Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
еларускую зямлю спусташэнні і смерць. Ратавала народ ад канчатковай пагібелі толькі здольнасць жанчыны нараджаць. Таму і ўслаўлялі нашы продкі жанчынумаці, упрыгожваючы яе стылізаваным сімвалам многія свае вырабы.
У тканым і вышываным арнаментах вобраз маці сустракаецца ў трох варыянтах: у вьіглядзе жаночай фігуры (іл. 121), аблямаванай гірляндаю зорак (іл. 122) і схематычна вырашанага дрэва (дрэва жыцця, іл. 123). Нярэдка вобраз суправаджаецца сімваламі сонца, месяца, агню, ветру. Гэтым майстрыхі падкрэслівалі раўназначнасць вобразаў.
Такое спалучэнне мы бачым на ручніку А.Панушкінай (Клімавічы Сенненскага рна, гл. іл. 121), які яна вышыла нібыта па парадзе вядомага археолага і этнографа К.Анікіевіча, аўтара кнігі пра Сенненскі павет. Верхні радок дэкору ўтвараюць велічныя фігуры маці, ніжэй размяшчаюцца сімвалы багацця, агню, продка, ветру і грому. Падобная кампазіцыя (толькі мацней стылізавана фігура маці ды іначай размешчаны сімвалы) і на ручніку А.Бялькевіч з Мар’інай Горкі (іл. 124).
П.Трызна (Сенненскі рн) побач з сімвалам маці змясціла сонечны знак у выглядзе ромба з адросткамі (іл. 125). Маці, як і сонца, дае жыццё — такая думка майстрыхі. «Гэты ўзор маці, — казала П.Трызна, — я вышыла, калі ўзялі мужа на турэцкую вайну. Каб Бог вярнуў яго жывым і здаровым». Такое ж сімвалічнае адлюстраванне маці давялося бачыць і на ручніку В.Свентахоўскай з Смалянаў (іл. 126).
Складаная карціна ўзаемаадносін вобраза маці і прыродных сіл адлюстравана на ручніку А.Баравік з Шаркаўшчынскага раёна (іл. 127). Кожны радок арнаменту змяшчае па 4 фігурысімвалы: верхні — маці, ніжэй у кожным радку змешчаны папарна сімвалы месяца і продкаў, Перуна і Стрыбога, сонца і агню, продкаў і месяца, нарэшце, ніжні радок — сімвал бога ветру Стрыбога.
Ручнік з падобнымі ўзорамі бабуля Ефрасіння з Шаркаўшчыны выкарыстоўвала для варажбы. Ноччу яна выходзіла ў сад, рассцілала на стале ручнікі і, параўноўваючы размяшчэнне зорак на небе і ўзораў на ручніку, вызначала лёс чалавека ці лячыла хворых.
На ручніку варажыла і Н.Куневіч з Нароўлі. Кожны радокузору на ім змяшчаў па пяць сімвалаў МаціБагіні, сонца, зоркі і месяца (іл. 128). Паводле сцвярджэння майстрыхі, «гэты ручнік мае вялікую, тайную сілу. Ён дапамагае даведацца пра лёс чалавека, лечыць ад хваробы, адводзіць намовы, праганяе сурокі і пошасць. А робіц
119. Каменная выява маці з дзіцем. Кобрын Брэсцкай вобл.
120. Каменны крыж з выявай жанчынымаці з дзіцем. Даўгінава Вілейскага рна Мінскай вобл.
48
азы мацг
цатак. Бяру ўдзяўчыны валасы, спальваю іх, попел сыплю наручнік, разасланы ноччу ў садзе. Гляджу на зоркі ў небе і на ручнік, якія лініі і зігзагі на ім утварыліся. Па іх і вызначаю, ці трэба дзеўцы замуж выходзіць. А калі хлопец яе пакахаў, трэба попелам ад валасоў пасыпаць узоры на ручніку, сабраць попел і даць яго выпіць з вадой хлоп
121. А.Панушкіна. Ручнік. Клімавічы Сенненскага рна Віцебскай вобл.
124. А.Бялькевіч. Ручнік. Мар’іна Горка Мінскай вобл.
цу. Любоў будзе моцная і вечная».
123. Вобраз маці ў выглядзе дрэва жыцця.
125. Сімвал маці са знакам сонца.
122. Фрагмент дэкору посцілкі з сімвалам маці.
Вобразы маці
126. В.Свентахоўская. Ручнік з сімвалам маці. Смаляны Аршанскага рна Віцебскай вобл.
127. А.Баравік. Ручнік. Запруддзе Шаркаўпгчынскага рна Віцебскай вобл.
130. Фрагмент дэкору посцілкі з матывам маці. Ваўкавыскі рн Гродзенскай вобл.
128. Н.Куневіч. Ручнік з сімваламі МаціБагіні, сонца, зоркі і месяца. Нароўля Гомельскай вобл.
129. Фрагмент посцілкі з сімвалам маці. Жабінкаўскі рн Брэсцкай вобл.
ІЗІ.Н.Голад.
Посцілка. Перароў Жыткавідкага рна Гомельскай вобл.
^Вобразы маці
132. Т.Аляксейчык.
Фрагмент дэкору посцілкі. Чавускі рн Магілёўскай вобл.
МАЦІЗОРКА
Вобраз маці як сімвал любові і міласэрнасці ў дэкоры тканых і вышываных вырабаў вельмі часты. У яго аснове — васьміканцовая зорка, што абазначае чалавека, асобу. Аблямоўвае яе гірлявда з кветак, што падкрэслівае веліч маці, яе асаблівую ролю ва ўзнаўленні і прадаўжэнні жыцця (іл. 132). Звычайна зорка суправаджаецца чатырма крыжыкамі — пажаданнямі дабра і шчасця. Гэта як словы «добры дзень», «будзь здароў» і інш.
133. Узор маці ў выглядзе дрэва жыцця.
134. Я.Хвораст. Ручнік з узорам маці. Гомельская вобл.
135.1.Кляновіч. Ручнік з матывам Аранты. Паставы Віцебскай вобл.
На пытанне, навошта зорка аблямоўваецца вянком, Т.Аляксейчык (Магілёўская вобл.) сказала: «Вянок — гэта слава маці, любоў і павага да яе. Маці — самы дарагі і любімы чалавек. А галубы ўнізе абазначаюць любоў людзей да маці».
К.Смірнова (Горкі) і А.Стук (Сенненскі рн) вобраз маці вырашылі ў выглядзе дрэва (іл. 133). Зоркі па канцах галін абазначаюць жывых дзяцей, свечкі — памерлых. Майстрыхі нібы просяць Бога даць здароўе і шчасце іх дзецям, а тым, каго ўжо няма,— вечны спакой.
Я.Хвораст (Гомельская вобл.), якой стары настаўнік сказаў, што маці, якая цябе нарадзіла вышэй за Маці Божую, вышыла на ручніку яе сімвал у выглядзе дрэва жыцця (іл. 134). Мясцовы ксёндз, пачуўшы пра гэта, дакараў майстрыху, угаворваў яе спаліць ручнік, маўляў, самая вялікая святая — Маці Божая. Але майстрыха захавала ручнік. Па яе словах, у цэнтры вышыта МаціРадзіцельніца, a па баках — дрэва жыцця, хоць яны і мала адрозніваюцца між сабою.
Як відаць, у народзе нейкім чынам звязваюць між сабою вобраз маці і адлюстраванне дрэва жыцця. Магчыма, тут ёсць нейкая сувязь прамаці Евы з дрэвам пазнання дабра і зла.
МАЦІАРАНТА
Арыгінальнае спалучэнне язычніцкіх вераванняў і хрысціянскай сімволікі давялося бачыць на вышываным абразку «МаціРадзіцельніца» ў магілёўскім манастыры Уваскрэсення Хрыста. Вышыла яго манашка Наста па заказу жонкі прад
азы маці
вадзіцеля дваранства Гартынскага. Тая замольвала вялікі грэх: сілаю прымусіла
Ды не заўседы гэтыя спадзяванні адбываліся: то войны, то варожыя нашэсці, то
сваю дачку пайсці замуж за нялюбага. 3 гора дачка ўтапілася, стала русалкаю, a няшчасная маці ахвяравала ў манастыр дарагі абраз, на якім адлюстравана маці ў выглядзе Аранты з узнятымі рукамі, на ўзроўні жывата — дзіця.
Вобраз Аранты — МаціБагіні з узнятымі рукамі — добра вядомы ў хрысціянскім мастацтве. У тканых і вышываных вырабах народных майстрых ён досыць умоўны, схематызаваны, але таксама пасвойму ўрачысты і манументальны (іл. 135). Часам побач з ім — выявы, у якіх угадваюцца алтары, свечкі і іншыя атрыбуты ахвярапрынашэння (іл. 136). Можна меркаваць, што доўгі час хрысціянская МаціАранта «наведвала» і язычніцкія капішчы.
ДАЙ, БОЖА, ЗДАРОЎЯ I ПІЧАСЦЯ
Дабрабыт, шчасце, моцная гаспадарка, добрая сям’я, здаровыя дзеці — адвечныя мары і клопаты беларусахлебароба.
эпідэміі, то рэвалюцыі, то неўраджаі. Але селянін не даходзіў да адчаю, зноў і зноў засяваў ніву, ствараў сям’ю, гадаваў дзяцей. А каб спорылася праца, каб не брала ніякае ліха, звяртаўся з просьбаю да ба
137. Ручнік. Апідамы Пастаўскага рна Віцебскай вобл.
136. А.МІхайлава. Ручнік з сімвалам Аранты. Шаркаўшчынскі рн Віцебскай вобл.
138. Ручнік. Віцебшчына.
52
азы маці
гоў — і хрысціянскіх, і язычніцкіх. До
сыць пашыраная форма такога звароту — ахвярны ручнік, вытканы ці вышыты за
139. Узоры на ручнікуахвяры.
Калінкавічы Гомельскай вобл.
адзін дзень і павязаны на крыж ці падораны ў царкву. Пра адну такую ахвяру і пойдзе гаворка.
У 1920я гады, пасдя войнаў, рэвалюцый, разбурэнняў, паслухаўшыся парады старой бабкі, паўсотні жанчын і дзяўчат з Калінкавічаў сабраліся і за адзін дзень вышылі ручнік, у дэкоры якога ў вобразнай форме зашыфраваны зварот да багоўзаступнікаў з просьбаю абараніць ад голаду, холаду, хвароб і пошасці. Кожная з майстрых звярталася са сваёю просьбаю, але ў цэлым атрымалася прадума
ная, адмысловая кампазіцыя, сапраўдная паэма пра мары і спадзяванні народа.
У 1935 г., калі давялося пачуць гісто
рыю пра ручнікахвяру, удалося адшукаць толькі адну непасрэдную ўдзельніцу яго стварэння — А.Пранько. Яна і ўзнавіла па памяці кампазіцыю твора (іл. 139).
У першым (верхнім) радзе — МаціБагіня, Маці ўсіх людзей у выглядзе велічных фігур з узнятымі рукамі. На ўзроўні жывата — ромб з крыжыкам, сімвал дзіцяці. Фігуры стаяць паабапал дрэва жыцця, тут жа і чатыры васьміканцовыя матывы, сімвалічнае абазначэнне дзяцей.
У другім радзе падобныя жаночыя фігуры абазначаюць святую Каляду. Два
140. Г.Ульяновіч. Ручнік. Круляўіпчызна Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл.
ромбы па цэнтры — узор калядак, сімвал багацця і дабрабыту. Чатыры рамбічныя фігуры, падзеленыя кожная на чатыры
образы млці
53
часткі, — сімвал сям’і, аснова ўсяго народнага жыцця.
У трэцім радзе жаночыя фігуркі вылучаюцца зграбнасцю і стройнасцю. Аказваецца, гэта сімвалы Купалінкі. Вышываjli іх маладыя дзяўчаты, якія прасілі ў Купалінкі добрага суджанага, шчасця ў шлюбе. Дрэўца ў цэнтры — папарацькветка, адвечны сімвал шчасця, па
баках — купальскія вянкі.
Ніжні рад завяршае ўзорпросьба пра сям’ю, шчасце, здароўе. Чатыры жано
чыя фігуркі, што сімвалізуюць абаронцу шлюбу і сям’і, чаргуюцца з сімваламі дзяцей. Над імі нейкія нязвыклыя знакі, што нагадваюць карону. Аказваецца, гэта і
ПАРАСКЕВА ПЯТНІЦА
Г.Ульяновіч з Ваўкавыскага раёна расказвала: «Перад самым вяселлем я захварэла. Спужалася: як буду хворай вянчацца? Бабка Аксіння параіла звярнуцца з просьбаю да Параскевы Пятніцы. Я і вышыла гэты ручнік (іл. 140). Верхні радок вянцоў — гэта блаславенне Параскевы
Пятніцы, другі радок — царкоўныя вянцы,
блаславенне святара. А каб была моцная сям’я, трэба яшчэ блаславенне маці і баць
кі. Таму ў ніжнім радзе і вышыта іх блаславенне — каравай ці бохан хлеба».
Тыя ж турботы кіравалі і Н.Паўлавай з Брагіна, калі яна вьппывала падобны руч
141. В.Гурбан. Посцілка. Нясвіжскі рн Мінскай вобл.
142. Ручнік. Кукляны Пастаўскага рна Віцебскай вобл.
ёсць карона, пад якою вянчаюцца ў храме. Яна — сімвал моцнай, шчаслівай сям’і. Адобрая сям’я — аснова дабрабыту і шчаслівага жыцця. Усё гэта ў паэтычнай форме і паспрабавалі перадаць вышывальшчыцы на ручнікуахвяры.
нік. «Я моцна захварэла. Каб вылечыцца, вышыла вобраз Параскевы Пятніцы на ручніку. Узоры ўзяла ў бабкі Нупрэіхі, ёй было 90 гадоў. Кароны над галавой Параскев