Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
У пазнейшы час, у XIX—XX стст., беларускія сяляне шылі андаракі пераважна з даматканага сукна.
Спадніца, пашытая з куплёнай шарсцяной тканіны або тонкага крамнага сукна, аднатоннага па колеру — сіняга, зялёнага, часцей вішнёвага,— у сялянскім асяроддзі ў XIX ст. называлася часцей за ўсё саянам. Э. А. Вальтэр адзначаў, што ўпершыню тэрмін «саян» у беларускіх пісьмовых крыніцах з’яўляецца ў XVI ст. У актах Упіцкага і Мінскага гарадскога суда саянам называецца адзенне літоўскай шляхты, пашытае з дарагога сукна зялёнага, чорнага, сіняга колеру, а таксама белай, зялёнай, сіняй, чырвонай пурпурнай адамашкі і аксаміту 12 Тэрмін «саян» сустракаецца ў помніках старажытнабеларускай пісьменнасці ў дастасаванні да жаночага адзення, што сведчыць аб яго шырокім бытаванні ў XVI— XVII стст. Саян, як і старажытны андарак,— вельмі дарагое адзенне. «...Саянті жоноцкнй каразыевый з оксамнтомт> за чотыры копы грошей справленый, другой canH^ люнскяй снннй з пасаманнкамн за полтретн копы справленый» 13.
Адметнай асаблівасцю саяна быў прышыўны ліф. Спадніцы з ліфам вядомы рускі этнограф Б. А. Куфцін генетычна звязвае з заходнееўрапейскімі касцюмамі, якія зацвердзіліся ў Еўропе з XV ст.14
8 Б. A. К у ф т н н. Матернальная культура русской меіцеры, ч. 1. М., 1926, стар. 116; Г. С. Маслова. Народная одежда русскях, украннцев н белорусов, стар. 683.
9 Wt. Lozynski. Zlycie polskie w dawnich wiekach. Lwow, 1911, стар. 94.
10 Археографнческнй сборннк документов, относяіцнх-
ся к нсторіш Северо-Западной Русн, т. 4. Внльно, 1867,
стар. 228, 230.
11 Русскяе. Нсторнко-этнографяческнй атлас. М., 1967, стар. 201.
12 Э. A. В о л ь т е р. К вопросу о «саянах». Нз нсторнп лнтовско-русского костюма. «Нзвестня отделення русского языка я словесностн Росспйской академнн наук», т. XXII, кн. 1, 1917.
13 АВАК, т. XXXI. Вільна, 1902, стар. 154.
14 Б. A. К у ф т 11 н. Матернальная культура русской меіцеры, стар. 116.
Саяны з куплёнай шарсцяной тканіны былі здабыткам толькі заможнай часткі сялянства, у той час як бедныя сяляне іх шылі з сукна хатняга вырабу, пры гэтым не толькі аднатоннага, але і ўзорных расфарбовак, аб чым можна меркаваць з паведамлення М. Я. Нікіфароўскага: «У Лявоніхі сыян з пылысам», і далей ён адзначае, што саян ткаўся з узорамі: «у мачынкі», «у кукушкі», «ялушкі» '5. Побач з суконнымі шылі саяны з парцяной, больш лёгкай тканіны. Такія саяны, па сведчанню П. В. Шэйна, на Віцебшчыне насілі дзяўчаты і маладыя замужнія жанчыны пераважна летам.
Пад уплывам саянаў ліф сталі прышываць і да андаракаў. Спадніцы ж, якія называлі саянам, часам не мелі ліфа.
Тэрмін «саян» у дастасаванні да шарсцяной спадніцы ў XIX — пачатку XX ст. панаваў у паўночна-ўсходніх раёнах Віцебшчыны (Гарадоцкі, Віцебскі). Так тут называлі спадніцы з куплёнага і хатняга сукна. У іншых абласцях Беларусі тэрмін «саян» суіснаваў з іншымі назвамі толькі для спадніц з куплёнай шэрсці.
Тэрмін «саян» быў шырока вядомы ў літоўцаў, дзе ён з’яўляўся агульным паняццем, як у беларусаў спадніца. Саянам (літ. sijonas) у Літве называюць спадніцу любой расфарбоўкі, пашытую па тыпу беларускага андарака без ліфа. У сувязі з тым што сшытая спадніца ў Літве, як даказваюць літоўскія этнографы, з’явілася не раней XVII ст.16, тэрмін «саян» пранік сюды некалькі пазней, чым на Беларусь. У Літве назва «саян», відаць, была першай для сшытай спадніцы і стала пануючай. На Беларусі ж тэрмін «саян» адносіўся толькі да пэўнага тыпу сшытай спадніцы. Гэта дае падставу сцвярджаць, што тэрмін «андарак» пранік на Беларусь значна раней, чым тэрмін «саян», які вядомы быў толькі ва ўскраінных раёнах Беларусі, пры гэтым нярэдка суіснуючы з тэрмінам «андарак».
Шарсцяную спадніцу з ліфам Б. А. Куфцін збліжае з велікарускім сарафанам на лямках. 1 рэба адзначыць, што ў радзе раёнаў Расіі касаклінавая спадніца на лямках называлася саянам. Вядомыя даследчыкі рускага народнага адзення Г. С. Маслава і Н. I. Лебедзева распаўсюджанне тэрміна «саян» у дастасаванні да касаклінавага сарафана ў паўднёва-ўсходняй частцы Твярской і паўночнай частцы Маскоўскай губерняў, а таксама ў Курскай губерні тлумачаць беларуска-літоўскім уплывам. У XVI—
15 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонародного жнтья-бытья..., стар. 118.
16 М. Мастонвте. Лнтовская народная женская
одежда в XIX — начале XX в. Автореф. канд. днсс.
Внльнюс, 1967, стар. 15.
XVII стст. у сувязі са спусташэннем і запусценнем у гэтыя вобласці перасялілася шмат насельніцтва, асабліва служылага з заходніх абла“ 17 сцен .
У XIX — пачатку XX ст. у Беларусі быў вядомы тэрмін «панёва», якім часцей называлі доўгія да пят спадніцы, сшытыя ў 4—5 полак з сукна хатняга вырабу. Панёвамі называлі сшытую спадніцу тыпу андарака ў вёсцы Новая Елча Брагінскага раёна 18. У I. А. Сербава адзначаецца, што жанчыны з вёсак, размешчаных па р. Пцічы (прыток Прыпяці) насілі панёвы — шарсцяныя доўгія спадніцы 19.
Літаратурныя і экспедыцыйныя крыніцы сведчаць, што ў другой палавіне XIX — пачатку XX ст. у радзе вёсак усходняй Беларусі было вядома і своеасаблівае нясшытае адзенне, якое называлі панёвай.
Расхінная панёва была апісана В. Ф. Мілерам у адной з вёсак Гомельскага павета. Яе насілі жанчыны замест андарака. Чатыры чатырохвугольныя кускі грубой шарсцяной даматканай матэрыі даўжынёй 1 1/4 аршына і шырынёю 3/4 аршына прышывалі да пояса20. Па расказах старых жанчын, «нясшытыя» андаракі насілі ў былыя часы ў вёсцы Лавы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
У час этнаграфічнай экспедыцыі 1955 г. расказы пра панёву былі запісаны ў вёсцы Следзюкі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе раней (у XIX ст.) былі вядомы панёвы з чатырох палотнішчаў, якія па баках не сшывалі, «так і хадзілі з крыллямі» 21. Полкі нясшытай панёвы замацоўвалі ўверсе на матузу. Нясшытая панёва была зафіксавана ў 1955 г. у вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці 22 (дадатак, VII).
Усе гэтыя звесткі дазваляюць сцвярджаць, што ў беларусаў папярэдніцай сшытага андарака была расхінная панёва, бо няма ніякіх падстаў лічыць панёву занесенай звонку, хаця такое меркаванне вельмі спакуслівае, таму што расхінныя панёвы знойдзены ў месцах з моцна развітым адыходніцтвам у паўднёварускія і ўкраінскія вобласці, дзе гэты від адзення шырока бытаваў у XIX ст. У той жа час спарадычнае бытаванне нясшытай панёвы не дазваляе зусім упэўнена меркаваць аб межах яе распаў-
17 Русскне. йсторнко-этнографнческнй атлас, стар. 211.
18 Архіў ІМЭФ, ф. 6, воп. 11, стар. 2а.
19 Н. A. С е р б о в. Белорусы-сакуны, стар. 30.
20 В. Ф. Мнллер. Снстематнческое опнсанне коллекцпй Дашковского этнографнческого музея, вып. 1. СПб, 1867, стар. 147.
21 Архіў ІМЭФ, ф. 6, воп. 3, спр. 91.
22 Там жа, спр. 68.
сюджання на Беларусі і кроі беларускай панёвы. Неправамерна распаўсюджваць на ўсю Беларусь крой неглюбскай панёвы, як гэта робіць М. Я. Грынблат23. Тут трэба мець на ўвазе, што Неглюбка да рэвалюцыі знаходзілася ў Суражскім павеце Чарнігаўскай губерні і ў сярэднія вякі была за мяжой беларускіх зямель, якія адышлі да Вялікага княства Літоўскага. Неглюбская панёва вельмі блізкая да ўкраінскай плахты, якая ўяўляе сабой два сшытыя да палавіны ўздоўж платы клятчатай шарсцяной тканіны. Да своеасаблівага плахтавага крою Б. А. Куфцін адносіць і крой панёвы Вылеўскай воласці 24.
Аб бытаванні панёвы на Беларусі пісаў A. К. Супінскі, які лічыў устаўку з іншага матэрыялу або з таго ж матэрыялу іншай расфарбоўкі ў верхняй частцы пярэдняй полкі андарака перажыткам панёвы .
Устаўка сапраўды збліжае беларускі андарак з панёвамі, якія Н. I. Лебедзева адносіць да тыпу сшытых панёў, г. зн. панёў з прошвай. Панёвы гэтага тыпу сшываюцца з трох полак і зверху замацоўваюцца на матузу 2S. Toe ж самае мы бачым і ў андараку з устаўкай, дзе пры трох аднолькавых полках спераду ўстаўляецца полка з матэрыялу іншай якасці. Як і панёва, андарак замацоўваецца зверху пры дапамозе палатняных завязак — матузоў, прышытых да рубца верхняй абшыўкі. Як і панёву гэтага тыпу, беларускі андарак насілі ці распушчаным, ці падтыкалі збоку або спераду за пояс. Першы спосаб нашэння з’яўляецца найбольш характэрным і шырока распаўсюджаным на Беларусі. Магчыма, і старажытныя беларускія панёвы насілі так, хаця не абавязкова межы нашэння такім чынам андарака атаясамліваць з межамі нашэння такім жа чынам панёвы, таму што сшытую спадніцу больш натуральна насіць распусціўшы.
Спосаб нашэння андарака з падтыканнем быў вядомы да XX ст. у радзе раёнаў паўднёвай Беларусі, дакладней ва ўсходніх і цэнтральных раёнах Палесся. Падтыкалі андарак з аднаго або з абодвух бакоў, пры гэтым спераду пад фартухом утвараўся своеасаблівы кашэль. Падтыкалі андарак часцей у час працы, але ў радзе месц, як напрыклад у в. Азярніцы Лунінецкага раёна,
23 М. Я. Грннблат. Белорусы. Мянск, 1968, стар. 234.
24 Б. A. К у фтнн. Крестьянская одежда русской меіцеры, стар. 50.
25 A. К. Супн нск нй. «Понева» я «вставка» в белорусской женской одежде. «Советская этнографяя», 1932, № 2, стар. 102—136.
26 Н. Н. Л е б е д е в а. Народный быт в верховьях
Десны н в верховьях Окн, стар. 34.
Меляшковічах Мазырскага раёна і інш., з падаткнутым андаракам выходзілі нават на гулянне.
Панёвы з прошвай у XIX — пачатку XX ст. насілі на вялікай тэрыторыі паўднёварускага Палесся, і можна меркаваць, што даўняя беларуская панёва, якая растала ў пашытым андараку, блізкая ў асноўным да рускіх панёў, якія шчыльна змыкаюцца з украінскімі.
Беларускі андарак — нацыянальная форма адзення з нямецкай назвай — захаваў таксама матэрыял і расфарбоўку даўняй панёвы. Як і панёвы, андаракі шылі з сукна хатняга вырабу, вытканага ў клетку: белыя, чорныя, зялёныя, фіялетавыя клеткі на чырвоным фоне. Фон мог быць таксама вішнёвым, а часам і чорным. Вядомы андаракі і аднатоннай расфарбоўкі (цёмна-вішнёвыя, цёмна-сінія, фіялетавыя). Калі параўнаць беларускую андарачную тканіну з паўднёварускай панёўнай тканінай, то кідаецца ў вочы іх незвычайнае падабенства, калі не поўная тоеснасць.
Панёва, на наш погляд, як характэрны для ўсходнеславянскіх народаў тып паяснога жаночага адзення была вядома ў старажытнасці і беларусам. Знікнуўшы як пэўны своеасаблівы від адзення, яна захавала некаторыя характэрныя асаблівасці ў новай форме адзення. Перажытачныя рысы яе знаходзім у кроі і спосабе нашэння сшытага андарака. Найбольш устойлівым аказаўся спосаб вырабу тканіны і характар малюнка, абумоўленыя ў значнай ступені старажытнай ткацкай традыцыяй.