• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    янства яго месца заняў хрысціянскі святы ЮрыйПераможац — Юрай, Юр’я, Ягорый. Ярыла стаў забывацца і захаваўся хіба што ў фальклоры з яго старажытнымі каранямі.
    Вось дзве песні. У адной згадваецца Ярыла, у другой — Юрый. Змест іх амаль тоесны, і несумненна, што абедзве прысвечаны аднаму і таму ж герою — Ярыле:
    Прыйшоў празнік святога Яра.
    Яго лічыка бялюсенька.
    Узяў ключы вясновыя, не простыя — залатыя.
    Адамкнуў зямліцу, пусціў расіцу, пусціў расіцу на ўсю зямліцу — на траўкумураўку, на постаці яравыя.
    (Мінская вобл.)
    А вось іншы варыянт:
    Настаў празнік — святы Юр’я.
    Святы Юр’я ўперад пайшоў, асядлаў каня варанога, паехаў прама да Бога.
    Узяў ключы залатыя, адамкнуў мацізямліцу, пусціў расу на ўсю зямліцу, на ўсю зямлю вясеннюю.
    (Маладзечанскі рн)
    Толькі і розніцы, што Ярыла хадзіў пехатою, а Юрый ездзіў на кані. «Перасадзілі» на каня і Ярылу.
    Е.Пузік з Полацка вышыла на ручніку конніка. Пытаю: хто гэта? «Святы Ярыла, — адказвае. — А вышыла яго таму, што ён прыносіць добры ўраджай».
    Чым глыбей разбіраешся з арнаментацыяй ткацтва, тым больш пераконваешся, што вобраз Ярьшы мае нейкае асаблівае, усеахопнае значэнне. Гэта сімвал жыццёвай сілы, вытворчых магчымасцей прыроды. Гэта нібы вобраз маці для ўсіх людзей. Вобраз Ярылы абуджае ў нашай душы нешта першароднае, старажытнае — тое, што калісьці давала сілу чалавеку, дапамагала яму выстаяць у барацьбе за жыццё.
    Вышывальшчыца АКрасічкава (Мінск) расказвала пра тыя часы, калі была дзяўчынкай і ездзіла да бабулі ў вёску. Вясною там адзначалі свята ЯрылыЮр’я. Ранымрана выганялі на луг, на pacy статак. Бабка гучна звярталася да Ярылы з просьбаю ахоўваць жывёлу яд драпежнікаў, даць ёй здароўе і плоднасць. Казала яна і пра тое, што ў Ярылы ёсць жонка Жытняя Баба і дзеці — Жыцень, Спарыш, Рай і Багач.
    Во браз ы ўраджаю і ўрадлівасці
    18
    Па ўспамінах М.Васілеўскай (1848 г.н., Мігуліна Сенненскага рна), вясной на Юр’я выганялі статак на маладую свежую веснавую траўку, запальвалі грамнічную свечку, абыходзілі з ёю жывёлу,
    клалі асвячонае яйка і праганялі па ім кароў і авечак. Сталая паважаная жанчына запявала, а ўсе хорам падхоплівалі песнюпросьбу да ЯрылыЮр’я даць добры ўраджай, абараніць жывёлу ад хвароб, забяспечыць яе плоднасць:
    Ярьыа, устань рана, Ярыла, умыйся бела, Ярыла, прычашыся гладка, Ярыла, глянь у ваконца, Ярыла, паглядзі на сонца, Ярыла, вазьмі ключы ў сонца, Ярыла, адамкні мацізямліцу, Ярыла, прагані злую зіміцу, Ярыла, напаі зямлю вадзіцай, Ярьша, пусці расіцу на зялёную травіцу, Ярыла, выгані з хлява жывёлу, хай жывёлагавяда пасецца,
    20. Ярыла на кані. Матыў традыцыйнай вышыўкі. Мінская вобл.
    хай курачка нясецца,
    хай свіння сыцее, хай кароўкі тлусцеюць, хай даюць малачка дзеткам.
    Далей Марыя Фёдараўна прадоўжыла:
    Ярьша, садзіся на каня варанога, Ярыла, едзь на нівыпостаці, Ярыла, расці жыта ўрадлівае: коранем караністае, сцяблом сцяблістае, коласам каласістае.
    На ніве капамі, у полі снапамі, на таку ўмалотам, у дзяжы падходам, у печы прыпёкам, у хаце спорам, на стале сыццю.
    Вобраз Ярылы ў народным уяўленні ўвасабляў абуджэнне прыроды пасля зімовага сну, змену зімовага холаду на веснавую квецень. Ярыла — сімвал адвечнага росквіту вытворчых, жыццёвых сіл прыроды. Ярыла — відаць, ад слова яр, ярына, яравы, г.зн. веснавы, як яравыя пшаніца ці жыта.
    Вобраз Ярылы шматаблічны, як шматаблічная вясна — то халодная, то цёплая, то дажджлівая, то сухая. Таму і ў народным ткацтве вобраз Ярылы ўвасоблены многімі ўзорамі. Адзін з іх паказвае Ярылу на кані. «Успаміны пра Ярылу, — пісаў рускі фалькларыст А.Афанасьеў, — добра захаваліся на Беларусі, дзе яго ўяўляюць маладым, прыгожым... на белым кані, у белай мантыі. На галаве ў яго вянок з веснавых палявых кветак. У левай руцэ трымае ён жменю жытніх каласоў» (Афанасьев А. Поэтнческне воззрення славян на прнроду. М., 1865. Т. 1. С. 4). Гэтаму апісанню Ярылы дакладна адпавядае яго стылізаваная выява ў вышыўцы (іл. 20).
    3 прыняццем хрысціянства многія язычніцкія багі былі хрысціянізаваны. Ярыла стаў ЮрыемПераможцам, Юр’ем на кані, тым больш, што і назвы іх падобныя: ЯрЮры, ЯрылаЮрыла, ЯрыЮрай. Так у народнай свядомасці хрысціянскі святы ЮрыйПераможац стаў сялянскім заступнікам, апекуном поля, нівы, ураджаю.
    Хрысціянскі ЮрыйПераможац, які працінае кап’ём змея і выратоўвае царскую дачку ад пагібелі, увогуле імпануе сваім геройствам, але селянінубеларусу ўсё ж бліжэй вобраз Ярылы. Беларуспрацаўнік, які любіць зямлю, прыроду, воіна на кані свядома ці несвядома ператворыць у аратага. Так і зліліся два вобразы ў адзін — абаронца сям’і і абаронца ўраджаю. Дзеці Ярылы Жыцень, Спарыш і Багач таксама клапоцяцца пра ўраджай на ніве. Таму селянін заўсёды вітаў іх, клікаў у госці, добра частаваў. Так ён спадзяваўся на добры ўраджай. Як бачым, узоры народнага ткацтва адлюстроўваюць мірны характар беларуса, нясуць антываенную ідэю.
    Стары кульгавы жабракмузыка Харытон (Сенненскі рн) казаў: «Разам са мною (хоць яго і не відаць) ходзіць добры святы ЯрылаЮрша. Ён любіць, калі мяне добра кормяць, прымаюць, даюць міласціну».
    Ярыла на кані вышыты на ручніку У.Галубковай (Клімавічы Сенненскага рна, іл. 22). Яна верыла: калі Ярылу задобрыць, то ён дасць багаты ўраджай. «Ярыла любіць, калі яго вышываюць на ручніку і вешаюць у царкве на абраз». На ручніку У. Галубковай Ярыла трымае ў руках жытнія каласы, на яго галаве — вянок з каласоў, імі прарасла фігура каня, вялікія каласы раскіданы і па ўсім ручніку.
    Часцей сустракаюцца больш умоўныя сімвалы Ярылы, звычайна ў выглядзе ар
    23. Н.Гарошка. Матыў Ярылы ў дэкоры посцілкі. Беліца Гомельскай вобл.
    наментальных разетак з прамянямі, якія адыходзяць убок, прычым гарызантальныя адросткіпрамяні крыху большыя (іл. 23). Як бачым, матыў падобны на ўжо вядомы нам сімвал сонца, і гэта невыпадкова. Некаторыя ткачыхі гаварылі, што Ярыла — сын сонца.
    Н.Гарошка (1877 г.н., Беліца Гомельскай вобл.) посцілку з падобнымі ўзорамі выткала да першага выгану статку ў поле, да першай баразны на ніве, што прымяр
    22. Узор Ярыды на кані.
    'образы ўраджаю і ўрадлівасці
    24. Д.Малькова. Фрагмент вышыўкі з матывам Ярылы. Абідавічы Быхаўскага рна Магілёўскай вобл.
    25. Фрагмент вышыўкі
    з матывам Ярылы.
    коўвалася да Юр’я. «Прыходзіць бацюшка і асвячае статак. Тады рассцілаецца гэтая посцілка і па ёй праганяецца статак» (іл. 23).
    Падобны на зорку і матыў з шасцівасьмі ліній, якія перасякаюцца пад прамым вуглом. Нагадвае ён узор нівы (Маці ЗямліКарміцелькі). Тут, відаць, адлюстравана сувязь з народнымі павер’ямі, паводле якіх Ярыла — гаспадар нівы, ён клапоціцца пра ўраджай. На свята ЯрылыЮр’я сяляне просяць: «Каб колас на ніве быў тоўстым і гнуўся да зямлі, каб уся ніва была ўкрыта густа снапамі». Каб забяспечыць такі ўраджай, на ніве закопвалі асвячонае на Вялікдзень курынае яйка (крашанку, пісанку), вышывалі ручнік з адпаведным узорам.
    складзеныя з жытніх каласоў — Рай, Раёк. Вобраз гэты не зусім зразумелы. Відаць, таксама язычніцкі бог ураджаю.
    Галоўным матывам на посцілцы Е.Дудзінай (Абухава Бешанковіцкага рна) з’яўляецца вобраз Жыценя, скампанаваны са стылізаваных жытніх каласоў накшталт дажынкавага вянка (гл. іл. 39). Жыцень — гэта найбольш поўнае ўвасабленне сімвала ўраджаю, пэўна, прамы нашчадак Ярылы.
    Дажынкавы вянок пакладзены ў аснову ўзору Багача (іл. 29), які сімвалізуе зерне, багацце як аснову сялянскай гаспадаркі.
    Г.Бабіч (1845 г.н., Шаркаўшчына) тлумачыла ўзор на сваім ручніку: «Верхні
    ВОБРАЗЫ ЎРАДЖАЮ
    26. Фрагмент вышыўкі
    з матывам Ярыды. Віцебская вобд.
    А.Гарнак з Сянна на посцілцы адлюстравала цэлае «сямейства» (іл. 27). Васьміпялёсткавая разетка — Спарыш, сімвал добрага ўраджаю. Ромб з маленькіх квадрацікаў^ЗямляКарміцелька, маціўраджаю. Чатырохканцовыя матывы, нібыта
    27. А.Гарнак. Посцілка з сімваламі ўраджаю. Сянно Віцебскай вобл.
    21
    рад — гэта Жытняя Баба, гаспадыня ўраджаю. Другі рад — Багач ці дажынкавы сноп. Трэці — пажаданне дабра, просьба да Бога пра дапамогу. Чацвёрты, на карунках — Маці ЗямляКарміцелька». Усе гэтыя ўзоры — своеасаблівая малітва да Бога, замова на добры ўраджай. Ручнік аздобіў абраз у мясцовай царкве (іл. 30).
    М.Яленец (1850 г.н., Хойнікі) расказвала, як у маладосці яны святкавалі дажынкі. «Калі канчаецца жніво на апошняй ніве, мы пакідалі лапік жыта, завецца ён дзедавай барадой. Тады клічам свайго ці суседскага дзеда. Дажынаем гэту дзедаву бараду, вяжам дажынкавы сноп Жы
    цень, перавязваем яго чырвонай стужкай. Дзеўкі ці бабы вяжуць вянок з каласкоў, пры гэтым кожная загадвае штонебудзь, варожыць: дзеўкі — на добрых жаніхоў, баба — на дзяцей, каб не хварэлі, ці яшчэ на штонебудзь. Тады кладуць на галаву дзеду вянок з каласкоў, даюць дзеду ў рукі дажынкавы сноп. Бярэмся за рукі і з рогатам ды смехам ходзім вакол дзеда карагодам і спяваем.
    Прыйдзі, прыйдзі да нас, ураджай Жыцень, Прынясі нам ураджай, Багач: жыта на ніве, бабкі капамі, на гумне снапы стагамі, у клеці зярняты гарамі, на стале булкі — вазамі.
    Потым вянокЖыцень кладзём на га
    лаву дзяўчыне, якая збіраецца замуж, a другая дзяўчына ці баба бярэ дажынкавы снопБагач. Там мы ідзём па вуліцы, спяваем і скачам. Было гэта ў часы прыгону, мне было дзесяць гадоў. Ішлі мы да пана ў двор, ён нас паіў, частаваў, ну, а мы скакалі, спявалі, хвалілі пана з паняю ды іх дзетак. А калі прыгон скончыўся, мы збіралі складчыну: хто нёс самагонку, хто — сала, хто — яйкі. Так і гулялі. Спявалі песні пра ўраджай, славілі Ярылу, Жыценя, Багача. Прасілі іх, каб яны не забывалі нас ды давалі добры ўраджай».
    «Пры царызме мой татка быў бедны, — казала К.Філатава (1892 г.н., Шклоў). — У нас было тры дзесяціны зямлі. Саветы далі нам дзесяць дзесяцін. Мы разаралі ляда, у нас быў добры ўраджай. Вось тады я, яшчэ дзяўчынаю,
    28. Ярыла на кані. Фрагмент вышыўкі. Віцебская вобл.
    выткала посцілку. Гэта мая радасць, мой ураджай».
    Пра сваю посцілку М.Крукоўская (Мсціслаў) казала, што «гэта песня пра ўраджай. Калі жалі, мы спявалі звонкія, на ўсю акругу, ды задушэўныя песні. Колькі нажнеш снапоў, столькі песень праспяваеш. Вечарамі ці ў святы гэтыя песні вышывалі на ручніку ці вязалі ў карунках. Мы былі маладыя, вясёлыя, любілі ўсё прыгожае. Працавалі да поту, але любілі пагуляць, паспяваць, вышывалі і вязалі».
    Посцілкі з узорам ураджаю бываюць, як правіла, вельмі дэкаратыўныя. Яркія сакавітыя фарбы радуюць, ствараюць настрой аптымізму і надзеі. Як сказала М.Яленец, «у гэтай посцілцы я выказала
    29. Узор Баг