Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
жаночай фігуры, або розных разетак, што сімвалізуюць дастатак і дабрабыт. Часта яны змяшчаюцца на вырабах разам, пры гэтым калядная тэматыка твора вызначаецца па наяўнасці фігуры пеўня. Так мне сказала А.Дабравольская (Забор’е Шаркаўшчынскага pна): «Каляды не бываюць без пеўня, ён галоўны завадатар, яго носяць па вуліцы. Вось я і вышыла яго побач з Калядой. А паколькі на Каляды любяць добра пагуляць, паесці, то і гэта я паказала на ручніку» (іл. 260).
М.Гарнак з Сянна свой ручнік таксама прысвяціла Калядам. У верхнім радзе яна змясціла 5 фігур Каляды, ніжэй — пеўняў, разеткі, якія сімвалізавалі каўбасы, сала, кумпякі, і, нарэшце, рад матываў у выглядзе галавы быка як сімвала дастатку. «За сваё жыццё, — казала яна, — я больш за 50 разоў святкавала Каляды. Гэта свята багатых пачастункаў, смеху, песень, жартаў. Ладзілася шмат вяселляў. Было багата і весела. Няма сёння таго...»
Майстрыха М.Кабакова з Чавусаў так тлумачыла ўзоры на ручніку: «Каб было ўсяго ў дастатку. Вось што значаць гэтыя
азы свят
260. А.Дабравольская. Ручнік з Калядой.
Забор’е
Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
ўзоры. Вышыла гэта для таго, каб усе збылося на будучы год. Вось маё жаданне». Яе суседка Е.Паўлоўская пра свой ручнік з падобнымі ўзорамі казала: «Гэта ўзор маіх калядак, майго сала, каўбас, кумпяка. Усё гэта я зарабіла летам на ніве і ў хляве. А цяпер я радуюся і ганаруся, што ў мяне ёсць свая Каляда» (іл. 261).
В.Кулда (Жукойні Астравецкага рна) на ручніку адлюстравала саму Каляду ў выглядзе жаночай фігуры, рамбічны матыў, што абазначае калядкі, а таксама яшчэ адзін падобны матыў, які майстрыха назвала «рагаткай». Як яна сцвярджа
ла, гэты ўзор вельмі важны, гэта своеасаблівая калядная замова, просьба добрага ўраджаю на будучы год, здаровай плоднай жывёлы ў хляве.
Некаторыя майстрыхі адны і тыя ж рамбічныя ўзоры называюць то калядкамі, то караваем. У жыцці, як вядома, розніца між імі ёсць. Каравай — гэта рытуальны хлеб, які спецыяльна пякуць на вяселле з захаваннем пэўных звычаяў, а калядкамі называюць розныя прысмакі і стравы на Каляды. Але, пэўна, і тое і другое ў народнай свядомасці звязвалася з дабрабытам, заможнасцю, таму і адлюстроўвалася падобнымі матывамі.
У 1936 г. майстрыха М.Снітка з Барысава запрасіла мяне ў госці на Каляды. Вось як іх тады святкавалі.
Перш за ўсё сабралі складчыну. Мужчыны прынеслі гарэлкуманапольку і мядухувесялуху, жанчыны — сала, каўбасы, яйкі, хлеб. Сабраліся ў памяшканні школы, з жартамі, смехам, весялосцю накрылі стол і расселіся на ўрачыстую вечарынку. Затым парторг калёснага цэха дрэваапрацоўчага завода наладзіў вечар пытанняў і адказаў. Пытанні былі такога зместу: «Што раней наступіць — камунізм ці сацыялізм? Хто больш шкодзіць пабудове сацыялізму — памешчыкабшарнік ці эксплуататаркапіталіст? Што хутчэй наступіць — усеагульны дабрабыт
261. Е.Паўлоўская. Ручнік з каляднымі матывамі. Чавусы Маіілёўскай вобл.
Вобразы свят
262. М.Дзявалава. Карункі з узорам на тэму Каляд. Бесава Гарадоцкага рна Віцебскай вобл.
ці ўсеагульная роўнасць?» 3 гэтага ўрока палітграматы толькі і запомніліся неахвотныя адказы ды агульная нудота.
Ды ўсё ж наступіў і час Каляды. Ёю выбралі настаўніцу, перавязалі яе ручніком з каляднымі ўзорамі, сталі ў карагод, пабраліся за рукі. Каляда выбрала сабе ў пару мужчыну, і яны, узяўшыся пад руку, з песнямі, жартамі, прытанцоўваючы, хадзілі па крузе, спыняліся насупраць кагонебудзь і звярталіся да яго з нейкім пажаданнем. Кожная жанчына ў карагодзе атрымала нейкае пажаданне, якое ёй найбольш падыходзіла, напрыклад: каб была эканомнай гаспадыняй, добрай кухаркай, любімай жонкай, ласкавай маці, добрай маладзіцай, любімай сястрыцай і інш. Затым пайшлітанцы, песні, музыка, жарты, розныя сцэнкі — кахання і здрады, жаніцьбы і разводу і інш. Чым больш выдумкі, смеху, розных выбрыкаў — тым лепш.
Карагодныя гульні вяліся ў адпаведнасці са своеасаблівым сцэнарыем, які
быў «напісаны» на ручніку М.Сніткі з узорам Каляды. Яго ўпрыгожвалі пяць радоў сімвалаў — Каляды, Ярылы, пеўня, агнюжыжы і калядак. Таму першай славілі Каляду — выбраную жанчыну, якая стаяла ў цэнтры карагода. А ўсе, узяўшыся за рукі, спявалі, танцавалі, жадалі Калядзе быць добрай маці, клапатлівай гаспадыняй, любімай жонкай. Потым выбіралі другую жанчыну, што ўвасабляла
Ярылу. Сэнс пажаданняў быў іншы: каб Ярыла быў шчодрым, забяспечыў добры ўраджай, багатую ніву. Чарговую жанчыну прыбіралі пеўнем, жадаючы яму: «Глядзі, певень, каб хата была багата, каб яна стаяла і бяды не знала, ні ад пажару, ні ад злодзея, ні ад благога вока ды суроку». Нарэшце жанчыне, якая ўвасабляла агоньжыжу, жадалі, каб жыжа добра сагравала ды ярка асвятляла хату, ды каб варыла ў печы смачныя стравы, каб сытна елася ды добра спалася.
Шкада, што не атрымаліся здымкі ўсіх гэтых персанажаў каляднага вечара. He ўдалося купіць і унікальны ручнік. Даводзіцца цяпер па памяці ўзнаўляць узоры на ім (іл. 263). Нагадаю, што кожны матыў паўтараецца ў радзе 5 разоў. А ручнік ахвяравалі ў царкву на абраз святога Уласа — абаронцы свойскай жывёлы.
Успамінаецца яшчэ, што бабуля Грыпіна наіўна прапанавала паказаць батлейку са сцэнкамі Раства Хрыстова, ды на яе так замахалі рукамі, што яна збянтэжана змоўкла.
Пазней М.Снітка расказала мне, што гэта было апошняе святкаванне Каляд. Іх забаранілі як цемрашальства.
Сёння, на шчасце, Каляды зноў становяцца адным з самых любімых і папулярных свят.
МАСЛЕНІЦА
У народнай свядомасці Масленіца і Купалінка — родныя сёстры. Абедзве яны — весялухі, танцоркі, пявунні, рагатухі, жартаўніцы. Толькі яны гаспадыні розных свят: Купалінка — вяршыні лета Купалля, якое святкавалі на лузе, ускрайку лесу ці каля рэчкі, Масленіца — право
263. Калядныя сімвалы.
264. Сімвал Масленіцы.
дзін зімы, якія ладзілі на заснежанай вясковай вуліцы.
Праводзіны зімы ператвараліся ў цэлае рытуальнае дзейства. Напачатку збіраліся ў кагонебудзь, частаваліся, гулялі, спявалі, успаміналі халодную зіму, заклікалі вясну. Затым збіраліся каля фігуры Зімы, злепленай са снегу, зноў спявалі, скакалі, прыбіраліся чортам, Бабай Ягой, выстаўляючы іх злоснымі і дурнымі. Нацешыўшыся, закідвалі фігуру Зімы снежкамі, тапталі яе. Гэтак выяўлялася ідэя пахавання зімы, каб яна больш не вярнулася.
Нарэшце наступаў этап сустрэчы вясны. Прыбіралі Масленіцу ў кажух, цёплую хустку, валёнкі, давалі ў рукі блін — старажытны сімвал сонца. Масленіца ўзначальвала вясёлае, шумнае шэсце па вясковай вуліцы, якое вітала хуткі прыход вясны: «Прыйдзі, прыйдзі да нас, вясна, з цёплым сонейкам, з прыплодам. Прагані злую зіму з сярдзітымі маразамі, з калючымі вятрамі» (Гомельскі рн).
Варыянты святкавання ў розных рэгі
ёнах былі свае, але ўсе яднала агульная
265. Масленіца сустракае вясну.
весялосць, песні, скокі, музыка, жарты, катанне на санях, сімвалічныя праводзіны зімы і сустрэча вясны. I вядома ж — бліны, гэткія ж круглыя і гарачыя, як і сонца, што нясе вясну.
Да Масленіцы нярэдка прымяркоўвалі вяселлі. Лічылася, што створаная ў гэты час сям’я будзе моцнай і шчаслівай.
Матывы Масленіцы сустракаюцца і на вышываных ці тканых вырабах. У адных выпадках гэта стылізаваная жаночая фігура з узнятымі рукамі: у адной — сімвал сонца, у другой — масленічны блін (іл. 264—265). Па гэтых сімвалах лёгка адрозніць Масленіцу ад іншых падобных фігур — Купалы, Каляды. Ёсць і моцна стылізаваныя, умоўныя сімвалы геаметрычнага характару, як на ручніку Р.Міхайлавай з Запруддзя Шаркаўшчынскага раёна (іл. 266). Такімі ручнікамі аздаблялі на Масленіцу абразы, імі ж перавязвалі і саму Масленіцу.
Цікава, што падобны матыў у арнаментальнай аблямоўцы часам называюць масленічным бліном (іл. 267). Роля гэтага
атрыбута ў свяце сустрэчы вясны добра выяўлена ў наступнай легендзе. Добрае светлае Сонца вырасціла на ніве зерне ячменю. I падарыла гэтае зерне беларусухлебаробу. I селянін быўудзячны Сонцу. Выпек ён з ячменнай мукі бліны, намачыў іх у масле і падарыў богу Сонцу. 3 таго часу беларусы шануюць бліны.
I сёння добра спечаны блін — ласунак не толькі на Масленіцу.
ВЯСЕЛЛЕ
Традыцыйнае вяселле — прыгожае, шматпланавае дзейства, якое складаецца з некалькіх этапаў, уключае самыя разнастайныя абрады, песні, жарты, пажаданні. Вось як расказвалі пра традыцыйнае вяселле Г.Шыліна, А.Астрэйка, Т.Маркава, Б.Аўдуля са Старога Сяла на Магілёўшчыне. Вяселле пачынаецца сватаннем, заручынамі, запоінамі, агледзінамі. Потым дамаўляюцца, якое будзе вяселле, колькі і каго запрасіць, што падрыхтаваць. Гуляюць у нявесты і жаніха асобна, потым жаніх са сваёй світай едзе да нявесты, дзе наладжваецца агульнае застолле з танцамі і песнямі. Рыхтуюцца да вянца. Нявеста плача. Бацька абсыпае жаніха і нявесту аўсом ці жытам, і яны едуць у царкву вянчацца (даводзілася і мне трымаць вянец над галавою нявес
^^ЙЙЙЙ w Ч? fflF 1» w w
^M.t^*^#^.#»#^*;*^*.^^^ кшкіл/ішм^^'^імд/Айі^
ты). Пасля вянца — зноў застолле, песні, скокі. Часам узнікае жартоўная перапалка паміж сватамі, накшталт: «А вяселейка Бог нам даў, ажаніўся мех — торбу ўзяў», «Паелі коні салому, едзьце, сваточкі, дадому». Бываюць і не надта прыемныя здарэнні: ёсць і п’яныя. Затым вывозяць пасаг маладой. На віду ўсяго вяселля куфар з пасагам грузяць на сані ці калёсы (двойчы і я сядзеў на куфры з пасагам, які вёз у дом маладога). А што ўжо казаць пра шматлікія абрады і жарты, якія ўсё гэта суправаджалі! Ніякае опернае ці тэатральнае прадстаўленне не параўнаеш з вяселлем, заўсёды непаўторным і арыгінальным. Тут няма выканаўцаў і гледачоў, усе выступаюць у абедзвюх ролях. Зрэшты, такое параўнанне не зусім удалае. Тэатр — гэта відовішча, якое з большым ці меншым поспехам выконвае і выхаваўчыя задачы.
267. В.Даўгяда. Абрус з масленічнымі матывамі. Гродзенская вобл.
266. Р.МІхайлава. Ручнік з матывамі Масленіцы.
Запруддзе Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
268. А.Чабатар. Вясельны ручнік. Нарач Вілейскага рна Мінскай вобл.
Вяселле ж — гэта стварэнне новай сям’і, гэта частка жыцця народа.
Абавязковымі атрыбутамі вясельнай абраднасці былі тканыя і вышываныя вырабы. Яны складалі асноўную частку пасагу, былі падарункамі, дапаўнялі і суправаджалі розныя рытуалы і абрады.
На Гродзеншчыне і Беласточчыне ткалі вельмі прыгожыя, так званыя двухасноўныя дываны на падарункі. На іх можна бачыць амаль усё вясельнае дзейства. Дэкор аднаго такога твора, вытканага паводле старадаўняга ўзору ў 1932 г. для Гродзенскай Каложскай царквы (іл. 269),
269. Старажытны вяседьны дыван. Гродзеншчына.
азы свят
103
мне давялося расшыфроўваць з дапамогай Т.Мірчык (Гродзенскі рн). Па яе словах, жанчына з коньмі ў правым кутку дывана — маці нявесты або Пара