Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
31 Русскяе. Нсторпко-этнографнческнй атлас, стар.
246.
берні) такі насоў і белыя палатняныя штаны служылі святочным мужчынскім адзеннем. На ўсходзе Віцебскай губерні М. Я. Нікіфароўскі адзначае бытаванне палатнянага насова «ў талію з клінамі па баках, нізкім стаячым каўняром, зашпільваўся на тры гузікі, пярэдняе крыссе з накладнымі карманамі, шыўся даўжынёю да кален» 32.
Такія насовы шыліся з адбеленага палатна, вытканага часта ў два ніты. На нашу думку, з’яўленне палатнянага насова як самастойнага адзення —вынік трансфармацыі крою нерасхіннага, так званага «глухога» насова, які быў вядомы на Віцебшчыне і адзначаецца ў матэрыя-
32 Н. Я. Н нкнфоровс кн й. Очеркн простонародного жнтья-бытья..., стар. 110.
лах XIX ст. Так, Д. Зяленін піша, што ў «сялян непадалёку ад Суража жанчыны летам надзяваюць на сарочку панёву (круглякі, насоўкі), пашытыя кроем мяшка з разрэзам толькі ля каўняра» 33. Бытаваў нерасхінны насоў і ў Ашмянскім раёне. Тут яшчэ памятаюць насоў з адкладным каўняром з разрэзам на грудзях да пояса 34. У Ноўгарадскай, Пскоўскай, Смаленскай і іншых губернях Расіі назвы «насоў» і «касталан» ужываліся для нагруднага тунікападобнага адзення з рукавамі, якое, на думку даследчыкаў35, з’явілася прататыпам «глухога» сарафана.
Апрача рускіх і беларусаў, палатнянае верхняе адзенне вядома таксама ў эстонцаў 36 і палякаў (plotnjanska, parcijanka) 37.
Плашчападобнае адзенне без рукавоў у канцы XIX — пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі не насілі. Аднак у матэрыялах першай палавіны XVI ст. пры апісанні мужчынскага адзення заможных слаёў насельніцтва адзначаецца «епанча чорная» і тлумачыцца як шырокі доўгі плашч без рукавоў. Пры апісанні простага адзення народа таксама ўпамінаецца суконны плашч — «сукман»
Як паказваюць шматлікія літаратурныя і архіўныя крыніцы сярэдзіны XIX ст., беларускі селянін у зімовы час на кажух звычайна надзяваў суконную світу (сярмягу, латуху і г. д.). На поўначы Беларусі дадатковым адзеннем служыў палатняны балахон. Шыўся ён вельмі шырокім. Спінка, крыссе і бакавыя кліны ў аб’ёме складалі 2,5 м. Такі балахон зашпільваўся толькі на адзін гузік зверху або завязваўся пад шыяй на шнурок, меў вялікі каўнер, пазней да яго сталі прышываць башлык.
У канцы XIX і асабліва ў пачатку XX ст. было значна пашырана суконнае адзенне прамога крою з адкладным каўняром, зашпільвалася на гузікі. Гэта адзенне часта замяняла плашч. У паўднёва-заходняй Беларусі адзенне такога тыпу мела назву «бурка». Яна шылася абавязкова з башлыком і хлясцікам (дадатак, XXIX, в, г). Башлык даволі часта прышываў-
33 Д. К. Зеленнн. Опнсанне рукопнсей ученого архнва нмператорского Русского географнческого обіцества, вып. 1. Пг„ 1914, стар. 131—132.
34 Архіў ІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 409, л. 8; спр. 412, л. 4.
35 Русскне. Нсторпко-этнографнческнй атлас, стар. 210.
36 Народы Европейской частн СССР, ч. 2. М., 1964, стар. 272.
37 Tadeusz Seweryn. Stroj krakowjakow wschodnich. Wroclaw, 1960, стар. 50. Barbara K a z n o ws k a-J a r e c k a. Stroj bilgorajsko-tarnogrodzki. Wroclaw, 1958, crap. 9.
38 ABAK, t. XVII, 1890, стар. 57, 70.
ся i да армяка (Віцебшчына) i да бурноса (Гродзеншчына).
Вывучэнне верхняга адзення канца XIX — пачатку XX ст. паказала, што найболып характэрным для беларускага сялянства з'яўляецца верхняе адзенне прамога крою. Яно было пашырана на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але пераважала ў паўночнай яе частцы (Віцебская, Віленская, поўнач Мінскай губерні). На тэрыторыі Палесся бытавала верхняе адзенне з «вусам». У радзе месц Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай губерняў было вядома адразное па таліі адзенне ў зборкі. На поўдні Беларусі і ў некаторых паветах Магілёўскай губерні была вядома світа з падразнымі бачкамі і ўстаўнымі клінамі.
У верхнім традыцыйным адзенні беларусаў прасочваюцца рысы (крой, назва), агульныя для верхняга адзення рускіх, украінцаў, балгар, палякаў, а таксама іншых народаў (літоўцаў, эстонцаў), што гаворыць аб іх узаемасувязях.
Працэс пераходу ад традыцыйнага верхняга адзення з даматканіны да адзення новага тыпу з фабрычных матэрыялаў, які пачынаецца ў канцы XIX ст., найбольшае развіццё набывае толькі ў гады Савецкай улады і поўнасцю завяршаецца ў пасляваенны час. Сёння традыцыйнае верхняе адзенне на тэрыторыі Беларусі — гэта ўжо этнаграфічныя рэлікты. Аб яго існаванні гавораць толькі некаторыя назвы, якія захаваліся да цяперашняга часу: світа, сярмяга, каптанік, паддзеўка, пінжак і інш.
АБУТАК
Арганічнай часткай беларускага народнага касцюма з’яўляўся абутак.
Асноўным відам як летняга, так і зімовага абутку пераважнай большасці беларускіх сялян да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі былі самаробныя плеценыя або скураныя лапці (рыс. 17). Са старажытных часоў лапці служылі абуткам усходніх і заходніх славян, балтаў, нярускіх народаў Сярэдняй Расіі.
Археалагічныя раскопкі ў горадзе Мінску і некаторых іншых гарадах рэспублікі паказалі, што сярод гарадскога насельніцтва плеценыя лапці не мелі шырокага бытавання 39. Гэта пацвярджае думку, што лапці былі асноўным відам абутку толькі для сельскага насельніцтва.
39 Э. М. Загорульскнй. Древннй Мннск. Мннск, 1963, стар. 67.
Рыс. 17. Тыпы лапцей:
а, б, в — «глухія лапці» прамога пляцення з ліпавых лыкаў, в. Замошша Лельчыцкага р-на Гомельскай воб\.г — скураны лапаць, в. Міёры Дзісенскага п. Віленскай губ.; д— «пахлапень» —лапаць касога пляцення з тонкіх, ачышчаных ад кары ліпавых лыкаў, Клімавіцкі п. Магілёўскай губ.
Лапці плялі звычайна са свежых, а зімой з размочаных у цёплай вадзе лыкаў ліпы, лазы, а таксама з кары вяза, вітушак пянькі. На тэрыторыі Віцебскай губерні сустракаліся лапці і з бяросты. Дралі лыкі з тонкіх маладых пабегаў ліпы — «луцця», якія разразалі нажом уздоўж і здымалі кару. Загатаўлялі лыкі ў пачатку лета, калі кара яшчэ не прысохла да дрэва. Лыкі скручвалі ў круглыя матушкі і, нанізаўшы на повязь, вешалі ў клеці або на гарышчы хаты. У кожнай сям’і ў любую пару года быў даволі значны запас гатовых лапцей або лыкаў40.
40 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простона-
родного жнтья-бытья..., стар. 122.
Па тэхніцы вырабу лапці прынята падзяляць на два асноўныя тыпы: прамога і касога пляцення 41. Для беларусаў былі характэрны лапці з падэшвай прамога пляцення.
На ўсёй тэрыторыі Беларусі бытавалі розныя тыпы лапцей прамога пляцення. Раён распаўсюджання лапцей касога пляцення ахопліваў усходнія паветы Віцебскай (Віцебскі, Суражскі, Полацкі) і Магілёўскай (Аршанскі, Горацкі, Мсціслаўскі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі, Быхаўскі
41 Д. К. Зеленнн. Перспектнвный план по нзученню генетнкн культуры. «Краеведенне», 1928, № 5, стар. 262—263; Русскне. Нсторнко-этнографнческнй атлас, стар. 2.
і Магілёўскі) губерняў. Трэба адзначыць, што лапці касога пляцення былі святочным абуткам беларускага селяніна і заўсёды суіснавалі з лапцямі прамога пляцення. Як указвалі многія даследчыкі42, апошнія былі запазычаны ў рускіх. Лапці касога пляцення спарадычна сустракаліся таксама на поўначы Гродзенскай губерні і ў заходняй Міншчыне, што, на думку Л. Малчанавай, таксама звязана з рассяленнем
• “ 43
тут рускіх стараверау .
Лапці як ні адзін іншы кампанент адзення мелі самыя розныя назвы. Адны з гэтых тэрмінаў, як напрыклад «лапці», бытавалі амаль паўсюдна ў Беларусі, іншыя («пасталы», «лазовікі») — на значнай яе частцы, а некаторыя мелі вузкалакальнае, нязначнае распаўсюджанне («кавярзні», «пахрасні», «вязнікі», «куратнікі», «крыставікі», «бяспятнікі», «ракі», «лыкі» і г. д.). Нярэдка назва лапцей абумоўлівалася іх знешняй формай, спосабам вырабу, матэрыялам.
Прасцейшыя лапці прамога пляцення — «шчарбакі» («шчарбачні», «бяспятнікі»). Гэта неглыбокія, лёгкія (амаль адна падэшва) лапці без галовак і запятак. Замест вушак у іх спераду былі дзве лыкавыя пятлі і па баках сплеценыя з лыкаў «заборнікі», за якія прымацоўваліся аборы. Разам з іншымі тыпамі лапцей шчарбакі бытавалі на тэрыторыі Віцебскай губерні і ў Сенненскім і Горацкім паветах Магілёўскай губерні. Такія лапці лічыліся летнімі і прызначаліся для палявых работ і нашэння ў хатніх умовах. 3 той жа мэтай выкарыстоўваліся і «лазовікі», якія пляліся з даволі шырокіх палосак лазовай кары з кароткімі галоўкамі. Поруч з іншымі тыпамі лапцей лазовікі сустракаліся на большай частцы тэрыторыі Беларусі.
Лапці з больш глыбокімі насамі, якія мелі вялікую пярэднюю страку для прадзявання абор, называлі «глухімі лапцямі», «слепакамі», «куратнікамі», «кавярзнямі». У Беларусі такія лапці мелі найболып шырокае распаўсюджанне.
На Палессі і ў прылягаючых да гэтай вобласці паветах Гродзенскай і Мінскай губерняў бытавалі ліпавыя або лазовыя «зрачыя» лапці. Адметнай асаблівасцю «зрачых» лапцей быў кароткі, з адкрытым верхам насок. Адсутнасць пярэдняга вялікага вушка («стракі») для прадзявання абор і стварала «вока» лапця.
Лапці прамога пляцення ўсіх відаў (акрамя шчарбакоў, якія пачыналі плесці з пяты) плялі з наска, надзяваючы бакавыя вушкі лапця —
42 Е. Р. Р о м а н о в. Белорусскнй сборннк, вып. 8. Внльно, 1912, стар. 25; A. С. Дембовецкнй. Опыт опнсання Могнлевской губерннн..., кн. 2, стар. 374 і інш.
43 Л. A. М о л ч а н о в а. Матернальная культура бе-
лорусов. Мннск, 1968, стар. 177.
«курцы», «куракі», «вушкі» — на дзве завостраныя з аднаго канца палачкі — «сугакі».
Выраб лапцей быў простым і хуткім. За вечар селянін мог сплесці адну-дзве пары лапцей.
Для моцнасці падэшва лапцей амаль заўсёды падпляталася пры дапамозе спіцы («спічака») — плоскага з закругленым краем жалезнага або касцянога кручка. Матэрыялы для падплятання служылі лаза, лыкі, вітушкі пянькі. Значна радзей ніз лапцей падшываўся скурай.
Лапці касога пляцення — «пахлапні», «пахрасні» — былі з глыбокімі круглымі насамі, высокімі запяткамі і бакамі. Пляліся яны з вузкіх палосак лыка (не шырэй 1 см), з якіх спачатку здымалі кару. Палоскі ачышчаных лыкаў у пахлапнях шчыльна падганяліся адна да другой. Таму на іх выраб патрабавалася амаль у тры разы больш лыкаў, чым на звычайныя лапці прамога пляцення. Плялі пахлапні на драўлянай калодцы з круглым наском, якая рабілася па памеру нагі. Пры дапамозе той жа спіцы, якая ўжывалася пры падплятанні звычайных лапцей, падэшву пахлапнёў падпляталі вітушкамі пянькі або тонкімі вяровачкамі. Пахлапні з’яўляліся толькі святочным абуткам беларускіх сялян і часта насіліся па некалькі гадоў 44