• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае адзенне

    Беларускае народнае адзенне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 96с.
    Мінск 1975
    68.79 МБ
    Паколькі выраб пахлапнёў быў намнога складаней, чым выраб простых лапцей, і патрабаваў спецыяльных ведаў і навыкаў, іх рабілі звычайна сяляне-рамеснікі і збывалі на кірмашах. Каштавалі пахлапні ў 5—10 разоў даражэй за звычайныя лапці 45.
    Лапці надзявалі на анучы або, у вельмі рэдкіх выпадках, на самаробныя панчохі. На летнія анучы («парцянкі») выкарыстоўвалася звычайна старое белае палатно. На зімовыя анучы («суконкі») ішлі часцей за ўсё кавалкі са старога андарака ці кашулі. Часта паверх суконак заварочвалі белыя палатняныя анучы. У вялікія маразы ступню нагі, закручаную ў суконку, абкладвалі сенам або мяккай саломай, а затым абкручвалі анучай.
    Да нагі лапці прымацоўваліся пры дапамозе пяньковых, лыкавых або раменных абор («аборак», «валок»), Аборы працягваліся («заварсваліся», «забарсваліся») праз вушкі лапця. Затым іх перакрыжоўвалі на пяце і працягвалі праз сярэднія вушкі з бакоў лапця, што ўтварала па баках пяты петлі. Абкручаная анучай ступня нагі зацягвалася гэтымі петлямі накрыж у пад'ёме. Пасля гэтага шчыльна абкручвалася
    4	Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонародного жнтья-бытья..., стар. 123.
    15	A. С. Дембовецкнй. Опыт опнсанпя Могнлёвской губерннн..., кн. 2, стар. 374.
    анучай голень нагі і замацоўвалася валокамі. Ва ўсходняй Беларусі мужчыны і жанчыны закручвалі аборы накрыж да калена. У паўднёвых і заходніх паветах Беларусі мужчыны закручвалі аборы такім жа чынам, але вельмі нізка —ледзь вышэй шчыкалаткі, а жанчыны — да калена. На Палессі вяровачныя аборы часта фарбавалі ў чорны колер, каб яны кантрастна выдзяляліся на белых палатняных анучах. У некаторых палескіх вёсках жанчыны так шчыльна закручвалі аборы віткамі вакол нагі да калена, што не было відаць ануч.
    На Палессі бытаваў звычай абкручваць голені босых ног белымі палатнянымі анучамі — «завойкамі». Завойкі засцерагалі ногі ў час жніва ад калючага ржэўніку, а восенню ад халоднага ветру. Звычай абкручваць тканінай босыя ногі ад шчыкалаткі да калена мае, відаць, агульнаславянскую аснову, таму што бытаваў у гэты ж час і ў балгар 46.
    Скураны абутак беларускага сялянства Kan­ina XIX — пачатку XX ст. можна падзяліць на тры асноўныя групы: боты, чаравікі і лапці. Боты (пераважна мужчынскі абутак) і жаночыя паўсапожкі (чаравікі) бытавалі на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
    Боты са старажытных часоў былі абуткам славянскіх народаў, і тэрмін «боты» сустракаецца ўжо ў дакументах XI ст.47
    Як паказалі раскопкі старажытнага Полацка, шавепкае рамяство было развіта на Беларусі ў XI—XII стст.48 Аднак з-за цяжкага матэрыяльнага становішча і звязанай з гэтым нізкай пакупной здольнаспі боты і чаравікі былі недаступны асноўнай масе сялянскага насельніцтва. У канцы XIX — пачатку XX ст. звычайным было становішча, калі на ўсю вёску мелася некалькі пар ботаў, якія насілі толькі па святах. На вяселле або ў іншых асабліва ўрачыстых выпадках боты пазычаліся ў суседзяў.
    Боты мелі некалькі назваў. Тэрмін «боты» быў найболып характэрны для паўночнай і цэнтральнай Беларусі і значна радзей сустракаўся на поўдні. Назва «чобаты» найбольш шырока была распаўсюджана на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне і ў паўднёвых паветах Мінскай губерні. У некаторых усходніх паветах Магілёўшчыны і Віцебшчыны разам з тэрмінамі
    46 М. Г. Велева, Е. Н. Лепавцова. Народная одежда болгар в северной Болгарнн в XIX н начале XX вв. Софня, 1961, стар. 17.
    47 Н. Н. Срезневскнй. Матерналы для словаря древнерусского языка по пнсьменным памятннка.м, т. III. СПб, 1903, стар. 261.
    48 г. в. штыхаў. Шавецкае рамяство старажыт-
    нага Полацка. «Весці АН БССР. Серыя грамадскіх на-
    вук», 1962, № 3, стар. 81—90.
    Рыс. 18. Жаночыя чаравікі (в. Іванск Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.)
    «боты» і «чобаты» часта карысталіся рускім словам «сапагі».
    Па тэхніцы вырабу боты былі «прышвыя» і «вьшяжныя», прычым першыя мелі большае распаўсюджанне. «Выцежкі» («выцяжныя боты») атрымалі такую назву таму, што шыліся без перадоў («прышваў»), Халява ў «выцежках» плаўна пераходзіла ў перад і сшывалася ззаду. Шылі выцежкі наступным чынам. Скураную загатоўку халявы мачылі, а затым нацягвалі і замацоўвалі на «правіле» — тоўстай дошцы, якая мела форму загнутага полаза. Калі загатоўка высыхала, яе здымалі, сшывалі халяву і прышывалі да яе заднік. Халяву з заднікам нацягвалі на калодку («капыл») і прышывалі дратвай сцельку. Зверху сцелькі накладвалі падэшву і абцас, прыбіваючы іх драўлянымі цвікамі. Такія боты ў сялян лічыліся лепшымі, таму што менш прапускалі вільгаць. «Прышвыя боты», або проста «боты», па крою былі падобны да сучасных з прышыўнымі перадамі. Боты абодвух відаў звычайна былі чорнага або рыжага колеру, пераважна з рантам, на нізкіх прамых абцасах, з шырокімі круглымі насамі.
    Звычайна боты куплялі ў лаўках бліжэйшага мястэчка або на кірмашах. Часта беларускія сяляне куплялі толькі скураныя загатоўкі і заказвалі боты вясковым шаўцам, якія займаліся гэтым рамяством у вольны час. Селянін вельмі беражліва адносіўся да абутку, і часта боты служылі яму ўсё жыццё і яшчэ не зусім зноша-
    •	• •	49
    нымі пераходзілі яго нашчадкам .
    49 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонарод' ного жнтья-бытья..., стар. 126.
    Карта 19. Віды мужчынскага і жаночага абутку (канец XIX — пачатак XX ст.):
    1 — скураны; 2—плецены; 3— валены; 4— з дрэва (а — пераважае, б — бытуе, a — сустракаецца)
    Жаночыя чаравікі («чаравікі», «паўсапожкі», «бацінкі») уяўлялі сабою скураны абутак на высокіх або нізкіх абцасах (рыс. 18). Вышыня чаравікаў была рознай. Яны шыліся то кароткімі, ледзь прыкрываючымі шчыкалатку, то да палавіны галёнкі. Спераду або збоку чаравікі звычайна шнураваліся тонкімі раменьчыкамі, каляровымі шнуркамі 50 або зашпільваліся на гузікі, гаплікі. У пачатку XX ст. атрымалі пашырэнне чаравікі з рызінкамі па баках халяўкі. Трэба адзначыць, што ў канцы XIX — пачатку XX ст. чаравікі насілі толькі дзяўчаты і мала-
    дыя жанчыны. Больш пажылыя жанчыны звычайна насілі боты 51.
    Скураныя лапці — самы старажытны від абутку52 — не атрымалі, аднак, паўсюднага пашырэння на тэрыторыі Беларусі. У вывучаемы перыяд яны шырока бытавалі толькі ў Гродзенскай і Віленскай губернях, дзе ў радзе месц з’яўляліся асноўным відам сялянскага абутку. Побач з плеценымі скураныя лапці былі распаўсюджаны ў некаторых паветах Мінскай і Магілёўскай губерняў.
    50 А. Б у л ь б а. на Беларусі. Вільна,
    Колькі слоў аб дзявочай вопратцы 1911, стар. 11.
    51 Россня. Полное географнческое опнсанне нашего Отечества, т. 9. СПб, 1905, стар. 146.
    12 Г. В е й с. Внешннй быт народов с древнейшнх до нашнх времен, т. 2. М., 1876, стар. 8.
    Трэба адзначыць, што скураныя лапці былі шырока распаўсюджаны толькі ў тых месцах, дзе было мала лясоў або дзе рэдка сустракалася ліпа, лыкі з якой з яўляліся асноўным матэрыялам для вырабу плеценых лапцей. Звычайна сырамятную скуру сяляне лічылі больш мэтазгодным выкарыстоўваць на конскую збрую і іншыя патрэбы гаспадаркі.
    Разам з агульнапашыранай назвай «лапці» скураныя лапці ў Віцебскай губерні называліся «паршні» («баршні»), «пасталы», у Віленскай і Гродзенскай — «пасталы», «хадакі»; у Магілёўскай — «пасталы», «маршчакі», у Мінскай губерні — «пасталы», «хадакі», «маршчакі».
    Скураныя лапці былі двух відаў. Адны рабіліся з кавалка скуры авальнай формы. Даўжыня і шырыня загатоўкі адпавядалі памеру ступні з прыпускам на бакі, заднік і галоўку, а па краях рабіліся дзірачкі для працягвання абор. Другія шыліся з прамавугольнага кавалка скуры. Галоўка ў такіх лапцях сшывалася па цэнтру, а па краях рабіліся дзірачкі для працягвання абор (рыс. 17 г).
    На скураныя лапці часцей за ўсё ішла сырамятная скура ялаўкі або цяляці. У некаторых месцах Беларусі сырамяць выраблялі наступным чынам. Шкуру ачышчалі ад воласу і разразалі на палоскі. Палоскі замацоўвалі на слупах, змазвалі дзёгцем і доўгі час выкручвалі пры дапамозе кола. Пасля гэтага скуру скручвалі ў рулон, клалі на калоду і білі па ёй драўляным
    молатам («чапухай») 53. Часам скуру толькі трохі змякчалі, для чаго намазвалі кіслым цестам з соллю і адціралі рукамі. У такіх выпадках лапці шылі шэрсцю ўсярэдзіну, да нагі.
    Валены абутак («валёнкі», «валенцы») у канцы XIX — пачатку XX ст. з'яўляўся прыналежнасцю толькі заможных сялян. Тлумачылася гэта тым, што для валёнак патрэбна была добрай якасці кароткая авечая воўна, з якой селянін звычайна вырабляў верхняе адзенне. Найбольшае распаўсюджанне валёнкі атрымалі ва ўсходняй Беларусі, на Магілёўшчыне, што звязана з адыходным промыслам у рускія губерні. Валілі валёнкі звычайна шапавалы, якія зімой хадзілі з вёскі ў вёску і працавалі дома ў заказчыкаў. Сяляне давалі шапавалам воўну для валёнак, ежу і начлег. Для моцнасці валёнкі абавязкова подшывалі лямцам. Часта на валёнкі абувалі плеценыя лапці.
    Драўляны абутак меў вельмі нязначнае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі (карта 19) і бытаваў пад назвамі «чуні», «кандалы», «дзеравянікі», «дзеравяшкі». Дзеравяшкі былі альбо поўнасцю выдаўбленымі з дрэва, або са скураным верхам на драўлянай падэшве. Насілі гэты абутак толькі вясной і восеннюі ў гразь.
    Такім чынам, абутак, як і ўвесь нацыянальны касцюм, адлюстроўваў умовы жыцця беларусаў, спецыфіку іх матэрыяльнай культуры.
    53	м. я. гр ы н бла т. Сялянскія промыслы і рамёствы ў XIX—XX стст. «Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук», 1957, № 2, стар. 57.
    АДЗЕННЕ ІНШЫХ НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ У БЕЛАРУСІ
    \ЮЛ	w
    \W/.	(	VM
    MH	VM
    ’ілавянскія плямёны, па сцвярджэнню ісавецкіх археолагаў, з’явіліся на тэ'рыторыі Беларусі ў перыяд VI— ; Vin стст. н. э.1 Развіццё земляробства, рост прадукцыйнасці працы і
    насельніцтва прывялі да таго, што к XI ст. усходнеславянскія народы занялі велізарныя прасторы Усходняй Еўропы. У складзе заходнерускіх княстваў беларусы ў XIII ст. далучыліся да Вялікага княства Аітоўскага. Аднак гэта не зламала старых этнічных
    межаў і не прывяло да масавага перамяшчэння карэннага насельніцтва, што садзейнічала захаванню яго этнічнага адзінства. У XIX — пачатку XX ст. пераважную большасць насельніцтва сучаснай тэрыторыі Беларусі складалі беларусы.
    Паводле даных усеагульнага перапісу насельніцтва 1897 г., на тэрыторыі Беларусі (у сучасных яе межах) пражывала 6579,6 тыс. чалавек. 3 іх беларусы складалі 73%, яўрэі— 13,8, рускія — 4,3, украінцы — 4,7, палякі — 2,5, іншыя народнасці—1,7% 2. Асноўная маса беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці. У гарадах назіралася іншая карціна: там беларусы складалі толькі 13,2%, асноўным насельніцтвам былі яўрэі і рускія. На долю першых прыходзілася 58,2%, а на долю іншых— 17,8%. Палякі складалі 12% і іншыя нацыянальнасці — 2,8% 3.