• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    дзей, і прыроды.
    А вось легенда пра тое, як БацькаСонца і МаціЗямля стварылі Вясну, Ярылу і Купалінку. Хадзіў Бог па зямлі ў старых, стаптаных лапцях, дранай свіце і аблезлай аўчыннай аблавушцы. Бачыць ён, як бедна жывецца людзям на зямлі, холадна і голадна ім. I не ведае Бог, чым дапамагчы. Паслаў ён тады на зямлю сваіх прарокаў — Іллю, Пятра, Паўла ды Міколу. I тыя нічым народу не памаглі. Тады БацькаСонца і МаціЗямля стварылі Вясну, Ярылу і Купалінку. Вясну — для цяпла і кветак, Ярылу — для росту жыта на ніве, Купалінку — каб весялей жылося, хацелася спяваць і скакаць. Вось і ўся казка. Вось і мы пяём гэтыя песні і гуляем (запісана ад У.Скітовіч, 1881 г.н., Магілёўская вобл.).
    У пачатку 17 стагоддзя ў Вільні выйіпла кніга «Тлумачэнне багінь славянскіх» («Wyktad bogin siowienskich») з вельмі характэрнай гравюрай. У яе цэнтры — вялікі круг, сімвал неба. У яго верхняй частцы змешчана сонца ў чалавечым абліччы, ніжэй — крылатая жанчына з каронаю на галаве і факеламі ў руках. Па баках адмысловымі хвалямі ўздымаецца паверхня, відаць, сімвалузаранай зямлі, воб
    175. Фрагмент дэкору ручніка. Любанічы Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.
    174. Дэкор ручніка з матывам МаціЗямді. Глыбокае Віцебскай вобл.
    раз багіні МаціЗямлі. У мастацкай форме тут адлюстравана старажытная народная легенда пра збліжэнне сонца і зямлі, у выніку чаго прырода абуджаецца ад зімовага
    176. Ручнік. Віцебшчына.
    >азы маці
    177. Э.Кавалеўская. Дэкор абруса з матывам ЗямліКарміцелькі, Раю і Спарыша. Заполле Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.
    178. А.Кладневіч. Дэкор посцілкі з узорам нівы. Азёры Хойніцкага рна Гомельскай вобл.
    179. А.Пратасеня. Абрус з матывамі ЗямліКарміцелькі, Раю і Спарыша. Магілёўская вобл.
    залатыя вякі ў гісторыі чалавецтва, піша пра тыя часы, калі ўсе людзі жылі ў міры і згодзе, усюды панавалі любоў і дабрыня. Аўтар асуджае зло, нянавісць, войны, рабаўніцтва, характэрныя для грамадства. Паказальна, што імкненне да шчасця і
    сну. Гэта ж мы бачым і ў народным ткацтве, хоць і ў больш умоўным вырашэнні.
    Праўда, аўтар кнігі М.Пашкоўскі тлумачыць гравюру іначай. Ён звязвае яе са з’яўленнем над Кракавам у 1608 г. каметы, што нібыта і адлюстравана на гравюры. Далей ён развівае ідэю пра чатыры
    180. Посцілка з сімваламі ЗямліКарміцелькі.
    181. Б.Карміліна. Фрагмент дэкору посцілкі з узорам ЗямліКарміцелькі. Магілёўская вобл.
    ^Вобразы маці
    182. А.Буйніцкая. Фрагмент дэкору посцілкі з узорам нівы. Ашмянскі рн Гродзенскай вобл.
    справядлівасці ён звязвае з язычніцкім міфам пра панаванне ў свеце і прыродзе бога Сонца і багіні Зямлі.
    ЗЯМЛЯКАРМІЦЕЛЬКА (НІВА)
    Мы разгледзелі адзін з варыянтаў увасаблення Вялікай багіні МаціЗямлі ў выглядзе жаночай фігуры. Але ў народнай свядомасці зямля — гэта яшчэ і проста HiBa, што корміць, надзел, пра які заўсёды марыў селянін і з якім звязваў уласны дабрабыт. Усе народы ва ўсе часы ўспрымалі зямлю як аснову жыцця, карміцельку, а што ўжо казаць пра беларусаземляроба! Народная прымаўка добра адлюстроўвае гэта: зямелька — матка наша, яна корміць, поіць і адзявае нас.
    Сімвал ЗямліКарміцелькі як нівы, зямельнага надзелу ў народным ткацтве
    183. Пояс з узорам ЗямліКарміцелькі. Магілёўская вобл.
    184. Посцілка з матывам ЗямліКарміцелькі. Мінская вобл.
    набыў выгляд ромба з маленькіх квадрацікаў ці ромбікаў (іл. 181). Гэта нібы зярняткі, роўна засеяныя на полі дбайнай рукою селяніна. Звьгчайна гэты ўзор спалучаецца з іншымі, ужо вядомымі нам сімваламі ўраджаю (іл. 177).
    Так у простых, але вобразных формах народ увасабляў адвечную прагу араць зямлю, сеяць зерне, збіраць ураджай.
    образы роднай
    Беларусі
    Шмат перажыла Беларусь за сваю тысячагадовую гісторыю. Нашы міралюбівыя, працавітыя продкі ніколі ні з кім не ваявалі, у міры і дружбе жылі са сваімі суседзямі. Жылі ўласнай працай, не ўзбагачаліся за чужы кошт. А колькі цярпелі самі ад нападаў чужынцаў! А калі станавілася невыносна, ад гора і нястачы ўцякалі ў казацтва на Дняпро ці Дон, у Амерыку. I усё ж любоў да сваёй роднай Беларусі была вышэй за ўсё, нават у эмігрантаў яна на ўсё жыццё заставалася самым святым пачуццём. Адлюстравалася гэтая любоў і ў народнай мастацкай творчасці:
    Бедная мая галовачка, што чужая староначка: няма брата, ні сястрыцы, ні з кім стрэцца, гаварыці. Прыхінулася я к явару, прыхінулася к зялёнаму. Яворачка — мой татачка, яворачка — мой брацейка, шуміць, гудзіць, не гамоніць, да зямелькі вецце клоніць. Бедная мая галовачка, што чужая староначка.
    (Жніўныя песні. Мн., 1974. С. 313)
    185. Узор роднай Беларусі.
    186. Н.Шыдлоўская. Посцідка «Родная Бедарусь». Аатыгава Сенненскага рна Віцебскай вобд.
    Узор роднай Беларусі ў ткацтве перадаецца ў выглядзе разеткі, аблямаванай гірляндай кветак (гл. іл. 186). Такіматыўу беларускімнароднымткацтвевельмічасты. Бачым мы яго і на посцілцы Г.Пяткевіч (1859 г.н.) з Свіслачы (іл. 185). «Калі было паўстанне
    Вобразы роднай Беларусі
    70
    187. С.Тур. Фрагмент дэкору посцілкі.
    Бакнпы Валожынскага рна Мінскай вобл.
    супраць царскага самадзяржаўя, мне было 5 гадоў, — расказвала яна. — Смутна помню той час. Але ад старых ведала, што Кастусь Каліноўскі вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Ён і казаў, што родная Беларусь жыве ў горы і галечы, што трэба вызваляцца ад самадзяржаўя. Я выткала посцілку, а мне доктар сказаў, што яна пра родную Беларусь, што ўзор гэты азначае родную Беларусь. Пачуўшы гэта, я парадавалася. Выткала яшчэ адну такую ж і падаравала яе доктару. Аказалася, што ён — сын сасланага ў Сібір паўстанца».
    У 1930я гады шмат гаварылася і пісалася пра вызваленне Заходняй Беларусі, далучэнне яе да адзінай сям’і. Агульны патрыятычны настрой падзялялі і жанчыныткачыхі, адлюстроўваючы гэта на сваіх посцілках, ручніках і іншых вырабах.
    Былі, праўда, і скептыкі. Патрыятычныя посцілкі? Родная Беларусь на посцілках? Ды гэтыя жанчыны толькі і думаюць, што пра багаты ўраджай, сытую жывёлу ды каб добра паесці.
    Захацелася самому праверыць, ці так гэта. Пытаюся ў Н.Шыдлоўскай (1861 г.н.) з Латыгава Сенненскага раёна, чаму яна ўзор на сваёй посцілцы (іл. 186) назвала роднай Беларуссю. «Атаму, — адказалаяна, — што я люблю родную Беларусь, ганаруся ёю. Таму, што ўсе гавораць і пішуць пра родную Беларусь. Вось я і выткала пра гэта посцілку. А ўзор гэты ведаюць многія нашы бабкі».
    Вось табе і «добра паесці»...
    «Ёсць такія настаўнікі, якія саромеюцца ці баяцца гаварыць, што наша родная Беларусь цудоўная, што наш народ добры, гасцінны і высакародны, — казала мне старая настаўніца Н.Свірыдава з Лёзна. — А я вось заўсёды кажу гэта. Цяпер я ўжо не настаўніца, старая і хворая. Дык вось і рашыла выткаць посцілку з узорам роднай Беларусі». I яна паказала сваю работу, якая ззяла ўсімі колерамі вясёлкі і сапраўды адпавядала
    188. Н.Свірыдава. Фрагмент дэкору посцілкі з узорам роднай Беларусі. Лёзна Віцебскай вобл.
    189. Г.Арцюхова. Фрагмент дэкору посцілкі. Шылькі Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    Вобразы роднай Беларусі
    нашай прыгожай радзіме (іл. 188). Па сіле сваёй вобразнасці яна не саступала творам
    станковага мастацтва.
    Гэткай жа прыгажосцю і мажорнасцю каларыстыкі вызначаецца і посцілка А. Кацар з Клімавічаў Сенненскага раёна (іл. 190). На маё захапленне майстрыха адказала: «Я ведаю, што такое патрыятызм. Я люблю сваю родную Беларусь, таму і выткала гэтую посцілку: хай людзі любуюцца прыгажосцю і яшчэ больш любяць сваю Беларусь. А любоў гэтую мне прывіў Нікіфар Кацар, мой дваюрадны брат, мой татусь і настаўнік. Быў ён дырэктарам саўгаса на Любаншчыне, у сваіх выступленнях высока адзываўся пра беларускага селяніна як шчырага працаўніка і патрыёта. He перажыў праследаванняў і паклёпаў, павесіўся на гарышчы».
    У Клімавічах адшукаў я яшчэ адну такую ж посцілку. Выткала яе А.Харошка. Узор скампанаваны з квадратаў і кругоў і абазначаў, па словах ткачыхі, тое ж — родную БелаРУеь.
    Гэты матыў стаў асноўным і ў дэкоры посцілкі А.Савельевай з Талачына, вытканай спецыяльна да Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 г. (іл. 192). Твор ацанілі вельмі высока, называлі яго каштоўнасцю, сапраўднай жамчужынай выстаўкі. Шкада, здымак фрагмента не дае поўнага ўяўлення пра мастацкія якасці гэтай сапраўды выдатнай работы.
    Вядома, далёка не заўсёды простая сялянкаткачыха можа словамі выказаць свае пачуцці да радзімы, роднага краю. Паказальная размова адбылася ў мяне ў 1939 г. у Круляўшчызне пад Ваўкавыскам, дзе я ўбачыў посцілку Г.Ульяновіч (1895 г.н.) з узорам роднай Беларусі (іл. 194). Яе суседка скептычна заўважыла, што тая нават слова
    191. А.Захарэвіч. Фрагмент дэкору посцілкі з узорам роднай Беларусі. Ціміразева Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    192. А.Савельева. Фрагмент дэкору посцілкі. Талачын Віцебскай вобл.
    194. Г.Ульяновіч. Посцілка з узорам
    193. Н.Мурашка. Посцілка. Сянно	роднай Беларусі. Круляўшчызна
    Віцебскай вобл.	Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл.
    «патрыятызм» не ведае і не разумее. Пытаю пра гэта майстрыху — сапраўды не ведае («мо, з патрыярхам звязана?»). Затое пачуў, што яна ў вайну праявіда гераізм. Як жа так? «А таму, што люблю сваю родную Беларусь, гатова за яе жыццё аддаць». Вось так не на словах, а на справе майстрыха праявіла сапраўдны патрыятызм.
    197. А.Ціханская. Посцілка з узорам радзімы. Нямойта Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    195. Посцілка. Месткавічы Пінскага рна Брэсцкай вобл.
    196. Узор радзімы.
    198. Т.МІсевіч. Посцілка. Доўгая Шчучынскага рна Гродзенскай вобл.
    'образыроднай Беларусі	73
    Узор радзімы, роднай Беларусі вышыла на ручніку Ф.Лукашэвіч (Сенненскі рн, іл. 196). «Кожны чалавек, — казалаяна, — любіцьсваюрадзіму. Паляк —сваю, француз — Францыю. А мы любім сваю родную, прыгожую, працалюбівую Беларусь». Яна ж растлумачыла і матывы сваёй вышыўкі. Прамавугольнік з квадратаў — наша ЗямляКарміцелька. Чатыры квадрацікі паабапал — узор сонца. Кругавы матыў — гэта гірлянда з кветак у гонар нашай роднай Беларусі. Падобны ўзор з такім жа тлумачэннем сэнсу матываў давялося пабачыць у 80гадовай А.Ціханскай (Сенненскі рн, іл. 197).
    Успамінаецца, як для экспазіцыі беларускага павільёна Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі былі прапанаваны тры цудоўныя посцілкі з узорам роднай Беларусі. I я, і мастак М.Філіповіч лічылі, што іх абавязкова трэба ўключыць у экспазіцыю, бо яны з’яўляюцца высокамастацкімі творамі, сведчаць пра таленавітасць беларускага народа, яго любоў да роднай Беларусі. Аднак галоўны мастак павільёна П.Гаўрыленка рашуча запярэчыў, быў супраць уключэння посцілак у экспазіцыю. Беларус, маўляў, павінен любіць сваю Беларусь, як і далёкую Камчатку. Калі ж нехта кажа, што любіць Беларусь, значыць, ён не любіць СССР. А гэта