Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
аюцца канкрэтныя расліны. Асабліва папулярныя і любімыя ружы (іл. 217).
Вельмі пашыраны раслінныя матывы ў адвольнай вышыўцы гладдзю, якая і сёння карыстаецца папулярнасцю, асабліва на Палессі. Часамі інтэр’ер нагадвае
217. М.Кукда. Дыван. Працуцічы Свісдацкага рна Гродзенскай вобд.
^Вобразы роднай Беларусі
ПОЛЕ, ЛУГ, СЕНАЖАЦЬ
Нашы палі заўсёды прыгожыя. I калі пераліваюцца разнатраўем, і калі залацяцца спелым жытам. Акружаюць іх лясы і дубровы, праразаюць ручаі і рэчкі. А з полем суседнічаюць і лугі — зялёныя, скошаныя ці квяцістыя, стракатыя. Уся гэтая прыгажосць не магла не натхняць ткачых.
«Усю прыгажосць лугу, — казала П.Шабека з Багушэўска, — з яго зялёнай травой, блакітнымі васількамі, жоўтымі адуванчыкамі, песняй жаваранка, мяккімі промнямі сонца, пахам кветак я за сваё дзявочае жыццё сабрала і змясціла на свае посцілкі».
У Старым Сяле (Чавускі рн) і яго наваколлі давялося бачыць шмат такіх пос
218. В.Кулда.
Фрагмент дэкору абруса. Жукойні Астравецкага рна Гродзенскай вобл.
219. Н.Камейка.
Посцілка.
Шасціснопы Чэрвеньскага рна Мінскай вобл.
цілак. На маё пытанне, чаму такая прыхільнасць да падобных матываў, Н.Астрэйка (1885 г.н.) сказала: «Я люблю родную Беларусь, люблю нашу прыгожую прыроду. Таму і паказваю яе на сваіх посцілках».
Асаблівасці дэкору мне тлумачыла К.Шыліна з Старога Сяла: «Калі на посцілцы шмат кветак ды красак — гэта сад ці луг. А калі зялёныя дрэвы — гэта ўжо лес».
ЗЯАЁНЫ САД
Мая маці мела цудоўны голас і часта з вялікім пачуццём спявала песню пра закаханых дзяўчыну і хлопца. А прыпеў там быў — «зялёны сад, вішнёвы». Яна ж вы
220. СЖук. Дыван. Слуцкі рн Мінскай вобл.
221. Ф.Чуміла. Дыван. Старадарожскі рн Мінскай вобл.
222. Фрагмент дэкору посцілкі. Слуцкі рн Мінскай вобл.
ткала посцілку, дзе быў гэты зялёны сад з вішнямі ў квецені.
Посцілкі з матывамі зялёнага саду ці не найбольш маляўнічыя, шматфарбныя, мажорныя сярод такіх узораў народнай мастацкай творчасці (іл. 224—225). Яны нібыта зараджаюць бадзёрасцю і энергіяй. Ці не таму такія посцілкі часта ўключаліся ў пасаг маладой, імі часта засцілалі ложкі.
ЖЫВЁЛЫ
Жывёлы здаўна суправаджалі чалавека. Спачатку дзікія, потым — прыруча
223. В.Галоўка. Ручнік. Паставічы Старадарожскага рна Мінскай вобл.
224. Г.Смадярчук. Фрагмент дэкору посцілкі. Магілёўская вобл.
225. Б.Буйніцкая. Фрагмент дэкору посцілкі. Гродзенская вобл.
ныя, свойскія. Жывёлы кармілі і адзявалі чалавека, дапамагалі яму ў працы, ахоўвалі жыллё. Чалавек ведаў звычкі і норавы дзікіх і свойскіх жывёл, выкарыстоўваў гэта ў бытавых і гаспадарчых мэтах. Бытавалі павер’і, што жывёлы ўмеюць гаварыць, і калі чалавек зразумее іх мову, ён стане мудрым і багатым.
Кожная жывёліна ў народным уяўленні была ўвасабленнем пэўных якасцей. Воўк — злосны і каварны, ліса — спрытная і хітрая, кот — ласкавы і добры, конь — працалюбівы, мядзведзь — грубы,
227. Г.Федарэнка. Фрагмент дэкору посцідкі. Крычаў Магідёўскай вобд.
228. В.Падазнік. Дыван «Каты». Забадаць Сдуцкага рна Мінскай вобд.
229. А.Мяшэчак. Дыван «Павы». Гудевічы Капыдьскага рна Мінскай вобд.
але справядлівы. Яшчэ і сёння ў народзе бытуюць розныя звязаныя з жывёламі павер’і: кот мыецца — чакай гасцей, заяц ці кот перабеглі дарогу — будзе бяда, крумкач каркае — няшчасце накліча, воўк вые каля жылля — прадказвае смерць, бусел пасяліўся на сядзібе — на шчасце.
Усё гэта — водгукі далёкай старажытнасці, калі жывёлы былі і ворагамі, і сябрамі чалавека. Нашы продкі верылі, што тая ці іншая жывёліна можа не толькі наклікаць бяду, але і засцерагчы ад яе, абараніць жыллё ад нячыстай сілы. Часам для гэтага было дастаткова схематызаванага адаюстравання жывёлы ці нават часткі яе. Вось і ўпрыгожвалі нашы продкі вільчакі сваіх хат конскімі галовамі, каро
Вобразы роднай Беларусі
вінымі рагамі, сілуэтамі змей, а сальнічку ці чарпак выразалі ў выглядзе качкі.
He абышлі гэту тэматыку і ткачыхі. На посцілках, асабліва апошніх дзесяцігоддзяў, мы бачым цэлы звярынец: алені, ільвы, каты, зайцы і інш. На старажытных тканых вырабах з іх пераважна геаметрычнай арнаментыкай матывы жывёл калі і сустракаліся, то моцна стылізаваліся і выконвалі, несумненна, сімвалічную, ахоўную ролю. На сучасных тканых вырабах мы нярэдка бачым амаль натуралістычныя сілуэты розных жывёл, якія арганічна ўключаюцца ў шматфарбную, багата распрацаваную карціну прыроды (іл. 226—230). Ахоўная
230. М.Крукоўская. Дэкор ручніка з матывам зайца. Мінская вобд.
#<#####
231. Н.Ермакова. Дыван. Магідёўская вобл.
Вобразы роднай Беларусі
232. В.ПІлат. Дыван. Выгода Капыльскага рна Мінскай вобл.
234. Прошва.
Магілёўская вобл.
233. Фрагмент дэкору ручніка. Мінская вобл.
235. В.Духовіч. Фрагмент дэкору посцілкі. Сенненскі рн Віцебскай вобл.
роля сёння ім, вядома, ужо не прыпісваецца, гэта чыста дэкаратыўныя матывы, якімі ткачыхі ўзбагачаюць сваё бачанне прыроды Беларусі.
ПТУШКІ
Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народнай мастацкай творчасці былі птушкі. Так, голуб і галубка сімвалізавалі каханне, зязюля — жанчынуўдаву, салавей — песняра кахання, сокал — вобраз каханага, арол — героя. Зразумела, што гэтыя вобразы часта сустракаюцца ў тканых і вышываных вырабах, асабліва калі яны маюць досыць канкрэтнае сімвалічнае прызначэнне: падарунак каханаму, ахвяраабярэг франтавіку і інш.
Прынцыпы стылізацыі арнітаморфных форм вельмі розныя. На старажытных вышываных ручніках бачым моцна стылізаваныя, амаль геаметрызаваныя сілуэты птушак, у якіх нават цяжка вызначыць канкрэтны правобраз (іл. 231). Несумненна, гэта водгук старажытнай сімволікі сілуэтаў птушак, подых яшчэ язычніцкіх звычаяў ахвярапрынашэння.
Нельга тут не згадаць пеўня — свяшчэнную птушку ў старажытных славян. 3 пеўнем і яго крыкам звязваўся ўзыход сонца, наступленне новага дня, знікнен
Вобразы роднай Беларусі
не нячыстай сілы. Таму так часта можна бачыць сілуэт пеўня на старажытных абрадавых ручніках. To пеўні стаяць парамі паабапал дрэва жыцця, то ўтвараюць бардзюр, арганічна ўплятаючыся ў дэкор. Так, на посцілцы з в. Семічы Слуцкага раёна матыў пеўня спалучаецца з сімвалам ураджаю Жыценем (гл. іл. 42), адлюстроўваючы жаданне майстрыхі мець добры ўраджай.
На вырабах 20 стагоддзя (асабліва пасляваенных) мы ўжо бачым яўна дэкаратыўных птушак, сярод якіх сустракаюцца вельмі канкрэтныя, нават натуралістычныя галубы, індыкі, зязюлі і інш. Сімвалічнае значэнне ім ужо не надаецца, гэта чыста дэкаратыўныя элементы, якія арга
нічна ўплятаюцца ў шматфарбны свет сучасных тканых і вышываных вырабаў.
I сёння памятаю завучаны ў дзяцінстве верш «Віся, жаваранак звонкі, віся і кружыся над маёй зялёнай нівай». 3 песняй жаваранка звязваецца надыход вясны, адраджэнне прыроды пасля зімовага сну. Гэта — гімн прыродзе і жыццю. Нездарма ў песнівяснянцы заклікаюць: <Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце». А вось яшчэ песня:
Жаваронак, ранняя птушка, чаго так рана з выраю вылецела?
А там пры даліне — там ляжаць крыгі, а там пры дарозе снягі і марозы.
А я тыя крыгі крыламі разаб’ю, а я тыя марозы нагамі растапчу.
(Песні народных свят і абрадаў. Мн., 1974. С. 68.)
А.Каралевіч (Беласточчына) расказвала, чаму яна вышыла ўзор жаваранка на кашулі: «Жаваранак спявае пра любоў. Я вельмі хацела, каб мяне любіў Косцік. Вось і вышыла кашулю з узорам жаваранка і падарыла яе Кастусю. 3 таго часу ён стаў любіць мяне яшчэ больш. I зараз у нас любоў, як песня жаваранка. Мы пажаніліся, ёсць дзеткі. Усё добра. Вось я і
236. Дэкор дзіцячай кофты з узорам жаўранка.
раю дзяўчатам вышываць жаваранкаў на кашулях і дарыць іх сваім каханым».
У гэтых словах — яркае пацвярджэнне спалучэння і старажытнай сімвалічнай, і сучаснай дэкаратыўнай ролі любімых у народнай творчасці вобразаў птушак.
237. Ручнік з матывамі птушак. Аюбанскі рн Мінскай вобл.
II II
.«it
Вобразы свят
Нашы продкі шмат працавалі, але ўмелі і любілі святкаваць. Пачатак ці заканчэнне новага працоўнага працэсу, змена пары года, значная падзея ў жыцці адзначаліся святамі. Праходзілі яны весела, шумна, суправаджаліся рознымі жартамі, досціпамі, розыгрышамі. Звінелі песні, лілася музыка, дрыжала падлога ад скокаў.
Святы абавязкова суправаджаліся рознымі прыгожымі, паэтычнымі дзеяннямі і абрадамі. Варажылі на снезе і вадзе, на гарышчах і ў лазнях, абсыпаліся зернем жыта ці ячменю. Хадзілі з зоркай, адзяваліся мядзведзем ці казою, насілі пеўня, надзявалі розныя маскі.
Па вёсках хадзілі скамарохі з мядзведзямі, сабакамі ці пеўнямі. Вандроўны лялечны тэатр батлейка паказваў сцэны Раства Хрыстова або павучальныя сюжэты пра благую ці добрую жонку.
Позняй восенню пачыналіся вяселлі. Гэта былі цэлыя спектаклі, дзе так шмат было музыкі, песень, жартаў, розыгрышаў, абрадаў.
ВЯЛІКДЗЕНЬ
Пачатак новага сельскагаспадарчага года нашы продкі звязвалі з вясной, калі абуджалася прырода пасля зімы, а селянін выходзіўу поле. Прыходу вясны чакалі ўсю доўгую халодную і галодную зіму, і многія зімовыя святы ўжо ўключаюць абрады, звязаныя з будучым ураджаем.
Да дзён веснавога раўнадзенства, пачатку сельскагаспадарчых работ прывязвалася самае вялікае і прыгожае свята славянязычнікаў — Вялікдзень. Розныя звычаі, песні, абрады, магічныя дзеянні ўслаўлялі наступленне чаканай вясны, надыход «вялікіх дзён» веснавых работ, выказвалі спадзяванні на добры ўраджай, шчаслівую долю ў сям’і.
3 прыняццем хрысціянства да язычніцкага свята сустрэчы вясны было прымеркавана ўваскрэсенне Хрыста — Пасха. У гэтым бачыцца глыбокі сэнс: у аснове і язычніцкага, і хрысціянскага свят ляжыць ідэя жыцця, адраджэння, перамогі над смерцю. 3 таго часу ў народнай свядомасці гэтыя святы ўяўляюцца як адзінае цэлае — славіць уваскрэслага Хрыста і звяртацца да яго з адвечнымі сялянскімі клопатамі: «Дзякуй табе, Божа, што зіму сканчалі, што вясны даждалі! Памажы
нам, Божа, у добры час пачаці вясну выклікаці! Прыйдзі, прыйдзі, вясна, прыйдзі, прыйдзі, красна, к нам у таночак! Прынясі нам збожжа, прынясі нам красак, каб звіць нам вяночак! Едзіць вясна, едзіць на залатом кані, у зялёным саяні, на сасе седзючы, сыру зямлю аручы» (Богдановнч А. П