Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
Рыс. 22. Сучаснае жаночае адзенне з выкарыстаннем народных традыцый. Мінская фабрыка мастацкіх вырабаў
Рыс. 23. Сцэнічныя касцюмы:
a — Дзяржаўны ансамбль танца БССР пад кіраўніцтвам А. Апанасенкі; б — хор калгаса імя Жданава Камянецкага р-на Брэсцкай нобл.; в— танцавальны ансамбль «Брастчанка», г. Брэст; г — народны хор даяраі^ Варатынскага сельскага клуба калгаса імя Пушкіна Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.
Рыс. 24. Вязаныя вырабы з выкарыстаннем народных традыцый
ні быў выпрацаван прынцып адзінства прыгажосці і карысці. Каштоўнасць любога элемента вызначаецца перш за ўсё сваёй ярка выяўленай мэтазгоднасцю. Народ не прымае непатрэбных у быце прадметаў. Голая прыгажосць прадметаў па-за іх прымяняльнасцю ў паўсядзённым жыцці чужая прадметнаму свету простага народа. Гэта асаблівасць традыцыйнага адзення пераклікаецца з патрабаваннямі да сучаснага адзення, якое заклікана задавальняць надзённыя патрабаванні савецкага працоўнага народа, і знаходзіць рознабаковае ўжыванне. Любая састаўная частка сучаснага адзення, як і традыцыйнага, павінна стварацца,
а затым выкарыстоўвацца толькі пасля праверкі яе адпаведнасці сучасным запатрабаванням. Аднак у гэтым пытанні рэцыдывы няправільнай трактоўкі выкарыстання традыцый усё яшчэ маюць месца.
Памылкі ўзнікаюць, на нашу думку, з-за фармальнага падыходу да традыцый, захаплення іх знешнім бокам без пранікнення ва ўнутраны змест. Гэта часта прыводзіць да стварэння эклектычных рэчаў, псеўданароднасці, бадай, адной з горшых праяў некрытычных адносін да традыцый. He ў меншай меры памылкі ўзнікаюць таксама з-за няўмення адчуць змест сваёй эпохі, імкнення любымі мера-
мі ўціснуць традыцыйныя формы ў рамкі сучасных патрабаванняў, без уліку новых умоў жыцця.
Другі немалаважны бок памылковых тэндэнцый — нігілістычныя адносіны да традыцый народа. Гэта часта прыводзіць да ігнаравання і марнатраўства патэнцыяльных магчымасцей, закладзеных у папярэднім вопыце мас. Партыя вучыць беражліва адносіцца да багатай спадчыны народа, захоўваць і развіваць лепшыя рысы і формы мінулай культуры.
У сучасным адзенні выкарыстоўваецца цэлы рад сродкаў, з дапамогай якіх ствараецца непаўторная своеасаблівасць народнага касцюма. Найбольш значным у гэтым плане з’яўляецца вобразная будова: адпаведнасць, суразмернасць і ўзаемазвязанасць асобных частак народнага адзення, якія ўтвараюць непарыўнае цэлае. Прыўзнятасць вобразнай будовы народнага касцюма, яго аптымістычнасць найбольш прымальныя ў сучаснай школе мадэліравання адзення.
Адным з галоўных сродкаў дасягнення святочнага выгляду народнага адзення з’яўляецца аздабленне яго арнаментам, увядзенне розных дапаўненняў, здымных упрыгожанняў.
Строгасць і прастата ліній сучаснага адзення і сама фактура матэрыялу не заўсёды дапускаюць увядзенне яркіх арнаментальных плям. I таму часцей за ўсё арнамент перапрацоўваецца ў адпаведнасці з колерам адзення, яго кампазіцыйнай будовай. Колер і малюнак традыцыйнага арнаменту спрашчаюцца або з агульнай кампазіцыі выбіраюцца яго асобныя элементы. Арнамент заўсёды падпарадкоўваецца вобразнаму рашэнню касцюма, знаходзіцца з ім у каларыстычным адзінстве і не мае самагоднага значэння.
Арнамент у сучасным адзенні размяшчаецца на гарлавіне, каўняры, рукавах, па нізу сукенкі, жакета, спадніцы і г. д., што, дарэчы, характэрна і для народнага адзення.
Спосабы ўвядзення арнаменту часцей за ўсё таксама традыцыйныя. Гэта вышыўка, вязанне, карункі, аплікацыя і інш. Найбольш распаўсюджана ўпрыгожанне адзення вышыўкай — ручной і машыннай. Ручная як найбольш працаёмкая і дарагая ўжываецца ў асноўным у святочных сукенках і касцюмах, прызначаных для ўрачыстых выпадкаў. Ва ўпрыгожанні сучаснага адзення яна мае свае межы. Нават пры ўсіх перавагах яе перад іншымі відамі аздабленняў ручная вышыўка ў апошні час у масавым пашыве выкарыстоўваецца рэдка і з’яўляецца здабыткам адзення, выкананага метадам індывідуальнага пашыву ці метадам малых серый. Часцей выкарыстоўваецца машынная вышыўка дзякуючы яе таннасці і практычнасці.
Вышыўка не адзіны шлях арнаментацыі адзення. Вялікія магчымасці арнаментацыі закладзены ў спосабе вырабу тканін пры дапамозе ткацтва і набойкі. Так, у сучасным адзенні шырока выкарыстоўваюцца тканіны жакардавага перапляцення, знешні выгляд якіх супадае з фактурай распаўсюджаных у народным ткацтве тканін, выкананых шматнітовай тэхнікай. У адной з апошніх калекцый Беларускага дома мадэлей былі паказаны касцюмы і ансамблі, у якіх спрабавалася прамое выкарыстанне рэчаў народнага вырабу (посцілак і інш.) (дадатак, XVI). Такога ж плана работа была праведзена і на Мінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў. Заслугоўвае асаблівай увагі ініцыятыва мастакоў гэтай фабрыкі, якія зрабілі спробу стварыць касцюмы з народных тканін. 3 гэтай мэтай быў наладжан дзелавы кантакт з фабрыкай у г. Слуцку, якая спецыялізавалася на вырабе тканін па народных матывах. У выніку жывога кантакту стаў магчымым выраб тканін па ўжо гатовых эскізах адзення з выкарыстаннем традыцый беларускага народнага ткацтва. Гэта каштоўнае пачынанне павінна быць узята на ўзбраенне ўсімі праектнымі арганізацыямі адзення.
Побач з арнаментацыяй у традыцыйным адзенні шырока ўжываліся рознага роду здымныя ўпрыгожанні. У сучасным адзенні мы назіраем тую ж карціну. Праўда, у наш час асартымент упрыгожанняў значна пашырыўся.
Спартыўная прастата сучаснага адзення, абмежаванасць аздабленняў, адсутнасць празмернасцей у дэталях выклікаюць неабходнасць у здымных упрыгожаннях. Здымныя ўпрыгожанні як прадметы прыкладнога мастацтва робяцца па агульных заканамернасцях гэтага віду мастацтва. Перш за ўсё маецца на ўвазе лагічнасць і прастата форм, гармонія каляровых спалучэнняў, адпаведнасць формы і матэрыялу і інш. Сучасныя здымныя ўпрыгожанні ў тэхнічных і мастацкіх адносінах ствараюцца ў традыцыях творчасці беларускага народа ў гэтай галіне. Як станоўчую з’яву трэба адзначыпь тое, што мастакі пераадольваюць імкненні да падробкі пад дарагія і высакародныя металы.
У творчасці беларускіх мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мы бачым спрыяльны ўплыў лепшых народных традыцый: своеасаблівае адраджэнне многіх, вядомых са старажытных часоў матэрыялаў, такіх, як дрэва, метал, шкло, кераміка, а таксама традыцыйных беларускіх матэрыялаў — бяросты, рогу, моранага дубу, саломкі, янтару і інш. Ужыванне разнастайных матэрыялаў дазваляе ствараць розныя па форме і дэкаратыўнаму вырашэнню ўпрыгожанні, у якіх «старыя» матэрыялы і
Рыс. 25. Сучасныя здымныя ўпрыгожанні жаночага касцюма:
a — з дрэва, металу (вырабы народных умельцаў); б, в — кулоны з янтару і сінтэтычных смол у спалучэнні з бронзай — «ложная скань» (вырабы народных умельцаў)
тэхніка перажываюць другое нараджэнне і арганічна ўваходзяць у сучаснасць (рыс. 25).
Здымныя ўпрыгожанні ў сучасным адзенні выконваюць дваякую функцыю — утылітарную і эстэтычную ці тую і другую разам. Так, дэкаратыўныя гузікі, брошкі, запінкі, спражкі і іншыя побач з чыста утылітарнымі функцыямі
нясуць і немалую долю эстэтычнай нагрузкі. У той жа час вядомы цэлы рад здымных упрыгожанняў, якія выконваюць чыста эстэтычную функцыю,— кулоны, брошкі, падвескі, бранзалеты, завушніцы, пацеркі і г. д.
У залежнасці ад вобразнага рашэння таго ці іншага касцюма здымныя ўпрыгожанні могуць
адыгрываць падпарадкаваную ці галоўную ролю. Так, часам у святочных сукенках дэкаратыўныя брошка, падвеска або каралі з’яўляюцца асноўным кампазіцыйным цэнтрам. Здымныя ўпрыгожанні шырока ўжываюцца і ў паўсядзённым адзенні, якому яны надаюць прыгожы выгляд.
Ужыванне здымных упрыгожанняў неаддзельна ад густу, ведання асноўных правіл іх нашэння, таму ў залежнасці ад умоў эксплуатацыі адзення і яго прызначэння змяняецца і характар ужывання ўпрыгожанняў. Упрыгожанні, якія падыходзяць да ўрачыстых або святочных абставін і вылучаюцца прыгажосцю і багаццем матэрыялу, у рабочых дзелавых абставінах будуць выглядаць крыклівымі і выпадаць з агульнага настрою.
У гэтых адносінах добры прыклад для пераймання мы знаходзім у народным быце. Простая сялянка ніколі не надзене яркага адзення ці ўпрыгожання, калі яна ідзе на работу ў поле або занята ў дамяшняй гаспадарцы. I ў той жа час як яна змяняецца ў святочныя дні! Асабліва моцнае ўражанне пакідае беларускае народнае вясельнае адзенне, калі простая сялянка паказвае ва ўсёй прыгажосці сваё рукадзелле, уменне ствараць прыгажосць падручнымі сродкамі, з простых матэрыялаў.
Для сучаснай сацыялістычнай эпохі характэрны стыль адзення, агульны для ўсіх слаёў грамадства. У дзяржаве, дзе ўсё падначалена інтарэсам працоўных класаў, стыль адзення вызначаецца гэтымі ж інтарэсамі. Адным з асноўных патрабаванняў нашага стылю з'яўляецца прастата і зручнасць адзення, як рабочага, так і святочнага. Хістанні ў відах крою (ад шырокага да вузкага, ад доўгага да кароткага) і расфарбоўцы тканін (ад яркіх каляровых да пастэльных аднатонных) не кранулі асноўнага патрабавання, якое прад яўляецца да савецкіх мадэльераў,— зручнасці адзення. Гэта ў роўнай меры адносіцца да формы абутку, галаўных убораў і г. д. Сучасная мода прапануе лёгкія, дынамічныя і зручныя формы мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзення, якія адпавядаюць нашаму спартыўнаму і касмічнаму веку.
Адзінства адзення сельскага і гарадскога насельніцтва абумоўліваецца агульнасцю інтарэсаў двух працоўных класаў нашай краіны. Рост культурнага ўзроўню ў адзіных рамках і нормах для ўсёй дзяржавы, палітычнае раўнапраўе, аднолькавае забеспячэнне ўсяго насельніцтва прамысловымі таварамі айчыннай і замежнай вытворчасці — вось той трывалы падмурак, на якім базіруецца адзінства адзення вёскі і горада.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
падставе матэрыялаў, сабраных для «Рэгіянальнага гісторыка-этнаН графічнага атласа Украіны, Беларусі і Малдавіі» па Беларусі, якія апіW h саны і прааналізаваны ў дадзенай працы, выразна прасочваецца эвалюцыя многіх з’яў, звязаных з народным адзеннем. Зыходзячы з гэтага, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ў беларускага сялянства к сярэдзіне XIX ст. склаліся даволі ўстойлівыя і характэрныя комплексы мужчынскага і жаночага адзення, асобныя часткі і элементы якога бяруць пачатак у розныя гістарычныя эпохі.
Этнаграфічнае картаграфаванне дае наглядную карціну распаўсюджання тыпаў адзення, крою, арнаменту і да т. п. на тэрыторыі Беларусі, дазваляе высветліць этнаграфічныя асаблівасці беларускага адзення наогул і адзення асобных раёнаў Беларусі ў прыватнасці.