• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    авецкага раёна. Як і на ручніку М.Маньковіч, аснову ўзору на яе вырабах складае матыў у выглядзе ромба з кручкападобнымі адросткамі. Увогуле вучоныя лічаць яго сімвалам урадлівасці, зямной плоднасці, але няма ніякай супярэчнасці ў тым, што ў народзе гэта сімвал плоднасці ўвогуле.
    Узор на адным з ручнікоў В.Кулды
    423. Е.Кудьчыцкая. Фрагмент дэкору адзення. Дзівін Кобрынскага рна Брэсцкай вобл.
    абазначае першую шлюбную ноч. «Многія саромеюцца пра гэта казаць, — зазначала яна. — А чаго саромецца? Справа жыццёвая. Адкуль жа тады дзеці з’яўляюцца? Нічога тут кепскага няма». Другі яе ручнік, аказваецца, адыграў важную ролю ў жыцці майстрыхі: «Калі я яго вышывала, то заказала на хлопчыка. Вышывала з радасцю і песнямі. Таму і збыліся мае жаданні, нарадзіўся хлопчык».
    СЯМ’Я ЯК ЗАРУКА МОЦНАЙ
    ДЗЯРЖАВЫ
    Кожная цывілізаваная краіна заклапочана ўмацаваннем сям’і. Гэта той падмурак, на якім трымаецца дзяржава. Моцная сям’я — моцная дзяржава, заможная сям’я — багатая дзяржава.
    424. П.Вараб’ёва. Ручнік. Падгор’е Быхаўскага рна Магілёўскай вобл.
    Магчыма, сярод простага люду такія высокія паняцці не былі пашыраныя. Але моцная сям’я заўсёды лічылася асноваю дабрабыту і шчасця. Атрымала гэта сваё адлюстраванне і ў мастацкай творчасці.
    У час адной са сваіх вандровак па Беларусі я, тады маскоўскі студэнт, захапіў з сабою здымкі ручнікоў, на якіх, як казалі майстрыхі, быў узор, што абазначаў сям’ю. Мне было цікава высветліць адносіны беларускіх сялянак да сям’і, расшыфраваць узоры на ручніках.
    Спыніўся я ў Навабеліцы каля Гомеля. Жыло тут шмат старых сялянак, што перасяліліся сюды пасля рэвалюцыі. Яны апрацоўвалі зямлю, трымалі жывёлу, а зімою пралі і ткалі. Сабраліся мы ў А.Жыткевіч (1881 г.н.), прыйшлі Н.Кавалёва (1872 г.н.), Н.Цвяткова (1863 г.н.), В.Панамарова (1869 г.н.), кожная прынесла ручнік з узорам сям’і.
    'азы чалавека, сям ’і, дзяржавы
    426. В.Корчык. Фрагмент дэкору посцілкі. Кіеўская вобл.
    425. Фрагмент дэкору вышыўкі з матывам сям’і.
    Малюнкі на ручніках былі досыць разнастайныя, але блізкія па кампазіцыі. Звычайна гэта чатыры крыжападобна спалучаныя разеткі, нярэдка ў арнаментальнай аблямоўцы (іл. 425—427). Пра гэтыя ўзоры, а таксама пра адносіны да сям’і і зайшла размова. Усе жанчыны ў адзін голас казалі, што сям’я — аснова ўсяго, аснова жыцця кожнага чалавека. Без сям’і няма ні жыцця, ні мужчыны, ні жанчыны.
    Узор моцнай, дружнай сям’і на сваім ручніку (іл. 428) Н.Цвяткова змясціла з
    канкрэтнай мэтай: «Мне хацелася, каб была ў мяне моцная сям’я. Восья і вышыла гэты ўзор». Н.Кавалёва растлумачыла сэнс падобнага матыву (іл. 429): «Узор сям’і заўсёды складаецца з трох частак: мужа, жонкі і дзяцей». Можна з гэтым пагадзіцца, калі зыходзіць з тагачаснай рэальнасці. А калі ў сем’ях было па 5—10 дзяцей? Пэўна, гэты ўзор мае ўсё ж іншае паходжанне.
    Ручнікі на гэтую тэму часта вызначаюцца вельмі багатай кампазіцыяй, якая складаецца не толькі з ужо згаданага канкрэтнага матыву, але дапаўняецца і іншымі, блізкімі па сэнсе сімваламі маці,
    Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы
    166
    427.1.Макавецкая. Фрагмент дэкору посцілкі. Бродніца Лунінецкага рна Брэсцкай вобл.
    зоркі, дзіцяці і інш. Звычайна такія ручнікі ахвяраваліся ў царкву, на абраз Маці Божай. Гэта быў своеасаблівы даверлівы расказ майстрыхі сваёй заступніцы, вера ў яе дапамогу.
    Такі, напрыклад, ручнік М.Ставец з Навагрудка (іл. 430). Як растлумачыла сама жанчына, у верхнім радзе вышыта Параскева Пятніца, абаронца сям’і, дзяцей і маці. Паабапал яе галавы — вянчальныя
    кароны. Ніжэй — сімвал маці і мацярынства ў цэлым, яшчэ ніжэй — зорка, сімвал чалавека, тут — бацькі, главы сям’і. Нарэшце, ніжні рад займаюць сімвалы дзі
    цяці, шчасця і надзеі. Па словах майстрыхі, яна вельмі верыла, што гэтыя вышыўкі на ручніку дапамогуць ёй стварыць моцную, працавітую сям’ю, выхаваць здаровых, прыгожых, разумных дзяцей.
    К.Юрэвіч з таго ж Навагрудка кампазіцыю ручніка склала з сімвалаў язычніцкіх багоў. «Замуж я выйшла ў той год, — успамінала яна, — калі цар вызваліў сялян ад паншчыны. Я вельмі хацела, каб сям’я была моцнай, працавітай, каб раслі здаровыя дзеці. Бабка Параска параіла вышыць ручнік з узорамі ўсіх багоў і святых. Я і вышыла». Яна ж растлумачыла кожны матыў ручніка (іл. 431). У першым радзе — Параскева Пятніца з вянчальнымі каронамі па баках, апякунка жанчын,
    мацярок. Яна дае моцную сям’ю, здаро
    вых, паслухмяных дзяцей, забяспечвае згоду і каханне ў сям’і. У другім радзе — узор сонца, якое сагравае і асвятляе зямлю і ўсё жывое на ёй. Сімвал Маці ЗямліКарміцелькі — абарона ад нячыстай сілы, хвароб, благога вока. Узор Перуна ахоўвае ад нячысціка, чарцей. Нарэшце, Жыжаль павінен забяспечыць цяпло ў доме, зберагчы ад благога вока. Усе матывы паўтараюцца па пяць разоў у радзе. Як на
    429. А.Ваяводзіна. Ручнік. Гара Віцебскага рна.
    428. Узор моцнай сям’і.
    1І#Ж#Ж#Ж<Й
    Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы
    вядомых Барысавых камянях 12 стагоддзя, на ручніку мог бы быць надпіс: «Божа, памажы сваёй рабе Кацярыне стварыць моцную, здаровую сям’ю». Зрэшты, майстрыха і сама зрабіла ўсё магчымае, каб забяспечыць гэта. 3 глыбокай пашанай успрыняла блаславенне бацькоў абразом Маці Божай на вяселлі. Са страхам, хваляваннем і чаканнем шчасця вянчалася ў царкве. Вышыла ўжо згаданы ручнік і ахвяравала яго ў царкву. Занесла варажбітцы сувой палатна, каб тая наваражыла ёй моцную сям’ю, здаровых дзяцей. Ахвяравала сувой тканіны царкве, каб бацюшка маліўся за яе сям’ю. He дзіва, што такая руплівасць аказалася належна ўзнагароджанай.
    «Ёсць усялякія сем’і, — казала Н.Акуліч (1869 г.н., Краснае Смаленскай вобл.). — У адных сем’ях муж і жонка абібокі, такія ж і дзеці. Гэтыя сем’і вечна гаруюць. Ёсць сем’і, дзе муж і жонка не любяць адно аднаго, лаюцца, б’юцца. А дзеці ўсе ўразброд, так і глядзяць, каб у суседа што сцягнуць. Ну, а я хачу, каб у мяне была моцная, працавітая сям’я, каб у нас з Маркам усё было ладна, каб дзеці паважалі адно аднаго. Для гэтага я і вышыла ручнік. Тут усё на сваім месцы. Квадрат з чатырох меншых квадратаў — сама сям’я. Вяночкі з кветак — паказаць, што мы любім сям’ю, радуемся яе трываласці. Кубікі з прамянямі — Маці ЗямляКарміцелька. Зямля — галоўнае для сям’і. А вось гэтыя закавыркі — ключыкі, каб паказаць, што сям’я — ключ да шчасця».
    Д.Фяско (1881 г.н., Камянец) пра будучую сям’ю думала ўжо з шасці гадоў: «Я гуляла з лялькамі ў сям’ю. У мяне былі лялькамаці, лялькатата і чатыры лялькідзеці: два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Я любіла з імі гуляць, адзявала іх, карміла, клала спаць. А пазней ужо і сама стала думаць пра хлопцаў як будучых мужоў. Я вельмі хацела, каб у мяне былі добрыя дзеці, хацела мець шмат прыгожанькіх хлопчыкаў і дзяўчатак. Гэта я і выткала на ручніку (іл. 434). Цяпер у мяне 8 унукаў. Усе маюць сем’і, у іх я бываю».
    Як відаць, для кожнай жанчыны добрая сям’я — гэта своеасаблівыя ключы да
    430. Сімвалы сям’і.
    431. Сімвалы абаронцаўзаступнікаў сям’і.
    ’^Эй
    432. Сям’я — ключ да шчасця. Ручнік. Капыльскі рн Мінскай вобл.
    ’” Р й
    шчасця. Характэрна, што ў свядомасці майстрых гэтае вобразнае азначэнне набыло канкрэтнае вырашэнне ў выглядзе ўжо згаданых «закавырак». Увесь жа ўзор, што сімвалізуе ключы да шчасця, досыць адмысловы. Аснову яго складае рамбіч
    434. Д.Фяско.
    Фрагмент дэкору ручніка. Камянец Брэсцкай вобл.
    433. А.Пушкоўская. Ручнік. Мігудіна Сенненскага рна Віцебскай вобд.
    ная фігура з чатырох меншых ромбаў, раздзеленая гірляндай. Канцы гірлянды закручваюцца пад прамымі вугламі. Такі ўзор на ручніку М.Грыцэнкі з Багуцічаў Ельскага раёна (іл. 436): «Выткала я гэты ўзор, калі мне было 17 гадоў. Я хацела, каб палюбіў мяне хлопец Коля. I вось калі я выткала ўзор, мы пажаніліся. Так што Mapa мая збылася. Вось гэтая фігурка з чатырох частак абазначае сям’ю, а загнутыя лініі — самі ключы».
    Кіраўніца гуртка вышыўкі Г.Ступіна казала: «Праца і сям’я — аснова нашага грамадства. 3 дзяцінства мы выхоўваем у дзяўчынак любоў да сям’і, яны любяць гуляць з лялькамі ў сям’ю, вышываюць узоры сям’і на ручніках».
    «У чым шчасце сялянкі, пра што яна марыць? — запытала А.Чацвярэнка (1909 г.н., Сакалянка Талачынскага рна) і сама
    .Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы
    435. К.Дубадзел. Фрагмент дэкору ручніка. Гомель.
    ж адказала: — Сталая жанчына клапоціцца перш за ўсё пра сям’ю, дзяцей, дастатак у гаспадарцы. Мужа яна выбірала такога, каб ён быў дбайным гаспадаром, добрым бацькам. Яна хоча мець здаровых, працавітых, паслухмяных дзяцей. Для гэтага яна робіць усё, што можа: працуе з ранку да вечара, спявае песні, гуляе ў танцах, варожыць, просіць самога Бога, тчэ і вышывае ўзоры на посцілках і ручніках. Усё жыццё для сям’і, для дзяцей».
    437. В.Цягака. Абрус. Бялевічы Слуцкага рна Мінскай вобл.
    Трапідася ў гэтым зладжаным жаночым хоры і адна «салістка», якая прасіла не называць свайго прозвішча. «Нашто мне дзеці? Іх трэба карміць, адзяваць, a
    436. М.Грыцэнка. Фрагмент дэкору ручніка. Багуцічы Едьскага рна Гомедьскай вобд.
    438. Ручнік. Барок Сдуцкага рна Мінскай вобд.
    441. Н.Марчанка. Узор сям’і ў вышыўцы. Дзяржынск Мінскай вобл.
    440. Узор радзінхрэсьбін.
    442. Ф.Балабан.
    Посцілка. Грабяні Лельчыцкага рна Гомельскай вобл.
    для гэтага я не маю часу. He хачу я раджаць, гэта балюча. Мне праціўна быць цяжарнай, пузатай бабаю: ходзіш, як жаба. Усе хлопцы адварочваюцца. He буду псаваць сваю фігуру. Нашто мне мужык?
    Я вольная, усе хлопцы мае, толькі міргні. Яны частуюць мяне цукеркамі, кажушок падносяць. Вось маё шчасце». Але, відаць, яна сама была не надта перакананая ў гэтым, калі не захацела назвацца. Шкада, што сёння ў яе ўсё больш паслядоўніц. Сем’і невялікія, ды і то часта нетрывалыя.
    А ў часы маёй маладосці яшчэ захоўваліся традыцыйныя адносіны да сям’і. У маіх даваенных падарожжах неаднойчы даводзілася гаварыць на гэтую тэму з нашымі жанчынамі. Адна з такіх сустрэч была ў 1937 г. у Калінкавічах. У 98гадовай, але яшчэ досыць бадзёрай М.Стрыжнявой сабраліся суседкі, разглядалі і абмяркоўвалі яе работы. Адзін з ручнікоў быў аздоблены ўзорам хрэсьбін (іл. 440). У цэнтры — зорка, гэта сама прырода, навокал — маленькія зоркі, што абазначаюць дзяцей. На маё пытанне, чаму май
    Вобразы чалавека, сям ’і, дзяржавы
    стрыха вышыла столькі зорак, яна адказала: «Хай будзе многа дзетак. Будуць сям’і памочні