Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
пшаніцу.
318. М.Гарнак. Узор сонца. Сянно Віцебскай вобл.
319. Ручнік. Гомельская вобл.
124
азы язычніцкай міфалогіі
пракаменціравала: «Мне казаў адзін стары, што калісьці самымі вялікімі багамі
Хай статак сыцее, хай гавяда пасецца, хай дзеткі растуць ды праўду нясуць, каб pa
320—321. Ручнікі. Старая Беліца Гомельскага рна, Юркавічы Веткаўскага рна Гомельскай вобл.
дзімудюбіді ды фашыстаў білі».
Частку легенды пра каханне сонца і зямлі расказала М.Спірыдонава з Нясвіжа: «Устала светлае сонца ранюсенька, умылася бялюсенька. Глянула на зямлю, сагрэла яе. Ад гэтай любові радзілася прыгажуня Вясна. Расцвіла ўся прырода, распусціліся дрэвы». На жаль, другую частку легенды жанчына забыла.
Ф.Выдра з Крупскага раёна, на ручніку якой давялося бачыць падобны ўзор,
>^ЎІА6«Уп6^^
нййлншшіннншшівадн^^^ ^ЖжжжжжжжжжжжжжжжЖжжжЖll(жжжжЖЖЖ**»нl, ............
былі Сонца і Зямля. Яны жылі як муж і жонка. У іх было шмат дзяцей: Вясна, Ярыла, Купала».
А ўсё ж, хто мае больш рацыі ў даўняй спрэчцы хрысціянства і язычніцтва? Памяркуем так. Сонца дае жыццё ўсяму на зямлі. Людзі, жывёлы, расліны — усе не могуць жыць без сонца. Што ж да хрысціянскага Бога, дык ён створаны ўяўленнем чалавека і на прыроду ўздзеянне не аказвае.
Нашы продкі падсвядома адчувалі гэ
та, і хоць ужо тысячу гадоў моляцца хрысціянскаму Богу, але ўсё іх жыццё прасякнута язычніцтвам. Гэта праяўляецца ў побыце, паводзінах, звычаях, абрадах, песнях і, як мы ўжо пераканаліся, у народнай мастацкай творчасці. Вядома, гэта датычыцца не толькі ткацтва і вышьгўкі. Звярніце ўвагу на дэкор палескага жылля. Як і ў старажытнасці, франтоны будынкаў і сёння аздабляюцца сонечнымі знакамі (гл. іл. 307—310). Праўда, сёння гэта хутчэй дэкаратыўныя матывы, чым абярэгі ад нячыстай сілы, але старажытная языч
322. Г.Бракарэнка. Ручнік. Борхаў Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.
іННШМНШШННННННШІНШНйКНйІШШІЖННЙ шшшііііжй:і««:і
ifWWWWWWWWWWWWWWWWwu/WWU
323. Д.Арлова. Фрагмент дэкору ручніка з узорам месяца. Паставы Віцебскай вобл.
ніцкая аснова прасочваецца ў іх вельмі выразна.
МЕСЯЦ
У многіх народаў свету з месяцам звязаны розная варажба і прадказанні. Воб
раз месяца нязменна звязваецца з начнымі з’явамі і падзеямі. Калі сонца гаспадарыць днём, то месяц — ноччу. Вось як гучыць замовазварот да сонца і месяца: «ЮрыйЯгорый, старажы маю скацінку, ноччу пад месяцам, днём пад жаркім сонцам, ад гада паўзучага, ад звера бягучага,
ад ліхія ведзьмы» (Романов Е. Белорусскнй сборннк. Внльно, 1902. Вып. 5. С. 46).
Узор месяца ў народным мастацкім ткацтве перадаецца ў выглядзе ромба або некалькіх ромбаў, устаўленых адзін у адзін (іл. 323—324). Бакі яго гладкія ці зубчастыя, калі складаецца з дробных
324. Н.Аляшкевіч. Посцілка з узорам сонца і месяца.
Глыбокае Віцебскай вобл.
325. Г.Ступіна. Узор для вышыўкі з матывам Перуна. Мінск.
азы язычніцкай міфалогіі
126
326. А.Чаркес. Посцілка з узорам Перуна.
квадрацікаў, але не маюць ніякіх адросткаў, як узор сонца.
ПЯРУН
Слова Пярун у народнй лексіцы вельмі пашыранае. Гэта памяць пра грознага язычніцкага бога грому і маланкі. Паводле народных паданняў, Пярун раз’язджае па небе на калясніцы, трымаючы ў руках каменныя молаты, вогненны лук і грамавыя стрэлы, якімі карае дэманаў, чарцей і ўсялякую нечысць. Аяшчэ Пярун прыносіць дождж, дае ўраджай.
Вось як праслаўляе Перуна легенда, якую расказала мінчанка Г.Ступіна. Запанавалі на зямлі злосць, нянавісць, бруд ды пошасці. Па вёсках бадзяліся зладзеі,
327. Е.Іваніха. Ручнік з узорам Перуна. Хойнікі Гомельскай вобл.
забойцы, гвалтаўнікі. Развялося шмат чарцей, ведзьмакоў, ваўкалакаў. I сталі людзі прасіць Бога, каб ён збавіў іх ад зладзеяў. Паклікаў Бог Перуна і даручыў яму ачысціць зямлю ад зла. Стаў Пярун стра
328. Вобраз Грамавіка.
329. В.Дудак. Ручнік. Семежава Капыдьскага рна Мінскай вобл.
азы язычніцкай міфалогіі
330. Ручнік. Сераднякі Слуцкага рна Мінскай вобл.
331. Н.Пяткова. Ручнік. Краснапольскі рн Магілёўскай вобл.
ляць маланкай, біць камянямі нечысць. Так і ачысціў Пярун зямлю ад ліха.
У старажытнасці Перуна глыбока шанавалі. 3 летапісаў вядома, што ў Кіеве стаялі яго статуі. Вядома ж, безліч падобных скульптур стаяла па ўсім славянскім свеце.
3 прыняццем хрысціянства памяць пра Перуна, як і іншых язычніцкіх багоў, бязлітасна выкаранялася. Скульптурыідалы былі спалены ці пасечаны. Але вобраз Перуна ў народнай памяці захаваўся, зліўшыся з вобразам хрысціянскага прарока Іллі. Ён таксама раз’язджае па небе ў вогненнай калясніцы і пускае стрэлы ў нячысцікаў і грэшнікаў.
Спалучэнне язычніцтва і хрысціянства выпрацавала ў народнай свядомасці шматлікія варыянты Перуна, асабліва ў спалучэнні з вобразам хрысціянскага прарока Іллі. Несумненную роднаснасць выяўляе і таямнічы бог грому і маланкі Грамавік. 3 Перуном звязаны і вобраз славянскага князя Грамабоя. Гэтая разнастайнасць выяўляецца і ва ўзорах ткацтва і вышыўкі.
Вобраз Перуна звычайна ўвасабляецца ў выглядзе ромба з гарызантальна накіраванымі прамянямістрэламі (іл. 325—329). Гэты матыў і сапраўды выглядае досыць выразна.
Яшчэ больш выразны сімвал таямнічага Грамавіка (іл. 330, 332). С.Казакевіч (1882 г.н., Чавусы) так пракаменціравала
332. А.Чэркас. Ручнік. Лешня Капыльскага рна Мінскай вобл.
128
333. Ручнік. Веткаўскі рн Гомельскай вобл.
334. П.Краўцова. Фрагмент дэкору посцілкі з узорам Грамабоя. Лагойск Мінскай вобл.
ўзор на ручніку Н.Пятковай з Магілёўшчыны (іл. 331): «Мая бабуля Аўдоцця Гапееўна, якая помніла французаў 1812 года, казала, што вось гэтая фігура ў выглядзе ромба з гарызантальнымі адростка
335. Т.Тарган. Фрагмент дэкору посцідкі з узорам Грамабоя. Серкуці Сенненскага рна Віцебскай вобл.
Вобразы язычніцкай міфалогіі
міпрамянямі — гэта і ёсць сам Грамавік, Грамнічнік. Гэта такі святы ці бог. Ён асвячае, запальвае грамнічую свечку, дае ёй сілу. Аўзор у выглядзе крыжа ўнізе — гэта грамнічная свечка. Яе запаліў Грамавік».
Іншы характар мае сімвал напаўгістарычнага, напаўлегендарнага князя крывічоў Грамабоя. Яго згадвае рускі гісторык М.Карамзін. Паэт В.Жукоўскі напісаў пра яго паэму. Згадвае яго В.ДунінМарцінкевіч у паэме «Стаўроўскія дзяды»: «Вот на Лагойскім замку Грамабой ледзь пачаў княжыць, а ўжо як свой, як родны бацька быў ён для чэлядзі, любілі яго ў цэлай грамадзе». А вось у В.Жукоўскага Грамабой паказаны злодзеем. Паэт, відаць, пайшоў за царквою, якая ачарняла ўсё, што было звязана з язычніцтвам.
336. М.Дзехцярэнка. Шкатулка з узорам Жыжаля. Жлобін Гомельскай вобл.
Сімвал Грамабоя ў ткацтве нагадвае дзве васьмёркі, якія перасякаюцца пад прамым вуглом (іл. 334—335). Магчыма, тут ёсць нейкія асацыяцыі з хрысціянскім крыжом.
АГОНБЖЫЖААЬ
Яшчэ нядаўна на Беларусі быў пашыраны культ агню. Шанавалі яго ўсюды. «Згодна з поглядамі беларусаў, — пісаў у пачатку 20 стагоддзя этнограф П.Шэйн, — гэта адна з асноў сям’і» (Шейн П. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края. СПб., 1902. Т. 3. С. 329). Ды і ўвогуле агонь, ачаг у нашай свядомасці звязваецца з домам, сям’ёю.
Вытокі гэтых вераванняў — у глыбо
337. Ручнік з сімвадам Жыжаля. Ганцавічы Брэсцкай вобл.
кай старажытнасці, відаць, у тых часах, калі чалавек упершыню навучыўся карыстацца сілай агню. У славян агнём загадваў Жыжаль — блізкі сваяк антычнага грэчаскага бога агню і рамёстваў Гефеста. «Жыжаль добры дзядзька, — казаў А.Цяслюк з Барані Аршанскага раёна. — Ён усіх абдорыць: жанок — сярпамі, мужыкоў — лемяхамі, дзетак цяплом сагрэець. Выпаліць печы, каб старыя грэлі плечы».
У ткацтве і вышыўцы Жыжаль паказваецца багата распрацаваным матывам, у аснове якога — васьміканцовая разетказорка. Ад яе адыходзяць моцна стылізаваныя ці досыць рэалістычныя раслінныя ўзоры (іл. 336—338).
338. М.ФІлатава. Фрагмент дэкору ручніка. Брагін Гомельскай вобл.
Вобразы язычніцкай міфалогіі
339. А.Сянькевіч. Фрагмент дэкору посцілкі з сімвалам Стрыбога.
Першамайск Салігорскага рна Мінскай вобл.
341. А.Вяршэня. Фрагмент дэкору посцілкі з узорам Стрыбога. Танежыцы Слуцкага рна Мінскай вобл.
340. А.Кароткая. Ручнік. Селішча Веткаўскага рна Гомельскай вобл.
СЛАВЯНСКІЯ ЯЗЫЧНІЦКІЯ ХРАМЫКАПІШЧЫ
3 пачатку маёй вучобы ў Маскве ў 1934 г. сабраліся сотні здымкаў посцілак, ручнікоў, абрусаў і іншых тканых і вышываных вырабаў. Сярод іх трапіўся добры дзесятак здымкаў ручнікоў з нейкімі дзівоснымі, ні на што не падобнымі ўзорамі (іл. 343—348). Народныя майстры нічога канкрэтнага мне не сказалі, і я паказаў здымкі вядомым вучоным А.Някрасаву, М.Ільіну, У.Алпатаву, М.Нікольскаму. Усе яны без ваганняў заявілі, што на ручніках адлюстраваны славянскія язычніцкія капішчы. Вось іх выказванні. А.Няк
ВЕЦЕРСТРЫБОГ
Язычніцкі славянскі бог ветру Стрыбог згадваецца ў «Слове пра паход Ігаравы». Яраслаўна моліць Стрыбога памагчы Ігару перамагчы Канчака.
У народнай мастацкай творчасці Стрыбог увасоблены ў выглядзе разеткі з адгалінаваннямі. Але варыянты гэтага матыву вельмі разнастайныя, што мы і бачым на здымках (іл. 339—342).
расаў: «Вы сабралі выдатны матэрыял па культуры старажытных славян. Яго трэба абавязкова апублікаваць». М.Ільін: «Bambi здымкі па язычніцкіх славянскіх капішчах — вельмі каштоўны матэрыял па культуры славян». Археолаг А.Гарадцоў: «Гэты матэрыял дапаможа раскрыць узаемаўплывы славянскай і скіфскай культур». М.Нікольскі: «Калі б я ведаў пра гэтыя здымкі, то некаторыя праблемы славянскай культуры трактаваў бы іначай».
Вобразы язычніцкай міфалогіі
Звернемся да некаторых ручнікоў з гэтай серыі. Адзін з іх — А.Міхайлавай з Шаркаўшчынскага раёна (гл. іл. 136). На маё пытанне пра сэнс узору на ім майстрыха патлумачыла, што ручнік яна вышыла па падказцы старой бабулі, каб вылечыцца ад хваробы. А паказана тут Параскева Пятніца, якая моліцца каля царквы. Загадкавыя матывы, што ідуць
уверх, — гэта свечкі, ахвяра Богу. Два прамавугольнікі па баках сімвалізуюць ручнікі, якія развешваюць жанчыны на крыжах і магілах памерлых продкаў.
Узор на ручніку М.Баравік з Шаркаўшчынскага раёна (іл. 345) я паказваў ткачыхам з Магілёўшчыны. Я.Астапенка з Чэрыкаўскага раёна ўбачыла ў ім месца, «дзе маліліся старыяпрыстарыя людзі. Яны яшчэ не верылі ў ХрыстаБога. Гэта нам казаў бацюш