Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
ы з маленькіх квадрацікаў абазначаюць дождж, ад яко
СЦІ
га таксама залежыць ураджай. Падобны
80. Сімвад Жытняй Бабы.
матыў, але меншы — Маці ЗямляКарміцелька. Нарэшце, пастаўленыя парамі, досыць натуралістычна адлюстраваныя індыкі сімвалізуюць сямейны дабрабыт. Але тут трэба дадаць, што гэта яўна познія матывы.
«Узор Рай, — тлумачыла дэкор на сваёй посцілцы Д.Ваньковіч з Беласточчыны (іл. 78), — я выткала таму, што мне вельмі хацелася добрага ўраджаю. Мы разарыліся ў вайну. Рай абазначае таксама багацце і дастатак».
81. Г.Арлюковіч. Ручнік з матывам Жытняй Бабы. Рэчкі Ш аркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
ЖЫТНЯЯ БАБА
Пасля жніва сялянскія нівы былі ўстаўлены бабкамі снапоў. Так дасушвалі зжатае жыта. У маладосці і мне неаднойчы даводзілася ставіць прыгажунібабкі. Яны і з’явіліся асновай для ўзнікненні яшчэ аднаго сімвала ўраджаю — Жытняй Бабы.
Акадэмік М.Нікольскі лічыў, што
Жытняя Баба ў старажытных славян была багіняй урадлівасці (Ннкольскнй Н. Дохрнстнанскне веровання н культы днепровскнх славян. М., 1929. С. 34). Ён параўноўваў Жытнюю Бабу з антычнай грэчаскай багіняй урадлівасці Дэметрай.
Жытнюю Бабу рабілі з вялікага дажынкавага снапа, перавязвалі яго ручніком, палівалі грамнічнай вадою і ставілі пад абразы на покуці. Прыкладна такі выгляд мае адлюстраванне Жытняй Бабы на ручніку, які вышыла Грамавік (1885 г.н., Жыткавічы, іл. 80). Паяе словах, гэты матыў яна пераняла ў бабкі Іваніхі, якая памятала французаў. Тая лічыла, што Жытняя Баба вылечвае ад жаночых хвароб, дапамагае пры родах. Хто шануе Жытнюю Бабу, той заўсёды мае добры ўраджай на ніве.
На ручніку Г.Арлюковіч (Рэчкі Шаркаўшчынскага рна) стылізаваныя сімвалы Жытняй Бабы ўтвараюць верхні рад
82. А.Федаровіч. Фрагмент дывана. Мінск.
83. А.Сянько. Фрагмент дывана з узорам Багача. Падачаны Мададзечанскага рна Мінскай вобд.
Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці
84. Е.Рабая. Ручнікнабожнік. Прысно Веткаўскага рна Гомельскай вобл.
(іл. 81). Ніжэй ідзе некалькі радоў з узорам Багача, таксама сімвала ўраджаю. У самым нізе — радок з сімваламі ўраджаю Ярылы. Паміж радамі раскіданы сімвалы
85. Т.Ігнатовіч. Ручнік. Нізаўцы Навагрудскага рна Гродзенскай вобд.
86. Д.Янушкевіч. Фрагмент дэкору посцідкі. Вадожынскі рн Мінскай вобд.
зерня. Як бачым, ручнік уяўляе сабой своеасаблівы гімн ураджаю.
БАГАЧ — ДАЖЫНКАВЫ СНОП
Дажынкі — вялікае свята ў беларускай вёсцы. Успамінаю, як у маёй маладосці іх адзначалі. Калі жніво жыта падыходзіла да канца, пакідалі нязжатай яго жменю — дзедаву, ці божую, бараду. Потым гэты кусцік зжыналі, перавязвалі стужкай, гаварылі замову, урачыста, з песнямі і жартамі, неслі дадому і ставілі пад абразы на покуці. Цяпер яго называлі Багачом. Бацька звяртаўся да яго з замоваю:
Багач, Багач!
He забывай нашай нівы!
Дай ніве спор у снапах,
87. М.Радашкевіч. Матыў Багача ў дэкоры посцідкі. Канстантова Сенненскага рна Віцебскай вобд.
.Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці
88. Н.ПральГуль. Матыў Багача ў дэкоры посцілкі. Затур'я Нясвіжскага рна Мінскай вобл.
стагамі ў гумне, зярном у клеці.
(Дзяржынскі рн)
Потым наладжвалі ўрачыстую вячэру. Пачастунак ставілі і каля Багача.
Мой дзед, Маркіян Кацар, ссыпаючы зерне ў засекі, хрысціўся і звяртаўся да Багача: «Багач, Багач, хадзі да нас у клець!»
На жаль, гэтыя прыгожыя паэтычныя дзействы, звязаныя з дажынкамі, ужо забыліся. Сышоў з нашай нівы Багач. Але захаваўся яго сімвал у народным мастацтве. Ён мае выгляд разеткі з чатырох моцна стылізаваных каласоў, размеіпчаных крыжападобна (іл. 83—88). Варыянтаў яго шмат, але ў большасці выпадкаў узор кампануецца з цэнтральнай разеткі і стылізаваных каласоў, што адыходзяць ад яе.
89. М.Чэкун. Дэкор посцілкі з матывам Палевіка. Пярэспа Сенненскага рна Віцебскай вобл.
90. Н.Казакевіч. Фрагмент дэкору посцілкі з матывам Палевіка. Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл.
91. Е.Марозава. Фрагмент дэкору посцілкі. Пухавіцкі рн Мінскай вобл.
Звычайна Багач спалучаецца з іншымі сімваламі ўраджаю — Раем, Спарышом, часам бываюць сімвалы ЗямліКарміцелькі, хлеба.
ПАЛЯВІК
Вобраз Палевіка як апекуна хлебароба ўзнік, відаць, у тыя часы, калі наш далёкі продак суком узрыхліў зямлю і кінуў у яе зярняты. Палявік у сялянскім уяўленні нагадваў працаўнікахлебароба: сівы стары ў доўгай свіце, у лапцях, з кіем у руках. У траве ён ростам з траву, у жыце — з жы
та. Калі жыта ўрадзіла, то Палявік добры і вясёлы, калі не — злосны, незадаволены.
Здаўна поле карміла хлебароба. Беларус называе жыта дабром. Жыта — гэта хлеб, які даражэйшы за золата. А Палявік забяспечвае ўраджай.
Вось якая легенда пра Палевіка бытуе ў народзе. Ідуцьдвападарожнікі. Галодныя, халодныя, стомленыя. На ніве спелага жыта стаіць русавалосы, статны Палявік. «Дай нам хлеба», — просяць падарожнікі. «Пакажы свае рукі, — кажа Палявік першаму. — Э, не, на тваіх руках няма мазалёў. He дам табе хлеба. Пакажы ты свае рукі, — кажа другому. — О, у цябе мазалі на руках. Бяры хлеба, колькі панясеш».
Як бачым, у народзе Палевіка ўяўлялі таксама маладым, моцным, статным, блакітнавокім хлопцам, абавязкова русавалосым, што, відаць, асацыіравалася з золатам спелай нівы. Ён — яе гаспадар. Махне правай рукой — расце і таўсцее сцябло. Махне левай — наліваецца колас. Страсяне галавой — уся ніва ўсцілаецца залатымі снапамі.
Узор Палевіка за многія стагоддзі трансфармаваўся ў геаметрычны арнамент з квадратаў, прамавугольнікаў, вась
мівугольнікаў і ромбаў (іл. 89—93). Так, на посцілцы Н.Казакевіч (Поразава Свіслацкага рна) Палявік паказаны ў выглядзе геаметрычных фігур самай рознай канфігурацыі (іл. 90).
КРОПЛЯ (ДАЖДЖЫНКА)
Будзе дождж ісці — будзе хлеб расці. У гэтай народнай прымаўцы ёміста выяўле
94. Е.Падамацька. Посцілка з матывам кроплі. Нясвіжскі рн Мінскай вобл.
Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці
98. Т.Маркава. Матыў вялікага сонца. Фрагмент дэкору посцілкі. Запруддзе Віцебскай вобл.
97. Эскіз афармлення рэстараннага меню з ма'гывам дажджавой кроплі.
96. Узор дажджу.
95. Узор дажджу (дажджынкі).
Н+І+І+І+І+І ^^^^
на значэнне дажджу для прыроды ў цэлым і ўраджаю ў прыватнасці. А вось замова на дождж:
Дожджык, дожджык, дзергані, прыязджай к нам на кані.
Дай свежую вадзіцу, Дай нам цёплую расіцу. Хай траўка расце, хай жыта цвіце, хай гавяда сыцеець, хай парсюк таўсцеець.
(Барысаўскі рн)
99. Х.Вугалева. Дэкор посцілкі з матывам вялікага сонца. Лукі Віцебскай вобл.
He дзіва, што на тканых і вышываньіх вырабах побач з ужо разгледжанымі сімваламі ўрадЖаю сустракаецца і матыў, які называюць кропляю ці дажджынкаю. Ён мае выгляд пастаўленага на вугал квадрата, скампанаванага з чатырох трохвугольнікаў (іл. 94, 97). Некаторыя асаблівасці ў яго форме тлумачацца тым, што ў народзе адрознівалі дождж (Дажджбог) і дажджынку (кроплю). Праўда, высветліць розніцу не ўдалося.
Хоць узор дажджу (дажджынкі) складаецца з аднолькавых элементаў, але ўсе яны маюць сваё прызначэнне. Адзін з іх павінен забяспечваць ураджай жыта на ніве, другі — сена на лузе, трэці — паўнаводнасць рэк, чацвёрты — добрую драўніну ў лесе.
Х.Камлюк (Нароўля) узор дажджу (дажджынкі) вышыла на ручніку (іл. 95). На маё пытанне, што такое Дажджбог, яна адказала: «Гэта калі жанчыны просяць у Бога дажджу ў засуху. Тады ў нас збіралі ход, малілі Бога, запрашалі бацюшку на ніву памаліцца і асвяціць яе, ды яшчэ варажылі з жытам. Ну, а некаторыя вышывалі ўзоры дажджу, ці Дажджбога.
^^образы ўраджаю і ўрадлівасці
39
100. А.Баброва. Фрагмент дэкору посцілкі з матывам вялікага сонца. Запруддзе Віцебскай вобл.
Вось і я вышыла. А што гэта — ці дождж, ці дажджынка, ці Дажджбог, мяркуйце самі. Вам лепш відаць. А мне ўсё роўна».
Узор дажджу давялося бачыць і на ручніку Е.Чапко (Нароўля). Яна бачыла яго на работах старой бабулі, якая была эка
номкаю ў памешчыка яшчэ да вайны 1812 г. На мае роспыты майстрыха патлу
101. Прасніца з узорам сонца. Камянецкі рн Брэсцкай вобл.
ўсё гэта звязвалася ў адзін працэс, і гэта
мачыла, што адны жанчыны называюць яго дажджом, другія — Дажджбогам, але розніцы ў гэтых назвах не бачаць. Галоўнае, што такі ўзор часцей за ўсё аздабляе вырабы, якімі заклікаюць дождж у засуху.
ВЯАІКАЕ СОНЦА
У непасрэднай сувязі з узорам дажджу знаходзіцца і ўзор вялікага (складанага) сонца, які раскрывае ўзаемаадносіны паміж сонцам, перуном і дажджом. Такяно і ёсць у прыродзе. Сонца награвае паветра, у ім канцэнтруецца вадзяная пара, кандэнсуецца электрычнасць, б’е пярун, грыміць гром, нарэшце, льецца дождж. Зразумела, што ў народнай свядомасці
атрымала адлюстраванне ў дэкоры вырабаў.
Здымкі з узорам сонца (іл. 98—101) я паказваў многім ткачыхам, пытаючыся, што ён абазначае. Яны казалі, што гэта нейкі старажытны ўзор, нешта ведаць пра яго могуць хіба вельмі старыя бабулі. I толькі А.Баброва (1885 г.н.) сказала, што гэтым узорам ткачыхі звяртаюцца да сонца, каб яно дало дождж і не паліла так моцна зямлю.
Т.Маркава (1892 г.н.) сказала: «Каб зразумець узор складанага сонца, трэба ведаць замовы варажбітакшаптух аб ураджаі, супраць хваробы гавяды і людзей. У вышыўках узораў складанага сонца і ў замовах — адны і тыя ж думкі і клопаты».
Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці
103. Бог дажджу (Дажджбог).
102. Рай з Маці
ЗямлёйКарміцелькай.
РАЙ, МАЦІ ЗЯМЛЯКАРМІЦЕЛЬКАІ ДОЖДЖ
Мы ўжо ведаем, якую ролю адводзілі Раю ў народным побыце, у павышэнні ўраджайнасці нівы. Асабліва падкрэслівалася сувязь Райка з ЗямлёйКарміцелькай. Нярэдка Рай нібы пяшчотна ахоплівае сімвал Маці ЗямліКарміцелькі (іл. 102).
А вось на посцілцы Т.Гаспадарык (Нясвіжскі рн, гл. іл. 76) гэтыя ўзоры спалучаюцца з сімвалам дажджу. А.Пакроўская (Старое Сяло Віцебскага рна), якой я паказваў здымак посцілкі, без цяжкасці патлумачыла такое суседства, паколькі ўраджай залежыць ад дажджу.
104. Узор дажджу. L, &&Ш^Ж
Таму і суседнічаюць сімвал ураджаю і сімвал дажджу. «Я бачыла посцілкі, дзе Раёк і дождж паказаны разам. Прычым галінкі Райка нібы абдымаюць узор дажджу. A называлі гэты ўзор то цёплым дожджыкам, то Дажджбогам. Дождж — гэта Бог, Дажджбог».
М.Васілеўская (Мігуліна Сенненскага рна) цэнтральны матыў на сваёй посцілцы (іл. 103) назвала богам дажджу, Дажджбогам. Паводле павер’яў старых жанчын, Дажджбог даваў дождж. Але для гэтага трэба было прынесці яму ахвяру ці паваражыць. Варажылі так: сыпалі ў калодзеж мак; залезшы на дрэва, сыпалі ў раку жыта і казал