Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
ыць ручнік з узорам Жытняй Бабы і ахвяраваць яго ў царкву. Гэта я і зрабіла. Вышыла ручнік з узорамі Жытняй Бабы і Багача і падарыла ў царкву (іл. 576). I стала наша ніва даваць добры ўраджай. АЖытняя Баба — гэта вялікая чараўніца, святая. Але не праваслаўная, а, як казаў мне non, паганская. Яна два разы на год прыходзіць на зямлю да селяніна: калі сеюць жыта і жнуць яго. Яна любіць пашану і павагу, калі ідзе, трэба падмесці вуліцу, пасыпаць пясочкам. А яшчэ і хлебамсоллю сустрэць, пасадзіць за стол на покуці, пачаставаць. Поп мне казаў, што гэтую легенду трэба разумець так: урабляй зямлю, клапаціся пра ніву, тады і Жытняя Баба паможа».
У сям’іЯ.Сацункевіч (1872 г.н.) з Беласточчыны нарадзілася 14 дзяцей. Жывымі засталіся толькі двое. Што толькі не рабілі няшчасныя бацькі: хадзілі да шаптух, урачоў, ксяндза. Вырашыла Яніна звярнуцца па дапамогу да МаціРадзіцельніцы. Вышыла, як ёй параілі, ручнік з яе сімвалам, занесла ў касцёл і павесіла на абраз Маці Божай (іл. 577). Тады і перасталі дзеці паміраць.
Ёсць творы і з павучальным зместам як своеасаблівы наказ маладым. Звычайна іх ткалі і вышывалі ў якасці падарунка, галоўным чынам на вяселле.
Я.Сацункевічвышыларучнікзузорамімаці, вазонаіЯрылы (іл. 578) іў дзень вяселля сваёй унучкі Марылі паднесла ёй як падарунак. А ўзорамі яна выказала тое, што лічыла патрэбным сказаць маладым: любі і шануй маці, беражы сям’ю — асноўнае шчасце жанчыны, працуй як след на сваёй зямельцы — будзеш заможным.
На ручніку, які падарыла сваёй унучцы Каці У.Шынкевіч (1859 г.н., Брагін), вышыты сімвал ураджаю Спарыш і ўзор хлеба (іл. 579). «Любіла я сваю ўнучку, — казала майстрыха. — У дзень вяселля падарыла ёй як пасаг кароўку, свінню, 3 авечкі, 10 курачак і куфар з адзеннем і пасцеллю. Блаславіла іконаю Маці Божай. Атаксама і гэты ручнік падарыла. Узоры на ім абазначаюць: любі зямельку, працуй на ёй, і яна аддзячыць багаццем. Я яшчэ і напісала на ручніку: любі МаціЗямлю».
3 пашанай ставіліся ў нас да памяці продкаў. Радаўніца, Дзяды — адны з самых урачыстых народных свят, успаміналі продкаў і на Каляды, і на Вялікдзень.
579. Сімвал ураджаю Спарыш і ўзор хлеба.
580. Сімвалы продкаў.
І.Ярашэвіч (1898 г.н., Ліда) расказвала, як яе бабуля А.Галенчык, што яшчэ помніла французаў, падарыла ёй ручнік з узорамі і подпісам: любі бацькоў, дзядоў. На ручніку — тры розныя матывы: з чатырох квадратаў, перакрыжаваных ліній і ромба з адросткамі (іл. 580). Усё гэта — сімвалы продкаў, а што розныя, то, пэўна, таму, што адзін узор абазначае непасрэдна продкаў, тых, хто памёр, а другія — памінкі па продках, Дзяды.
Падобных ручнікоў павучальнага зместу ў маіх вандроўках траплялася шмат. Гэта нібы своеасаблівая эстафета ад старэйшых да малодшых, зашыфраваны наказ любіць бацькоў і зямлю, шанаваць продкаў, не цурацца працы. Гэта — зарука жыццёвасці народа і нацыі.
Н.Ярашэвіч з Ліды з гонарам хвалілася мне, што яна не толькі ткачыха і вышывальшчыца, але і паэтэса, яе вершы друкавалі ў газетах. Паэтычная душа майстрыхі выявілася і ў яе посцілцы пад назваю «Мары пра шчасце», удэкоры якой мы налічылі 17 матываў (іл. 581—586). Назву і сэнс сямі з іх майстрыха ведала, пра астатнія ж нічога сказаць не магла.
«Узор песні, — тлумачыла яна, — вышыты як памяць пра тое, як мы з Ванем спявалі на супрадках. А Жыцень — сімвал ураджаю. Калі я выйшла замуж, мы з мужам марылі набыць зямліцы—добрай, уробленай, каб мець ураджай і заможна жыць. Вось што азначае гэты ўзор. Але жылі мы беднавата, вясною хлеба не хапала, дзеці вечна яго прасілі. Вось і з’явіўся на посцілцы ўзор хлеба. А гэты букет — жаночая доля. Тут мае мары пра любімага, сям’ю, багацце, шчасце. А каб збылося тое, што я задумала, вышыла ўзор варажбы. А што я задумала — сакрэт, вам не скажу. Як памяць пра
582. Жыцень — сімвал ураджаю.
Вобразы жыцця
маю любоў з Іванам — голуб і галубка. А што другія ўзоры абазначаюць, я і
583. Узор хлеба.
забылася, даўно гэта было. Я іх у суседак пераняла. На гэтай радзюжцы — усё маё жыццё».
А жыццё колішняй жанчынысялянкі перш за ўсё было прысвечана дзецям. Нарадзіць, выгадаваць і выхаваць дзяцей яна лічыла сваім святым абавязкам. Адсутнасць дзяцей была вялікім горам для сям’і, божаю караю. Звярталіся да шаптух і чараўнікоў, лячыліся агнём, вадою і замовамі, ткалі ці вышывалі адпаведныя ўзоры.
У майго стрыечнага брата Рыгора Кацара і яго жонкі Аксінні нарадзілася трое дзяцей, але ўсе неўзабаве памерлі. Бедныя бацькі і да шаптух хадзілі, і травамі лячыліся, і вадой, і замовамі, і дарункі ў царкву насілі, і свечкі перад абразом Маці Божай ставілі. Вышыла Аксіння і ручнік. У верхнім радзе — 5 фігур Параскевы Пятніцы, унізе — столькі ж сімвалаў дзіцяці. Гэта была своеасаблівая просьба да сваёй заступніцы дапамагчы ў такім горы. «Вышэйшае шчасце для мяне — сям’я, здаровыя дзеці. Так думаю не толькі я, — гаварыла Аксіння, — але і ўсе жанчыны Сенненшчыны, а можа, і ўсёй Беларусі».
584. Узор жаночай долі.
585. Узор варажбы.
На другім ручніку Аксіння вышыла дзве фігуркі — хлопчыка і дзяўчынкі. Гэта ўжо вядомыя нам Лель і Лёля. А для майстрыхі яны — сімвал дзіцяці, яе асноўнай радасці.
Звычайныя майстрыхісялянкі сімваламі маглі адлюстраваць ці выказаць усё, што іх хвалявала: любоў да сям’і і дзяцей, да радзімы і яе прыроды, да працы і творчасці. Складаныя законы прыроды яны раскрывалі проста і зразумела: ромбы з адросткамі — сімвал зямлі і сонца, устаўленыя адзін у адзін — пачатак вясны, наступленне цяпла. Яны стварылі ўласную астралогію, свой гараскоп, якім карысталіся для вызначэння лёсу, будучыні.
Цікава, што сярод шматлікіх узораў народнай мастацкай творчасці мне не трапілася ніводнага з адлюстраваннем злых сіл, нячысціка, д’ябла, чарцей. Аказваецца, гэта старажытная народная традыцыя, якую дакладна раскрыла старая настаўніца М.Кравец з Навагрудка: «Посцілкі, ручнікі, андаракі мы аздабляем арнаментам, каб было прыгожа, ды пекна, ды ляпей. Мы вышываем сонца, Каляды, Купалу таму, што яны прыносяць шчасце, дабро, каб была любоў, міласэрнасць. Усё, што кепска, што ад зла, ад нянавісці, ад нячысціка ды чарцей, у нашы ручнікі мы не пускаем. Д’ябал, чорт, ведзьма — гэта зло, звада, варожасць. Мы вышываем толькі добрае, карыснае для чалавека. Чэсны чалавек не будзе пакланяцца нячыстай сіле».
Прыкладна так адказвалі многія майстрыхі. Тканыя ды вышываныя вырабы — гэта і прыгажосць, і зварот да багоў. А навошта з дрэнным лезці да багоў? Толькі з дабром, любоўю, з адвечнымі клопатамі.
У чым шчасце селянінахлебароба?
Каб была свая зямелька ды каб яна добра радзіла.
Каб была добрая сям’я, дружная, моцная, працавітая.
Каб раслі здаровыя, паслухмяныя дзеці.
Каб вадзіўся дастатак у хаце, каб на свята была і чарка, і скварка.
3 гэтым і звярталіся да сваіх багоўзаступнікаў, але і самі шчыра, аддана працавалі. Праца заўсёды была асноваю жыцця селяніна. А плён гэтай працы быў асноваю для мастацкай творчасці.
Захаваліся шматлікія ўзоры гэтай творчасці, і сёння яны для нас — невычэрпная крыніца народнай мудрасці і жыццёвага вопыту нашых про
дкаў. За стагоддзі развіцця традыцыйная арнаментыка сканцэнтравала багаты вопыт назірання людзей за прыродаю, жыццём, рознымі зразумелымі і незразумелымі для іх з’явамі. I гэты вопыт мы спрабуем сёння расшыфраваць, а па магчымасці і скарыстаць у нашым сённяшнім жыцці.
Тоесёе ў гэтай справе расшыфроўкі шматвяковай жыццёвай мудрасці нашых продкаў мне, спадзяюся, удалося зрабіць гэтай кніжкаю.
Хацелася б, каб да гэтага далучылася маладое пакаленне даследчыкаў традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі.
Навуковапапулярнае выданне
Кацар Міхаіл Сяргеевіч
БЕЛАРУСКІАРНАМЕНТ
Ткацтва. Вышыўка
3е выданне
Рэдактар Г.М. Малей
Мастацкія рэдактары: І.А. Грынь,А.І. Бужынская, М.Г. Раманенкава
Мастацкае афармленне В.В. Катовіча
Малюнкі арнаментаў выканалі мастакі: Н.В. Барай, І.В. Каранкевіч,
Е.У. Круглоў, А.П. Макаўцоў, А.А. Макаўцова, В.У. Мінько, Н.А. Свірыдовіч, В.І. Сенчанка, Л.А. Стрыжак, Г.С. Цацук, Т.В. Шабунька, AJ. Шальманава
Камп’ютарная вёрстка А.Л. Шалканаўцавай
Карэктары: В.А. Кульбіцкая, Д.Дз. Лемехава, В.М. Чудакова
Падпісана да друку 06.03.2013. Фармат 84x108 '/16. Бумага афсетная. Гарнітура Ньютан.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 23,52. Ул.выд. арк. 25,66.
Тыраж 2000 экз. Заказ 237.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі
Беларусь. ЛН № 02330/0494061 ад 03.02.2009. Зав. Калініна, 16,
220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
ТАА «Юстмаж». ЛП 02330/0552734 ад 31.12.2009.
Вул. Каліноўскага, д. 6, Г 4/К, пак. 201, г. Мінск, 220103, Рэспубліка Беларусь.