Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
Мы абмяжоўваемся толькі кароткаю даведкаю аб з’яўленні на Беларусі насельніцтва іншых нацыянальнасцей і характарыстыкай іх адзення, прычым гаворка вядзецца аб жыхарах вёсак і дробных мястэчак, бытавыя ўмовы якіх мала чым адрозніваліся ад вясковых.
Побач з беларусамі ў сельскай мясцовасці жылі і займаліся пераважна земляробствам
украінцы, рускія, палякі, латышы, літоўцы, татары і немцы. Амаль усе гэтыя народы былі рассеяны невялікімі астраўкамі сярод беларусаў і знаходзіліся з імі ў аднолькавым сацыяльнаэканамічным становішчы. Толькі літоўцы складалі больш-менш кампактную групу ў паўночназаходніх паветах — Ашмянскім, Лідскім, Браслаўскім Віленскай губерні. У рукапісным фондзе акад. П. I. Кепена маецца пералік літоўскіх вёсак не толькі ў Віленскай, але і ў Гродзенскай губерні. Паводле даных Кепена, у 1848 г. на літоўскай мове гаварылі жыхары 13 вёсак, 8 засценкаў, 2 мястэчак Гродзенскага павета, 13 вёсак — Слонімскага 4. Літоўцы з’яўляліся старажытным насельніцтвам гэтага краю. Значная частка іх к XIX ст. у працэсе складвання беларускай нацыі была асімілявана цалкам. У тых жа вёсках, дзе яны яшчэ лічылі сябе літоўцамі і гаварылі на сваёй роднай мове, па сведчанню беларускіх этнографаў, іх матэрыяльная культура ў многім была блізкай да беларускай.
Адзенне літоўцаў, якія жылі ў Віленскай губерні, згодна з апісаннем А. Кіркора, мала адрознівалася ад беларускага. Толькі жанчыны ў святочныя дні надзявалі світку або катанку з сіняга сукна, хатняга або тонкага куплёнага; у будныя ж дні насілі світы са звычайнага хатняга шэрага сукна, зімой аўчынныя кажушкі, рэдка кажухі. Мужчынскае адзенне літоўца ўвосень і зімой складалася са світкі, сярмягі са звычайнага шэрага сукна з невялічкім стаячым каўняром .Толькі ў вёсках бліжэй да гарадоў літоўскія сяляне насілі доўгія камзолы з сіняга сукна з металічнымі гузікамі і з невялікім стаячым каўняром 5 (рыс. 19).
1 Очеркн по археологнн Белоруссяп. Мннск, 1970, стар. 254.
2 Гісторыя Беларускай ССР, т 2. Мінск, 1972, стар. 188.
3 Там жа.
4 Гл.: М. Я. Грннблат. Белорусы. Мннск, 1968, сгар. 150.
5 А. Кнркор. Этнографнческнй взгляд на Внленскую губернню. Этнографнческнй сборннк, вып. III. СПб, 1858, стар. 136—138.
Рыс. 19. Адзенне літоўцаў і дробнай шляхты:
зверху— літоўцы з ваколіц Валкаміра Віленскай губ.; знізу — шляхціцы XVIII ст. (паводле малюнка Яна Матэйкі)
Латышы сталі сяліцца ў Беларусі з
XVIII ст.6 Асноўная іх маса рассялялася ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі. Шмат ла-
6 А н д р е й Мейер. Опнсанне Кончевского графства 1786 г. «Могнлевская старнна», вып. II, 1901, стар. 98.
тышоў пасялялася ў Віцебскай губерні. Па даследаванню A. М. Семянтоўскага, у 1869— 1870 гг. у складзе насельніцтва Віцебскай губерні латышоў было 19,8 працэнта. Праз 30 гадоў колькасць іх зменшылася да 17,9 працэн-
Рыс. 20. Адзенне латышоў Віцебскай губ.
та 7. У канцы XIX ст. латышы звычайна сяліліся ў лясах, купляючы або арандуючы землі на ільготных умовах. Распыленыя невялікімі астраўкамі сярод мясцовага насельніцтва, яны хутка прыстасоўваліся да новых умоў. У пачатку XX ст. М. В. Доўнар-Запольскі адзначаў, што «сярод віцебскіх латышоў знікае іх старадаўняе нацыянальнае адзенне; яго замяняе сярмяга, па крою падобная да беларускай. Толькі святочны касцюм латышоў даражэйшы, прыгажэйшы і больш мудрагелісты, чым у суседзяў-беларусаў. Толькі камзол з адкладным каўняром адрознівае латыша ад яго суседзяў: у свята латыш ідзе ў касцёл у доўгім суконным кафтане і ў капелюшы з шырокімі палямі» 8 (рыс. 20). Паступова былі асіміляваны асноўным беларускім насель-
7 Хозяйственное положенне н промыслы сельского населення Внтебской губерннн. Внтебск, 1910, стар. 51.
8 Россня. Полное геогоафнческое опнсанне нашего
Огечества, т. IX. СПб, 1905, стар. 201.
ніцтвам і іншыя дробныя этнічныя групы, якія з явіліся тут у розныя часы.
У другой палавіне XVII—першай палавіне XVIII ст. з прычыны войнаў і эпідэміі насельніцтва Беларусі скарацілася амаль у два разы у. Гэта прымусіла беларускіх феадалаў для засялення пустуючых зямель прывозіць пасяленцаў з Падляшша, Украіны і старавераў з Расіі, якія ратаваліся ад ганенняў рускага патрыярха Нікана. Перасяленцаў на некалькі гадоў вызвалялі ад асноўных павіннасцей 10. Новапасяленцы, за выключэннем старавераў, вельмі хутка змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. Стараверы аказаліся найбольш кансерватыўнымі ў матэрыяльным быце. Яны ўпарта захоўвалі свае старажытныя формы адзення і галаўных убораў. Амаль да савецкага часу яны насілі ка-
9 Гісторыя Беларускай ССР, т. 1. Мінск, 1972, стар. 328.
10 Там жа, стар. 334.
саклінавыя сарафаны — «шубейкі», шырокія душагрэі і да т. п.11
Стараверы жылі галоўным чынам у паўночнаўсходніх беларускіх паветах. Так, у другой палавіне XIX ст. у Віцебскай губерні велікарускае насельніцтва (галоўным чынам стараверы) складала 5,5 працэнта агульнай колькасці жыхароў губерні 12. У Магілёўскай губерні сустракаліся мястэчкі, цалкам заселеныя стараверамі (Веткаўская Слабада).
Пасля ўз’яднання Беларусі з Расіяй заходнія і цэнтральныя беларускія паветы засяліліся рускімі з цэнтральных рускіх губерняў з той мэтай, каб яны прынеслі з сабою «ў сей край, які найбольш чужы Расіі, нашу мову, звычай і прыхільнасць рускіх да трона» 13. Але гэта мэта не была дасягнута на той падставе, што пад уплывам карэнных жыхароў перасяленцы, як адзначалася Часовым саветам для кіраўніцтва дэпартаментам дзяржаўных маёмасцей, не толькі не ў сілах будуць распаўсюджваць у гэтым краі рускі дух, але і лёгка могуць самі яго страціць 14.
Цікавыя ўзаемаадносіны склаліся ў Беларусі з крымскімі татарамі. Татары наносілі значныя спусташэнні Вялікаму княству Літоўскаму. Але ў той жа час яны сумесна з літоўска-рускімі войскамі неаднаразова біліся супраць ворагаў Вялікага княства Літоўскага 15. Польскія магнаты выкарыстоўвалі татарскія войскі ў барацьбе супраць казацтва і беларускіх паўстанцаў. Татары, якія былі пераселены князем Вітаўтам у Беларусь у XIV ст., атрымалі правы дваранства. Кампактныя групы татар пасяліліся галоўным чынам у гарадах і мястэчках Лідскага, Ашмянскага, Навагрудскага, Клецкага, Давыд-Гарадоцкага і рада іншых паветаў Беларусі. К XIX ст. яны амаль зусім страцілі своеасаблівасці ў матэрыяльным быце і ў тым ліку ў адзенні. Як прывілеяванае служылае саслоўе татары засвойвалі шляхецкія звычаі і адзенне. Некаторая своеасаблівасць прасочвалася толькі ў галаўных уборах і ўпрыгожаннях.
Яўрэі, як паказваюць статыстычныя даныя, складалі большую частку насельніцтва беларускіх гарадоў. У сельскай мясцовасці працэнт яўрэйскага насельніцтва быў даволі нязначны. У некаторых крыніцах адзначаецца, што яўрэі прыйшлі ў Літву ў першай палавіне XII ст. з Кіева. У першай палавіне XIV ст. яны ўжо мелі ў Вільна гасціны двор 1е. У пачатку XX ст. у
" Архіў ІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 1092.
12 Хозяйственное положенне я промыслы сельского населення Внтебской губерннн, стар. 49.
13 Белоруссня в эпоху феодалнзма, т. III. Мннск, 1961, стар. 219—220.
14 Там жа, стар. 224—225.
15 Гісторыя Беларускай ССР, т. 1, стар. 227.
16 Жнвопнсная Россня, т. III, ч. II. СПб. 1882 стар. 16.
паветах і гарадах шасці заходніх губерняў: Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай, Ковенскай — іх налічвалася 1414 457 чалавек (14,1%) і ў паветах, акрамя гарадоў,— 798 466 чалавек (9,0%) '7.
Займаючыся гандлем і прамысловасцю, яўрэі даволі цесна сутыкаліся з бытам карэннага насельніцтва. Паслугамі шаўцоў-яўрэяў шырока карысталіся сельскія жыхары. Праз іх у беларускую вёску заносіліся гарадскія фасоны і тыпы крою 18.
У статыстычных даных аб колькасці палякаў у Віцебскай губерні ўказваецца: «Палякі, якія таксама ўваходзяць у склад мясцовага насельніцтва,— самая малая група, і ў ёй прыродных палякаў вельмі мала, у большасці гэта апалячаныя беларусы» 19. Гэта тлумачэнне не выпадковае.
Гістарычна ў Беларусі склаліся вельмі складаныя адносіны мясцовага беларускага насельніцтва з палякамі. Палякі паявіліся ў Беларусі з даўніх часоў. Асабліва ўзмацніўся іх прыток пасля заключэння Люблінскай уніі ў 1569 г., калі была знята забарона для польскіх магнатаў набываць землі ў межах Вялікага княства Літоўскага. Пасля Люблінскай уніі шырокай плынню на ўсход пайшла каталіцкая экспансія. Каталіцкія ксяндзы пачалі прымушаць просты народ адысці ад праваслаўя, прынятага яшчэ ў перыяд Кіеўскай Русі. Добраахвотна, але часцей пад прымусам значная частка беларускага насельніцтва прыняла каталіцтва, што паклала мяжу паміж адзінымі па паходжанню жыхарамі Беларусі. Каталіцтва прынялі ў большасці пануючае саслоўе, буйная і дробная шляхта, якая імкнулася праз гэта набыць сабе палітычныя і маёмасныя прывілеі. У сілу гістарычных акалічнасцей пэўная частка дробнай шляхты не мела магчымасці даказаць сваё шляхецкае паходжанне і апынулася ў становішчы простых сялян, але і ў гэтых умовах не страціла свайго фанабэрства. Гэта так званая засцянковая шляхта, хоць і была ў асноўнай масе беларускага паходжання, імкнулася ў быце адасобіць сябе ад сялян, г. зн. праваслаўных беларусаў. У адзенні шляхты (расфарбоўцы, кроі, характары ўпрыгожанняў, у манеры нашэння) адбіўся польска-шляхецкі ўплыў. М. В. Доўнар-Запольскі адзначаў, што «польскі ўплыў адбіўся на адзенні і звычках шляхціца. Шляхціц збрывае бараду, адзяваецца ў чорны або шэры
17 A. Н. Харузнн. Славянское жнлніце в СевероЗападном крае. Внльна, 1907, стар. 23—24.
18 Архіў ІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 998.
19 Хозяйственное положенпе н промыслы Внтебской губерннн, стар. 49
суконны кафтан, на галаве носіць куртуз польскага крою. Шляхцянка носіць кофту і спадніцу з паркалю, апранаецца ў паліто старажытнага крою» 20.
У сяле Ляхаўцы Маларыцкай воласці Брэсцкага павета, напрыклад, шляхта ад сялян адрознівалася толькі па крою адзення. Мужчыны замест сялянскіх латух (верхняе суконнае адзенне) насілі доўгія курцікі з рознымі тасёмкамі, шнуркамі, гузікамі, а жанчыны замест намі° • 91
так — звычанныя каляровыя хусткі .
Адзенне мяшчан — жыхароў мястэчак, асабліва верхняе, зазнала таксама значны польскі ўплыў. У XIX ст. у мяшчан яшчэ шырока бытавалі кунтушы, жупаны, пашытыя па ўзорах, блізкіх да польскіх жупаноў. Так, у канцы XIX ст. у асяроддзі тураўскага мяшчанства бытавалі жупаны, пашытыя з сіняга сукна. На грудзях такі жупан зашпільваўся на круглыя вісячыя белыя гузікі. Вельмі доўгі з чырвонага атласу каўнер быў адкладным, рукавы таксама з атласнымі шырокімі (каля 20 см) адваротамі. На баках ля кішэнных проразей прышываўся залацісты галун. Своеасаблівай мадыфікацыяй жупана з’яўляліся жаночыя паўжупанкі і футры. Першы падшываўся палатном, другі — аўчынай. Блізкімі да гэтых відаў адзення з’яўляліся вядомыя ў мяшчан Смаргоні так званыя шляпрок і сурдушчык, якія жанчыны надзявалі толькі па святах.