• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
     — гэта каб была моцная сям’я, добрыя і здаровыя дзеці».
    Вобразы маці
    54
    Як вядома, вобраз Параскевы Пятніцы здаўна папулярны ў народзе як сімвал
    моцнай, здаровай, заможнай сям’і. Так, на абодвух ручніках адлюстраваны стылізаваныя сімвалы каравая, якім бацькі бласлаўляюць маладых. На карунках трохпялёсткавыя кветкі, гэта купальская трава, якая лічыцца гаючай, умацоўвае шлюб і сям’ю. Такім чынам, уся кампазіцыя падпарадкавана ідэі ўмацавання сям’і.
    У 1927 г. група ткачых арганізавала ў Талачыне ткацкавышывальную арцель. Традыцыйныя арнаментаваныя вырабы разыходзіліся ў наваколлі, траплялі на
    выстаўкі. Арцельшчыцы прымалі ўдзел у афармленні беларускага павільёна ВДНГ
    СССР, шмат вырабаў падрыхтавалі да Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 г.
    Некаторыя майстрыхі былі знаёмыя з вядомым беларускім этнографам Е.Раманавым. Пад яго ўплывам Свентахоўская, Лугоўская, Бакштаева, Ікрыновіч стваралі посцілкі, ручнікі, абрусы з узорамі паводле матываў славянскай міфалогіі, язычніцкіх багоў: Сонца, Вялікай багіні МаціЗямлі, Перуна, Параскевы Пятніцы і інш.
    143. А.Свентахоўская. Ручнік. Талачын Віцебскай вобл.
    Ill IB. Ml "I!
    ттг і ■
    пн ян іт >ш нн ш іііі і ^ ШН ШІ Ml ІШ НН ПІІ НН І№
    »1! 0 Illi ПІІ НМ ІНГ ЖІ ШІН
    UH зні an an ші ■■ ; no яв ІвІІ ІІІі іШ SHI Oil 1111 ІІН ШІ
    ■ж^_«лнкві.^лвйалв4в| Ж ІМНЙВПІМ ня яп та 2Яі
    MH МН ІШ Ml ШІ М! 1Ш ЙП
    ші ; НІІ nil Jilt НН ШІ ІШ IM шійіт аш іш нн нт w ш
    144. Ручнік. Лунінецкі рн Брэсцкай вобл.
    
    
    >азы
    Цікавы ручнік А.Свентахоўскай з узорам Параскевы Пятніцы (іл. 143). У талачынскай царкве быў абраз з гэтым сюжэтам. Дзяк казаў, што святая дапамагае жанчынам, мацуе сям’ю і шлюб, таму варта было б ахвяраваць на абраз вышываны ручнік. «Я і вышыла ручнік з Параскевай Пятніцай. Абавязкова над яе галавою павінна быць вянчальная карона, a на галаве — вянок з кветак», — гаварыла А.Свентахоўская. ' "
    Параскева Пятніца — адзіная язычніцкая багіня, уключаная ў пантэон праваслаўных святых. У народзе яна карысталася асаблівай любоўю як жаночая заступніца, абаронца сям’і, апякунка жаночага рукадзелля. Пра дабрыню і міласэрнасць Параскевы Пятніцы бытуе шмат легенд. Вось адна з іх. Ідзе па вуліцы проста адзетая Параскева Пятніца, а насустрач ёй — бедная старая сялянка. Аддала ёй Параскева сваё адзенне, завяла дадому, дала хлеба на дарогу. А вось яшчэ. Ідзе па полі Параскева Пятніца, бачыць, жанчына на жніве раджае. Дапамагла ёй Параскева радзіць, узяла дзіця на рукі, завяла жанчыну да сябе, накарміла, паклала спаць. Я.Алфер (1908 г.н., Груздава Пастаўскага рна) расказала легенду, згодна з якой Параскева Пятніца вылечыла працалюбівую, добрую маці і пакарала гультайку, нядбайную да дзяцей.
    145. А.Няфёд.
    Посцілка з сімвалам Параскевы Пятніцы. Нямойта Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    He дзіва, што абразы з Параскевай Пятніцай можна бачыць у многіх беларускіх храмах, прычым нярэдка яны выкананы мясцовымі майстрамі, у тым ліку і вышывалыпчыцамі. Адзін такі абраз, шыты рознакаляровымі ніткамі, я бачыў у царкве на вайсковых могілках у Мінску і нават гаварыў з аўтарам М.Паскрэбкай (1868 г.н.) з в. Жыцькава Барысаўскага раёна. «Параскеву Пятніцу я вельмі шаную, — казала мне майстрыха. — Яна мне дапамагала, думаю, іяшчэ паможа. Авянчальная карона на абразе для таго, каб Параскева блаславіла мой шлюб».
    Фотаздымкі ручнікоў з Параскевай Пятніцай я паказваў А.Шыдлоўскай (1890 г.н.) з Латыгаля Вілейскага раёна. «У нас некаторыя жанчыны лічаць, што Параскева Пятніца — самая лепшая па
    мочніца ў здароўі, — казала яна. — Трэба вышыць яе абраз ці паставіць ёй свечку і памаліцца ў царкве. Бачыла я падобныя ручнікі, усе яны аднолькавыя. Што тут вышыта? У цэнтры — сама Параскева, над ёю карона, якой вянчаюць у царкве. Гэта на добрую сям’ю. А зоркі ўнізе абазначаюць нявесту і жаніха, яны просяць у Параскевы шчасця, багацця, добрага жыцця. Некаторыя вераць, што Параскева памагае людзям нават пасля смерці, пасля яе блаславення чакае рай».
    Г.Бялевіч (1882 г.н., Маладзечна) вышыла ручнік у 1914 г., калі на вайну ўзялі яе мужа Сцяпана. «Я давала ў царкву грошы на малебен за здароўе мужа, ставіла свечку, хадзіла да варажбітак, — успамінала яна. — А яшчэ вышыла ручнік у царкву. Усё, што тут вышыта, для таго, каб
    146. А.Харошка. Дэкор ручніка з сімвалам Параскевы Пятніцы. Віцебская вобл.
    Параскева Пятніца адвяла смерць ад майго мужа. Кажуць, што Параскева — дачка Сонца і МаціЗямлі. Таму яна мае вялі
    147. В.Караткевіч. Фрагмент дэкору посцілкі. Клецкі рн Мінскай вобл.
    кую сілу ў лячэнні».
    Акрамя даволі рэалістычных, як на абразах, ці моцна стылізаваных, як на ўжо адзначаных ручніках, у народным ткацтве сустракаецца і вельмі ўмоўны сімвал Параскевы Пятніцы — у выглядзе зоркі, аблямаванай гірляндай з кветак, у цэнтры — крыжык (іл. 144, 146—148). Звы
    148. А.Паўлоўская. Дэкор мужчынскай кашулі. Лужкі Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
    ь«д»*аяазі®аааагк»еае#
    чайна ён дапаўняецца сімваламі сям’і, хлеба, пажаданнямі багацця і шчасця.
    А.Няфёд (Нямойта Сенненскага рна) мела такую посцілку, атрыманую як падарунак на сваім вяселлі. Посцілка была для яе нібыта абярэг: Параскева Пятніца ў выглядзе зорак апекавалася шчаслівым замужжам, моцнай сям’ёю, стылізаваныя рогі абяцалі дабрабыт (іл. 145). Шкада, што гэтыя спадзяванні не збыліся.
    І.Анціпава з Дуброўна расказвала, як аднойчы заспрачаліся жанчыны, што лепш — паставіць у царкве перад абразом Параскевы Пятніцы свечку ці вышыць ручнік з яе сімвалам. За суддзю ўзялі святара. Паставілі свечкі перад абразом, вышылі ручнік. Пераможаных не аказалася, святой усё прыйшлося па душы.
    Удалае спалучэнне язычніцкай і хрысціянскай дабрадзейнасці тлумачыць тую папулярнасць, якой карыстаўся вобраз Параскевы Пятніцы ў народзе.
    МАЦІI ДЗІЦЯ
    Найвышэйшае ўвасабленне любові, дабрыні і прыгажосці — маці і дзіця, якія натхнялі майстроў і мастакоў усіх часоў і народаў. He маглі не звярнуцца да гэтых вобразаў і беларускія ткачыхі і вышывальшчыцы.
    Своеасаблівая паэма пра мацярынства адлюстравана на посцілцы К.Пятровіч (1872 г.н., БялаПадляска, Польшча). Аснову сімвала маці складае зорка, што абазначае чалавека. Але тут гэты вобраз прыўзняты, узвялічаны, дзякуючы яркаму, пышнаму вянкугірляндзе вакол зоркі. У сукупнасці ўтвараецца ўзвышаны, светлы вобраз мацярынства. Сакавіты, урачысты каларыт узмацняе гэтае адчуванне.
    Д.Яскевіч (1869 г.н., Ліда) на ручніку вышыла сімвал дзіцяці (іл. 149). «У гэтым ручніку я хацела выказаць сваю любоў, любоў маці да немаўлятка, — тлумачыла яна. — Нямала клопатаў прыносяць дзеці, але ж не менш і радасці, шчасця. Дзеці робяць наша жыццё шчаслівым. He разумею тых жанчын, якія не любяць і не хочуць мець дзяцей. Няшчасныя яны...»
    М.Шыдловіч (1871 г.н., Ваўкавыск) змясціла на ручніку сімвалы Берагіні, дзіцяці і абярэга (іл. 150): «Вышыла я гэты ручнік, каб МаціБерагіня аберагала ад няшчасця майго Колю». Як відаць, у народзе Берагіня асацыіравалася са словам «берагчы», аберагала маці і дзіця ад няшчасцяў.
    «У мяне двое старшых дзяцей памерлі, — казала Е.Моркаўка (Брэсцкая вобл.). — Баюся, каб не памерла і Соня. Я і вышыла два ручнікі з узорам дзіцяці (іл. 151). Адзін занесла ў царкву і павесіла на абраз Маці Божай, а другі — на магілу дзеда». Яна ж расказала і легенду пра Берагіню. Нібыта ідзе тая полем, бачыць, жанчына жне жыта, побач — дзіця ў калысцы. Берагіня напаіла і накармілажняю, угава
    рыла яе адпачыць, а сама ўзяла серп і зжала ўсю ніву. Ідзе Берагіня па вёсцы. Нідзе ні душы, усе ў полі. Толькі ў адной хаце плача дзіця. Берагіня напаіла, накарміла яго малаком, паклала спаць. У другой вёсцы бачыць, як п’яны мужык б’е жонку і раве, як мядзведзь. Берагіня і кажа: «Ты пазвярынаму адносішся да жонкі, дык жа і будзь зверам, жыві ў лесе і раві, як мядзведзь». Вось адкуль і пайшлі злыя мядзведзі. Яны ходзяць зімою і нападаюць на людзей.
    хавала ўсіх нас, дала нам самае дарагое —
    жыццё».
    Старая настаўніца, пеўчая на клірасе, прапаведніца слова Божага, глыбока смуткавала, гаравала зза той нянавісці, злосці, што распаўсюджваюцца сярод люду. «Гэта ўсё навука д’ябла, — казала яна. — Ён сее сярод грэшных людзей варожасць. Гэта вядзе да забойстваў, гвалту, разбурэнняў, хвароб. I калі б МаціРадзіцельніца не раджала дзяцей, даўно б знік род людскі, усе б людзі вымерлі».
    Е.Малько шкадавала тых жанчын, якія не могуць ці не хочуць раджаць: «Яны пазбаўлены боскай любові, боскага
    149. Сімвал дзіцяці.
    дару, не адчуваюць вышэйшага шчасця — даваць жыццё чалавеку. Яны штодзённа адчуваюць уплыў сатаны». Свае адносіны
    150. Сімвалы Берагіні, дзіцяці і абярэга.
    «У мяне пакуль няма дзяцей, — казала А.Мялешка (1869 г.н.). — Сумую і гарую, але спадзяюся, што будуць. Быў адзін, ды памёр. Вось і на ручніку маім — Берагіня, ніжэй — маці, потым — дзіця і абярэг (іл. 152). Дзеці — мая любоў, мая радасць, надзея на будучае. Дзіўлюся, няўжо ёсць TaKia жанчыны, што не любяць дзяцей, не хочуць іх мець. Кожная жанчына павінна раджаць, мець дзяцей. Іначай — якая ж гэта жанчына?»
    «У старыя часы, — казала Е.Малько (1850 г.н., Мсціслаў), — жанчыны і мужчыны лічылі, што нараджэнне дзіцяці — дар Бога, выяўленне божай літасці. Калі Бог хоча блаславіць жанчыну, ён пасылае ёй у дар дзіця. Таму ў старыя часы найбольш шанаванай, найбольш паважанай была багіня МаціРадзіцельніца, MauiРодапачынальніца. Яна нарадзіла і вы
    151. Е.Моркаўка. Дэкор ручніка з узорам дзіцяці. Брэсцкая вобд.
    152. Сімвады Берагіні, маці, дзіцяці, абярэга.
    образы маці
    154. «Маці сярод зораю>.
    153. Дрэва — сімвал МаціРадзіцельніцы.
    У Н.Поклач (Калінкавічы) услаўленне маці набыло іншую форму. Узор на сваім ручніку яна назвала «Маці сярод зорак» (іл. 154). Вобраз маці яна параўноўвае з нябеснымі свяціламі.
    МАЦІРАДЗІЦЕЛЬНІЦА
    да МаціРадзіцельніцы майстрыха выказалаўарнаменце ручніка, асноўнае месца ў якім займае сімвалічнае дрэва. Зоркі па канцах галін — малітва за чалавека, разеткі — памяць пра памерлых, свечкі — ахвяры Богу (іл. 153).
    155. Ручнік з выявай МаціРадзіцельніцы. Магілёўская вобл.
    Гэты ўзор прыцягваў маю ўвагу даўно. Велічнае дрэва, адмысловая форма галін з дзівоснымі пладамі, свечкамі, птушкамі хавалі нейкую таямніцу (іл. 155). Узор я паказваў знаўцу старажытнарускага м