдамі; 5 — з падразнымі бачкамі (а — пераважае, б — бытуе, в — сустракаецца)
шылася звычайна з больш шырокага сукна. Пярэдняе крыссе было суцэльным. Спінка фігурная, неадразная, звужаная ў таліі; на спіне па баках ад пройм рукавоў зашываліся глыбокія вытачкі, якія ніжэй таліі ўтваралі ўнутраныя складкі — «фалды», «фанды». (У некаторых месцах Беларусі фалдамі называлі звычайныя зборкі). Каўнер быў стаячым. Зашпільвалася на гаплікі. Па крою яна аднатыпна з украінскай світай з «фандамі», якая ў адрозненне ад беларускай мела не дзве складкі, а некалькі.
На поўдні Беларусі, а таксама ў радзе паветаў Магілёўскай губерні была вядома яшчэ світа з падразнымі бачкамі (карта 15). Пярэдняя частка яе, як і ва ўсіх тыпах світ, складалася з дзвюх суцэльных полак. Спінка ж на лініі
таліі з бакоў падразалася, а ў цэнтры прыкладна на 9—12 см заставалася неадразной. Падразныя бачкі ледзь-ледзь прызборваліся і прышываліся да верхняй часткі. Пашытая такім чынам світа шчыльна аблягала фігуру і мела даволі прыемны знешні выгляд. Світа з падразнымі бачкамі была распаўсюджана на Украіне, а таксама ў Полыпчы (на Падляшшы) 19.
На тэрыторыі Беларусі сярэдзіны XIX ст. найбольш распаўсюджаным было верхняе адзенне з сукна шэрага і белага колераў. Белы колер пераважаў у паўднёвых паветах Мінскай губерні, захопліваў Магілёўскую і ўсходнія
19 Janusz Swiezy. Stroj podlaski. Wrostaw, 1958, стар. 13.
Карта 16. Колер верхняга адзення тыпу «світа» (канец XIX — пачатак XX ст.):
7 — бслы; 2 — шэры; 3 — чорны; 4 — карычневы; 5 — сіні (а — пераважае; б ■ бытуе, в — сустракасцца)
раёны Віцебскай губерні і пашыраўся далей за межы Беларусі: Смаленскую, Пскоўскую губерні, часткова Калужскую20. Шэры ж найбольш характэрны для паўночна-заходняй Беларусі. Нягледзячы на тое што перавага шэрага або белага колеру ў верхнім адзенні насельніцтва залежала ў асноўным ад таго, якую пароду авечак яно разводзіла, усё ж колер адзення стаў у нейкай ступені этнаграфічнай асаблівасцю. Так, верхняе адзенне чорнага колеру Ў сярэдзіне XIX ст. у беларусаў амаль не сустракалася. Паяўленне яго прыпадае на больш познія часы. Так, у палякаў, як адзначае Л. Галэмбёўскі, чорны колер увайшоў у моду з другой палавіны XVII ст. і доўгі час перава-
20 Русскне. Нсторпко-этнографпческнй атлас, стар.
241.
жаў сярод шляхты 21. У беларусаў жа яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. верхняе адзенне чорнага колеру таксама належала пераважна шляхце. На Віцебшчыне бытаваў нават такі жарт, нібы «чорная сярмяга падаравана толькі шляхце. Мужык можа наблізіцца да гэтага колеру, але не павінен насіць яе» 22. Гэта з’ява знайшла сваё адлюстраванне і ў фальклоры. У адной вясельнай песні гаворыцца аб тым, што дзяўчына-нявеста адхіляе шляхту ў «чорных чарнінах» і кахае свайго «чалядзіначку» ў «белай сярмяжцы» 23.
21 L. G о I g b j о w s k і. Ubjory w Polske. Krakow, 1861, стар. 99—100.
22 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн жнтья-бытья в Внтебской Белорусснн, Внтебск, 1895, стар. XXII.
23 М. Я. Грннблат. Белорусы. Мннск, 1965, стар. 244.
Аднак ужо ў канцы XIX — пачатку XX ст. верхняе адзенне чорнага колеру шырока бытуе і ў асяроддзі сялян (карта 16). Як адзначаў П. В. Шэйн, «зараз ужо нельга ўбачыць белай сцяны, якая ўтваралася насовамі, белымі хусткамі, наміткамі, белымі шубамі, белымі сярмягамі. Цяпер гэта сцяна робіцца стракатаю, пялёсаю, і ў ёй толькі мільгае, а не пераважае белае адзенне» 24. I сапраўды, межы пашырэння белага адзення значна скараціліся. Нават на Магілёўшчыне, як паказалі нашы даследаванні, белы колер пераважаў у гэты час толькі ў Быхаўскім і Рагачоўскім паветах. На ўсёй тэрыторыі Беларусі распаўсюджана верхняе адзенне розных колераў — чорнага, карычневага, шэрага, сіняга. Шэры колер па-ранейшаму пераважаў у паўночна-заходняй Беларусі, карычневы сустракаўся ў паўднёвых раёнах. Сіні адзначан у месцах, пагранічных з Расіяй, дзе адзенне з сіняга хатняга або фабрычнага сукна было вельмі распаўсюджаным (карта 16) 25.