• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
     ў 1939 г. давялося бачыць посцілку, на якой можна было «прачытаць» загадку:
    Што гарыць без полымя?
    Што расце без кораня?
    Што бяжыць без повада?
    Што беля, нябелена?
    Што цвіце апоўначы?
    10. Узор сонца.
    11. Узор зямлі.
    Некаторыя з гэтых узораў былі добра вядомыя ў народным ткацтве. Так, агоньЖыжаль меў выгляд разеткі. Вада таксама адлюстроўвалася характэрным узорам у выглядзе разеткі з маленькіх і вялікіх квадрацікаў. Узор папараці, якая цвіце ў поўнач, нагадваў разетку з яе галінак. Падобныя творы вызначаюцца і пазнавальнасцю, і займальнасцю.
    Узоры, прыведзеныя ў гэтай кнізе, пераважна чорнабелыя, а на тканых і вышываных вырабах — рознакаляровыя, яркія і звонкія. Вядома, што па сваім эмацыянальным уздзеянні ўзоры ў кнізе прайграюць у параўнанні з арыгіналамі.
    Большасць узораў народнай тэкстыльнай арнаментыкі беларусаў характэрна ў цэлым для славян. Калі б работа па вывучэнні арнаменту была наладжана ва ўсіх славянскіх народаў, можна было б зрабіць неабходныя параўнанні, выразней выявіць агульнасць славянскай гісторыі і культуры, іх месца ў еўрапейскім кантэксце. Гэта садзейнічала б збліжэнню славянскіх народаў, узмацніла б узаемадзеянні славянскіх культур.
    Многія майстрыхі ўпэўнены, што тканыя вырабы і ўзоры на іх вылечваюць людзей. Магчыма, і так, бо і песні, і ўзоры нараджаюцца ад зеляніны лугу, квецені саду, ляснога шуму, абуджаюць надзею, любоў і шчасце. Данесці гэта да чытача — асноўная задача кнігі.
    УЗОРЫ жыцця
    «Вышываюць гэты ўзор тады, калі трэба прасіць Бога, каб ачуняў чалавек, — тлумачыла майстрыха Е.Бергавінава (Абольцы Талачынскага рна) характэрны арнамент на сваім вырабе (іл. 9). — А яшчэ — калі ў бабы няма дзяцей». Скампанаваны гэты ўзор з дзвюх частак: ромб з адросткаміпрамянямі — сонца (іл. 10), такі жромб, але прамяні накіраваны ўнутр, — зямля (іл. 11). Каб выказаць ідэю росквіту прыроды, жыцця, сімвал сонца змяшчаецца ў сімвал зямлі (іл. 12).
    Такія ж узоры вышьша на сваім ручніку Ф.Выдра (1860 г.н., Выдрыца Крупскага рна). Калісьці галоўнымі багамі лічыліся бог Сонца і багіня МаціЗямля. Ад іх залежала ўсё жыццё на зямлі. Яны кахалі адзін аднаго, жылі як муж і жонка, мелі дзяцей — Вясну і Ярылу. Ад Ярылы і пайшло ўсё дабро: жыта, ячмень.
    і ў прыродзе — сонца і зямля. Зямля нас нарадзіла, а памрэм — яна нас прыме. Зямля і сонца — нашы бацькі. У іх ёсць дзеці — Ярыла, Вясна, Купалінка, Каляда, Радуніца. Вялікая тайна — жыццё. Скажу табе, дарагі вучоны масквіч Міхасёк: любі сонца, любі зямлю, любі прыроду. I пастарайся, каб і яны палюбілі цябе. I тады ты станеш моцным, як дуб, мудрым, як сава, шчаслівым, як птушка».
    Узор, які спалучае сімвалы зямлі і сонца, шырока вядомы ў беларускім ткацтве. Калісьці яго можна было бачыць у кожнай сялянскай хаце, паколькі ён лічыўся цудадзейным. Называюць яго парознаму: жыццё, Вясна, Ярыла. Гэта адзін з найстаражытных сімвалаў, у якім зашыфравана вялікая таямніца жыцця.
    У свеце шматтаямніц. Некаторыя з іх разгадваюцца, расшыфроўваюцца. Раскрыта таямніца іерогліфаў Егіпта, пісьмёнаў старажытных Асірыі, Вавілона, Кітая, Індыі. Гэткая ж таямніца — і ў арнаментыцы тканых і вышываных вырабаў беларускіх сялянак. Яны ж і дапамаглі ў расшыфроўцы некаторых узораў.
    12. Сімвал росквіту прыроды,
    жыцця.
    «МОВА» АРНАМЕНТУ
    «Я пражыла доўгае жыццё, мне 85 гадоў, — расказвала А.Лукашэвіч. — Выткала шмат прыгожых посцілак і ручнікоў. Усё, што я бачыла ў жыцці, што рабіла, як мучылася, весялілася, любіла хлопцаў, выходзіла замуж, як мы будавалі дом, кахалі адзін аднаго — усё гэта я расказала ў сваіх работах. У іх уклала ўсё сваё сэрца, усю сваю любоў. У посцілках і ручніках можна гэтак жа праўдзіва расказаць пра сваё жыццё, як і ў кнігах».
    А вось Е.Мазуркевіч (Калінкавічы) выткала посцілкі, узоры на якіх можна «чытаць» як загадкі і адгадкі:
    Што за ўсё тлусцейшае? Зямля.
    Што за ўсё цяплейшае? Сонца.
    Што за ўсё чысцейшае? Вада.
    Што за ўсё хутчэйшае? Вецер.
    Хто за ўсіх дабрэйшы? Маці.
    Што за ўсё мілейшае? Яда.
    Што за ўсё смачнейшае? Хлеб.
    Што за ўсё мацнейшае? Смерць.
    Хто за ўсіх багацейшы? Каза.
    Хто самы працалюбівы? Пчала.
    Хто самы гаротны? Жанчына.
    Што самае прыгожае? Кветка.
    Што без канца і пачатку? Дарога. Хто ўсіх корміць? Зямля.
    Гэта толькі два найбольш характэрныя прыклады «мовы» арнаменту, які, як бачым, адлюстроўвае думкі і пачуцці народа, яго этычныя і эстэтычныя погляды. Несумненна, далейшая расшыфроўка арнаментальных узораў раскрые шмат якія жыццёвыя таямніцы, духоўны свет беларуса. Але гэта — справа маладых даследчыкаў.
    ПАЭТЫКА ЖАНОЧАЙ ДУШЫ
    Пра свае вырабы майстрыхі могуць расказваць цэлыя паэмы. Паслухаем 80гадовую Н.Гаравую: «Усё, што я бачыла і перажыла, я выткала і вышыла на посцілках і ручніках. Калі мне было 17 гадоў, я закахалася ў Паўліка. Белагаловы, з сінімі вачыма, ён быўдужа добры. Мне параілі ба
    13. Матыў Жыценя на тканых вырабах.
    14. Голуб і галубка — сімвал кахання.
    14
    15. Сімвал МаціРадзіцельніцы і Святога Дрэва.
    ЖМЗЛЭ
    водзіны
    WgjSgS
    булі, і я вышыла ручнік з голубам і галубкай (іл. 14). Калі Паўлікпачуў пра гэта, прыслаў да мяне сватоў, і мы пажаніліся. Вось якое дабро зрабілі гэтыя галубкі. Ды здарылася няшчасце. У мяне забалеўжывот, не нараджаліся дзеці. Стала я пытацца ў бабак, яны і параілі мне вышыць МаціРадзіцельніцу і Святое Дрэва (іл. 15). Пасля гэтага перастаў балець жывот, пайшлі дзеці. Я была шчаслівая і давольная.
    А вось яшчэ што было. Доктар сказаў мне: жывот баліць і няма дзяцей таму, што калодзеж выкапаны побач з хлявом. Калі выкапалі новы калодзеж, перастаў балець жывот, пайшлі дзеці. Былі нават вострыя спрэчкі: хто ж дапамог — медыцына ці бабкі?»
    Е.Краўцова вышыла ручнік у некалькі радоў. У першым — 5 постацей Лады, у другім — 4 ружы, у трэцім — 4 галубы і галубка. У свае 18 гадоў яна хацела, каб яе кахаў Міхась. А другі ручнік, як ёй параіла настаўніца, яна зрабіла ў падарунак мужу. На ім — Лада, па баках — ружы (іл. 16). Гэта — прыгажосць і каханне. Тут жа і подпіс: «Люблю цябе, любі мяне». «Я веру ў ручнік. Ён мае вялікую сілу», — сказала жанчына.
    ЯК РОБІЦЦА «ЗАПІС»
    16. Лада ў ружах — сімвал прыгажосці.
    17. М.Вараб'ёва. Посцілка з адлюстраваннем жаночай долі. Гомельская вобл.
    Калі жанчына садзіцца за работу, яна, як і пісьменнік, кампазітар ці мастак, выбірае тэму твора, абдумвае яго план, кампазіцыю, каларыт, вызначае галоўныя і дадатковыя вобразы. Возьмем для прыкладу посцілку М.Вараб’ёвай, якая назвала яе «Жаночая доля» (іл. 17), хоць дакладней трэба было б сказаць «Мары жанчыны пра лепшую долю».
    Галоўнае месца ў арнаментыцы посцілкі займае матыў у выглядзе вазона. Гэта — сама майстрыха. Вышэй — васьміканцовая зорка, сімвал чалавека, у гэтым выпадку — мужа. Унізе — голуб і галубка, сімвал кахання. Так майстрыха выказала мару мець добрага, любімага мужа, гаспадара ў сям’і, бацьку дзяцей. Тут жа бачым і ромб з маленькіх ромбікаў — сімвал Маці ЗямліКарміцелькі.
    На вязаным абрусе Т.Васілеўскай (Мігуліна Сенненскага рна) вобраз ураджаю, яго сімвалы Спарыш і Раёк, а таксама галоўная даравальніца ўраджаю — Маці ЗямляКарміцелька.
    Узор на посцілцы П.Буйко (Грамошча Полацкага рна, гл. іл. 8) тлумачыцца так. Аснову яго складае васьміканцовая зорка — сімвал чалавека, тут — гаспадара сям’і. У вольных прамежках укампанаваны маленькія ромбікі. Гэта ЗямляКарміцелька. Зялёная рамбічная сеткагірлянда вакол зорак абазначае: слава гаспадару сям’і, працаўніку на ЗямліКарміцельцы.
    Падобная кампазіцыя і на іншай посцілцы (іл. 18). Тут зоркі — сімвал чалавека — чаргуюцца з васьміканцовымі разеткамі — сімвалам ураджаю Жыценем. Трэба чытаць, што тут славіцца ўраджай і селянінхлебароб.
    ДЫВАНРАДАВОД
    На Гродзеншчыне сустракаюцца складана вытканыя так званыя падвойныя дываны, якія вызначаюцца багата распрацаванай кампазіцыяй дэкору, нярэдка вельмі старажытнай і загадкавай. Адзін такі дыван з Гродна, вытканыў 1936 г. (іл. 19), мне дапамаглірасшыфравацьткачыхі з Гродна, Ліды, Навагрудка ў 1939 г. На іх думку, гэта запаветны дыван, які сімвалізуе вечнасць роду, здароўе і моц сям’і.
    Кампазіцыя дывана складаная, але дакладна распрацаваная, з улікам традыцыйных звычаяў, абрадаў і вераванняў, звязаных з сям’ёю і родам. У цэнтры — магутны ствол, што абазначае род, ад яго сіметрычна адыхо
    дзяць па 8 галін, на кожнай з іх — па 2 маленькія дрэвы
    ут}зіны
    15
    жыцця. Адно сімва
    лізуе бацькоўскую, другое — мацярынскую лінію роду. На кожным дрэўцы — па 6 бутонаў, кожны складаецца з 4 матываў — сімвалаў сям’і. Пучкі роўных ліній, што коса адыходзяць ад галін уніз, — гэта малітва, просьба, якую выказваюць на Дзяды і на Радаўніцу духам памерлых продкаў, каб ім на тым свеце было вечнае шчасце. Птушкі накшталт пеўнікаў ці галубкоў абазначаюць ахвяраванне, якое прыносяць як памяць пра памерлых. Дзенідзе да галін падвешаны маленькія разеткі рознай формы і памеру — просьба маці пра вечнае шчасце памерлым дзецям.
    Як бачым, тут цэлая жыццёвая паэма пра вечнасць і неўміручасць роду і сям’і. Ці не таму і выжьші беларусы, нягледзячы на войны, смерці, голад і хваробы? Гэты дыван — яшчэ і напамін усім нам: будзем берагчы род і сям’ю — будзем неўміручыя.
    Галоўнай крыніцай існавання людзей на зямлі былі жывёлагадоўля і земляробства. Таму сімваламі багацця ў многіх народаў звычайна з’яўляюцца адлюстраванні свойскай жывёлы і сельскагаспадарчых раслін, пераважна зерневых. Так, у старажытнай Фінікіі, якая займала тэрыторыю сучаснага Лівана, багіня ўрадлівасці мела выгляд пышнацелай жанчыны з каласамі ў руках і коньмі побач. Культ урадлівасці быў характэрны для старажытных Урарту, Вавілона, Асірыі, Егіпта і інш.
    Беларусь заўсёды была краінай класічнага земляробства. Тут здаўна радзілі жыта, ячмень, авёс. Як пісаў вядомы беларускі асветнік Сімяон Полацкі, земляробства — самае неабходнае рамяство, а хлеб даражэйшы за золата і серабро. Нездарма так шмат беларускіх народных песень услаўляюць ураджай, хлебароба, адвечную сялянскую працу. Шмат сімвалаў ураджаю знойдзем мы і ў дэкоры тканых і вышываных вырабаў.
    ЯРЫААЮРАЙ
    У славянскіх плямёнаў часоў язычніцтва Ярыла лічыўся богам урадлівасці і жыццёвых сіл прыроды. 3 прыняццем хрысці