Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
таўленыя адзін у адзін ромбы абазначаюць просьбу да Бога і продкаў забяспечыць ураджай на ніве тоўстымі снапамі, у гумне — высокімі сціртамі, у клеці — поўнымі засекамі. Гэта ўзор хлеба (іл. 529).
Ромб з адросткамі — узор сонца, якое сагравае жывых і мёртвых (іл. 530).
Хпадобны матыў — свяшчэнны знак, своеасаблівы абярэг ад хвароб і нячысцікаў. Гэта нібы святы крыж (іл. 531).
Як бачым, кожны матыў на посцілках мае свой глыбокі сэнс, у іх заключана шматвяковая народная мудрасць, пашана да памяці продкаў.
АДНАДЗЁННАЯ АХВЯРА
Ахоўная роля тканых і вышываных вырабаў асабліва ярка выяўлялася ў часы ўсенароднага бедства: вайны, эпідэміі, засухі, неўраджаю. Наладжваліся калектыўныя малебны, хрэсныя хады з просьбаю да Бога аб дапамозе і літасці. 3 гэтай жа мэтаю стваралася і аднадзённая ахвяра — тканы ці вышываны ручнік або ар
наментаваны кавалак тканіны (абыдзённік). Вырабляла яго не больш чым за суткі
531. Матыў абярэга ад хвароб, нячыстай сілы.
група жанчын, выказваючы канкрэтным узорам тую ці іншую просьбу да Бога.
Гэты старажытны, яшчэ язычніцкі звычай, калі нашы продкі звярталіся да прыроды, пазней арганічна спалучыўся з хрысціянствам і зваротамі да Бога. Ён яшчэ нядаўна бытаваў у розных кутках Беларусі, дастаткова падрабязна апісаны ў этнаграфічнай літаратуры. Прывяду яшчэ адзін характэрны прыклад.
Нашчадак параненага французскага салдата вайны 1812 г. А.Мярло са Случчыны расказваў, як пасля напалеонаўскага нашэсця на Беларусі лютавалі голад і эпідэмй. Спрабуючы пазбавіцца ад гэтага ліха, сяляне наладжвалі малебны, хрэс
Вобразы веры
ныя хады, прыносілі ў царкву ахвяраванні, прасілі святароў часцей звяртацца з просьбамі да Бога. Аднак нічога не дапамагала. У адчаі сяляне скарысталі апошні сродак: звярнуліся да «сваіх» язычніцкіх багоў. Сабраліся яны з дзвюх вёсак і за суткі выткалі два ручнікіабыдзённікі з зашыфраваным зваротам да багоў. Праўда, далей мы зноў бачым спалучэнне язычніцтва з хрысціянствам: ручнікі былі ахвяраваны ў Траецкую царкву Слуцка. У пачатку 1920х гадоў А.Мярло перадаў іх экспедыцыі беларускіх мастакоў, у складзе якой былі В.Волкаў, Д.Полазаў і М.Філіповіч. Так гэтыя старажытныя унікальныя вырабы былі выратаваны ад знішчэння.
Разгледзім арнаментальныя матывы твораў. Іх характар, разнастайнасць, шматварыянтнасць даюць падставы сцвярджаць, што працай было занята некалькі дзесяткаў майстрых. Сэнс большасці ўзораў сёння ўжо немагчыма разгадаць, але сустракаюцца і знаёмыя: МаціЗямля, БацькаСонца, бог агню Жыжаль, узоры продкаў — дзеда, прашчура. Асабліва выразна яны відаць на першым вырабе (іл. 532). Маленькія белыяромбікі з адросткамі — сімвал БацькіСонца, крышку большыя з адросткамі ўнутр — МаціЗямлі, чатыры перакрыжаваныя лініі — продка, дзеда, прашчура. На другім абыдзённіку ромбы з гарызантальнымі адросткамі абазначаюць бога агню Жыжаля (іл. 533). На жаль, асноўная частка матываў загадкавых, арыгінальных абрысаў невытлумачальная, хоць несумненна, што ў іх заключаны глыбокі сімвалічны сэнс.
Кідаецца ў вочы тое, што кампазіцыя твораў, асабліва першага, досыць адвольная, не заўсёды строга ўраўнаважаная. Справа тут не толькі ў тым, што іх стварала цэлая група майстрых у досыць абмежаваны час, і гэта наклала свой адбітак на мастацкі ўзровень вырабаў. Відаць, галоўная прычына — імправізатарскі характар творчасці. Кожная жанчына звярталася са сваёй канкрэтнай просьбай да пэўнага Бога, верачы, што толькі ён ёй
дапаможа. Так, 18 майстрых звярталіся да
бога Сонца (столькі яго сімвалаў на абыдзённіку), 7 — да МаціЗямлі, 8 — да Жыценя, 5 — да Перуна, 10 — да продкаў. I ўсё гэта склалася ў калектыўную прось
бумаленне.
Звяртаюць на сябе ўвагу загадкавыя матывы, якія дамінуюць у кампазіцыі першага вырабу. Яны нагадваюць нейкі
ці то ахвярнік, ці то алтар. Гэтую таямні
цу, магчыма, разгадаюць будучыя даследчыкі.
532. Старажытны ахвярны ручнік. Случчына.
Вобразы веры
534. А.Горбач. Фрагмент дэкору посцілкі з матывам душы. Бялыніцкі рн Магілёўскай вобл.
533. Старажытны ахвярны ручнік. Случчына.
ДУША
Ці ёсць у чалавека душа? Гэтае пытанне даўно не дае спакою жрацам, чараўнікам, багасловам, вучоным усіх часоў і народаў. He спыняюцца спрэчкі па гэтым пытанні і сёння.
Народныя ж павер’і адказвалі на яго адназначна: душа ёсць у кожнага чалавека і яна бессмяротная. Чалавек памірае, а душа пакідае цела і сорак дзён лятае каля жылля. Пасля анёлы нясуць яе на божы суд. Жыў чалавек па праўдзе — душа трапляе ў рай, моцна награшыў — душу кіда
535. А.Багдан. Фрагмент дэкору посцідкі.
Відзеўшчына Мададзечанскага рна Мінскай вобд.
юць у пекла, на вечня пакуты. Так коратка апісаў легенду пра душу А.Сержпутоўскі ў кнізе «Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў». Трэбададаць, штотакія вераванні бадай што агульнаславянскія.
Лічылася, што чалавечая душа мае выгляд матылька ці птушкі. Што на святы, перш за ўсё на Дзяды, яна прылятае дадому, наведвае сваякоў. Вось як піша В.ДунінМарцінкевіч у паэме «Вечарніцы»:
Вось на лыжку Касі прысеў матылёк, дробненькія слёзкі брызнулі з вачок, то матачкі душа святая, так думала Кася, міла паглядая.
536. Ручнік. Паросцы Пінскага рна Брэсцкай вобл.
У народнай мастацкай творчасці чалавечая душа ўвасоблена ў выглядзе васьміканцовай разеткі (іл. 534—540). Яна нагадвае зорку — сімвал чалавека, што зусім зразумела. Але яе канцы скруглены, ня
рэдка аздоблены характэрнымі арнаментальнымі «вочкамі», як на крылцах матылька (іл. 534—536). Нярэдка на вырабах гэтыя два блізкія і па паходжанні, і па характары матывы спалучаюцца ў адзінай кампазіцыі (іл. 538). Як мы ўжо бачылі, гэткі ж характар мае і матыў памяці пра
537. Фрагмент дэкору посцілкі з узорам душы. Пінскі рн Брэсцкай вобл.
538. М.СІўко. Фрагмент дэкору посцілкі. Навагрудскі рн Мінскай вобл.
539. Е.Рубанава. Посцілка. Ліпінічы БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл.
540. Л.ХІльман.
Фрагмент дэкору посцілкі. Грэбень Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл.
541. В.Кукрыш. Посцілка з узорам Дзеда Мароза. Рачэнь Любанскага рна Мінскай вобл.
542. Узор Дзеда Мароза.
загінуўшых (гл. іл. 475—477), што зноўжа не выклікае пытанняў: у абодвух выпадках адлюстроўваецца душа чалавека, якога ўжо няма.
ДЗЕД МАРОЗ
Ёсць меркаванне, што вобраз Дзеда Мароза прыйшоў да нас з Захаду. Калі і так, то адбылося гэта даволі даўно. Магчыма, што заходнееўрапейскі Дзед Мароз спалучыўся з нейкім славянскім язычніцкім вобразам.
Старая настаўніца з Жыткавічаў М.Сідаровіч (1869 г.н.) расказвала, што выткала посцілку з Дзедам Марозам гадоў сорак таму: «Помню, Дзеда Мароза тады святкавалі ў зімовыя маразы, калі было Вадохрышча: прабівалі ў лёдзе палонку і так хрысцілі ваду. Тады і быў Дзед Мароз. Гэта стары з вялікай барадой, адзеты ў кажух, з мяшком у руках».
Наручніку Х.Івановай (1863 г.н.) з Калінкавічаў вобраз Дзеда Мароза адлюстраваны ў выглядзе крыжападобнай разеткі ў аблямоўцы (іл. 542). На маё пытанне, якая мэта кіравала майстрыхай, тая адказала: «Аякжа? Каб мароз не змарозіў мяне, старую, маіх унучак, маю жывёлу. Каб не выдратаваў маю ніўку, маё жыта».
Падобным чынам вырашыла вобраз Дзеда Мароза Е.Сідарэнка (1882 г.н.) з Калінкавічаў: «Гэты ўзор я ўзяла ў сваёй свацці з Новай Беліцы. Яна казала, што такая посцілка як цёплая коўдра будзе саграваць ад марозу маіх дзетак, мой статак і маю ніўку».
КРЫЖ
Крыжападобныя фігуры ў ткацтве і вышыўцы, як мы ўжо не раз бачылі, сустракаюцца вельмі часта. Перш за ўсё, відаць, таму, што яны вельмі тэхналагічныя: чатыры састыкаваныя квадрацікі ці дзве перакрыжаваныя лініі — вось і крыж (іл. 543), які можна кампанаваць у прыгожыя бардзюры любой шырыні і даўжыні. Вядома ж, гэта і хрысціянскі сімвал, шырока адлюстраваны амаль ва ўсіх відах мастацкай творчасці многіх народаў. A яшчэ раней крыж у крузе быў старажыт
^Вобразы веры
ным язычніцкім сімвалам сонца. Яго мы бачым у дэкоры ганчарных, кавальскіх, разьбяных вырабаў і, вядомаж, у ткацтве і вышыўцы, дзе ён можа быць ці вельмі простым, ярка выяўленым, ці арнаментальна распрацаваным (іл. 544).
НАРОДНАЯ АСТРААОГІЯ
Апошнім часам заўважаецца масавая цікавасць да астралогіі — прадказання будучыні паводле размяшчэння планет і знакаў Задыяка. Ледзь не кожнае перыядычнае выданне друкуе астралагічныя прагнозы, выходзяць шматлікія дапаможнікі і даведнікі па астралогіі.
Між тым астралогія ўзнікла не сёння. Сотні гадоў яна вядома многім народам
543. Н.Гуткова. Дэкор ручніка з матывам крыжа. Барань Аршанскага рна Віцебскай вобл.
свету. Гаданнямі па зорках здаўна займаліся і нашы бабківаражбіткі. Д.Стрыжнёва (1881 г.н.) з Камарына расказвала: «Ноччу і днём варажбіткі глядзелі на неба — на сонца, месяц, зоркі. Потым раілі нам, што вышываць на ручніках. Я вось па парадзе варажбіткі Купрэіхі вышыла такія ўзоры (іл. 545). Купрэіха расказала мне значэнне кожнага ўзору: зорка чалавека на небе; сонца, якое дае чалавеку сілу і ўраджай; месяц ратуе дзяцей ад начніц; агонь вылечвае ад прастуды, немачы; Пярун аберагае ад сурокаў, благога вока, сваімі стрэламі карае нячысціка і чарцей; дзед на тым свеце моліцца за здароўе, шчасце жывых родзічаў; Казярог вылечвае і аберагае гавяду і ўсю жывёлу ад хвароб і нячысціка. Я варажбітцы моцна верыла, сама ад яе навучылася гадаць і лячыць. Праўда, за навуку занесла ёй парасё і курыцу. Затое стала варажыцьгадаць і
544. А.Свірская. Фрагмент дэкору ручніка. Чашнікі Віцебскай вобл.
ж«ж
545. Варажбітныя ўзоры.
546. Варажбітныя ўзоры на ручніку.
лячыць ад хвароб, аберагаць жанчын ад злыдняў. Лячыла рознымі спосабамі. На кожную хваробу ў мяне ёсць траўка. Акурваю. Пырскаю ці даю піць святую
Вось адзін з варыянтаў варажбы. Ноччу, пры занавешаных вокнах, рассцілалі на падаозе ручнік, бралі ў правую руку зярняты бобу і з аршыннай вышыні кідалі
547. Варажбітныя ўзоры: месяц, агонь, сонца, зорка, Пярун.
грамнічную ваду. Ведаю шмат замоў, на кожнае лячэнне травой, вадою ці агнём у мяне ёсць замова. Я шмат людзей вылечыла, выратавала ад смерці або немачы. Цыганка вучыла мяне гараскопу, але гэта я не зразумела».
Гараскопам карысталася старая настаўніца Е.Зямковіч (1872 г.н.) з Петрыкава. Супастаўляючы нябесныя свяцілы і знакі Задыяка, яна вызначала лёс чалавека, варажыла і лячыла — травамі, вадой, агнём, з дапамогай ручніка з адпаведнымі ўзорамі. «Верыць гэтаму ці не верыць, —