Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
астацтва А.Някрасаву, археолагу А.Гарадцову. Абодва пагаджаліся, што гэта вельмі цікава, ды, на жаль, сімволіку разгадаць немагчыма.
156. Сімвад парадзіхі — падсвечнік з запаленымі свечкамі.
157. Фрагмент дэкору старадаўняга гродзенскага дывана.
I ўсё ж зрабіць гэта ўдалося. А дапамагла мне І.Младэк з Брагіна. Па яе словах, узор абазначае МаціРадзіцельніцу.
Майстрыха і сама вышывала падобны матыў. Яна мела 8 унукаў і вельмі баялася за іх здароўе, паколькі суседскія дзеці паміралі адзін за адным. Мясцовая шаптуха і параіла ёй вышыць сімвал парадзіхі ў выглядзе падсвечніка з запаленымі свечкамі — на кожнага ўнука па галіне са свечкамі (іл. 156). Як бачым, гэты падсвечнік больш нагадвае магутнае дрэва. У такім выглядзе ён паказаны і на падвойным дыване Г.Крысько з Беластока: «У мяне 6 дзяцей — 3 хлопцы і 3 дзеўкі. Вельмі ж хацела, каб яны ўсе былі здаровыя. Па падказцы старых вышыла ручнік з узорам МаціРадзіцельніцы, міласэрнай маці. На падсвечніку 6 свечак — па адной на дзіця. А яшчэ тут ^ птушак. Гэта таксама, каб дзеці былі здаровыя. Усе свечкі гараць, як зоркі на небе. Mae надзеі спраўдзіліся, усе дзе|іі здаровыя» (іл. 158).
Вобраз маці — адзін з самых шанаваных і ў хрысціянскім мастацтве. Жанчына з узнятымі рукамі і дзіцем у авале на ўзроўні жывата — гэУа і ёсць хрысціяніза
ваны вобраз МаціРадзіцельніцы, распрацоўка ўжо вядомых нам выяў на язычніцкіх камянях з Кобрына і Даўгінава. Вельмі часта ён сустракаецца на вышываных абразах (іл. 159). А.Кавальчук (Канатоп Нараўлянскага рна) казала, што бачыла шмат такіх абразоў, вышытых манашкамі, а сялянкі куплялі такія абразы, каб хутчэй скончылася вайна, а муж, бацька, брат ці жаніх вярнуліся з яе жывымі і здаровымі.
Вобраз маці, парадзіхі яўна ўзыходзіць да часоў матрыярхату. У тыя неспакой
159. Шыты зодатам абраз 17 стагоддзя.
'образы маці
60
160. Р.МІхайлава. Ручнік. Запруддзе Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
ныя часы бясконцых сутычак, варажнечы, рабункаў праблема выжывання роду, племені была ці не галоўнай. Вобраз МаціРадзіцельніцы, родапачынальніцы, даваў надзею, што род не загіне.
Гэты вобраз шанаваўся і ў пазнейшыя часы, натхняў на стварэнне вялікай сям’і. Яшчэ не так даўно сям’я з 10—12 чалавек
161. Старадаўні ручнік з выявай Берагіні. Віцебшчына.
была звычайнай. Бяздзетныя сем’і былі рэдкасцю і лічыліся няшчаснымі, пакаранымі Богам.
Сёння нашы погляды на сям’ю моцна змяніліся. Самы раз успомніць старажытны, шанаваны нашымі мудрымі продкамі вобраз Вялікай багіні МаціРадзіцельніцы.
БЕРАГІНЯ
Неадназначныя меркаванні выклікаў у мяне і ўзор на ручніку Р.Міхайлавай з Запруддзя Шаркаўшчынскага раёна (іл. 160). Усё высветлілася пасля таго, як на мае вочы трапіў амаль такі ж ручнік М.Сыраватнікавай (1897 г.н., Плітніца Чэрыкаўскага рна). Вось яе расказ: «Гэты ўзор я ўзяла ў бабулішаптухі, якая помніла прыгон. Дык вось яна сказала, што ўзор завецца Берагіня, што ў Старым Сяле была крыніца, звалі яе крыніцай Берагіні. Вада ў ёй была святой, лекавай, людзі хадзілі да крыніцы лячыцца. Тая ж бабка расказала, што вышыта на ручніку. У верхнім радзе — сама багіня Берагіня, унізе — вазоны з кветкамі, завуць іх жаночым шчасцем. Гэта просьба да Берагіні, каб яна дала шчасце. А што абазначае вялікі ўзор у цэнтры і ўзоры ў выглядзе жучкоў, я не ведаю, забыла папытацьу бабкі».
Каля в. Нямойта Сенненскага раёна паблізу рэчкі Палонкі была крыніца. Старыя называлі яе крыніцай Берагіні, верылі ў яе гаючую сілу, асабліва ў адносінах да жаночых хвароб. Трэба толькі пакупацца ў крыніцы і папіць яе вады.
Мастак Белмастпрамсавета Г.Ступіна казала, што на ручніку адлюстравана язычніцкае капішча ў гонар Берагіні. A маленькія ўзоры накшталт жучкоў называюцца абярэгамі.
Падобны ўзор можна бачыць і на ручніку з Віленскага этнаграфічнага музея (іл. 161). А.Баброва і Н.Шыраева (1895 г.н., Хойнікі), ручнікі якіх мелі амаль такі ж узор, расказалі мне, што гэта Берагіня. Верхні рад займаюць мажныя жаночыя фігуры ў пышных андараках, ніжэй — матывы накшталт жучкоў. Гэта своеасаблівыя абярэгі жанчыны ад няшчасцяў, абярэгі Берагіні.
162. Посцілка з узорам роднай маці. Гомельская вобл.
В.Кузьмянок (Ц98 г.н., Стракавічы Светлагорскага рна) вышыла тры ручнікі з Параскевай Пятніцай, Берагіняй і МаціРадзіцельніцай. «Параскеву Пятніцу, — казала яна, — я вышыла, каб мая сям’я была моцнай, а муж добрым. Берагіня зберажэ ад хвароб, а МаціРадзіцельніца — каб былі добрыя дзеці».
Вобраз Берагіні I— адзін з найстаражытных у пантэоне славянскіх багоў. Як Параскева Пятніца і МаціРадзіцельніца, Берагіня выяўляе даўнія народныя імкненні забяспечыць шчаслівую і здаровую сям’ю, здароўе маці і дзіцяці, адвесці ад іх няшчасці і хваробы. Паводле павер’яў, Берагіня вясною клапоціцца, каб жынчынасялянка не галадала, летам — каб не захварэла ад цяжкай працы, восенню памагае ёй пры родах, а зімою абагравае яе і дзетак (Чавускі рн).
РОДНАЯ МАЦІ
На тканых вырабах у розных кутках Беларусі і за яе межамі можна бачыць ужо вядомы нам узор зоркі, змешчанай у падобную зорку большага памеру, а потым — у васьмівугольную аблямоўку (іл. 162—165). Ткачыхі называюць гэты матыў сімвалам роднай маці, што ўвасабляе самую вялікую і бескарыслівую любоў, якая толькі можа быць на свеце.
А.Страявая (Камянецкі рн) так растлумачыла ўзор: «Зорка ў зорцы — гэта любоў маці да дзяцей, памножаная на любоў дзяцей да маці. Гэта любоў у квадраце».
Вельмі ёмістае вызначэнне. Сапраўды, на гэтай любові трымаецца жыццё на зямлі.
163. Посцілка з матывам роднай маці. Піншчына.
Вобразы маці
164. М.Каўтунова. Фрагмент дэкору посцілкі. Неглюбка Веткаўскага рна Гомельскай вобл.
165. Г.Кушнерчык. Фрагмент посцілкі. Бабруйск Магілёўскай вобл.
166. А.Міхайлава.
Ручнік.
Шаркаўшчынскі рн Віцебскай вобл.
ВЯЛІКАЯ БАГІНЯ МАЦІЗЯМЛЯ
Акрамя маціжанчыны ў народным ткацтве пашыраны яшчэ адзін вобраз Maui — Вялікай багіні МаціЗямлі. Яго асноўныя варыянты — багіня МаціЗямля ў зорках (на небе), багіня МаціЗямля ў сонцы (з сонцам) і багіня Маці ЗямляКарміцелька (ніва).
Ручнік з кампазіцыяй і малюнкам, як на ручніку А.Міхайлавай (Шаркаўшчынскі рн, іл. 166), мне ўпершыню давялося бачыць у 1939 г. у Заходняй Беларусі. Адмысловыя загадкавыя ўзоры на ручніку хавалі нейкую таямніцу. Адны казалі мне, што тут адлюстравана вяселле, другія называлі ручнік астралагічным — можна гадаць па зорках. Несумненным было толькі тое, што ў аснове ўзору — вобраз маці.
Наблізіцца да разгадкі дапамагла Л.Карташ (1904 г.н., КажанГарадок Лунінецкага рна), якая вышьша на ручніку Вялікую багіню МаціЗямлю, нябесныя свяцілы, Перуна і Стрыбога: «Вышыла я гэты ручнік, каб улагодзіць багіню МаціЗямлю, каб яна вярнула мне здароўе. A зоркі і сонца — каб паказаць яе моц і сілу, што яна тут самая галоўная над усім на свеце».
Вядомая ткачыха, арганізатар і кіраўнік арцеляў вышыўкі і ткацтва ў Віцебску П.Пакроўская, на ручніку якой
Е&ЯЭв^
Вобразы маці
ужо вядомая нам кампазіцыя, так патлумачыла яе: «Мая работа паўтарае ручнік Міхайлавай. У верхнім радзе — некалькі фігур Вялікай багіні МаціЗямлі, ніжэй — сонца, зоркі, агонь, сімвалы продкаў, багацця, волата. Гэтая кампазіцыя выяўляе погляды сялянкі на свет. У цэнтры яго стаіць зямля, усе зоркі і сонца круцяцца вакол. Калі я вучылася ў гімназіі, нам казалі, што раней думалі, быццам зямля з’яўляецца цэнтрам сусвету. I толькі пасля Каперніка стала вядома, што гэта не так. Вось гэты колішні погляд на зямлю як на цэнтр сусвету і паказваюць узоры на ручніках».
У гэтых узорах, вышытых непісьменнымі сялянкамі, глыбокая народная мудрасць пра законы прыроды, будову свету. Простыя ўзоры перадаюць сапраўды філасофскія думкі.
Здаўна чалавека хвалявала таямніца ператварэння халоднай зімы з яе маразамі і снегам у цёплую, сонечную вясну. Рана ці позна людзі сталі звязваць гэта з раз’яднаннем сонца і зямлі зімою і збліжэннем іх вясною. Гэтыя працэсы паэтьгчна адлюстраваны ў народных песнях. Вось адна з іх, запісаная ад А.Серады (Семежава Капыльскага рна), якая ў сваю чаргу пачула яе ад старца Ануфрыя:
Прачнулася Сонца рана, дзянніцай,
168. А.Іванова.
Ручнік з вобразам МаціЗямлі ў зорках. Нароўля Гомельскай вобл.
167. Сімвал багіні МаціЗямлі.
умылася янтарнай расіцай, клікнула спазаранку красную дзявіцу, зарузараніцу:
«Ляці на быстрых крыллях быстрэй ветра буйнага, нясі вестачку мацерызямліцы: напаю зямліцу чыстай вадзіцай, сагрэю цёплым спарэннем, асвячу яркім праменнем,
Майстрыхі прыдумалі, як проста і даступна выказаць моваю ўзору збліжэнне сонца і зямлі, у выніку чаго абуджаецца і квітнее прырода. Сонца яны адлюстравалі ромбам з прамяняміадросткамі. Багіня МаціЗямля паказваецца таксама ромбам, але з адросткамі ўнутр. А каб паказаць яднанне сонца і зямлі, сімвал сонца
169. А.Гарнак. Фрагмент дэкору абруса. Сянно Віцебскай вобл.
асвабаджу мацізямліцу ад лютых марозаў.
Прачніся, прачніся, мацізямліца, хай цячэ вадзіца, хай адкрываецца крыніца, хай расце траўкамураўка, хай цвітуць садыпрысады, хай спеюць вішнівінаграды». Мацізямля прачнулася, яснаму сонцу ўсміхнулася, нізка светламу пакланілася, сонцу яснаму павінілася.
172. Г.Ступіна. Дарожка з сімвалам багіні МаціЗямлі. Мінск.
змяшчаецца ўнутр сімвала зямлі. Яны выконваюцца рознымі колерамі (напрыклад, белым і чырвоным) і сплятаюцца ў вельмі прыгожы, кампазіцыйна і тэхналагічна вывераны рамбічны матыў, пашыраны ў народным ткацтве і вышыўцы (іл. 170), які нясе глыбокую сэнсавую нагрузку.
Трэба адзначыць шматграннасць і разнастайнасць асэнсавання гэтага вобраза ў народнай свядомасці. У адных выпадках зямля разглядаецца як нябеснае цела і тады супастаўляецца з сонцам, месяцам, зоркамі. У другіхяна асэнсоўваец
171. А.Міхайлава. Ручнік з вобразам Вялікай багіні МаціЗямлі. Шаркаўшчынскі рн Віцебскай вобл.
ца як аснова жыцця прыроды і тады разам з сонцам выступае галоўным суб’ектам гадавога цыкла прыроды, змены пораў года. У трэціх зямля — аснова жыцця чалавека ў прыродзе, ніва, якая яго корміць, Маці Карміцелька.
А.Сідарэнка (1889 г.н., Чавускі рн) расказвала, што яе бабуля Хрысціна, якая яшчэ памятала французаў, называла га
173. А.Суганяка. Ручнікнабожнік. Мармавічы Светлагорскага рна Гомельскай вобл.
лоўнымі багамі МаціЗямлю і БацькуСонца. Ад іх пайшло ўсё жыццё — і лю