Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
народнай творчасці. Нашы продкі былі людзі ўмелыя, практычна ўсё для свайго карыстання рабілі сваімі рукамі. Вось як піша пра гэта Барыс Сачанка ў сваёй кніге «Вечны кругазварот»: «Кожная вёска — гэта своеасаблівая дзяржава, з усім сваім — моваю, звычаямі, норавамі і побытам. Ды дзе вёска — кожны гаспадар, кожная гаспадыня імкнуліся быць ва ўсім незалежнымі, самастойнымі, абыходзіцца без чыёй бы і якой бы там ні было дапамогі. Трэба былі саха, барана, плуг, серп, калёсы, сані, сякера, граблі, піла, каса, лыжка, міска, гаршчок, вядро, дзежка, бочка — рабілі; трэба былі хамут, церассядзёлак, боты, світка, кажух, шапка, сарочка, штаны, рукавіцы — шылі; трэба былі вяроўка, атосы, лейцы, аборы — вілі; трэба былі палатно, абрус, ручнік, коўдра, посцілка — ткалі... Самі, кожны сабе, будавалі хаты, хлявы, гумны, ёўні, лазні, самі лячыліся, калі камунебудзь нядобрылася, нядужылася, навальвалася напасць — хвароба. На Палессі надта ж развіты былі рознага роду саматужніцтва, промыслы, рамёствы — цяслярства, ганчарства, бондарства, кавальства, ткацтва, рымарства... Арыгінальна, пасвойму пракладваліся дарогі, грэблі, масты, кладкі. Пасвойму, залежна ад умоў, развівалася і паляводства, жывёлагадоўля, агародніцтва, садаводства... Лясы і балоты, што акружалі палешука з усіх бакоў з маленства да старасці, пакідалі свой адбітак на ўсім. Тут больш, чым дзе, немалое месца ў жыцці чалавека займалі рыбалоўства, паляванне, бортніцтва».
Палесся, а і да ўсёй Беларусі.
Аднак няўмольны час робіць сваё. Большасць традыцыйных самаробных прылад працы, прадметаў побыту, рэчаў хатняга ўжытку адышлі ў нябыт, саступілі месца прамысловым вырабам. Ды нельга дапусціць, каб разам з імі адышлі ў нябыт узоры народнай мастацкай творчасці. Гэта наш нацыянальны здабытак, аснова для развіцця сучаснай культуры. Трэба рабіць усё, каб выявіць, сабраць. зберагчьГтьія ўзЬрьі народнай мастацкай творчасці, якія яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце.
ПРА ШТО РАСКАЗВАЮЦЬ УЗОРЫ
Народнае мастацкае ткацтва — адзін з найбольш папулярных і пашыраных відаў народнага мастацтва. Між тым яно яшчэ слаба вывучана. Мы звыкла ацэньваем тканыя рэчы з пазіцыі прыгажосці, адмысловасці арнаментыкі, гармоніі каларыту. Але народнае ткацтва — яшчэ і бяздонная крыніца культурнагістарычных звестак. Што ні ўзор — то сімвал. Сімвалы ўраджаю: Спарыш, Рай, Багач. Яны вучаць любіць МаціЗямлю, працу, дабівацца добрагаўраджаю. Сімвалы свят: Купала, Каляда, Масленіца, Вялікдзень. Тут — радасць, весялосць, гонар за вынікі сялянскай працы. Сімвалы памяці: Дзяды, Радаўніца, любоўіпавагада продкаў. Усё, што захавана ў народным ткацтве, не пералічыць, але кожны ўзор сімвалізуе дабро, праўду, прыгажосць, любоў, гонар за чалавека і яго працу, кожны ўзор мае сваё прызначэнне і сваю назву.
Вельмі вобразна сказала пра гэта сялянка А.Міклушова з Сянна:
Трэба многа знаць, каб узор прачытаць. Ці светлым сонцам, ці хатнім аконцам, ці вешчай кукушкай, ці мяккай падушкай, ці яркаю зоркай, ці ўдавою горкай, ці спорым святам, ці родным братам, ці роднай сястрыцай, ці светлай крыніцай, ці заройзараніцай, ці добрай маладзіцай, ці краснай дзявіцай, ці свежай вадзіцай.
Узоры тканых і вышываных вырабаў — зашыфраваны аповед пра жыццё народа, прыроду, людзей. «Я няграматная, — казала М.Хведаровіч з Верхнядзвінска, — не ўмею ні чытаць, ні пісаць. Уся мая навука, мая граматнасць — ва ўзорах маіх посцілак ды ручнікоў. Там, яку добрай кніжцы, як у якімнебудзь кіно можна дазнацца пра жыццё і людзей, і жывёлы, пра сонейка і зоркі, пра хваробу і пра здароўе, пра дзявочую долю і нядолю, пра ўсё, што ёсць у жыцці».
СЯАЯНСКАЯ МУДРАСЦЬ
Часам можа ўзнікнуць пытанне: што разумнае можа сказаць цёмная, непісьменная сялянка? I ўсё ж, не ў крыўду сучасным адукаваным жанчынам, колішнія непісьменныя сялянкіў духоўных адносінах ім не саступалі.
10
водзіны
3. Узор абуджэння прыроды вясною.
4. Каханне пачынаецца.
5. Каханне ў росквіце.
6. Каханне без узаемнасці.
А што дя еднасці з прыродай, тонкасці адчування навакольнага расліннага і жывёльнага свету, то нам да іх далёка.
Вось як жанчынасялянка тлумачыла таямнічасць і цудадзейнасць абуджэння прыроды пасля зімовага сну. Яна стварыла ўзор сонца ў выглядзе ромба з адросткаміпрамянямі (іл. 1). Зямлю яна зашыфравала гэткім жа ромбам, але з прамянямі ўнутр (іл. 2). Укампанаваўшы сімвал сонцаў сімвал зямлі, майстрыха вобразна паказала, як спалучэнне жыццёвых сіл сонца і зямлі абудзіла прыроду, наступіла вясна (іл. 3).
А вось іншы прыклад. Як вядома, у народзе голуб і галубка лічацца сімвалам кахання. Паглядзім, як гэта адлюстроўваецца ў арнаменце ручнікоў, на якіх часта сустракаюцца гэтыя матывы.
Голуб ідзе за галубкай (іл. 4). Першае знаёмства хлопца з дзяўчынай. Каханне толькі пачынаецца.
Дзве птушкі павернуты галоўкамі адна да адной, часам — букет паміж імі (іл. 5). Каханне ў самым росквіце.
Калі ж вышываныя ці вытканыя птушкі павернуты ў розныя бакі — каханне скончылася (іл. 6). Гэта — паэма пра трагічнае каханне, каханне без узаемнасці.
Падобныя прыклады можна множыць, што мы і ўбачым далей.
ПОЛЫХ ЯЗЫЧНІЦТВА
Старажытная язычніцкая культура ў многім таямнічая і незразумелая для нас. Амаль усё забылася, сёння сэнс многіх з’яў і сімвалаў нам невядомы. Але яны захаваліся ў нашым жыцці: у абрадах, звычаях, сімвалах, матывах; мы і самі часам не падазраваем пра гэта. Захаваліся прозвішчы старажытнаславянскага язычніцкага паходжання: Жыцень, Трызна, Купала, Жаўрук, Заранка, Сяўрук, Журба, Зязюля, Каляда. Захаваліся назвы і паняцці: Жур, Буй, Яр, Ярыла, Волат, Курган, Пярун, Русалка, Масленіца, Дзяды. Славянская язычніцкая міфалогія жывіла творчасць В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, К.Буйло і інш.
Сёння мы ведаем, што культура славянскіх плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, была досыць высокай. Нашы далёкія продкі стварылі багатую міфалогію, якая адлюстроўвае іх светапогляд і па сваім узроўні можа быць супастаўлена з міфалогіяй старажытнейшых зямных цывілізацый, напрыклад, грэчаскай. Вось некалькі параўнанняў: Зеўсграмавержац, бог Сонца Геліяс, багіня МаціЗямлі Гея, багіня кахання і прыгажосці Афрадыта, бог агню і рамёстваў Гефест, німфы — у грэчаскай; адпаведна Пярун, Сварог, Вялікая багіня МаціЗямля, Лада, Жыжаль, русалкі — у славянскай. Такія параўнанні можна множыць.
3 прыняццем хрысціянства афіцыйная рэлігія ўсімі сіламі змагалася з язычніцтвам. Знішчаліся капішчы і скульптуры язычніцкіх багоў, з народнай памяці выкараняліся старажытныя звычаі і абрады. Але, пераканаўшыся ў неўміручасці язычніцтва, царква праявіла дальнабачнасць: спалучыла язычніцтва з хрысціянствам. Так і дайшлі да нашых дзён Каляды, спалучаныя з Раством Хрыстовым, Вялікдзень (веснавое свята ў гонар Ярылы) — з Уваскрэсеннем Хрыстовым (Пасхаю) і г.д.
Своеасабліва такое спалучэнне праявілася ў народнай мастацкай творчасці. Думаецца, нездарма ў ткацтве мы часта бачым па два сімвалы. Адзін — у выглядзе разеткі ці ромба яўна язычніцкага паходжання, другі — жаночая фігурка, пэўна, звязаная з хрысціянскай іканаграфіяй.
Язычніцтва нясе ў сабе ідэю цеснай сувязі з прыродай, пакланення яе сілам, БацькуСонцу і МаціЗямлі. Гэта ідэя, сэнс якой мы закладваем
водзіны
сёння ў паняцце экалогія, ідэя, якая процістаіць жорсткасці, насіллю, знішчэнню. Такім чынам, праз тысячагоддзі да нас дайшлі вобразы і сімвалы
любові да прыроды, працы, чалавека. Што і казаць пра іх надзённасць! Давайце ж актыўней абапірацца ў нашым жыцці на добрыя ідэі, звычаі і абрады — тое, што выпрацавалі нашы далёкія продкіязычнікі і адлюстравалі ў тканых вырабах.
Мы часам і не ўсведамляем, што свядома ці несвядома абапіраемся на духоўныя каштоўнасці, створаныя яшчэ ў язычніцкія часы. Да нашых дзён захавалася традыцыя адзначаць святы яшчэ язычніцкага паходжання. Гэта радасныя, светлыя святы, яны праслаўляюць жыццядзейныя сілы прыроды. У іх шмат вясёлых песень, музыкі, танцаў, а такая жыццярадаснасць і аптымізм вельмі дарэчы ў наш цяжкі час. Дык варта адраджаць такія святы.
Нашы продкі многія святы прысвячалі ўраджаю. Праслаўляючы плён сваёй працы, яны стварылі шмат песень пра ўраджай, увасобілі яго ў многіх вобразах: Жыцень, Спарыш, Рай, Багач, Жытняя Баба. Узоры ў народнымткацтве, кажучы сучаснай моваю, — гэта агітацыя і прапаганда заўраджай, праслаўленне працы і ўмелых рук селяніна. Успомнім гэтыя язычніцкія святы, угледзімся ў арнаментыку тканых вырабаў. Можа, багацейшым стане наш стол на хлеб і сала (іл. 7).
11
7. А.Пятроўская. Абрус з сімваламі ўраджаю. Расонскі рн Віцебскай вобл.
Славянеязычнікі пакланяліся маціпрыродзе, богу Сонцу, багіні MauiЗямлі, богу ветру Стрыбогу, духу вады Вадзяніку, духу лесу Лесавіку, духу нівы Палевіку, духу сядзібы Дамавіку. А мы адвярнуліся ад прыроды, высеклі лясы, запаскудзілі рэкі, зямлю, паветра. Рана ці позна знішчым самі сабе. Дык, можа, зноў паклонімся прыродзе?
ЯК «ЧЫТАЦЬ» УЗОРЫ
У народным мастацкім ткацтве вельмі шмат узораў, падобных па характары і малюнку, таму іх часта блытаюць. Вось, напрыклад, узор «зорка». Яна пакладзена ў аснову вобраза маці, чалавека, сімвала ўраджаю. Тым не менш ёсць між імі пэўная розніца. Вобраз маці — гэта зорка, аблямаваная пышным вянком і гірляндай з кветак. прычым аблямоўка можа быць квадратнай ці васьмівўгольнай (гл. іл. 130). Вобраз чалавека — такса
8. П.Буйко. Посцілка з услаўленнем чалавекапрацаўніка. Грамошча Полацкага рна Віцебскай вобл.
водзіны
9. Узор жыцця.
ма зорка, але яе чатырохвугольная аблямоўка значна прасцейшая, ланцужковая (іл. 8). Сімвал ураджаю Спарыш — гэта ўжо не зорка, а разетка, скампанаваная з чатырох жытнёвых каласкоў, размешчаных пад прамым вуглом, адзін да аднаго. Можа быць і аблямоўка, але не абавязкова (гл. іл. 27).
Часам побач з асноўным узорам змяшчаюць іншыя, дадатковыя. Напрыклад, майстрыха В.Секацэвіч на ўзоры «жаночая доля» змясціла сімвалы кахання — голуба і галубку, узор ЗямліКарміцелькі і зорку — сімвал чалавека. А сэнс такі: ткачыха адлюстравала на посцілцы сваё шчасце, свой лёс, які яна звяЗвае з гэтымі сімваламі.
На тканых вырабах сустракаюцца ўзоры, у якіх зашыфраваны загадкі. У Беластоцкай вобласці