• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    тылізаваны сімвал пчалы, ціўяго нейкае іншае паходжанне.
    Радком пчаліных сілуэтаў аздобіла свой ручнік А.Краўчэня (1861 г.н., Любча Чарнігаўскай вобл., іл. 461). На маё пытанне, чым кіравалася майстрыха, яна адказала: «Каб усе людзі так працавалі, як
    461. Сілуэты пчол на ручніку.
    пчолы, на зямлі быў бы рай. Усім хапала б і ежы, і адзежы, грошай былі б цэлыя дзежы. Ды яшчэ б на гарэлку хапала. А вышыла я гэты ручнік для таго, каб заахвоціць да працы маіх дзетак. У мяне двайняты — Коля і Пеця. Адбіліся ад працы, вучыцца не хочуць: нудна і сумна. Працаваць не хочуць — цяжка. Я заказвала малебен у царкве, хадзіла да шаптухі — нічога не памагае. Як былі лодыры, абібокі, такімі і засталіся. Вось я і вышыла гэтую пчолку: можа, навучацца працаваць».
    А.Тарашкевіч з Быхаўшчыны сімвал працы на ручніку паказала ромбападоб
    ным матывам (іл. 462). Відаць, не вельмі спадзеючыся на зразумеласць гэтага старажытнага, вельмі ўмоўнага сімвала, майстрыха дапоўніла яго подпісам «Праца корміць, поіць і адзяець». «У мяне пяць сыноў, — нагадала яна. — Я вельмі хачу, каб яны знайшлі сабе добрых жонак. Я ім кажу: не шукай жонку на ігрышчы, а шукай на іржышчы. I яшчэ я ім кажу: праца робіць чалавека добрым, разумным і шчаслівым».
    Н.Белавусава (1862 г.н., Камарын) вышыла ручнік з узорам працы досыць умоўнага выгляду (іл. 463), перанятым у сваёй бабкі. Дэкор дапоўніла павучаль
    460. М.Аляксейчьгк. Матыў пчалы ў вышыўцы. Татарка Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл.
    462. Сімвал працы.
    нымі словамі «Праца корміць, вучыць і мучыць».
    ДАБРО I ЗЛО
    Тэма барацьбы дабра і зла вельмі пашырана ў сусветным мастацтве. Папулярная яна і ў народнай творчасці беларусаў. Праўда, у нас яна атрымала характэрную нацыянальную адметнасць: услаўляюць толькі станоўчыя якасці — дабро,
    любоў, прыгажосць. Узвышэннем і сцвярджэннем гэтых якасцей спадзяваліся перамагчы, выкараніць з нашагажыцця зло. У народнай мастацкай творчасці мы не сустрэнем вобразаў д’ябла ці сатаны.
    У колішнім народным побыце мастацкае ўвасабленне дабра можна было бачыць у кожнай сялянскай хаце. Гэта быў нібыта своеасаблівы абярэг ад зла.
    465. А.Купрэева. Посцілка. Быхаўскі рн Магілёўскай вобл.
    466. В.Таляронак. Ручнік. Малажаны Гарадоцкага рна Віцебскай вобл.
    .Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы
    М.Карповіч з Беласточчыны ўзорам дабра аздобіла ўсю посцілку (іл. 464). «Я люблю добрых людзей, люблю рабіць дабро, — казалажанчына. — Ды і людзі не заўсёды бываюць удзячныя. Калі б усе рабілі іншым дабро, то ўсе былі б шчаслівыя. Я выткала гэтую посцілку, каб прывучыць людзей да дабра, каб усе былі шчаслівыя».
    Нельга не пагадзіцца з такімі мудрымі словамі. Магчыма, зло калінебудзь знікне. Але сёння яшчэ трэба прымаць і іншыя меры па сцвярджэнні дабра, напрыклад, рэпрэсіі да носьбітаў зла, злачынцаў. Праўда, тут зноў жа чыніцца зло, а яно нараджае новае зло. Можна з ім змагацца дабром, гэта шлях хрысціянскі, вядомы ўсяму чалавецтву, але пакуль яшчэ не зусім эфектыўны.
    Мяркуючы па характары ўзору, якім абазначаецца дабро ў тканых вырабах, гэта адзін з найстаражытных матываў. Нашы продкі, відаць, даўно кіраваліся гэтым прынцыпам, не забыты ён і сёння, асабліва ў людзей старэйшага пакалення. He варта ігнараваць яго і нам.
    ПРАЎДА I СПРАВЯДЛІВАСЦЬ
    «На праўдзе свет трымаецца». «Хлебсоль еш і праўду рэж». Гэтыя і іншыя ўзоры народнай мудрасці сведчаць, што ў народзе заўсёды жыло пачуццё праўды, гонару, сумлення, справядаівасці. Гэтыя прынцыпы былі асноўнымі ў жыцці нашых продкаў, за праўду адцавалі сваё жыццё лепшыя прадстаўнікі нацыі, як Кастусь Каліноўскі, газета якога так і называлася — «Мужыцкая праўда».
    Імкнучыся жыць па праўдзе, нашы продкі самі яе не заўсёды адчувалі. Прыгнёт і няпраўду яны цярпелі і ад польскага памешчыка, і ад рускага чыноўніка. Яны шукалі праўду ў Бога, ды і той нярэдка быў бяссільны.
    У попіуках праўды майстрыхі аздаблялі свае вырабы адпаведнымі ўзорамі, у сілуякіхвельмі верылі. Матыў, што абазначаў гэтае паняцце, меў досыць вобразнае вырашэнне — гэта чатыры сабраныя ў адно квадраты (іл. 469). М.Карповіч з Беласточчыны так характарызавала яго: ча
    тыры квадраты — гэта чатыры бакі свету, чатыры вуглы ў хаце, чатыры пары года, чатыры пары сутак. Некаторыя майстрыхі лічылі, што магічная сіла заключаецца ў колькасці квадратаў, якія можна бясконца множыць, і тады адкрыецца сама праўда. Калі ўлічыць, што ў традыцый
    467. А.Серада. Абрус. Семежава Капыдьскага рна Мінскай вобл.
    468. А.Чэркас. Посцілка. Лешня Капыльскага рна Мінскай вобл.
    180
    сэнс, закладзены ў аснову дэкору. Паказальна, напрыклад, што часцей за ўсё сімвал праўды спалучаецца з зоркаю — сімвалам чалавека (іл. 470). Ды і хто ж іншы можа быць носьбітам праўды, як не чалавек? У адказ на пытанне, як коратка можна выказаць сэнс такога дэкору з квадратаў і зорак, майстрыхі гаварылі: гонар і слава праўдзіваму, справядліваму чалавеку.
    МІЛАСЭРНАСЦЬ
    Сямідзесяцігадовая Е.Козел з Лідчыны казала: «Раніцаю ў царкве non казаў пра міласэрнасць. Ён казаў, што кожны чалавек павінен сам нешта зрабіць міласэрнае. Вось я і вышыла ўзор міласэрнасці на ручніку і падарыла яго і крыху грошай на рамонт царквы».
    3 першага позірку відаць, што ўзор на ручніку Е.Козел нам ужо знаёмы (іл. 471).
    У цэнтры — зорка, сімвал чалавека, наво
    469. Н.Шыдько.
    Посцідка. Пярэспа Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    ным народным ткацтве геаметрычная арнаментыка з квадратамі пераважала, можна меркаваць, што паняцці праўды, сумлення, справядлівасціў народнай свядомасці займалі дамінуючае становішча.
    Нярэдка гэты матыў спалучаецца з іншымі, што, папершае, надае кампазіцыі разнастайнасць, падругое — пашырае
    кал — гірлянды з кветак. Як мы ведаем, гэта сімвал маці. А гэты вобраз, несумненна, найлепшым чынам увасабляе міласэрнасць, любоў да бліжняга.
    Ёсць і іншыя вырашэнні сімвала міласэрнасці. Гадоў дзесяць я патраціў, каб расшыфраваць досыць складаны малюнаксонца з альбома А.Астрэйкі (іл. 472). I
    470. Н.Кухарава. Посцілка з услаўленнем справядлівага чалавека. Сененнскі рн Віцебскай вобл.
    шт
    
    471. Е.Козел. Посцілка. Гродзенская вобл.
    вось 90гадовая Е.Гарбатка з Клімавіцкага раёна раскрыла яго сэнс: «Мяне навучыла бабкаевангелістка. Гэта ўзор міласэрнасці, добрага сонца. Гэты ручнік як замова ад сурокаў, ад благога вока».
    Часам сімвал міласэрнасці нагадвае ўжо вядомы нам сімвал ураджаю Багача (дажынкавы сноп). Зноў жа, тут няма Hi
    474. А.Мяшэчак. Абрус. Гулевічы Капыльскага рна Мінскай вобл.
    III III IIIIІІІІІІIII III II III III II
    якай супярэчнасці. Міласэрнасць да чалавека праяўляла прырода, даючы яму добры ўраджай.
    У савецкія часы пачуццё міласэрнасці аб’яўлялася састарэлым, несучасным, гэтае слова стараліся нават не згадваць. Вядомы разьбярскульптар А.Пупко з Івянца Валожынскага раёна расказаў такую гісторыю. Па просьбе прыхаджан ён выразаў скульптуру, якая сімвалізавала міласэрнасць. Калі пра гэта пачулі ў райко
    475. Посцілка з матывамі памяці. Стадолічы Лельчыцкага рна Гомельскай вобл.
    182
    <азы чалавека, сям ’і, дзяржавы
    к®
    476. Д.МІльчанка. Посцілка. Кіеўская вобл.
    477. А.Пупко. Маці. Івянец Валожынскага рна Мінскай вобл.
    ме, да майстра завітаў інструктар і заявіў, што нам міласэрнасць чужая, нам патрэбна жорсткая класавая барацьба з ворагамі. Тады разьбяр назваў гэтую скульптуру «Маці» (іл. 477).
    Сёння мы зноў спрабуем адрадзіць чалавечыя каштоўнасці, аднавіць нармаль
    ныя, святыя пачуцці. Сярод іх не апошняе месца павінна заняць і міласэрнасць.
    ПАМЯЦЬ ПРА ЗАГІНУЎШЫХ
    3 усіх пачуццяў, уласцівых чалавеку, адным з найбольш высакародных і светлых лічыцца пачуццё памяці, ушанавання тых, хто загінуў за народнае шчасце, за радзіму. Гэтае пачуццё не ведае ні геаграфічных межаў, ні нацыянальных адрозненняў. Яно ўласціва ўсім людзям на зямлі.
    Памяць пра загінуўшых заўсёды ўшаноўвалася і нашымі продкамі. Але асаблівае значэнне гэтае пачуццё набыло ў пасляваенныя часы, калі народ аплакваў і ўшаноўваў шматмільённыя ахвяры фашысцкага нашэсця.
    He абышлі гэтую тэму сваёй увагай ткачыхі і вышывальшчыцы, асабліва тыя, каго нейкім чынам закранула вайна, у Karo загінулі родныя і блізкія. З’явіліся посцілкі, ручнікі і іншыя вырабы, прысвечаныя памяці герояў і ахвяр вайны. Праўда, мы не знойдзем твора з нейкім «лабавым» вырашэннем тэмы. Часцей за ўсё нам пакажуць вырабы з ужо знаёмымі зоркамі і васьміканцовымі разеткамі (іл.
    478. Посцілка. Магілёўская вобл.
    'азы чалавека, сям’і, дзяржавы у
    183
    475). А тлумачыцца ўсё проста. Зорка, як мы ведаем, — сімвал чалавека, разетка — сімвал яго душы. Вось так і выказана памяць пра чалавека.
    Звычайна гэтыя арнаментальныя матывы ўкрываюць усю паверхню вырабу, часта аблямоўваюцца гірляндамі, якія сімвалізуюць асаблівую пашану да памяці загінуўшых. Такая, напрыклад, посцілка Д.Мільчанкі з Новашапелічаў на Украіне, зусім побач з Беларуссю (іл. 476). «У мяне самой, — казала яна, — у гэтую вайну загінула некалькі родзічаў. Вось я і вырашыла выказаць ім сваю пашану — выткала посцілку з узорам душ, загінуўшых на вайне. Васьміканцовая разетка — гэта і ёсць душа чалавека».
    Усеагульнае ўшанаванне памяці герояў і ахвяр вайны спалучалася з заклікамі да міру, шчаслівага жыцця. Папулярным быў лозунг «Свету — мір!» I вось вядомая майстрыха В.Кулда з Астравеччыны адгукаецца на гэты заклік посцілкай (гл. іл. 377). Яе цэнтральнае поле заткана зоркамі — сімвалам чалавека, у гэтым выпадку чалавека, што загінуў за радзіму. «У посцілцы я выказала сваю пашану да памяці пра дарагіх мне людзей, што загінулі на вайне, — патлумачыла майстрыха. — Зорка — гэта сімвал загінуўшых. А зязюля — бедная ўдава. Яна бядуе пра дарагіх людзей».
    ДВОР, СЯДЗІБА, ХАТА
    479. Н.Юрцэвіч. Абрус. Аагойск Мінскай вобд.
    480. Е.Дробыш. Ручнік. Мотча Навагрудскага рна Гродзенскай вобд.
    Вялікую, дружную, працавітую сям’ю аб’ядноўваў сялянскі двор, сядзіба, дзе канцэнтравалася ўсё сялянскае жыццё, гаспадарчая дзейнасць, мастацкая творчасць. Тут чалавек нараджаўся, пазнаваў свет, пераймаў ад продкаў жыццёвую мудрасць, працоўныя і творчыя навыкі. Адсюль жа ён выпраўляўся і ў апошнюю дарогу.
    Калісьці сялянскі дв