Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
М.С.КАЦАР
АРНАМЕНТ
ТКАЦТВА
ВЫШЫЎКА
АРНАМЕНТ
ТКАЦТВА ВЫШЫЎКА
М.С.КАЦАР
АРНАМЕНТ
ТКАЦТВА ВЫШЫЎ
3е выданне
Мінск «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі 2013
УДК 745/746.03(=161.3)
ББК85.12(4Бен)
кзо
Пераклад з рускай мовы, літаратурная апрацоўка і навуковая рэдакцыя доктара мастацтвазнаўства Я.М. Сахуты
Фотаздымкі М. С. Кацара, Г.Л. Ліхтаровіча, Я.М. Сахуты, В.У. Харчанкі
Кацар, М.С.
КЗО Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка / М.С. Кацар ; пер. з рус. мовы, літ. апрац. і навук. рэд. Я.М. Сахуты. — 3е выд. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — 224 с.: іл.
ISBN 9789851107090.
У кнізе сабраны ўнікальны матэрыял пра народнае мастацкае ткацтва і вышыўку. Праз даваенныя запісы, замалёўкі і фотаздымкі вобразна і рознабакова раскрываецца паэтычная душа беларускага народа, яго бачанне прыроды і яе ўзаемасувязі з чалавекам і яго жыццём. Выданне багата ілюстравана (каля 600 чорнабелых і каляровых фотаздымкаў і малюнкаў). Разлічана на супрацоўнікаў музеяў, мастацвазнаўцаў, этнографаў, гісторыкаў, усіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай беларусаў.
УДК 745/746.03(= 161.3)
ББК 85.12(4Бен)
ISBN 9789851107090
© Кацар М.С., 1996
© Кацар М.С., 2009
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская
Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2009
Гэтая праца — гімн адвечнаму імкненню нашых продкаў да прыгожага,
няўтольнай празе праз тканы і вышыты ўзор выказаць сваё разуменне жыцця, свету, космасу, хваласпеў умелым рукам, светлай, добрай, паэтычнай душы нашай сялянкі.
pa (1906—1995) трывала ўвайшло ў беларускую культуру. Вучоны, педагог, грамадскі дзеяч шмат зрабіў для таго, каб узараць цаліну беларускага мастацтвазнаўства. На яго кнігах «Беларуская савецкая скульптура» (1954), «Беларуская архітэктура: гістарычны нарыс» (1956), «Скульптура Савецкай Беларусі» (1957), «Выяўленчае мастацтва Беларусі дакастрычніцкага перыяду» (1969), «Народнапрыкладное мастацтва Беларусі: (ад першабытнага грамадства да 1917 г.)» (1972) выхоўваліся многія сучасныя даследчыкі мастацтвазнаўцы.
На фоне сучасных дасягненняў мастацтвазнаўчай думкі, калі мы маем дзесяткі грунтоўных манаграфій па архітэктурнай спадчыне, самых розных відах выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва Беларусі, калі ў нас ёсць 6томная «Гісторыя беларускага мастацтва», 5томная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі», энцыклапедычны даведнік «Архітэктура Беларусі» і інш., працы М.Кацара могуць падацца сціплымі і зместам, і формаю. Ды не трэба забываць, што на той час (1950—60я гады) гэта былі фактычна першыя выданні пра беларускае мастацтва, калі не ўлічваць практычна недаступныя шырокай грамадскасці «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва» М.Шчакаціхіна 1928 года выдання. Працы М.Кацара многім адкрылі вочы на тое, што мастацтва
Беларусі, аказваецца, бярэ пачатак не з 1917 г., што ў яго старажытныя карані, багатыя набыткі, еўрапейскі ўзровень і яркая нацыянальная адметнасць. Такая шырокамаштабная гістарычная карціна беларускага дойлід
ства, жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, несумненна, дала штуршок сучасным даследчыкам для больш грунтоўных пошукаў.
Якпершапраходзец, вучоны найперш звяртаўувагу на «высокія» віды мастацтва, праблема вывучэння якіх, як кажуць, даўно наспела. Але не ігнараваў і традыцыйную народную творчасць. Яе самабытнасць, высокі мастацкі ўзровень і каштоўнасць для нацыянальнай культуры ён падсвядома адчуваў душою селянінападлетка, пазней гэтае адчуванне выразна акрэслілася ў час вучобы ў Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры, дзе яму пашчасціла слухаць лекцыі І.Грабара, А.Някрасава, А.Шчусева, А.Сідарава, В.Лазарава. Вядомыя рускія вучоныя неаднаразова звярталі яго ўвагу на унікальнасць беларускай народнай культуры, раілі, пакуль не позна, даследаваць і зберагчы тое, што ў Беларусі захавалася больш, чым у іншых краінах славянскага свету. I вось кожнае лета юнак прыязджаў на радзіму, у свае родныя Клімавічы Сенненскага раёна, вандраваў па блізкім і далёкім наваколлі, дбайна запісваў расказы вяскоўцаў, замалёўваў і фатаграфаваў узоры іх мастацкай творчасці.
На пэўны час вучобу і вандроўкі па Беларусі перапыніла вайна, адкуль Міхаіл Сяргеевіч вярнуўся хоць і цяжка паранены, але, на шчасце, жывы і поўны жадання прадоўжыць любімую справу. Усё яго далейшае жыццё і навуковая дзейнасць былі звязаныя з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, дзе ён узначальваў аддзелы выяўленчага мастацтва і збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, адначасова выкладаў і ў Беларускім дзяржаўным тэатральнамастацкім інстытуце. Тэмай кандыдацкай і доктарскай дысертацый даследчык абраў беларускае дойлідства. Нельга было адкладваць і падрыхтоўку выданняў па жывапісе, графіцы, скульптуры, дэкаратыўнапрыкладным мастацтве. He забываўся ён і пра народную творчасць, якая заня
русі», што стала сапраўдным адкрыццём малавядомых старонак айчыннай
мастацкай спадчыны. Беларуская рэзь, слуцкія паясы, урэцканалібоцкае шкло, целяханскі фаянс і іншыя мастацкія дасягненні еўрапейскага ўзроўню ўпершыню склалі цэласную комплексную карціну дасягненняў беларускіх майстроў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва ад яго вытокаў да пачатку 20 стагоддзя. Таму можна заплюшчыць вочы на некаторыя відавочныя сёння метадалагічныя пралікі аўтара: неабгрунтаванае далучэнне ўсіх відаў рамесніцкай дзейнасці да творчасці народных майстроў, няудалы тэрмін «народнапрыкладное мастацтва» і інш.
Штодаколішніх багатых, разнастайных, цікавых запісаў, непасрэдна звязаных з народнай мастацкай творчасцю, то яны некалькі дзесяцігоддзяў чакалі свайго часу. Гэтым часам стаў канец 1980х гадоў, адзначаны прыкметным ростам цікавасці да набыткаў традыцыйнай мастацкай культуры. 3 выхадам на пенсію, перадаўшы даследчыцкую эстафету маладзейшым, М.Кацар прапанаваў свае даваенныя запісы, замалёўкі і фотаздымкі да выдання. Нават у неапрацаваным выглядзе яны з першага ж погляду пераконвалі, які гэта каштоўны матэрыял для даследчыкаў духоўнай культуры беларускага народа — ужо хоць бы таму, што такіх запісаў больш ніхто і ніколі не зробіць.
Вядома, пры сённяшнім узроўні навуковай думкі ў галіне традыцыйнай культуры, наяўнасці шматлікіх выданняў па этнаграфіі, фалькларыстыцы, мастацтвазнаўстве многія разважанні аўтара ўяўляюцца досыць спрэчнымі, недастаткова абгрунтаванымі, часам — проста наіўнымі іті надуманымі. Асабліва гэта датычыць семантыкі натуралістычных зааморфных і раслінных матываў, у тэкстыльным арнаменце досыць позніх. Запісаныя даследчыкам тлумачэнні сэнсу гэтых матываў — ужо не столькі апошнія адгалоскі даўняга рэха, як у старажытнай ромбагеаметрычнай арнаментыцы, колькі ўласная адвольная інтэрпрэтацыя або звычайная паэтычная творчасць кожнай ткачыхі ці вышывальшчыцы. Таму выданне не прэтэндуе на глыбокую аналітычнасць ці навуковае першаадкрыццё. Гэта хутчэй разважанні аўтара, яго ўражанні і думкі на аснове колішніх запісаў, на што кожны мае права. Галоўнае тут — унікальны матэрыял, які вобразна і рознабакова раскрывае паэтычную душу народа, яго бачанне прыроды і яе ўзаемасувязей з чалавекам і яго жыццём. А ўжо справа кожнага гісторыка, этнографа, мастацтвазнаўца, фалькларыста скарыстаць, асэнсаваць, інтэрпрэтаваць гэты матэрыял.
Сёння з задавальненнем можна канстатаваць, што нашыя спадзяванні спраўдзіліся. Першае выданне, якое пабачыла свет у 1996 г., стала, без перабольшання, настольным дапаможнікам для соцень майстроў народнай творчасці, асабліва маладых, якія ўпершыню адкрылі для сябе старажытны сімвалічны сэнс, глыбінную сутнасць кожнага элемента як быццам бы добра знаёмага, але, як аказалася, дагэтуль фактычна невядомага тэкстыльнага арнаменту. Тэкст новага выдання, зразумела, застаўся нязменным, і паранейшаму застаецца акгуальнай неабходнасць крытычных, удумлівых, без дагматызму, адносін да яго. Заменены шэраг ілюстрацый — думаецца, на лепшыя, больш характэрныя, супраць чаго наўрад ці пярэчыў бы і сам аўтар. Будзем спадзявацца, што новае выданне з разуменнем і ўдзячнасцю сустрэнуць усе, хто неабыякавы да нацыянальнай культуры.
Я.М.Сахута, доктар мастацтвазнаўства, прафесар.
3 НАРОДНЫХ КРЫНІЦ
У1925 г. у нашай хаце ў в. Клімавічы Сенненскага раёна пэўны час жыў пісьменнік Максім Гарэцкі. Цікавіла яго ўсё: мова, фальклор, народнае мастацтва. 3 вялікай увагай і захапленнем разглядаў ён посцілкі і ручнікі, слухаў песні маёй маці Фядоссі Аляксандраўны і маіх сясцёр. Мы і самі не ведалі, што ўсё гэта, аказваецца, вялікая духоўная каштоўнасць, сведчанне народнага таленту і майстэрства, і былі шчыра ўдзячныя Гарэцкаму за такую высокую ацэнку нашай культуры.
Цікавасць да народнай творчасці, якую абудзіў у маёй душы вядомы пісьменнік, набыла сваё падмацаванне ў Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры, куды я паступіў у 1934 г. Mae настаўнікі — вядомыя вучоныя І.Грабар, А.Някрасаў, У.БончБруевіч — неаднойчы казалі мне, якой самабытнасцю вызначаецца народнае мастацтва Беларусі, колькі рэшткаў славянскай язычніцкай культуры яно захоўвае. 1 вось кожнае лета я — на сваёй радзіме, дзе ўсур’ёз заняўся вывучэннем народнай мастацкай вышыўкі і ткацтва як найбольш багатай крыніцы старажытных вобразаў і матываў. Маімі субяседнікамі звычайна былі бабулькі 70—80 гадоў, часам шчасціла і на стогадовых. Гэта былі захавальніцы традыцый яшчэ 19 стагоддзя — пэўна, апошнія. Усё, што я чуў і бачыў, дбайна запісвалася, замалёўвалася, фатаграфавалася. Такім чынам, з 1934 да 1941 г. адбылося 9 паездак, у выніку якіх — сустрэчы з сотнямі ткачых, вышывальшчыц, каруначніц, дзесяткі сшыткаў і сотні аркушаў з запісамі, замалёўкамі і здымкамі. У пасляваенныя часы — зноў экспедыцыі, камандзіроўкі, збіранне матэрыялаў.
На аснове гэтага і напісана кніга «Беларускі арнамент», прысвечаная сімволіцы арнаменту пераважна ў беларускім народным мастацкім ткацтве. На самым пачатку хачу выказаць асноўную думку, якая вынікае з гэтай работы: посцілкі, ручнікі, абрусы і іншыя тканыя і вышываныя рэчы — своеасаблівая аповесць пра жыццё народа і яго працу, шчасце і нястачы, мары і спадзяванні. Гэта і багатая скарбонка славянскай язычніцкай культуры.
Зрэшты, такой крыніцай з’яўляюцца і іншыя віды