• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    як неба яснае, яе вочкі — як зоркі частыя. Ад гэтага расцвіла ўся прырода, расце жыта і ярыца, расце зялёная траўкамураўка, сыцее гавяда, усе стануць багаты.
    Заразараніца лічылася святой, яна памагала ад немачы. Вось якую замову гаварылі пры суроках: «Памолімся, паклонімся святой зорачцы ранняй, святой зорачцы паўдзённай, святой зорачцы вячэрняй». Далей ідуць просьбы пра дапамогу (Романов Е. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 26).
    403.	М.МІнец. Дыван. Семежава Капыдьскага рна Мінскай вобл.
    404.	М.Хахлун. Ручнік. Ламачына Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
    405.	М.Стома. Дыван «Ружы». Аўцюкі Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл.
    406. Т.Ярашэня. Фрагмент дэкору посцілкі. Вялікі Рожан Салігорскага рна Мінскай вобл.
    Зара як вястун узыходу сонца здаўна атаясамліваецца з пачаткам новага дня, a ў высокім сэнсе — з рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі, свабодай, светлай будучыняй. Але ў народнай свядомасці зара
    перш за ўсё звязвалася з радаснымі, салодкімі, шчымлівымі сардэчнымі перажываннямі і марамі, пераважна з каханнем. Таму і любяць майстрыхі ўзоры, якія абазначаюць зарузараніцу. А як яны выглядаюць, расказала і паказала на сваім ручніку А.Доўбыш з Талачына. Заразараніца мае выгляд здвоеных васьміканцовых разетак, акружаных кветкавай гірляндай (іл. 401—404). «Гэта таму, што заразараніца — прыгожая маладзіца, яна заўсёды мае друга».
    РУЖА — СІМВАА ПРЫГАЖОСЦІ
    I КАХАННЯ
    Кожная кветка пасвойму прыгожая і адметная. Але нездарма царыцай кветак называюць ружу. Гэта сама дасканаласць і прыгажосць.
    Ружа як сімвал прыгажосці і кахання адлюстравана ў шматлікіх мастацкіх творах народаў амаль усяго свету. He былі раўнадушныя да яе і беларускія майстрыхі. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца
    407. Т.Троіцкая. Фрагмент дэкору посцідкі.
    Магідёўская вобд.
    SESSSSR^/^HI^
    гэтая прыгожая кветка ў сучаснай народнай мастацкай творчасці з яе павышанай дэкаратыўнасцю і насычанасцю колераў, імкненнем да адлюстравання рэальных вобразаў. Сакавітыя буйныя кветкі і бутоны руж мы бачым на тканых посцілках з розных куткоў Беларусі (іл. 405—408), трапляюцца яны і на ручніках, часам даволі старых. Відаць, майстрыхі ў такіх творах выказвалі свае захапленні дасканаласцю і прыгажосцю прыродных форм, а магчыма, што падобныя творы адначасова былі і своеасаблівым выказваннем сімпатыі да каханага.
    Як відаць, у народзе прыгажосць і каханне заўсёды спалучаліся ў адзінае ўсёабдымнае пачуццё.
    .Вобразы кахання
    408. П.Арлоўская. Фрагмент дэкору посцілкі. Смаленская вобл.
    Арнаментальныя ўзоры беларускага народнага ткацтва і вышыўкі ўражваюць надзвычайнай разнастайнасцю матываў, у чым няцяжка пераканацца, пагартаўшы хоць бы і гэтую кніжку. Але чым больш іх трапляецца на вочы, тым прыкметней становіцца перавага нейкіх найбольш характэрных, пашыраных і ўстойлівых матываў, якім ткачыхі і вышывалыпчыцы па розных прычынах аддавалі яўную перавагу. Сярод іх, несумненна, вядучае месца займае прыгожы васьміканцовы матыў, які называецца зоркаю (іл. 409). Як мы ўжо ведаем, у народнай свядомасці зорка — гэта сімвал чалавека. Адсюль, відаць, і асаблівая папулярнасць такога матыву, паколькі чалавек — аснова жыцця на зямлі, аснова сям’і, прадаўжэння роду, моцы дзяржавы і г.д.
    Зорка звязваецца з чалавекам у многіх народаў, сувязь гэтая здаўна бытуе ў свядомасці чалавека, у тым ліку і беларусаў. Этнограф А.Сержпутоўскі коратка і змястоўна перадаў гэтыя народныя павер’і ў сваёй кнізе «Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў»: «Нарадзіўся чалавек, на небе з’явілася яго зорка. Добры чалавек, яго зорка гарыць ярка. Дрэнны — цьмяна. Памёр чалавек, яго зорка ўпала з неба на зямлю».
    Незалежна ад таго, верым мы ў гэта ці не, але шырока выкарыстоўваем яшчэ адно паняцце, якое мае больш пераноснае, умоўнае значэнне: зорка як сімвал славы, росквіту творчых сіл чалавека. Кажуць: зорка першай велічыні ў мастацтве, закацілася яго зорка і г.д. Відаць, у аснове гэтага вобразнага паняцця ляжаць старажытныя народныя павер’і, якія звязваюць чалавека на зямлі і адпаведную зорку на небе.
    Адсюль, відаць, і такая папулярнасць у народнай мастацкай творчасці матыву ў выглядзе васьміканцовай зоркі — сімвала чалавека. Як правіла, зорку аблямоўваюць кветкавай гірляндай ці падобным арнаментальным матывам геаметрычнага характару, што, пэўна, падкрэслівае веліч і прыгажосць чалавека (іл. 409—415).
    409. К.Якімёнак.
    Посцілка. Шчадрын Жлобінскага рна Гомельскай вобл.
    азы чалавека, сям\ дзяржавы
    160
    Вось, скажам, дзяўчына (жанчына). 3 кім толькі не параўноўваецца яе вобраз у народных песнях! Бярозка, рабіна, каліна, зязюля, птушка... Мы ўжо ведаем пра некаторыя вобразы і канкрэтны змест, закладзены ў іх: зязюляўдава, калінарусалка. Такою ж канкрэтнасцю вызначаюцца і іншыя сімвалы. Напрыклад, бярозка. Прыгожае, стройнае, белае дрэва звязваецца ў нашай свядомасці з лірычным, пяшчотным, абаяльным вобразам дзяўчыны. Часам на вышываных вырабах мы бачым досыць рэалістычнае адлюстраванне такой дзяўчыныбярозкі.
    3 рабінаю звязваюцца жаночыя вобразы, лёс якіх пазначаны адценнем трагізму. Рабіна прыгожая заўсёды — і вясною
    410. Фрагмент дэкору посцідкі з матывам зорак. Лідскі рн Гродзенскай вобл.
    ДЗЯЎЧЫНАБЯРОЗКА, ЛЗЯЎЧЫНАРАБІНА
    Абагульнены вобраз чалавека ў народнай мастацкай творчасці нярэдка атрымліваў больш канкрэтнае ўвасабленне — дзяўчыны, жанчыны, хлопца, мужчыны, дзіцяці.
    ў белай квецені, як нявеста ў вясельным уборы, і восенню ў чырвані гронак, што выклікае вобраз сталай жанчыны, не пакрыўджанай прыродай, але пакрыўджанай лёсам. Яна прыгожая фізічна і духоўна, ды жыццё абыіплося з ёю няласкава.
    Куст каліны найчасцей увасабляе гаротны вобраз русалкі, але нярэдка гэта абагульнены сімвал мар пра каханне і
    411. Дыван. Дзятлавічы Лунінецкага рна Брэсцкай вобл.
    Вобразы чалавека, сям Ч, дзяржавы \	161
    413. Н.Магер.
    Фрагмент дэкору посцілкі. Кобрын Брэсцкай вобл.
    412. К.Малец. Посцілка. Стадолічы Лельчыцкага рна Гомельскай вобл.
    шчасце або трагічнага, гаротнага лёсу. «Гэта мой партрэт», — пракаменціравала Т.Кудлач з Камянца ўзор на жаночай кофце (іл. 418), дзе ён у выглядзе прыгожа стылізаванага ні то кусціка, ні то дрэўца
    415. А.Санько. Фрагмент дэкору посцідкі. Валожынскі рн Мінскай вобл.
    414. Г.Піскуновіч. Фрагмент дэкору посцілкі. Слабада Глыбоцкага рна Віцебскай вобл.
    416. Узор дзяўчынырабіны.
    Вобразы чалавека, сям’і,
    дзяржавы
    162
    417. Узор рабіны.
    най творчасці, так і ў дэкаратыўнапрыкладным мастацтве. Знойдзены яму і адпаведнік у прыродзе — клён або явар, магутныя, прыгожыя дрэвы.
    Вось якую легенду расказалі мне ў Пухавіцкім раёне. Жыў у вёсцы хлопец, статны ды рослы, як клён. А па суседству — дзяўчына, стройная і доўгавалосая. Нездарма яе звалі бярозкаю. Пакахалі яны адно аднаго, вадою не разліць. Ды багатыя бацькі Міхася не захацелі мець нявесткаю батрачку Маню. Жыццё для закаханых страціла сэнс. Пайшлі яны да
    яўна ўвасабляў нейкія старонкі з біяграфіі майстрыхі.
    418. Т.Кудлач. Узор дзяўчыныкадіны ў дэкоры жаночай кофты. Камянец Брэсцкай вобл.
    КЛЁН
    Прыгажун, весялун, шчыры працаўнік, добры майстар — хлопец таксама не абойдзены ўвагай як у вуснай народ
    рачногаабрыву, моцна абняліся і кінуліся ў глыбокі вір. Пахавалі іх разам, а неўзабаве на магіле выраслі клён_і бярозка. Пахіліліся адно да аднаго, спляліся галінкамі. Хто ні пройдзе міма — уздыхне, пазайздросціць такому моцнаму і чыстаму каханню да магілы.
    Калі мы бачым на тканых і вышываных вырабах матыў, падобны на кляновы
    лісток, можна не сумнявацца, што тут увасоблены вобраз такога хлопцамалайца (іл. 420). Падобнымі ўзорамі майстрыхі выказвалі сваю асаблівую сімпатыю, як, напрыклад, Н.Павалоцкая з Маладзечаншчыны, якая вышыла кашулю свайму каханаму: «Мне сказала варажбітка: кляновы ліст — гэта ўсё роўна, што твой Валодзя. Калі вышыеш кляновы ліст, Валодзя палюбіць цябе да магілы. Падарыла я Валодзю кашулю, ён і сказаў, што любіць мяне. Мы і пажаніліся».
    МУЖЧЫНА I ЖАНЧЫНА
    419. Н.Карадёва. Узор дзяўчыныкадіны ў дэкоры жаночай кофты.
    Толькі людзей прырода надзяліла найвялікшым пачуццём кахання. I гэты прыродны дар нашы продкі заўсёды шанавалі. Адносіны мужчыны і жанчыны заўсёды акружаліся арэолам святасці, лічыліся асноваю трывалай, здаровай сям’і.
    Возьмем традыцыйныя вясельныя абрады, якія ўслаўлялі і змацоўвалі стварэнне новай сям’і. Выпечка каравая ператваралася ў сапраўднае рытуальнае дзеянне, у якім ухваляліся цнатлівасць нявесты, яе прыгажосць, працавітасць, гаспадарлівасць. Сэнс песень, што суправаджалі выпечку каравая, і фігурныя аздобы на ім нярэдка мелі, як мы б сёння сказалі, эра
    'азы чалавека, сям ’і, дзяржавы
    163
    420. В.Вараксіч. Дыван. Мышанка Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл.
    421. М.Карчавая. Ручнік з сімваламі мужчыны і жанчыны. Раманава Веткаўскага рна Гомельскай вобл.
    тычную афарбоўку, але ўсё гэта мела здаровы, разумны сэнс — захаванне чысціні роду, стварэнне здаровай сям’і. Гэты ж сэнс укладваўся і ў абрад першай шлюбнай ночы. Сёння мы ў большасці выпадкаў успамінаем яго з паблажлівай усмешкаю як нейкі архаізм, a то і сведчанне нізкай свядомасці і адсталасці нашых продкаў. На самай справе ўсё якраз наадварот. Гэта мы адносімся да кахання, святасці шлюбу занадта легкадумна, а нашы продкі тут якраз былі вельмі патрабавальныя.
    Такой жа святасцю і маральнай чысцінёй прасякнуты ўзоры, якія абазначаюць адносіны мужчыны і жанчыны. Выгляд і кампазіцыя гэтых узораў розныя, і ўсе яны, як сведчылі майстрыхі, маюць розныя значэнні. Але складваецца ўражанне, што пра гэта ведаюць толькі самі майстрыхі.
    «Я ўхваляю нашых дзядуль і бабуль», — казала М.Маньковіч з Мазыршчыны, якая аздобіла ручнік узорам першай ночы (іл. 422). — Дзяўчына да самага замужжа павінна берагчы свой гонар. Я за першую ноч. Можа, гэта і грубавата гучыць, але справядліва і карысна для сям’і. Я сама перажыла першую ноч».
    
    ЛVЛ^^^WЛMЛWЛ^^^W.^^^^VЛ^^WЛMЛUЛAWЛMЛЯA^^^^^ чл ллллллллллллллллллллллл л л л л л л л л л (•VVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVVV
    WM^WAMWWMMMMMWMMMMM^^
    
    
    IWW^^IWWWA'AUWWWWA^VWWA'^WAU^^
    азы чалавека, сям 7, дзяржавы
    164
    422. Узор першай ночы.
    Некалькі ручнікоў на гэтую тэму давялося бачыць у вядомай майстрыхі В.Кулды з Жукойняў Аст