Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
ка на пропаведзі». К.Яроменка з Хоцімскага раёна палічыла, што тут паказана старажытная царква. «Тады маліліся багам каля крыніц. Ім прыносілі ахвяры: пеўняў, ручнікі. Ручнікі развешвалі на дрэвах і на слупах. А ў нас ручнікі вешаюць на крыжы, на магілах памерлых родзічаў. Каля такой малельні стаяў стары дуб, на яго вешалі ручнікі».
Звычай прыносіць на Дзяды і Радаўніцу ахвяры нябожчыкам на Беларусі шырока бытаваў яшчэ нядаўна, некаторыя
343. А.МІхайлава. Ручнік. Шаркаўшчынскі рн Віцебскай вобл.
яго адгалоскі дайшлі і да нашых дзён. На могілках закопвалі рэшткі ежы, асвячоныя курыныя яйкі, а на крыжы вешалі ручнікі. Гэта і ёсць водгук старажытнаславянскага язычніцкага абраду ахвярапрынашэння. На ручніку М.Баравік, як відаць, якраз і паказана язычніцкае капішча з ахвярнымі ручнікамі.
342. Фрагмент дэкору посцілкі з матывам Стрыбога. Мінская вобл.
Itffffl
344. Ручнік. Апідамы Пастаўскага рна Віцебскай вобл.
'образы язычніцкай міфалогіі
132
346. А.Тарарака. Ручнік. Рэчкі Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
345. М.Баравік. Ручнік з выявай язьгчніцкага капішча. Запруддзе Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
А вось узор на ручніку А.Тараракі з Ta
347. Ручнік. Ёды Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
го ж Шаркаўшчынскага раёна (іл. 346) так ніхто і не змог мне разгадаць. Што азначаюць гэтыя загадкавыя чарапахападобныя матывы? Таямнічыя сілы, духі прыроды? Магчыма, гэтага мы ўжо не ўведаем ніколі.
Такую ж загадку ўяўляе і дэкор ручніка з Бабруйскага раёна (іл. 348). Відаць, і тут паказана язьгчніцкае капішча. А можа, нейкі язычніцкі абрад? Цяжка сказаць...
Дарэчы, цікава дакапацца да сэнсу слова капішча. Нагадвае яно слова кўпа — статак, а таксама кўпна — разам. Мажліва, слова капішча абазначае збор людзей на малітву ці збор язычніцкіх багоў. А магчыма, слова ахоплівае абодва паняцці. Можа, ёсць тут і сувязь з Купалам.
Рэшткі язычніцкага капішча мне пашчасціла бачыць на свае вочы, ды не дзенебудзь у глухім кутку, а ў самым цэнтры Мінска. Яшчэ ў час сваіх камандзіровак з Масквы на радзіму ў 1930я гады я звярнуў увагу на камень каля Свіслачы
348. Ручнік. Багушоўка Бабруйскага рна Магілёўскай вобл.
паблізу вуліцы Лодачнай. Апытаў мясцовых старажылаў: М.Шчарбенка (1848 г.н.), Х.Несцяровіч (1853 г.н.), І.Бялькевіч (1888 г.н.), Ф.Камоцкую (1863 г.н.), В.Камоцкага (1860 г.н.). Вось што яны мне расказалі. Здаўна на гэтым месцы было славянскае язычніцкае капішча. Да правядзення чыгункі праз Мінск тут шумеў глухі забалочаны лес, каля Свіслачы тулілася вёсачка. Пазней гэтае месца стала Лодачнай вуліцай.
У размовах са старажьшамі вуліцы і быў складзены план капішча 1870—80х гадоў. Тады яно яшчэ дзейнічала, гаспадарыў на ім чараўнік Севасцьян. Неслі сюды ахвяраванні язычніцкаму богу Перуну, з крыніцы чэрпалі святую ваду. Свяшчэнны дуб і камень былі ўвешаны ручнікамі і іншымі тканымі і вышыванымі вырабамі.
ДРЭВАЖЫЦЦЯ
У многіх народаў Старажытнага Усходу (Вавілон, Сірыя, Персія) бытаваўкульт
352. Матыў дрэва жыцця.
351. Матыўдрэва жыцця.
свяшчэннагадрэважыцця. Сімвалізавала яно вечнасць, бясконцасць жыцця. Папулярным быў гэты сімвал і ў старажытных хрысціян. Найбольш вядомы іканаграфічны сюжэт — Адам і Ева ў райскім садзе, каля дрэва жыцця, з якога сарвалі забаронены плод, пазналі грэх і былі выгнаны з раю.
353. Матыў дрэва жыцця.
У славян, у тым ліку і ў беларусаў, многія дрэвы шанавалі здавён. Асаблівай пашанай быў акружаны дуб як сімвал магутнасці і няскоранасці. Свяшчэнныя дубы былі цэнтрам язычніцкіх капішчаў, ім прыносілі ахвяры, ствол і галіны аздаблялі ахвярнымі ручнікамі. Яшчэ нядаўна ў народзе бытавалі павер’і, што нельга секчы старадаўнія дубы, каб не наклікаць няшчасце.
He дзіва, што матыў дрэва жыцця (Святога Дрэва) нярэдкі ў дэкоры тканых і вышываных вырабаў. Бадай найбольш вобразнае яго ўвасабленне давялося бачыць на тканым падвойным дыване 1936 г. з Гродзеншчыны, пра які ўжо ішла гаворка ва «Уводзіных» (гл. іл. 19). У 1940 г. я паказваў яго здымак майстрыхамбеларускам з Беласточчыны. Паводле іх сцвярджэнняў, гэта падарункавы, ці ахвярны, дыван. Ткалі такія вырабы часцей за ўсё да
^Вобразы язычніцкай міфалогіі
135
вяселля дачкі ці сястры, часам — да хрэсьбін як заруку шчасця, добрай сям’і, моцнага роду. Гэта і сімвалізаваў стылізаваны малюнак магутнага дрэва.
Часам такія дываны ткалі калектыўна і ахвяравалі ў царкву. Гэта давала майстрыхам «права» звярнуцца да Бога з неабходнымі просьбамі.
Вельмі часты матыў дрэва жыцця ў дэкоры слуцкіх паясоў (іл. 350). Яно і зразумела: узорам для іх паслужылі вырабы з краін Блізкага Усходу, дзе гэты матыў, як ужо гаварылася, папулярны здаўна. I ма
354. Падузорнік. Шаркаўшчынскі рн Віцебскай вобл.
люнак яго вызначаецца ўсходнім характарам. Трапіўшы на беларускую глебу, ён быў інтэрпрэтаваны мясцовымі майстрамі, страціў усходнюю застыласць і сухаватасць, набыў нейкую жывасць і непасрэд
Вобраз МаціРадзіцельніцы на ручніку майстрыхі вырашаны ў выглядзе дрэва жыцця (іл. 357). Фігуркі птушак на ім — пажаданне шматлікіх здаровых дзетак,
насць.
У вандроўках па Беларусі мне трапіўся з дзесятак ручнікоў з матывам дрэва жыцця. Тлумачэнні такога сюжэта ткачыхамі не вызначаліся адзінствам. Адны казалі, што гэта матыў Святога Дрэва, дрэва жыцця, другія бачылі ў ім сімвал МаціРадзіцельніцы. У тым, што майстрыхі не бачылі асаблівай розніцы ў гэтых матывах, ёсць пэўны сэнс: і той і другі з’яўляюцца сімвалам вечнасці жыцця.
Вобраз МаціРадзіцельніцы ўзыходзіць, відаць, да часоў матрыярхату. У тыя суровыя часы міжусобіц і варожасці востра стаяла праблема выжывання роду. Таму і ўзвышаўся вобраз МаціРадзіцельніцы, які ўвасабляў надзею на прадаўжэнне жыцця. Вынікі такога пакланення маці адчуваліся яшчэ нядаўна, калі моцная вялікая сям’я з 8—10 чалавек была звычайнай з’явай, бяздзетныя сем’і лічыліся пакаранымі Богам.
Ручнік з узорам МаціРадзіцельніцы вышыла Г.Ступіна, кіраўнік гуртка вышыўкі Дома афіцэраў у Мінску. «У нас на Гомельшчыне любілі і шанавалі МаціРадзіцельніцу, — казалаяна. — Кожнаяжанчына хацела мець дзяцей — 5, 8, а то і болей. Вялікае гора, калі жанчына не магла мець дзяцей. Гэты ручнік я вышыла на вяселле маёй пляменніцы Каці. На ім — пажаданні мець моцную сям’ю, добрага мужа, шмат здаровых, паслухмяных дзетак».
355. Ручнік. Кубліпічына Міёрскага рна Віцебскай вобл.
.Вобразы язычніцкай міфалогіі
356. Ручнік. Браслаўскі рн Віцебскай вобл.
357. Вобраз МаціРадзіцельніцы ў выглядзе дрэва жыцця.
ручнікі — на моцную сям’ю, свечкі абазначаюць памяць пра памерлых дзяцей.
Падобны ручнік вышыла Г.Ступіна і другой сваёй пляменніцы. «Гэты ўзор, — расказвала майстрыха, — я ўзяла ў адной бабулі. Тут тыя ж самыя пажаданні. Нашы жанчыны не бачаць вялікай розніцы паміж матывамі МаціРадзіцельніцы і дрэва жыцця. Калі на ўзоры ёсць свечкі і птушкі — гэта МаціРадзіцельніца, а калі толькі галінкі — дрэва жыцця. Яго яшчэ называюць Святым Дрэвам. Свечкі, птушкі, ручнік — гэта ўсё ахвяры багам, просьба аб дапамозе і літасці. Кожны ўзор мае сваё значэнне, сваю назву. Ды нашы жанчыны забылі іх. Ведалі старыя бабулі, ды ўсе памерлі».
Я і сам неаднойчы чуў шкадаванні многіх майстроў, што яны ўжо не ведаюць сэнсу многіх узораў. А між тым гэтыя ўзоры захоўваюць шматлікія і пакуль што амаль не разгаданыя таямніцы з жыцця, побыту, вераванняў нашых далёкіх продкаў. I надзея разгадаць іх меншае з кожным годам, паколькі адыходзяць з жыцця цэлыя пакаленні носьбітаў старажытных традыцый.
Але ж, з другога боку, мы з’яўляемся сведкамі таго, як у нашы дні вучоныя многіх краін пасля шматгадовай крапатлівай работы змаглі разгадаць таямніцы пісьменнасці старажытных народаў ErinTa, Асірыі, Вавілона. Дык, можа, і для нас яшчэ не ўсё страчана?
3 ГАЫБІНЬ ТЫСЯЧАГОДД.ЗЯЎ
Звычаі, вераванні, абрады нашых далёкіх продкаўязычнікаў і сёння хвалююць нас сваім глыбокім, часта неразгаданым сэнсам. У іх увасобіліся погляды людзей на прыроду, грамадства, сям’ю, паэтычнае ўспрыняцце рэчаіснасці, мары пра дабрабыт і шчасце.
На жаль, амаль усё гэта сёння забыта. Захавалася ў людской памяці няшмат.
Мы ведаем некалькі язычніцкіх славянскіх багоў: Сонца, МаціЗямлю, Перуна, Стрыбога, Дажджбога, Жытнюю Бабу.
Адзначаем старажытныя, яшчэ язычніцкага паходжання, святы: Вялікдзень,
Купалле, Каляды, Масленіцу, Радаўніцу, Дзяды.
Памятаем некалькі ўвасабленняў прыроды: Дамавіка, Лесавіка, Вадзяніка, Палевіка.
Носім імёны і прозвішчы старажытнага паходжання: Каляда, Жыжаль, Трызна, Купала, Уладзімір, Святаслаў, Яраслаў.
Дзівуемся ў музейных зборах рэдкімі ўцалелымі ўзорамі язычніцкіх ідалаў, a таксама рознымі бытавымі і абрадавымі вырабамі з косці, рога, каменю, металу, гліны, якія прыцягваюць увагу не толькі арыгінальнымі формамі, але і разнастайным, часта загадкавым арнаментам.
Спрабуем разгадаць арнаментыку народнага ткацтва і вышыўкі, якая да апошняга часу ўтрымлівала найбагацейшы матэрыял па старажытных вераваннях, звычаях, абрадах народа.
Збіраем легенды і паданні пра язычніцкія капішчы, святыя крыніцы, камяні, курганы.
Трэба адзначыць, што гэтыя сляды язычніцтва на Беларусі захаваліся больш, чым у іншых славянскіх краінах. Пра гэта неаднойчы казалі многія вядомыя вучоныя. Так, акадэмік М.Нікольскі адзначаў, што яшчэ і ў 16 стагоддзі беларусы святкавалі язычніцкія святы і спраўлялі абрады на Каляды, Купалле, Юр’я, пры
358. Ручнік. Добрушскі рн Гомельскай вобл.
хрышчэнні дзіцяці, на вяселлях і інш. Гэ
тыя святы і абрады шырока бытавалі і ў 19 стагоддзі, рэшткі іх захаваліся і да нашых дзён.
Водгукі язычніцтва захоўваюць шмат цікавага, таямнічага, неразгаданага. Возьмем хоць бы арыгінальныя словаспалучэнні, супаставім паняцці і вобразы. Вось, напрыклад, такія ланцужкі:
— вол, волат, валатоўкі;
— буй, буйны (і памерамі, і характарам);
— Купала, купа, купіна, куст;
— Лада, лад, ладна, ладзіцца;
— рада, Радаўніца, радавацца, радзіцца;
— жыта, жыццё, жывот, жыць;
— Ярыла, яры, яравы, яркі;
— род, родны, радзіма, радзімічы;
— кроў, крэўцы, крывіч, крыва.
А якія цікавыя спалучэнні ў імёнах: Святаслаў, Святаполк, Яраслаў, Людміла!
Вельмі хочацца разгадаць сэнс і назвы адкапаных археолагамі язычніцкіх скульптурак з косці, каменю, дрэва, гліны, каменных ідалаў, старажытных ка