• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае адзенне

    Беларускае народнае адзенне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 96с.
    Мінск 1975
    68.79 МБ
    Звесткі аб наяўнасці мужчынскага адзення без рукавоў сустракаюцца ў дакументах першай палавіны XVI ст. Так, у Актавай кнізе Гродзенскага земскага суда за 1539—1540 гг., апрача іншых элементаў мужчынскага адзення, называецца «жупіца» і даецца тлумачэнне: «адзенне без рукавоў» 22.
    Шыліся безрукаўкі пераважна з матэрыялаў дамашняга вырабу. Толькі ў мужчын з больш заможных сямей былі святочныя безрукаўкі з фабрычных матэрыялаў, але даволі рэдка. Безрукаўкі, як правіла, шыліся з аднакаляровых, звычайна цёмных тканін, і толькі ў некаторых месцах (Магілёўшчына і Палессе) — з узорнай тканіны23 (звычайна з кавалкаў сукна, не выкарыстаных для андаракаў). Даволі часта шылі камбінаваныя безрукаўкі, у якіх перад быў з больш якаснага матэрыялу, а спінка — з горшага (палатна ці танных фабрычных тканін). Для халоднай пары шылі цёплыя жылеткі з аўчын.
    У залежнасці ад крою мужчынскія безрукаўкі былі двух тыпаў: прамыя і ў талію. Як сведчаць этнаграфічныя матэрыялы, на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. пераважалі безрукаўкі прамога крою. Шытыя безрукаўкі абодвух тыпаў былі расхіннымі і складаліся з чатырох полак. Спінка сшывалася з дзвюх полак, а дзве полкі спераду зашпільваліся на гузікі, зрэдку на гаплікі. Іншы раз на спіне прышываўся хлясцік, тады спінка крыху збіралася. Спераду амаль усе безрукаўкі мелі невялічкія кішэні (рыс. 12).
    Апрача шытых, былі вядомы і вязаныя безрукаўкі (на спіцах). У большасці выпадкаў яны былі нерасхіннымі. Вязаліся спачатку дзве полкі, якія потым сшываліся па баках. Вязаныя безрукаўкі не мелі шырокага распаўсюджання і сустракаліся ў паўночна-ўсходніх раёнах.
    20 Н. Я. Някнфоровскнй. Очеркн простонародного жнтья-бытья..., стар. 108.
    21 Л. 14. Якуннна. Слуцкне пояса. Мннск, 1960,
    стар. 54.
    22	АВАК, т. XVII, 1890, стар. 57.
    23	Е. Р. Р о м а н о в. Белорусскнй сборннк, вып. VIII, 1915, стар. 24; Архіў ІМЭФ АН БССР, ф. 6, воп. 11, спр. 122, л. 45; спр. 126, л. 8.
    Рыс. 12. Тыпы мужчынскіх безрукавак:
    а, б— Лепельскі п. Віцебскай губ.; в, г — Лідскі п. Віленскай губ.
    Своеасаблівым відам безрукаўкі быў нагруднік. Ен уяўляў сабой кавалак сукна ці аўчыны прамавугольнай формы з прышытым стаячым каўняром, які ззаду зашпільваўся. 3 бакоў прышываліся шнуркі і таксама завязваліся ззаду. Такія нагруднікі насілі ў халодную пагоду на поўначы Беларусі.
    A. I. Сербаў таксама ўпамінае нагруднікі, якія шыліся мясцовымі краўцамі з сукна, сцягваліся на сярэдзіне і мелі каўнер24.
    Мужчынскі касцюм у адрозненне ад жаночага не вызначаўся багаццем упрыгожанняў. 3 усіх састаўных частак, калі не лічыць пояса, упрыгожвалася толькі сарочка і то пераважна святочная. Сарочкі, якія насілі ў будныя дні, ніколі не ўпрыгожваліся. Чыста белай была сарочка, падрыхтаваная на смерць25.
    Упрыгожваліся мужчынскія сарочкі тканым і вышытым арнаментам, які размяшчаўся звычайна на манжэтах, каўняры, пазусе і падоле. У тканым арнаменце пераважаў геаметрычны ўзор, які часцей за ўсё ўяўляў сабою паскі, затканыя чырвонымі ніткамі. У вышытым арнаменце ўзор быў больш разнастайны. Тут
    24 A. I. Се р б а ў. Вічынскія паляне. Зборнік артыкулаў Інстытута беларускай культуры. Мінск, 1928, стар. 31—32.
    25 М. Я. Грннблат. Белорусы. Мінск, 1968, стар. 225.
    часцей ужываліся рознакаляровыя ніткі (чырвоныя ў спалучэнні з чорнымі або сінімі і інш.). Вышываліся сарочкі, як правіла, простым крыжам. Раслінны арнамент на мужчынскіх сарочках часцей за ўсё сустракаўся на Палессі.
    Багата ўпрыгожвалася мужчынская сарочкакосаваротка (дадатак, XXV, а). Разрэз збоку даваў магчымасць натыкаць або вышываць даволі шырокую манішку — прыкладна 10— 15 см. На Палессі (Бабруйскі, Мазырскі паветы і інш.) манішкі («пазухі») натыкаліся або вышываліся асобна, а потым нашываліся на сарочку. Часта для ўпрыгожвання мужчынскай сарочкі каўнер, манжэты і палоску шырынёй 8—10 см, якая нашывалася на грудзях, рабілі з паркалю.
    ГАЛАУНЫЯ УБОРЫ
    У агульным комплексе мужчынскага адзення беларусаў важная роля належала галаўным уборам. У сувязі з імі цікавым з’яўляецца і пытанне аб прычосках.
    У канцы XIX — пачатку XX ст. беларусы пераважна падразалі валасы ў кружок, даўжыня іх дасягала прыкладна сярэдзіны вуха. Такая прычоска, у прыватнасці, на Палессі называлася «пад гаршчок». Яна характарызавала знешні выгляд маладых і сярэдняга ўзросту мужчын. Мужчыны пажылога ўзросту яшчэ насілі доўгія валасы, толькі спераду падразалі прыкладна да сярэдзіны лба. Але прычоска такога тыпу ў гэты перыяд сустракалася ўжо рэдка. У пачатку XX ст. мужчыны, асабліва моладзь, пачалі насіць кароткую прычоску. Валасы зачэсваліся ўгору, а на патыліцы коратка падстрыгаліся.
    Мужчынскія шапкі вырабляліся з воўны, футра, сукна, а таксама саломы. Па спосабу вырабу іх можна падзяліць на шытыя, валеныя і плеценыя. Па форме мужчынскія шапкі былі даволі разнастайнымі.
    На тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. найбольш пашыраны былі мужчынскія шапкі, якія мелі форму цыліндра з плоскім, паўсферычным, радзей чатырохвугольным верхам, і шапкі конусападобнай формы (конуса ці ўсечанага конуса). Гэтыя тыпы былі вядомы па ўсёй Беларусі (рыс. 13).
    Самым старажытным галаўным уборам мужчын, вядомым усходнім славянам яшчэ з XI — XII стст., з яўлялася зімовая шапка з футра лісы, белкі, зайца і інш. Але ў канцы XIX — пачатку XX ст. такія шапкі ў асяроддзі сялян сустракаліся рэдка. У большасці выпадкаў сяляне шылі зімнія шапкі з аўчыны (звычайна
    Рыс. 13. Тыпы мужчынскіх галаўных убораў:
    а, б, в — валеныя магеркі, Магілёўская губ.; г, д — аблавухі, Палессе; е — малахай, Палессе; ж, з — шапкі з чатырохвугольным верхам, Кобрынскі п. Гродзенскай губ.; і — шапка з высокім круглым верхам, Ігуменскі п. Мінскай губ.; к, л—шапкі з вушамі, Дзісенскі п. Віленскай губ.; м— валены брыль, Пінскі п. Мінскай губ.
    з аўчынкі ягнят) футрам звонку. Часцей яны мелі паўсферычную форму. Зрэдку сустракаліся шапкі, якія мелі форму высокага цыліндра ці конуса. Такія шапкі называліся «кучма», «кучомка». У некаторых месцах паўднёва-заходняй Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. бытавалі высокія шапкі — «капузы». Насілі іх у гэты перыяд толькі ўжо зусім старыя мужчыны. Капуза была вельмі вялікіх памераў, і ў народзе існаваў нават такі жарт, што гэта шапка ў «паўтара барана». Апрача беларусаў, кучма і капуза былі вядомы таксама і ўкраінЦам 26.
    На захадзе і ў некаторых месцах на паўднёвым захадзе Беларусі сустракаліся таксама футравыя (зрэдку суконныя) шапкі з высокім чатырохвугольным верхам, якія мелі шырокае распаўсюджанне і ў палякаў.
    26 К. I. М а т е й к о. Головні уборн украінськіх селяц до початку XX ст. «Народна творчість та етнографія»,
    1973, № 3, стар. 53.
    У беларусаў былі вядомы таксама футравыя шапкі, пацягнутыя зверху сукном, часцей даматканым. Верх у іх быў круглым і складаўся з чатырох частак. Да яго знізу кругом прышываўся даволі шырокі пасак сукна з вушамі па баках. Вушы падбіваліся таксама аўчынкай. Спераду быў футравы казырок, які прышываўся да верху шапкі. У некаторых выпадках TaKia шапкі мелі і конусападобную форму. Называліся яны «малахай», які ў беларусаў, таксама як і ў рускіх 27, у канцы XIX ст. сустракаўся ўжо рэдка. Але сама назва захавалася ў беларусаў да нашых дзён. На паўднёвым захадзе Беларусі людзі пажылога ўзросту і цяпер звычайную шапку-вушанку часта называюць «малахай».
    У другой палавіне XIX — пачатку XX ст. пачала знікаць шырока бытаваўшая раней старадаўняя шапка-«аблавуха». Была яна звычай-
    27 Русскне. Нсторнко-этнографнческнй атлас, стар. 239.
    Карта 14. Тыпы мужчынскіх шапак па матэрыялу (канец XIX — пачатак XX ст.): ' —саламяныя; 2 — футравыя; 3—валеныя; 4— з тканіны (а — пераважае, б — бытуе, в сустракаецца)
    на конусападобнай формы. Шылася з аўчыны і ў некаторых выпадках з футра лісы, зайца. Зверху аблавуха пацягвалася сукном. Да асновы шапкі прышываліся вушы: спераду, ззаду і з бакоў. Бакавыя вушы звычайна падвязваліся пад падбародкам, а пярэдняе і задняе завязваліся зверху. «Сапраўдная аблавуха, — пісаў Нікіфароўскі,— пашытая з аўчыны, падбітая кудзеляй, пацягнутая сукном і ўмасціўшая якую-небудзь дарожную паклажу, важыла звыш пяці фунтаў» 28. Больш прыгожа выглядалі аблавухі, якія шыліся гарадскімі ці местачковымі краўцамі з лісінага ці вавёркавага футра і пацягваліся фабрычным сукном. У пачат-
    28 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонарод-
    ного жнтья-бытья..., стар. 114.
    ку XX ст. амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі сяляне насілі шапкі-вушанкі, па форме падобныя да сучасных.
    У	канцы XIX — пачатку XX ст. у беларусаў бытавалі валеныя шапкі29 («магерка», «маргелка», «валёнка», «каўпак», «брыль»), Яны былі вядомы ў большасці паветаў Бела-
    29	Н. К. Заметкн о г. Борнсове н его уезде. «Мннскне губернскне ведомостн», 1866, К2 23; П. В. III р й н «Матерналы...», т. III, стар. 44; Е. Р. Р о м а н о в. Белорусскнй сборннк, вып. VIII, стар. 25; Н. A. С е р б о в. Поездкн по Полесью 1911 я 1912 гг. Внльна, 1914, стар. 4; Дембовецкнй. Опыт опнсання Могнлевской губерннн, кн. 1. Могнлев, 1882, стар. 476; Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонародного жнтьябытья..., стар. 113—114; Архіў ІМЭФ, ф. 6, воп. 11, 1966—1970 гг,
    русі (карта 14) і вырабляліся з воўны ў большасці выпадкаў мясцовымі шапаваламі. Колер валеных шапак быў даволі разнастайным: чорны, сівы, карычневы, белы (у залежнасці ад масці авечак). На Магілёўшчыне, ва ўсходніх раёнах Віцебскай губерні часцей сустракаліся белыя магеркі. Тэхналогія вырабу валеных шапак была нескладанай. Старанна расчэсаную воўну клалі на кавалак мокрага палатна, скручвалі ў трубку і качалі рукамі, пакуль не зваліцца лямец. Рабілі звычайна два такіх лямцы і клалі адзін на другі. 3 аднаго канца лямцы злучалі, надаючы ім патрэбную форму шапкі, а з унутранага боку паміж імі клалі таксама кавалак мокрага палатна, каб лямцы не зваліліся разам. Знізу і зверху таксама клалі палатно і валілі зноў, паліваючы кіпнем. Зваленую такім спосабам шапку нацягвалі на спецыяльнае прыстасаванне (звычайна драўляны манекен) і сушылі.
    Валеныя галаўныя ўборы, таксама як і футравыя, былі рознай формы: у выглядзе конуса, усечанага конуса ці цыліндра (звычайна невысокага) з увагнутым або выпуклым верхам. Нярэдка магеркі рабіліся з палямі, якія шчыльна прылягалі да тульі. (Сяляне, адпраўляючыся ў горад, часта хавалі за палямі грошы). Ад вышыні палёў залежала і назва самой шапкі. Так, на Магілёўшчыне і Міншчыне бытавалі валеныя магеркі, у якіх загнутыя палі дасягалі амаль дна шапкі — «двайная ма-