Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
герка». Калі палі даходзілі толькі да палавіны шапкі — «паўдвайная магерка». У Гомельскім і Рагачоўскім паветах Магілёўскай губерні такая шапка была вядома пад назвай «магеркапістон» 30. Даволі часта валеныя шапкі ўвогуле называлі «валёнка», «каўпак» або проста «шапка». Гэтыя назвы былі шырока вядомы на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
У канцы XIX — пачатку XX ст. валеныя шапкі, хоць і бытавалі шырока ў Беларусі, пераважалі на ўсходзе, асабліва на Магілёўшчыне, дзе быў даволі развіты шапавальны промысел.
Апрача беларусаў, валеныя шапкі былі характэрны для рускіх («шапка-валёнка») 31, украінцаў («шоломок», «магерка») 32. На тэрыторыі Беларусі найбольш пашырана назва «магерка», якая сустракаецца ў матэрыялах першай палавіны XVII ст. Гэта гаворыць аб тым, што беларусам яна вядома з даўніх часоў. Безумоўна, мы не можам сцвярджаць, што гэта была валеная магерка, тым больш што ў некаторых месцах Беларусі магеркай называлі звычайную шапку, пашытую з сукна. Шапкі з ва-
30 ДМЭН СССР, калекцыі 351—2, 352—3, 531—4,
31 Русскне. Нсторнко-этнографнческнй атлас, стар. 238.
32 К. I. М а т е й к о. Головні уборн украінськіх селян до початку XX ст. «Народна творчість та етнографія», 1973, № 3, стар, 53.
Рыс. 14. Саламяныя мужчынскія галауныя ўборы:
A — капялюш, Лепельскі п. Віцебскай губ.; б — фуражка, Мазырскі п. Мінскай губ.; a — спосаб пляцення ў зубчыкі, г — спосаб прамога пляцення
ленага сукна або вязаныя з суконных нітак называліся магеркамі і ў палякаў .
У адрозненне ад футравых шапак валеныя насілі не толькі зімой, а і восенню і нават у летнюю пару. Як адзначаюць некаторыя даследчыкі, беларус здымаў магерку толькі перад панам або перад сном 34.
На Беларусі бытавалі яшчэ войлачныя шыракаполыя шапкі — «капелюшы», ці «брылі». Войлачны брыль (капялюш) уяўляў сабой каўпак з палямі, якія толькі крыху загіналіся ўгару і не прылягалі да сценак шапкі, як у звычайнай магерцы. Паверх палёў пры самай аснове брыль нярэдка апаясваўся чорнай, а таксама карычневай, зялёнай, сіняй тасьмой шырынёй 2—3 см.
У канцы XIX — пачатку XX ст. паўсюдна ў Беларусі летнім галаўным уборам мужчын становіцца шапка з казырком (фуражка, шапка, картуз), якая ў гэты перыяд была шырока распаўсюджана ў рускіх, украінцаў, балгар, палякаў, літоўцаў і іншых суседніх народаў.
Беларускі селянін насіў куплёную фуражку з каляровым аколышкам і каляным казырком накшталт колішніх ваенных шапак. Фуражкі з саматканага сукна ці палатна сустракаліся рэдка. Намі адзначаны яны ў некаторых месцах Віцебскай і Магілёўскай губерняў (карта 14).
33 Barbara Kaznowsk a-J a r е с k a. Stroj bilgorajsko-tarnogrodzki. Wroclaw, 1958, стар. 24; O. A. Г a н ц к a я. Народное нскусство Польшн. M., 1970, стар. 88.
34 Жпвопнсная Россня, т. III, ч. II. СПб.— М., 1882, стар. 454.
Летнім галаўным уборам беларусаў з’яўляліся шыракаполыя капелюшы, якія таксама называлі брылямі (рыс. 14, а). Пляліся яны з жытняй, у рэдкіх выпадках з пшанічнай саломы, радзей з чароту, лазы і інш. Капелюшы з чароту і іншых прыгодных для гэтага раслін былі толькі самаробнымі. Насілі іх большай часткай дзеці і пастухі. Саламяныя ж рабілі самі ці куплялі (звычайна святочныя).
Самаробныя саламяныя капелюшы часцей сустракаліся ў паўднёвых раёнах Палесся. На Гродзеншчыне больш насілі куплёныя. Для капелюшоў бралі звычайна сцяблы жыта, калі яно ўжо каласуе і пачынае спець. Са сцябла рвалі апошняе самае доўгае калена, на якім расце колас. Спачатку сцяблінку крыху расплюшчвалі (нават крыху змочвалі вадой для гнуткасці) і плялі паскі. Плялі іх двума спосабамі — у зубчыкі і прамым. Пляценне ў зубчыкі больш складанае, і капялюш такога тыпу выглядаў даволі прыгожа. Плёўся ён з двух сцяблоў, перагнутых пасярэдзіне на дзве роўныя часткі (рыс. 14, в). Пляценне прамое нескладанае (звычайна бралася чатыры сцяблы) (рыс. 14, г). Гэты спосаб быў больш пашыран у беларусаў. Гатовыя паскі сшываліся ніткамі або конскім воласам. Апрача капелюшоў, некаторыя сяляне плялі з саломы фуражкі (рыс. 14, б).
Плеценыя мужчынскія галаўныя ўборы болып характэрны для заходніх і паўночна-заходніх раёнаў Беларусі (Гродзенская, Віленская, Віцебская губерні). Радзей сустракаліся яны ў Мінскай і Магілёўскай губернях.
ВЕРХНЯЕ АДЗЕННЕ I АБУТАК
jg еаграфічнае размяшчэнне і клімат Беларусі абумовілі неабходнасць J" верхняга адзення ў беларусаў, якое надзявалася ў халодную пару года. $ * я^Першыя вядомыя нам звесткі аб
верхнім адзенні на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца ў матэрыялах XVI ст., дзе пералічваюцца назвы, тканіны, у некаторых выпадках колер верхняга адзення розных слаёў насельніцтва. Так, у актах Гродзенскага земскага суда за 1539—1540 гг. даецца апісанне адзення заможных слаёў і простага народа. У багатых, напрыклад, адзначаюцца шуба з футра лісы, пацягнутая дарагім сукном, зіпун з кельцкага палатна, а ў простага народа — кажух, шэрая сярмяга
Найбольш поўныя даныя па верхняму народнаму адзенню беларусаў маюцца ў матэрыялах пачынаючы з другой палавіны XIX ст.
У гэты перыяд беларусы шылі верхняе адзенне ў большасці выпадкаў з матэрыялаў хатняга вырабу: сукна, аўчын, палатна. Але з канца XIX ст. у сувязі з інтэнсіўным развіццём капіталізму і ў выніку ўзросшых сувязей паміж горадам і вёскай у сельскую мясцовасць пачынае пранікаць верхняе адзенне з фабрычных матэрыялаў. З’явілася яно ў першую чаргу ў вёсках, якія знаходзіліся непадалёку ад гарадоў і мястэчак, а таксама ў месцах, звязаных з адыходнымі промысламі. Так, напрыклад, у жыхароў в. Лучын Рагачоўскага павета, дзе большасць мужчын займаліся сплавам лесу, было пашырана верхняе адзенне з куплёнага чорнага матэрыялу — «ангеркі» 2. Шыліся яны прамымі, крыху прыталенымі, на падкладцы з кудзелі. Пранікненню ў вёску верхняга адзення з фабрычных матэрыялаў садзейнічала, відаць, і развітая ў той час тэкстыльная прамысловасць Беларусі. Толькі ў Мінскай губерні налічваліся чатыры суконныя фабрыкі, пра-
1 АВАК, т. XVII. Внльно, 1890, стар. LXVII, LXX.
2 Архіў ІМЭФ, ф. 6, воп. 7, спр. 956, л. 3.
дукцыя якіх збывалася не толькі ў Беларусі, a ў значнай колькасці пастаўлялася за яе межы: у Кіеў, Маскву, Варшаву і інш.3 Аднак, нягледзячы на гэта, у канцы XIX і пачатку XX ст. верхняе адзенне з куплёных фабрычных матэрыялаў займала параўнаўча нязначнае месца. Асноўная маса сялянства па-ранейшаму шыла адзенне з даматканіны.
Самым пашыраным матэрыялам для вырабу верхняга адзення з’яўлялася сукно. Верхняе адзенне з сукна было распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе была больш развіта авечкагадоўля 4.
У раёнах ільнаводства5 (Віцебская, поўнач Віленскай, Магілёўскай губерняў) верхняе адзенне, апрача сукна, шылі з паўсукна і палатна. Сукно і паўсукно выраблялі з воўны нізкай якасці (звычайна веснавой стрыжкі). Стрыглі авечак уручную спружыннымі нажніцамі, якія, калі меркаваць па археалагічных даных, былі вядомы на тэрыторыі Беларусі ў II —■ V стст. н. э. 6 Воўну абавязкова мылі, сушылі, скублі рукамі, а потым часалі на спецыяльных ваўначосках і пралі пры дапамозе верацяна ці на калаўроце («самапрадка»). Сукно і паўсукно ткалася пераважна ў чатыры ніты. Пры такім спосабе ткання матэрыял набываў яшчэ большую шчыльнасць і моцнасць.
Гатовыя матэрыялы падвяргаліся некаторай дадатковай апрацоўцы. Сукно і паўсукно абавязкова валілі ў спецыяльных майстэрнях — «валюшнях» або ў хатніх умовах.
Сукно часта фарбавалі ў карычневы, зрэдку ў чорны колер. Спосабы фарбавання сукна былі розныя. Напрыклад, у паўднёва-заходніх
3 Н. Зеленскнй. Мннская губервня. Матерпалы для географнн статнстнкн Росснн, собранные офнцерамн Генерального штаба, ч. 2. СПб, 1864, стар. 258.
4 Гісторыя Беларускай ССР, т. 1. Мінск, 1972, стар. 474.
5 Там жа, стар. 473.
6 Очеркн по археологнн Белорусснн, ч. 1. Мннск, 1970, стар. 174.
раёнах Беларусі для фарбавання сукна ў карычневы колер ужывалі торф. Яго клалі ў чыгун, залівалі вадой і ставілі ў печ, потым у гэту Macy клалі сукно і трымалі суткі і нават больш. У некаторых выпадках сукно проста мачылі ў балотнай, «іржавай» вадзе, а потым яшчэ клалі ў настой іржавага жалеза: звычайна бралі стружку, якую ў некаторых месцах, напрыклад у Мінскай губерні, называлі «брусына ад тачыла». Атрымліваўся чорны колер, і, як адзначаюць інфарматары, сукно, пафарбаванае такім спосабам, ніколі не ліняла.
Палатно для верхняга адзення ткалася з валокнаў ільну нізкай якасці. Ткалася яно, як і сукно, пераважна ў чатыры ніты. Сустракалася і двухнітовае, а ў некаторых месцах трохі нават пяцінітовае. Палатно, прызначанае для верхняга адзення, не заўсёды адбельвалася. Бялілі яго ў тых выпадках, калі трэба было фарбаваць. Фарбавалі ў розныя колеры пры дапамозе кары: альховай, івавай, дубовай і інш.
Для вырабу верхняга адзення ў значнай ступені выкарыстоўваліся і аўчыны, якія ў канцы XIX — пачатку XX ст. у асноўным адбельваліся. Займаліся гэтым спецыяльныя майстры — аўчыннікі7. Але працэс адбельвання аўчын не вельмі складаны, і ў радзе выпадкаў гэта рабілася ў хатніх умовах. Для адбельвання аўчын ужывалі жытнюю муку (часам дабаўлялі аўсяную) 8, мел, соль. На вымачаную і ачышчаную ад мязгі аўчыну наносілі слой заваранага прэснага цеста, пасля чаго складвалі аўчыну воўнай наверх і клалі ў ваду на некалькі дзён (старыя аўчыны трымалі да двух тыдняў). Калі аўчына адкісне (тады воўна злёгку вырываецца), яе вымалі з вады і не вельмі вострай прыладай ачышчалі ад цеста. 3 гэтай мэтай часцей за ўсё ўжывалі старую касу, а ў некаторых месцах (на Брэстчыне) рабілі спецыяльныя драўляныя прылады з металічнай, не вельмі вострай пласцінкай — «клюкі». Такі спосаб адбельвання аўчын быў вядомы на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але з некаторымі адрозненнямі. Так, на Магілёўшчыне аўчыну клалі ў кісла-салёны мучны «квас» дзён на 3—5 9. У радзе месц Мінскай і Магілёўскай губерняў (Мазырскі, Бабруйскі паветы і інш.) ужывалі яшчэ мел: вымачаную аўчыну некалькі разоў націралі мелам і ачышчалі касой. Прычым гэты працэс паўтараўся, пакуль аўчына не рабі-
7 М. Я. Г р ы н б л а т. Сялянскія промыслы і рамёствы ў Беларусі. «Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук», 1957, № 2, стар. 57.
8 A. С. Дембовецкнй. Опыт опнсання Могнлев-