Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
Трэба заўважыць, што запазычаныя ад палякаў формы крою не былі аднастайнымі і аднатыповымі па ўсёй Беларусі.
У мястэчку Дрыбін Чавускага павета Магілёўскай губерні, напрыклад, яшчэ ў канцы XIX ст. захавалася некалькі экземпляраў жаночага верхняга адзення старажытнага крою, вядомага пад назвай «кунтуш». Кунтушы шыліся з цёмна-чырвонага, зялёнага і іншага колеру сукна, ніз і крыссе абшываліся пазументам, a адкладны каўнер — сярэбранымі махрамі. У плячах кунтушы былі вузкія, а к нізу расшыраліся 22.
Рознакаляровае суконнае верхняе адзенне, аздобленае атласам, бархатам і галунамі, характэрнае для польскай шляхты, асвоенае 6агатымі местачковымі жыхарамі, доўгі час выкарыстоўвалася ў якасці святочнага касцюма.
Аднак ужо ў канцы XIX ст. ад шляхецкага адзення захаваліся толькі назвы. Мужчынскія і жаночыя жупаны, або шаракі, шыліся ўжо з хатняга валенага сукна шэрага колеру. I крой іх капіраваў звычайную беларускую світку з адразным нізам і гладкімі неадразнымі полкамі.
Адзенне ў мястэчках, якія не былі пераведзены ў разрад сельскіх пасяленняў, больш адрознівалася ад адзення сялян. Яно развівалася па ўзорах гарадскога касцюма, агульнага для ўсёй Расіі. Нават вядомыя ў сялянскім комплексе прадметы ў мяшчан шыліся крыху па-асобаму. Так, мяшчане горада Суража Віцебскай губерні зімой насілі аўчынныя футры, пакрытыя пасіненым сукном. Летняе мужчынскае адзенне складалася з армяка, але ўжо не суконнага, a пашытага з тоўстага пасіненага палатна. Мужчыны з болып заможных сямей хадзілі ўлетку ў чорным камзоле, які надзяваўся на кашулю, так што апошняя была відаць з-пад яго. Замест камзола і жылета насілі простую кароткую суконную куртку чорнага або шэрага колеру. Жаночае верхняе адзенне суражскіх мяшчанак складалася з сіняй катанкі, якая шылася ззаду са зборкамі. Пад катанку для цяпла паддзявалі аўчынны кажух. Улетку замест суконнай катанкі насілі катанку з сіняга або чорнага рыпсу23.
Паводле даных П. Баброўскага, мяшчане Беластоцкай губерні насілі капоты або сурдуты з шэрага або сіняга сукна, абшытага белай тасьмой, улетку — курткі або кафтаны з палатна, вытканага з белых і сініх нітак. Шляхта і майстравыя на фабрыках хадзілі ў сініх або шэрых з тасьмой кафтанах або сурдутах 24.
Як паказвае прыведзены матэрыял, сялянскае адзенне беларусаў у канцы XIX — пачатку XX ст. зазнала некаторыя змены пад уплывам гарадской культуры. Змяніўся матэрыял і ў некаторых відах адзення (галоўным чынам верхняе) і крой. Моцнай нівеліроўцы падверглася адзенне малых нацыянальных груп, паселеных у асноўны масіў мясцовага беларускага насельніцтва. Траціць свае асаблівасці адзенне іншых саслоўных груп.
Больш выразныя адрозненні наглядаліся ў адзенні розных сацыяльных слаёў беларускага насельніцтва, але і яны з цягам часу паступова нівеліруюцца пад уплывам далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
20 Россня. Полное географнческое опнсанне нашего Отечества, стар. 201.
21 Село Ляховцы Брестского уезда. «Гродненскне губернскяе ведомостн», 1891, № 73.
22 Архіў Усесаюзнага геаграфічнага таварыства
СССР, разрад 20, воп. 1, № 12, стар. 79.
23 Архіў Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі.
24 П. Бобровскнй. Гродненская губерння. Матерналы для географня н статнстнкн Росснн, ч. I. СПб, 1863, стар. 816—818.
СУЧАСНАЕ АДЗЕННЕ
СЕЛЬСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ
учаснае адзенне беларусаў — якасна новы этап у яго развіцці. Усе змены, »»] што адбыліся за гады Савецкай улаі'- ды Ў эканамічным і культурным
^й|_^жыцці рэспублікі, зразумела, наклалі адбітак і на адзенне. Працэс дэма-
кратызацыі адзення, які пачаўся яшчэ ў нетрах капіталістычнага дзелавога свету, знайшоў сваё
завяршэнне ў сацыялістычным грамадстве, заснаваным на роўнасці ўсіх яго членаў. Сучаснае адзенне страціла сваю сацыяльную адасобле-
насць.
Агульная тэндэнцыя да урбанізацыі ў нашай краіне, узбуйненне многіх вёсак і стварэнне пасёлкаў гарадскога тыпу, развіццё аўтамабільнага руху, пашырэнне сеткі радыё і тэлебачання і г. д. стварылі аб’ектыўныя перадумовы для хуткай нівеліроўкі быту гарадскога і сельскага насельніцтва, іх культуры.
На вёсцы вырас свой рабочы клас. Тут з’явіліся спецыяльнасці, якіх ранейшая вёска не ведала,— інжынеры-механізатары, будаўнікі, радыётэхнікі, сувязісты, эканамісты і г. д.1 Рост вытворчых сіл сельскай гаспадаркі, паступовае ператварэнне сельскагаспадарчай працы ў разнавіднасць працы індустрыяльнай, павышэнне культуры вёскі і перабудова сельскага быту — усё гэта вядзе да змянення сацыяльнага аблічча і псіхалогіі селяніна: у яго з’яўляецца ўсё больш агульных рыс з рабочым. Узрастае колькасць калгаснікаў, чыя праца непасрэдна звязана з машынамі і механізмамі, павышаецца адукаванасць калгаснага сялянства. Камуністычная партыя Савецкага Саюза і Савецкі ўрад бачаць у знішчэнні граней паміж горадам і вёскай адну з галоўных задач сучаснага этапа камуністычнага будаўніцтва. У выступленні Л. I. Брэжнева адзначана, што «за апошнія гады нямала зроблена для таго, каб паскорыць збліжэнне
горада і вёскі... у сферы дабрабыту і культуры» 2. Улічваючы рост запатрабаванняў народа, Савецкі ўрад прымае ўсе меры па пашырэнню вытворчасці тавараў першай неабходнасці. 3 дзяржаўнага бюджэта выдзяляюцца вельмі значныя сумы на вытворчасць тканін, абутку і галаўных убораў.
Знікненне розніцы ў адзенні гарадскога і сельскага насельніцтва адбываецца на базе ўсямернага павышэння матэрыяльна-тэхнічнай базы вёскі — аб’ектыўнай асновы для далейшага павышэння яе культуры, збліжэння яе з гарадской культурай.
Адзенне сельскага насельніцтва ў сучасны момант вырабляецца выключна з фабрычных тканін па агульнапрынятых у пэўны сезон фасонах. Пранікненне ў сельскую мясцовасць навейшых мод адбываецца не толькі праз пакупку гатовых вырабаў, але абумоўліваецца ўсім укладам жыцця калгаснага сялянства, якое не адгароджана ад жыцця горада.
Лепшыя ўзоры сучасных фасонаў, айчынных і замежных, прапагандуюцца на старонках часопісаў мод, а таксама ў дадатках да грамадскапалітычных і літаратурна-мастацкіх часопісаў. Навінкі сезонных мод дэманструюцца на экранах кінатэатраў і тэлевізараў, якія шырока ўвайшлі ў быт сучаснай вёскі. Пастаянная сувязь сельскага насельніцтва з горадам праз моладзь, якая вучыцца ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, таксама садзейнічае распаўсюджанню ў вёсцы агульнапрынятых відаў адзення. Прыкметны ўплыў на агульны каларыт адзення ў вёсцы аказвае і шматлікая прыезджая з гарадоў інтэлігенцыя (настаўнікі, урачы, аграномы і інш.). Пашыў адзення ў гарадскіх атэлье, швейных майстэрнях таксама садзейнічае ўкараненню навейшых фасонаў у сельскае асяроддзе. У апошнія гады шырока разгарнулася
1 Некоторые вопросы экономнческого развнтня Белорусснн. Мннск, 1969, стар. 238—239.
2 A Н. Б р е ж н е в. Ленннскнм курсом, т. 2. М., 1970, стар. 105.
будаўніцтва ў сельскай мясцовасці камбінатаў бытавога абслугоўвання. Тут сяляне могуць не толькі пашыць адзенне любога фасону, але і атрымаць кансультацыі і выкрайкі.
Арганізацыі па праектаванню і вырабу сучаснага адзення ўлічваюць спецыфічныя ўмовы жыцця і працы сельскага насельніцтва і накіроўваюць у адпаведнасці з гэтым сваю работу.
У станаўленні сучаснага адзення сельскага насельніцтва Беларусі пэўную ролю адыгралі традыцыі народнага адзення.
Традыцыі з’яўляюцца сувязным звяном паміж мінулым народа, яго сённяшнім днём і будучым. Пытанне ўсямернага выкарыстання ў сучаснай матэрыяльнай культуры, сучасным адзенні лепшых традыцый народнай творчасці з’яўляецца актуальнай і разам з тым складанай задачай сучаснасці. Яна асноўваецца на неабходнасці беражлівых адносін да культурных каштоўнасцей, якія дасталіся чалавецтву з мінулых гадоў і падлягаюць крытычнай ацэнцы і перагляду, развіццю і выкарыстанню іх у адпаведнасці з канкрэтнымі задачамі сучаснасці і аб’ектыўнымі крытэрыямі грамадскага прагрэсу 3. «Захоўваць спадчыну — зусім не азначае яшчэ абмяжоўвацца спадчынай»,— пісаў У. I. Ленін 4.
Уяўляючы сабой гістарычны, стваральны і творчы вопыт многіх пакаленняў, без якога немагчымы далейшы прагрэс, традыцыі адыгрываюць значную ролю ў паступальным руху чалавецтва, пазбаўляючы яго ад дарэмнай працы на паўторнае адкрыццё і стварэнне ўжо вядомага.
Кожнае новае пакаленне не стварае матэрыяльнай базы і культуры нанава, не пачынае сваё свядомае жыццё на пустым месцы, а засвойвае тыя рэальныя каштоўнасці, якія былі створаны папярэднімі пакаленнямі. «Гісторыя,— пісалі К. Маркс і Ф. Энгельс,— ёсць не што іншае, як паслядоўная змена асобных пакаленняў, кожнае з якіх выкарыстоўвае матэрыялы, капіталы, вытворчыя сілы, што былі перададзены яму ўсімі папярэднімі пакаленнямі; у сілу гэтага дадзенае пакаленне, з аднаго боку, працягвае атрыманую ў спадчыну дзейнасць пры зусім змяніўшыхся умовах, а з другога — відазмяняе старыя ўмовы пры дапамозе зусім змененай дзейнасці» 5.
Сучасная матэрыяльная культура, састаунон часткай якой з’яўляецца адзенне, уяўляе сабой
3 П. Н. К а б а н о в. Нсторня культурной революцвн В СССР. М„ 1971, стар. 126.
4 В. Н. Лен нн. Полн. собр. соч., т. 2, стар. 542.
5 К. Маркс н Ф. Энгельс. Соч., т. 3, стар. 44—45.
лагічны і арганічны працяг старой, традыцыйнай. Частка элементаў, якія не вытрымалі выпрабавання часам, паступова знікла, але другая частка, якая мела большую жыццяздольнасць, знайшла сабе месца ў новай, сучаснай і працягвае адыгрываць істотную ролю ў жыцці грамадства.
Так, з сялянскага адзення параўнальна даўно зніклі традыцыйныя безрукаўкі, якія ўжо ў першыя паслярэвалюцыйныя гады сустракаліся, як правіла, толькі ў больш аддаленых ад горада і чыгуначных станцый вёсках, прычым іх ужо рэдка шылі нанава па старому крою, а часцей толькі даношвалі старыя запасы.
Даволі рана зніклі з жаночага комплексу даматканыя андаракі і спадніцы (карта 20). У 50-я гады XX ст. яны захаваліся толькі ў куфрах старых жанчын.
Беларускае народнае адзенне акумулявала ў сабе шматвяковы вопыт нялёгкага жыццёвага шляху беларускага народа. Таму некаторыя традыцыйныя віды адзення доўгі час захоўваліся і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У першыя паслярэвалюцыйныя гады, гады пасляваеннай разрухі, яшчэ ўжывалася адзенне з даматканіны, якое канчаткова знікла толькі пасля калектывізацыі разам са знікненнем рэштак замкнутасці сялянскай гаспадаркі, змяншэннем плошчы індывідуальных пасеваў ільну і пашырэннем вытворчасці фабрычных тканін. Выцясненне з ужытку асноўнай сыравіны для хатняга ткацтва абумовіла пераход сялянства да адзення з куплёных тканін, якія ў дарэвалюцыйны час былі даступны толькі заможным слаям сельскага насельніцтва. Але гэты пераход не азначаў поўнага знікнення традыцыйнага адзення.