• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    устачку на галаву, то гэта — зарука моц
    й«
    азы свят
    нага кахання. «Аў мяне было так, — успамінала Н.Вальковіч. — Я вельмі любіла Косціка, але саромелася яму сказаць пра гэта. I вось на Купалле я аказалася ў карагодзе Купалінкай. Баялася, але ўсё ж палажыла свой вянок на галаву Косціку, узяла яго за руку. Ён мяне пацалаваў, і мы пад ручку прайшліся ў карагодзе, як гэта было заведзена. 3 таго часу мы і перасталі таіцца, а хутка і пажаніліся. Было ў нас 9 дзяцей. 3 таго часу Купалле для мяне — любімае свята. Таму і вышыла я ручнік з Купаллем, паказала на ім усё, што адносіцца да свята. На Купалле кожная дзяўчына гадае, хоча ведаць свой лёс, свайго нарачонага. Самыя смелыя ў поўнач ішлі шукаць папарацькветку, скарб, сваё іпчасце. Але гэта было рэдка: баяліся нячыстай сілы. Любілі мы рваць розныя зёлкі — на вянкі, для гадання, лячэння. Зёлкі
    253. Купадінка ў танцы. Фрагмент дэкору посцілкі. Орша Віцебскай вобл.
    сушылі, клалі за абразы, назапашвалі як лекі ад хвароб. А Купалінка — гэта як Лявоніха. Я і сама была Купалінкай у карагодзе».
    У шматлікіх гутарках з жанчынамі склаўся зборны вобраз Купалінкі. Гэта галасістая пявуння, гарэзлівая танцорка, шчырая працаўніца. Любіць і ўмее шумна, бесклапотна святкаваць. Шчодрая на дабрыню, пачастунак, добрая гаспадыня, маці шматлікіх дзяцей. Як бачым, тыповая беларуска.
    Такі багаты і шматгранны вобраз Купалінкі мы бачым і на мастацкіх вырабах. To яна стаіць «рукі ў бокі», нібы ў танцы (гл. іл. 252), то з гарэзліва павернутымі нагамі (гл. іл. 247), то ўзяўшыся за рукі, як у карагодзе (іл. 253). Тут жа прысутнічае і купальскі вянок — ці надзеты на галаву Купалінкі, ці прызначаны для варажбы і паказаны асобна (гл. іл. 251). TaKi вянок адліты ў бронзе і ўключаны ў кампазіцыю фантана ў сталічным скверы імя Я.Купалы.
    Вянок жа на галаве быў выяўленнем сімпатыі, павагі да чалавека. Яго надзявалі ў купальскім карагодзе на галаву Купалінкі ці Лады, адзначаючы гэтым лепшую дзяўчыну.
    На тканых і вышываных вырабах купальскі вянок уяўляе сабой досыць скла
    даную дэкаратыўную кампазіцыю. У цэнтры — васьміканцовая разетка, навокал — кветкавая гірлянда (іл. 256). Уверсе ці ўнізе змяшчаўся вазон, якім выказваецца пажаданне шчаслівай жаночай долі.
    254. В.Кіеня. Посцілка з купальскімі матывамі. Кіявічы Капыльскага рна Мінскай вобл.
    255. Ручнік.
    Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
    стрых, — хлеб, асвячоны на Вялікдзень, ці каравай, якім бацькі бласлаўляюць дачку на замужжа.
    Вядома ж, матыў вянка на вырабах выглядае далёка не так, як на чорнабелых здымках. Ён зіхаціць усімі колерамі, як і сапраўдны купальскі вянок з жывых кветак.
    Ужо неаднойчы згадваўся і матыў купальскай травы, зёлак, якія збіралі для варажбы, на вянкііяклекі. Помніцца, збор зёлак на Купалле быў вясёлым, радасным заняткам, ніхто не смеў забараніць яго. Асаблівая ж роля купальскіх траў добра выказана ў песні:
    Ой, на Купалле, на Яна дзяўчаты зелле збіралі.
    Яны збіралі, не зналі, у старога дзеда пыталі:
    Іншыя матывы таксама нясуць падобную сэнсавую нагрузку. Так, крыжык у цэнтры разеткі ці кветкі ахоўвае таго, хто носіць вянок, ад усялякай дрэні. Ромбікі, раскіданыя там і сям, на думку май
    256. М.Похлева. Посцілка з купальскімі матывамі. Гарадоцкі рн Віцебскай вобл.
    што гэта, дзядулька, за зелле, чорны галоўкі насенне?
    Нашто вы яго збіралі, калі вы яго не зналі?
    Гэта дзявоцкая красата, вашаму сэрцу сухата.
    (Шнрма Г. Двестн белорусскмх народных песен. М., 1958. С. 36.)
    Матыў купальскіх траў сустракаецца на многіх тканых, вышываных, вязаных вырабах. Звяртае ўвагу тое, што ён звычайна вырашаны ў выглядзе трох галінак, кожная з якіх заканчваецца кветкай — ці моцна стылізаванай, ці досыць пазнавальнай (гл. іл. 248).
    Як вядома, найбольш паэтычным і чароўным сімвалам Купалля здаўна была таямнічая папарацькветка. He адно стагоддзе нашы продкі спрабавалі знайсці яе ў купальскую ноч, каб стаць шчаслівымі, здаровымі і багатымі, але і сёння гэта недасяжная мара.
    А вось І.Зяновіч з Ваўкавыска казала, што шукаць ноччу папарацькветку зусім неабавязкова. Жаданай мары можна дасягнуць і тады, калі вышыеш гэтую кветку на ручніку. Відаць, таму так часта трапляюцца ручнікі з гэтым матывам. Бывае ён моцна стылізаваны, амаль геаметрызаваны, але тым не менш лёгка пазнавальны, як на ручніку Н.Валуевіч з Чавускага раёна (іл. 258). А Е.Захарава з Шаркаўшчынскага раёна вырашыла казачную
    кветку амаль натуралістычна (іл. 259). Крыжык над ёю абазначае таемны скарб, певень сімвалізуе поўнач, калі гэтую кветку трэба сарваць. Адначасова певень — і абярэг ад нячыстай сілы, якая заўсёды суправаджае скарбы.
    У майстрых бытавала павер’е, што магічная сіла папараці на вырабах узмоцніцца, калі яна паказана з кветкай, што распусцілася ў купальскую ноч. Гэта мы і бачым на ручніках.
    Варта прывесці некалькі прыпевак, якія гучалі на Купалле (як і на ўсіх народных святах і гуляннях). Вызначаюцца яны весялосцю, гарэзлівасцю, дасціпнасцю, вастрынёю:
    Лады, ладушкі, ладушкі, добра спаці на падушцы, на падушцы пухавой ды з ладушкай маладой.
    Дзеўкі по лесу гулялі, дзеўкі шышачак нарвалі. Зеляна, кудрава ель, пацалуй мяне, мой Лель. He лажы мяне на землю, бо яна халодная. Пасцялі мне кажушок, бо я благародная.
    Як была я маладая, дык была я рэзва, цераз хату па канаце сама на кол лезла.
    Лада, ладушкі, ладушкі. Пацалуй мяне, Ванюшка. Прыгарні к сабе, кумок, пацалуй яшчэ разок.
    Мой ты міленькі дружок, не жмі мяне на пупок. Мой пупок дарагой, стоіць рубель залатой.
    Лада хаханькі дала, прыполічак падняла. На, мой міленькі дружок, пацалуй мяне ў пупок.
    Ель, ель, ты мой Лель, а я твоя Лада.
    Лезь на елку, нарві шышак, другі мне не нада.
    Мілы Лель Федасей, цалуй мяне пасільней, і у вусны, і у шчочку, цалуй мяне усю ночку.
    257. А.Савянок. Ручнік. Козіна Гарадоцкага рна Віцебскай вобл.
    ^ф^^
    ІЖІЙЯ
    I
    258. Н.Валуевіч. Ручнік з папарацькветкаю. Залессе Чавускага рна Магілёўскай вобл.
    Тылі, тылі, тылі я, мой ты Лель, гэта я, мілы, мілы, гэта я, а вось цыцанька мая.
    Лада Аня, Янка Лель, лезу, лезу я на ель.
    Шышкіцацачкі зрываю, Ладу моцна прыціскаю.
    У хараводзе я пяю, Ладзе вянок аддаю. Ладу крэпка я цалую, прыласкаю, прыгартую.
    Выкананне такіх прыпевак было своеасаблівым спаборніцтвам паміж дзяўчатамі і хлопцамі або паміж асобнымі групамі моладзі. Спявалі іх з прытоптваннямі, прытанцоўваючы, паляпваючы рукамі, гарэзліва, так што ніхто не заставаўся раўнадушным. Тут і жарт, і папрок, і просьба, і лірызм, і грубаватасць, нярэдка на мяжы з прыстойнасцю. Як не раз мне казалі, на «Купалля ўсё можна», «на Купала ўсё прапала». Нездарма купальскія язычніцкія гульні хрысціянскія святары назы
    валі д’ябальскімі, разбэшчанымі. Але ўсё ж на першым месцы было каханне, і недарэмна Купалле часта стымулявала стварэнне новых сем’яў.
    Нельга не заўважыць, што ў купальскіх песнях часта згадваецца елка. Відаць, гэтае дрэва ў славянскай міфалогіі займала калісьці важнае месца. Елка — гэта сімвал Лесавіка, а Купалле ж і наладжвалася звычайна ў лесе, на паляне, часта каля елкі.
    А якая, дарэчы, этымалогія слова Купалле? Ці не ад слова купа, г.зн. збор, група, натоўп? Кўпіцца — значыць збірацца ў адно месца, злучацца, кўпаю — разам. Разам, грамадою, кўпаю адзначалі і адзначаюць у народзе гэтае старажытнае, прыгожае, паэтычнае свята.
    КАЛЯДЫ
    Як прырода пасля халоднай зімы радасна сустракае чаканую вясну, так і беларускі народ пасля шматгадовага перыя
    259. Е.Захарава. Ручнік з папарацькветкаю. Запруддзе Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
    образы свят
    ду забарон сустракае адроджаныя Каляды, якія сталі дзяржаўным святам.
    Як і многія іншыя традыцыйныя славянскія святы, Каляды спалучаюць у сабе старажытныя язычніцкія звычаі і больш познія хрысціянскія. Прыпадалі яны на час зімовага сонцастаяння, калі сонца паварочвала на яшчэ далёкую, але непазбежную вясну з яе адвечнымі сялянскімі клопатамі. Гэта было свята ў гонар язычніцкай багіні зімы Каляды, у гонар сялянскай працы, што пазней спалучылася з хрысціянскім святам Раства Хрыстова. Усё гэта з часам сплялося ў адзінае вясёлае, напоўненае гумарам, жартамі, забавамі, песнямі, абрадамі, багатымі пачастункамі дзейства, відовішча, у якім усе былі і ўдзельнікамі, і гледачамі. Наладжвалі вясёлае катанне на санях, калядавалі — хадзілі з хаты ў хату з каляднай зоркай, казой, мядзведзем, пеўнем. Лялечны тэатр батлейка паказваў прадстаўленні на біблейскія сюжэты. I ўсё гэта суправаджалася багатымі пачастункамі — вынікам руплівай працы селянінахлебароба. Недарэмна і сёння можна пачуць, як многія традыцыйныя прадукты — сала, мяса, каўбасу, кумпякі — называюць калядой.
    Галоўным матывам калядных свят было праслаўленне сялянскай працы і забеспячэнне будучага ўраджаю. Гэта і адлюстравана ў народных калядных песнях:
    Блізкі Каляды, усе люді рады.
    Япручкі смаляць, Бога хваляць.
    Радуйся, зямля, бо жыта родзіць. Пастаўлю каляску, дастану кілбаску, Пастаўлю драбінку, дастану сланінку. Радуйся, зямля, бо жыта родзіць.
    (Песні народных свят і абрадаў.
    Мн., 1974. С. 12.)
    На маё пытанне, як і навошта святкуюць Каляды, Е.Пятко (Калінкавіцкі рн) адказала ў вершаванай форме: «Калядкі спраўляюць для таго, каб было ў дастатку ўсяго. Свята Каляд — каб быў у сям’і лад. Апырскваюць хату грамнічнай вадою, каб не зналіся з бядою. Першнаперш за стол сесці, добра паесці. Сала засмажыць, каўбаскі паджарыць, гарэлкі на стол паставіць. Бога праславіць, спець вясёлую песню, паскакаць, Бога папрасіць, каб усё гэта было на лета. Дамавога пеўня ў
    хлеў заганяюць, з хлява ўсялякую нечысць выганяюць».
    К.Гапоненка (1871 г.н.) з Кобрына адказала гэтаксама: «На Каляды ўсе людзі рады. Летам папрацавалі, а зімою пасвяткуем Каляды. На Каляды пяюць, танцуюць, дзядоў шануюць. На Каляды дамовага пеўня трэба карміць, каб багата жыць. На Каляды дамовага шанаваць ды ўсякую нечысць ад дома праганяць. На Каляды дамоваму трэба гадзіць — будзе жыта на лета радзіць».
    Спалучэнне гэтых калядных атрыбутаў у зашыфраваным ці досыць рэалістычным выглядзе можна бачыць і на вышываных ручніках. А.Крывіч (Бярэзінскі рн) на калядным ручніку вышыла ў верхнім радзе саму Каляду ў выглядзе жаночай фігуры, ніжэй — пеўня як абаронцу жылля ад нячыстай сілы, яшчэ ніжэй — сонца, ад якога залежыць будучы ўраджай, і нарэшце ў чацвёртым радзе — калядкі як сімвал дастатку ў сям’і.
    Вобраз Каляды ў народным мастацтве вырашаецца або ў выглядзе