Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
У канцы XIX — пачатку XX ст. распаўсюджаным быў спосаб павязвання хусткі вакол галавы «ў рогі». Пры гэтым хустка складвалася па дыяганалі і павязвалася вакол галавы, а па баках з канцоў хусткі рабіліся «рогі» (рыс. 9, б, в). «У рогі» завязвалі звычайна шаўковыя, кашаміравыя або паркалёвыя хусткі з махрамі — «атласкі», «тарноўкі», «парыськавыя хусткі». Часам на такім чынам павязаную хустку павязвалі яшчэ адну дадатковую. Для гэтага дадатковая хустка («падвязка») складалася па дыяганалі вузкай палоскай, прапускалася пад падбародак і завязвалася на цемені (рыс. 7, в).
Распаўсюджаным на Беларусі быў і такі спосаб павязвання, калі канцы хусткі, перакрыжаваныя пад падбародкам, завязваліся вузлом на цемені. Па азначэнню балгарскай даследчыцы адзення М. Г. Велевай, гэты спосаб павязвання хусткі з’яўляецца для ўсходніх славян найбольш старажытным 6В (рыс. 7, г).
Павязванне хусткі вузлом пад падбародкам — найбольпі позні спосаб, таму што ў канцы XIX ст. ён лічыўся дзявоцкім.
Інтэнсіўнае развіццё капіталізму і звязанае з гэтым пранікненне ў вёску гарадской культуры падарвалі ў канцы XIX ст. патрыярхальнасць. К пачатку першай сусветнай вайны асноўная маса маладых жанчын ужо перастала насіць чапцы і старанна закрывапь валасы. Звычайным стала карыстанне адной хусткай, якая завязвалася паверх заплеценых у косы валасоў пад падбародкам або вакол галавы.
61 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонародного жнтья-бытья..., стар. 119.
66 М. Г. В е л е в a, Е. Н. Л е п a в ц о в а. Народная одежда болгар..., стар. 16.
АСНОУНЫЯ ЛАКАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ЖАНОЧАГА АДЗЕННЯ
Жаночае традыцыйнае адзенне, як ужо адзначалася, мае шмат агульных рыс на ўсёй тэрыторыі рассялення беларускага народа. Яны вызначаюць самабытнасць беларускага жаночага комплексу, які сфарміраваўся пад уплывам агульнасці гаспадарчага, сацыяльна-грамадскага і духоўнага жыцця народа, а таксама фізіка-геаграфічных умоў краіны.
Аднак беларускі жаночы касцюм не быў паўсюдна абсалютна аднародным. Гэта зусім натуральна. Культура кожнага народа развіваецца не ізалявана ад культуры іншых народаў, якая прама ці ўскосна ўздзейнічае на яе. Памылкова лічыць, што іншаземныя нашэсці не наклалі адбітку на культуру беларусаў, у тым ліку і на іх адзенне. Ужо той факт, што сацыяльна-рэлігійная палітыка Рэчы Паспалітай раскалола адзіны па паходжанню народ на католікаў, якія часта лічылі сябе палякамі, і праваслаўных (якія лічылі сябе рускімі), гаворыць не ў карысць такіх меркаванняў.
Дастаткова працяглае жыццё сярод беларусаў іншых нацыянальнасцей таксама не магло прайсці бясследна, і, безумоўна, яны аказалі ўплыў на адзенне карэннага насельніцтва.
Картаграфаванне агульнага комплексу жаночага адзення беларусаў, асобных прадметаў гэтага комплексу, а таксама састаўных частак гэтых прадметаў дазваляе выдзеліць лакальныя асаблівасці адзення, паяўленне якіх звязана з рознымі абставінамі народнага жыцця.
Па сукупнасці цэлага рада асаблівасцей жаночага адзення ў Беларусі можна выдзеліць тры раёны: Палессе, паўночны захад і Падняпроўе. Насельніцтва гэтых вялізных раёнаў канцэнтравалася ў басейнах рэк Дняпра, Прыпяці, Дзвіны і Нёмана — галоўных водных магістралей, якія са старажытнасці і да XX ст. служылі асноўнымі шляхамі зносін паміж асобнымі раёнамі краіны і з суседзямі беларусаў славянскага і неславянскага паходжання. Яны адыгрывалі важную ролю ў развіцці эканамічных сувязей і ў фарміраванні культуры насельніцтва. На гэтых рэках і іх прытоках складваліся племянныя саюзы дрыгавічоў, крывічоў, палачан і радзімічаў — асноўных старажытных продкаў сучасных беларусаў. Было б, зразумела, памылковым тлумачыць своеасаблівасць у народным адзенні беларусаў XIX — пачатку XX ст. прыналежнасцю да розных плямёнаў. Шмат розных падзей адбылося на гэтых землях з той далёкай пары. Зніклі ста-
ражытныя формы адзення, але засталіся старажытныя рэкі і гарады, якія, як і ў тыя далёкія часы, з’яўляліся асноўнымі магістралямі і культурнымі цэнтрамі, што шмат у чым вызначыла эканоміку, культуру і быт той ці іншай вобласці. У межах гэтых абласцей распаўсюджвалася тая ці іншая з ява, што фарміравалася тут пад уплывам пэўных акалічнасцей.
Кожная з гэтых абласцей мела свае асобныя культурныя цэнтры і сувязі з іншымі краінамі, якія склаліся вельмі даўно. Культура Падняпроўя, напрыклад, цесна звязана з культурай рускай Смаленшчыны, а Палесся — з культурай пагранічных раёнаў Украіны. Аб гэтым вельмі яскрава сведчыць тэрміналагічны матэрыял. Так, пры аднолькавым паліковым кроі кашулі назвы плечавых уставак былі рознымі. На Палессі, як і на паўночнай Украіне, яны называліся ўстаўкамі (з рознымі фанетычнымі варыянтамі), а ў Падняпроўі, як у рускіх,— палікамі.
Лыкавы абутак у паўночна-ўсходніх абласцях называўся «лапці», а ў паўднёва-заходняй частцы Палесся — «пастолы», нягледзячы на тое што тып прамога пляцення гэтага абутку быў аднолькавы. Вяровачныя прывязі ў лапцей ва ўсходняй Беларусі, як і ў Расіі, называліся аборамі, а на Палессі ■— валокамі. Можна прывесці шмат такіх прыкладаў.
Адрозненні, якія надаюць своеасаблівасць адзенню вышэйназваных этнаграфічных абласцей, з’явіліся ў розны час. Адны з іх — перажыткі глыбокай старажытнасці, другія паявіліся ў больш позні час, галоўным чынам у другой палавіне XIX ст. у сувязі з развіццём капіталізму.
Больш архаічных рыс захавалася ў адзенні насельніцтва Палесся (Брэсцкая, Гомельская, значная частка Мінскай і Гродзенскай абласцей). Многія месцы гэтай велізарнай тэрыторыі ў XIX ст. уяўлялі сабой найбольш глухія раёны Беларусі. Таму тут даўжэй захаваліся старажытныя элементы адзення: ручніковыя галаўныя ўборы, архаічныя ўпрыгожанні з пер'я, жывых і штучных кветак і г. д. Цэлы рад асаблівасцей палескага жаночага адзення зусім невядомы ў адзенні жанчын іншых абласцей Беларусі.
Палешукоў заўсёды можна было пазнаць па своеасабліваму крою верхняга, амаль выключна суконнага адзення. Крой палескай світкі з бакавымі ўшыўнымі клінамі —■ «з вусам» знаходзіць сабе аналогію толькі на сумежнай тэрыторыі Украінскага Палесся. Палескія жанчыны, напрыклад, са старажытнасці насілі рагатыя галаўныя ўборы, невядомыя ў іншых раёнах Беларусі. Гэтыя ўборы мелі некаторае падабенства з галаўнымі ўборамі насельніцтва паўднё-
варускіх абласцей. На Палессі здаўна была вядома паліковая суцэльная жаночая кашуля, падобная да кашуль, распаўсюджаных у некаторых украінскіх раёнах.
Характэрнай асаблівасцю палескага жаночага касцюма з’яўляецца разнастайнасць і багацце ўпрыгожанняў — тканых, вышытых, нашыўных і дадатковых здымных (пацеркі, завушніцы, пярсцёнкі, стужкі).
Такім чынам, палескі жаночы касцюм па цэламу раду істотных асаблівасцей адрозніваецца ад касцюма іншых раёнаў Беларусі, але ў межах Палесся ёсць рад комплексаў, блізкіх у аснове, але розных у дэталях. Своеасаблівасць гэтых комплексаў праяўляецца галоўным чынам у манеры нашэння адных і тых жа частак касцюма, у расфарбоўцы тканін і аддзелачных матэрыялаў, у колькасці ўпрыгожанняў і месцаразмяшчэнні іх, у спосабах нашэння галаўных убораў і абутку, у кроі і ўпрыгожаннях безрукавак і да т. п.
Па сукупнасці рада вышэйпералічаных асаблівасцей вылучаюцца чатыры комплексы палескага касцюма: заходнепалескі комплекс, раён распаўсюджання якога абмяжоўваецца рэкамі Заходні Буг на захадзе і Ясельдай на ўсходзе; пінскі — паміж Ясельдай і рэкамі Случчу і Гарынню; давыд-гарадоцкі — далей на ўсход да рэк Пцічы і Убарці; усходні, або мазырскі, комплекс, распаўсюджаны ад Турава амаль да руска-беларускай мяжы. Натуральна, размежаванне гэта праведзена чыста ўмоўна — няма рэзкіх пераходаў ад аднаго комплексу да другога, і раёны вылучаны па перавазе той або іншай характэрнай прыкметы пры адным агульным тыпе касцюма.
Вельмі цікавым з’яўляецца заходнепалескі комплекс, які распаўсюджан у паўднёва-заходяяй частцы сучаснай Брэсцкай вобласці. На працягу многіх стагоддзяў насельніцтва гэтага краю не падзялялася дзяржаўнымі межамі. Гэта тэрыторыя ў складзе Старажытнарускай дзяржавы ўваходзіла ў Берасцейскую зямлю, у Вялікім княстве Літоўскім — Берасцейскае ваяводства, у Расійскай імперыі — Гродзенскую губерню (Брэст-Літоўскі, Кобрынскі і Пружанскі паветы). Палітыка-адміністрацыйнае адзінства садзейнічала фарміраванню і распаўсюджанню па ўсёй гэтай тэрыторыі вельмі блізкіх характэрных асаблівасцей адзення.
Заходнепалескі комплекс спалучае ў адным гарманічным цэлым элементы старажытныя і больш познія. Яшчэ ў пачатку XX ст. у жанчын старэйшага пакалення шырока бытаваў старажытны ручніковы галаўны ўбор намітка, які тут часцей называўся платам-убрусам. Своеасаблівасць гэтаму комплексу надае таксама паясное адзенне. Тут шырока бытавалі буркі і летнікі,
якія адрозніваліся паміж сабой якасцю тканіны, а ад андаракаў — у асноўным характарам арнаменту. Буркі шылі з больш тоўстага сукна, a летнікі — з танейшага. Сукно для бурак і летнікаў ткалася бранай тэхнікай. Вырабы гэтага віду ткацтва ў раёнах Заходняга Палесся вылучаюцца разнастайнасцю малюнка і асаблівым каляровым спалучэннем. Арнамент палос, якія строга чаргуюцца, уяўляе самыя разнастайныя спалучэнні розных геаметрычных фігур: ромбаў, трохвугольнікаў, квадратаў, разетак і г. д. Малюнак арнаментаваных палос выконваўся, як правіла, у паліхромнай каляровай гаме рознакаляровымі ніткамі: чырвонымі, чорнымі, зялёнымі і інш.
Узорныя затканыя палосы ішлі ў некалькі радоў упоперак спадніцы, прычым самая шырокая, багата арнаментаваная паласа размяшчалася ўнізе, крыху вышэй ніжняга пруга. Кожная наступная паласа рабілася вузей, па меры прасоўвання ўверх спрашчаўся і арнамент гэтых палос.
Спадніцы, як і паўсюдна ў Беларусі, шыліся ў 4 падоўжныя палотнішчы, прычым пярэдняе ткалася з вельмі спрошчанай арнаментацыяй, таму што яно закрывалася фартухом, або фартушком, як яго іншы раз называлі ў адрозненне ад палатняных спадніц той жа назвы. У палатняных спадніцах побач з тканнём рознакаляровымі ніткамі разнастайнага малюнка нярэдка дасягалі вар’іраваннем неадбеленых і адбеленых ільняных нітак.
Для заходнепалескага комплексу сялянскага жаночага адзення безрукаўка з’яўлялася неабавязковым кампанентам. У радзе вёсак яе наогул не насілі. Гэтай акалічнасцю, відаць, у нейкай меры можна растлумачыць мноства ўпрыгожанняў не толькі на рукавах, але і на грудзях кашулі.