Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
Неабходнай часткай беларускага касцюма жанчын усіх узростаў у святочныя і штодзённыя дні быў фартух,
У дастасаванні да гэтай часткі касцюма на Беларусі паўсюдна існаваў тэрмін «хвартух», a таксама старажытны ўсходнеславянскі тэрмін «пярэднік», які да гэтага часу сустракаецца таксама паўсюдна, за выключэннем рада раёнаў паўднёва-заходняй Беларусі. Тэрмін «запон» у дастасаванні да фартуха сустракаўся на параўнальна невялікай тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Гомельшчыны 27.
Пры тыпалагічнай характарыстыцы фартухоў таксама перш за ўсё звяртаюць увагу на крой.
Для Беларусі характэрны палатняныя фартухі, замацаваныя на таліі з дапамогай завязак. У залежнасці ад шырыні палатна і старадаўняй народнай традыцыі яны шыліся з адной, дзвюх, дзвюх з палавінай, а часам з трох полак (карта 6). Зверху матэрыял фартуха дробна прызборваўся на вузенькім паяску часцей з
27 Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск, 1963, карта 330.
Карта 6. Тыпы жаночых паясных фартухоў (канец XIX — пачатак XX ст.):
1 — палатняны ў адну полку; 2—палатняны ў дзве полкі; 3— палатняны ў тры полкі; 4 — палатняны ў паўтары полкі; Э— палатняны ў чатыры полкі; 6— з фабрычнага матэрыялу; 7 — з фабрычнага ці самаробнага матэрыялу з фальбонай (а — пераважае, 6 — бытуе, в — сустракаецца)
гэтага ж матэрыялу, радзей на паўшарсцяной або шарсцяной «крайцы» (дадатак, XVIII— XX). Канцы паяска часта ўпрыгожваліся. Фартух надзяваўся зверху спадніцы. Верх яго хаваўся пад безрукаўку.
У канцы XIX — пачатку XX ст. фартухі, асабліва святочныя, шылі нярэдка з куплёнага каленкору. Шылі іх часцей за ўсё з даволі шырокай фальбонай (брыжамі) унізе. Па ўзору гэтых фартухоў шылі часам і палатняныя.
У Брэсцкай вобласці дзе-нідзе сустракаліся суконныя набедраныя фартухі-запаскі, якія ў адрозненне ад палатняных шыліся звычайна з адной полкі без зборак каля пояса. Суконныя фартухі сваёй назвай, яркім колерам і паласатым малюнкам нагадвалі палеска-ўкраінскія тыпы.
Фартухі тыпу тунікападобнага нагрудніка з кароткімі рукавамі адзначаны крыніцамі толькі ў Суражскім павеце Віцебшчыны. Тунікападобныя палатняныя нагруднікі, якія па крою нагадвалі мужчынскія кашулі мары, мардвы, чувашоў і ўдмуртаў не былі характэрны для беларускага жаночага комплексу. На нашу думку, гэты тып адзення прыйшоў на Беларусь з рускімі перасяленцамі з Калужскай губерні, дзе такія пярэднікі пад той жа назвай «шушман» былі шырока распаўсюджаны ў XIX ст.
Беларускія палатняныя фартухі па агульнаму выгляду і па крою вельмі нагадвалі латышскія,
28 Н. II. Лебедева, Г. С. М а с л о в а. Русская крестьянская одсжда XIX — начала XX в.; Русскне. Нсторнко-этнографнческнй атлас, стар. 221—222.
эстонскія, асабліва літоўскія і польскія, ад якіх адрозніваліся другараднымі дэталямі — характарам і расфарбоўкай арнаменту, а таксама даўжынёй і шырынёй. (У адрозненне ад польскіх даўжыня беларускіх фартухоў амаль заўсёды супадала з даўжынёй спадніцы).
Тыпалагічная блізкасць беларускіх фартухоў да фартухоў заходніх суседзяў дае падставу меркаваць аб іх паходжанні ад агульнага прататыпа.
У паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі белыя палатняныя або з куплёных тканін фартухі заўсёды ўпрыгожваліся тканым ці вышытым арнаментам. Асабліва разнастайна аздобліваліся фартухі на Палессі. У паўночна-заходніх раёнах фартухі звычайна насілі толькі на працу, таму ўпрыгожваліся яны не так старанна.
Характэрнай састаўной часткай беларускага жаночага комплексу з’яўлялася безрукаўка, якая, як і сшытая спадніца, збліжала беларускі касцюм з касцюмам заходнееўрапейскіх народаў.
У нас няма даных, якія дазволілі б устанавіць дакладна, калі з’явіліся ў касцюме беларускіх сялянак безрукаўкі. На думку Б. А. Куфціна, комплекс, які зацвердзіўся з XV ст. у заходнееўрапеўскіх краінах і складаўся са спадніцы і ліфа, далёка распаўсюдзіўся на ўсход, пранікнуўшы на ўсходняе ўзбярэжжа Балтыйскага мора і ў Польшчу 29. Комплекс з безрукаўкай даволі рана і ў больш тыповым еўрапейскім выглядзе пранікнуў у Літву. У пісьмовых літоўскіх крыніцах ён упершыню ўпамінаецца ў XVII ст. У іншых прыбалтыйскіх народаў (латышоў, эстонцаў) безрукаўка з’явілася значна пазней, ужо ў XIX ст. У Літву безрукаўкі трапілі хутчэй за ўсё праз Польшчу; праз Польшчу ж, відавочна, прыйшлі яны і на Беларусь, якая разам з Літвой у гэты перыяд уваходзіла ў Рэч Паспалітую.
На Беларусі комплекс жаночага касцюма з безрукаўкай з’явіўся, магчыма, таксама як і ў Літве, у XVII ст., таму што ў XVIII ст. ён ужо быў шырока вядомы ў гарадскім касцюме мяшчан. На працягу XVIII—XIX стст. комплекс з безрукаўкай распаўсюдзіўся і ў сялянскім асяроддзі, хаця трэба адзначыць, што паўсямеснага распаўсюджання на Беларусі ён не атрымаў. Зусім не насілі безрукавак у радзе вёсак Віцебшчыны, Магілёўшчыны, Гомельшчыны, Брэстчыны. У адных месцах безрукаўкі насілі толькі пажылыя жанчыны, у іншых яны ўваходзілі ў дзявочы касцюм і былі абавязковай прыналежнасцю пасагу, а пасля выхаду замуж
29 Б. A. К у ф т н н. Матернальная культура русской
мегцеры, ч. 1, стар. 47.
толькі даношваліся. У паведамленні з паўночнаўсходніх паветаў Віцебскай губерні (Суражскага, Полацкага, Дрысенскага, Лепельскага і Гарадоцкага) П. В. Шэйн пісаў: «Бачыць новы кітлік на старой было таксама дзівосна, як бачыць шапку на галаве жанчыны» 30. У паўночназаходніх раёнах Беларусі безрукаўкі, пашытыя з даматканага палатна, у канцы XIX — пачатку XX ст. насілі звычайна пад кофтай, як ніжнюю бялізну.
Як ніводная частка касцюма, безрукаўка на Беларусі мела шматлікія назвы: «кабат», «гарсэт», «шнуроўка», «лейбік», «кітлік», «нагруднік», «каптан», «безрукаўка», «станік» і інш. Найбольш шырокае распаўсюджанне меў тэрмін «кабат». Ен панаваў у Магілёўскай, заходняй частцы Гомельскай вобласці і спарадычна ў іншых месцах Беларусі.
На Беларусь, верагодней за ўсё, гэты тэрмін прыйшоў з Польшчы (польск. kabat — кафтан, камзол, кофта). Турэцка-персідскі тэрмін «каба» — кафтан у сярэднія стагоддзі шырока ўкараніўся ў мовах многіх славянскіх народаў (сербаў, чэхаў, балгар). Вядомы гэты тэрмін быў і на Украіне. Ен адзначан таксама ў рускіх, як у пісьмовых крыніцах XVII ст. (у дастасаванні да царскага адзення), так і ў народным ужытку ў Архангельскай, Валагодскай, Смаленскай губернях.
Ва ўсіх народаў, акрамя беларусаў і часткова ўкраінцаў, кабатам называлася верхняя сукенка з рукавамі (балг.), кофта (серб.-харв.), сурдут (чэш.), рабочая рубаха, якая надзявалася зверху кафтана (руск.), кафтан (польск.), салдацкі мундзір (укр.), г. зн. тып адзення, у нейкай меры аналагічны турэцкай кабе. Трэба адзначыць, што і ў беларусаў у асобных вёсках Віцебшчыны, па сведчанню М. Каспяровіча, кабатам называлі сукенку31. На Магілёўшчыне тэрмін «кабат» ужывалі звычайна да безрукаўкі, якая прышывалася да андарака і складала з ім нібы адно цэлае — сукенку без рукавоў. У пераважнай большасці выпадкаў у беларусаў кабатам называлася адзенне без рукавоў, якое насілася асобна. У значэнні жаночага камзола без рукавоў тэрмін «кабат» сустракаецца ў старажытных беларускіх актах. Такім чынам, запазычаны тэрмін «кабат» на Беларусі з даўніх часоў абазначаў своеасаблівае безрукаўнае адзенне.
Амаль ва ўсіх раёнах Беларусі былі вядомы тэрміны «гарсэт» і «шнуроўка» ў розных фане-
30 П. В. Ш е й н. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. III. СПб, 1902, стар. 48.
31 М. I. Каспяровіч. Віцебскі краёвы слоўнік. Віцебск, 1927, стар. 147.
Рыс. 5. Тыпы жаночых безрукавак:
a — гарсэт (выгляд спераду і ззаду), в. Ветчына Пінскага п. Мінскай губ.; 6 — кабат (выгляд спераду і ззаду), в. Гарадзішча Быхаўскага п. Магілёўскай губ.; в — кабат (выгляд спераду і ззаду), Ігуменскі п. Мінскай губ.; г— гарсэт (выгляд спераду і ззаду), в. Обрава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.; д, е— гарсэт (выгляд спераду і ззаду), Ігуменскі п. Мінскай губ.
Карта 7. Тыпы крою жаночай безрукаўкі (канец XIX — пачатак XX ст.):
1— з адразной спінкай і прамымі суцэльнымі полкамі' 2— з прамой цэльнай спінкай (доўгія); 3—з адразной спінкай са складкамі ці зборкамі па ўсяму нізу; 4 — з адразной ці суцэльнай прыталенай спінкай з разрэзамі ці ўстаўнымі клінамі ўнізе; 5 — суцэльныя доўгія з разрэзамі ўнізе; 6 — кароткія, прышытыя да спадніцы;
7— споднія з даматканага палатна; 8— безрукавак не насілі (а — пераважае, б— бытуе, в— сустракаецца)
тычных варыянтах. Іншыя назвы сустракаюцца спарадычна ў розных месцах Беларусі.
Некаторыя назвы безрукаўкі лёгка тлумачацца яе прызначэннем. Так, «станік», «нагруднік», «безрукаўка», «шнуроўка» адлюстроўваюць характэрныя асаблівасці гэтага віду адзення, якое прыкрывала верхнюю частку цела — грудзі, стан. Паколькі безрукаўка сцягвала верхнюю частку цела, яна служыла адначасова ліфам і гарсэтам. Вельмі рэдкія тэрміны «лейбік», «кітлік» перайшлі да беларусаў, верагодна, ад яўрэйскага насельніцтва.
Характэрна, што розныя назвы безрукавак не звязаны ні з нейкімі пэўнымі тыпамі крою, ні з характарам упрыгожанняў, ні з якасцю матэрыялу. Безрукаўка любога крою называлася
кабатам, гарсэтам і г. д. У той жа час аднолькавыя па крою безрукаўкі называліся таксама па-рознаму ў розных месцах (рыс. 5).
У нагрудным плечавым безрукаўным адзенні асноўная тыпалагічная асаблівасць вызначаецца даўжынёй, кроем спінкі і афармленнем набедранай часткі.
У беларусаў былі распаўсюджаны кароткія безрукаўкі — да таліі і доўгія — ніжэй таліі (карта 7).
Кароткія безрукаўкі шыліся звычайна з прамой спінкай. Яны нярэдка не даходзілі да верхняга краю спадніцы, і паміж спадніцай і безрукаўкай была відаць кашуля. Доўгія безрукаўкі сваім ніжнім краем закрывалі верхнюю частку спадніцы (дадатак, XXI—XXIII). Даўжыня
іх ніжэй таліі была прыкладна роўнай шырыні далоні, у радзе месц (Слуцкі і Мінскі паветы Мінскай губерні) яна дасягала 1/4 аршына (каля 20 см).
Найбольш просты крой доўгіх безрукавак — прамы, калі спінка кроілася з суцэльнага куска матэрыялу. Пры найбольш складаным кроі спінка мела адзін шоў пасярэдзіне або два бліжэй да бакоў. У доўгіх безрукаўках, падагнаных па фігуры з дапамогай швоў або вытачак, з’явілася неабходнасць неяк расшырыць ніжнюю частку, якая клалася на бёдры. У неадразных безрукаўках матэрыял, які ляжаў на бёдрах, разразаўся. Разрэзы, або падрэзы, часам рабіліся толькі ў двух месцах — на баках. Але часцей разрэзы — «распорышкі» ішлі вакол усёй безрукаўкі праз 10—15 см адзін ад аднаго. Чатырохвугольныя ласкуты: «крысы» (Слуцкі раён), «каліткі» (Лунінецкі раён), «кідзеры», «кудзеры» (Ашмянскі раён), якія ўтвараліся ў выніку гэтага, абшываліся або тым самым матэрыялам, або тасьмой у тон вышыўкі. Доўгія безрукаўкі з суцэльнай спінкай, з клінамі або разрэзамі па нізу нагадваюць безрукаўку татар і іншых цюркскіх народаў.