• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
     ўжо буржуазны нацыяналізм. Гэта ўжо небяспечна...
    РЭЧКА
    Для многіх ткачых любоў да сваёй Бацькаўшчыны звязваецца з любоўю да нечага канкрэтнага, што яны бачаць штодзённа: лесу, рэчкі, поля. Часам гэтыя паняцці абазначаюцца вельмі характэрным матывам, але нярэдка больш звужаны сэнс укладваецца і ва ўжо вядомы нам узор роднай Беларусі. Да першага можна аднесці матыў ракі, да другога — крыніцы.
    Наўрад ці трэба казаць, якую ролю адыгрывалі рэкі ў жыцці нашых продкаў.
    Сяліліся яны пераважна на берагах рэк, карміліся з іх, рэкі былі для іх дарогамі. Матыў ракі часта гучыць у песнях, легендах, казках, сустракаецца і ў народным мастацкім ткацтве, найчасцей на посцілках. Mae ён выгляд папярочных палос, якія нагадваюць рабізну на вадзе (іл. 199). Відаць, значна пазней такі старажытны і просты дэкор дапоўніўся дарожкамі яркага стрэлападобнага арнаменту — як хвалі на вадзе ад свежага ветру (іл. 200).
    199. А.Ярашэвіч. Посцілка з узорам ракі. Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл.
    200. Я.Юшкевіч.
    Посцілка. Шаўдзіні Лідскага рна Гродзенскай вобл.
    Вобразы роднай Беларусі
    201. Г.Пяткевіч.
    Фрагмент дэкору ручніка з матывам крыніцы. Свіслач Гродзенскай вобл.
    203. Посцілка. Лідскі рн Гродзенскай вобл.
    КРЫНІЦА
    202. Л.Тарарака. Посцілка. Рэчкі Шаркаўшчынскага рна Віцебскай вобл.
    У старыя часы, калі нашы продкіяшчэ не ўмелі капаць калодзежы, чыстую ваду яны бралі з крыніц. Гэта было святое месца. Нашы продкіязычнікі каля крыніц рабілі свае капішчы. Сляды іх знаходзяць сёння якраз каля крыніц — ці яшчэ жывых, ці даўно перасохлых.
    Крынічная вада лічылася карыснай, гаючай, чароўнай. У крыніцах такая вада, казалі ў народзе, што калі чалавек яе
    нап’ецца, будзе дужы ды здаровы. У Акцябрскім раёне бытавала такая легенда: жанчына, у якой доўга не было дзяцей, выкупалася ў крыніцы і нарадзіла прыгожанькую дачку.
    А вось своеасаблівая паэма пра крыніцу, якую расказала М.Салавей (1840 г.н., Рудабелка Гомельскай вобл.):
    Каля рэчкі, на прыгорку, там цякла крыніца.
    Там дубок стаіць дуплісты, корнем караністы.
    Ў той крыніцы, ярярыцы, святая вадзіца.
    Ў той крыніцы твар памыла, стала маладзіцай, Стала тая маладзіца краснаю дзявіцай. Яе лічка — жарзарніца, вочкі ярчэй зорак.
    У вуснапаэтычнай народнай творчасці крыніца — гэта сімвал жыццёвай сілы, моцы, здароўя. У казках і легендах крынічная вада ажыўляла, вылечвала асілкаў, змагароў за народнае шчасце, давала ім цудадзейную сілу. Крыніца — гэта і своеасаблівы сімвал духоўнасці, яднання з роднай зямлёю.
    Відаць, нездарма ў народным ткацтве матыў крыніцы нярэдка амаль такі ж, як і адзін з варыянтаў сімвала роднай зямлі, роднай Беларусі. «Узор крыніцы склада
    Вобразы роднай Беларусі
    204. А.Шылько. Посцілка з узорам крыніцы. Пярэспа Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    205. А.Шылько. Фрагмент дэкору посцілкі. Пярэспа Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    ВАДА
    ецца з трох частак, — казала А.Чубарэвіч з Шклова. — У сярэдзіне крыжык, ён акружаецца кубікамі. Ну а вакол кубікаў —
    цаглінкі».
    Г.Пяткевіч з Свіслачы, якая свой ручнік аздобіла падобнымі ўзорамі (іл. 201), тлумачыла: «Крыніца — гэта ўсё роўна, што царква ці школа. Гэта святая, божая справа. Вялікі грэх у ваду, у крыніцу пляваць, кідаць што папала. За гэта Бог карае. Я ўбрала сваю крыніцу кветкамі, барвінкам: хай ведаюць, як я яе шаную. Яна вылечыла маё дзіцятка».
    Гэты матыў у народным ткацтве досыць пашыраны і любімы. Найбольш дасканалы яго варыянт уяўляе сабой кампазіцыю з квадрацікаў і прамавугольнічкаў, якія нібы «разбягаюцца» ад цэнтраў, мігацяць і пераліваюцца ў вачах (іл. 202—205). Нездарма такі ўзор як тыпова беларускі часта выкарыстоўваюць для афармлення рознай друкаванай прадукцыі: кніг, плакатаў, адрасоў, запрашальных білетаў, паштовак і інш.
    Шкада, што не шануем мы сёння жыватворных крыніц. Запусцілі, запаскудзілі, a то і зусім знішчылі амаль усё, таму і няма ўжо чысціні ў нашых рэках і азёрах. Якія ж мы гаспадары на сваёй зямлі?!
    Шанаваліся не толькі крыніцы, але і наогул вада. 3 вадою звязваліся многія павер’і і замовы. Вось адна з іх: «Ты ж, царыцавадзіца, пракрасная дзявіца, божая
    206. К.Русаковіч. Посцідка. Рухава Старадарожскага рна Мінскай вобд.
    Вобразы роднай Беларусі
    памочніца, вадзіцавасточніца, усяму свету памочніца» (Романов Е. Белорусскнй сборннк. Внтебск, 1891. Вып. 5. С. 16).
    «Узор вады складаецца нібы з кругоў, — каменціравала ўзор на посцілцы Е.Пракаповіч з Асінаўкі Аршанскага раёна. — Кругі гэтыя робяцца з цаглінак і клетак. У сярэдзіне яны большыя, а да бе
    рагоў — меншыя. Яны падобныя на тыя кругі, якія бываюць, калі ў ваду кінуць камень».
    Вельмі вобразнае вызначэнне. Сапраўды, панулярны ў беларускім ткацтве матыў вельмі нагадвае ўсім вядомую з’яву (іл. 206—209). Як бачым, ён часта абазначаў і крыніцу, і ваду наогул.
    207. А.Казакевіч. Посцілка з узорам вады.
    Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл.
    208. Фрагмент дэкору посцілкі. Горкі Магілёўскай вобл.
    209. Н.Бялова.
    Посцілка з узорам вады. Калінкавічы Гомельскай вобл.
    .Вобразы роднай Беларусі
    ВАДЗЯНІК
    Калі ёсць крыніца, рэчка, возера і ўвогуле вада, значыць, павінен быць і яе гаспадар. У народных павер’ях гэта Вадзянік. Кожны вір мае свайго Вадзяніка, верылі ў народзе. Ён добры, як вада, калі яе шануюць, і злосны, бязлітасны, як тая ж вада, калі яе зневажаюць.
    У1937 г. у Хойніках я запісаў такую легенду пра ваду і Вадзяніка. Мужык выкінуў у раку нейкі бруд. Калі ён потым прыйшоў набраць вады, Вадзянік схапіў яго і ўтапіў. Легенда легендай, але шанаваць ваду, як шанавалі нашы продкі, трэба. Майстарразьбяр С.Чубарэвіч з в. Расна Сенненскага раёна выразаў скульптуру Вадзяніка ў выглядзе старога, аброслага мохам і цінаю. Ён трымае за руку маладую дзяўчынурусалку. Відаць, разьбяр увасобіў тут вядомую на Беларусі легенду пра каханне Вадзяніка і русалкі.
    Здаўна бытавала павер’е, што чалавек ніколі не ўтопіцца, калі будзе насіць адзенне з узорам Вадзяніка. Можа, таму гэтым узорам часцей за ўсё аздабляліся мужчынскія і жаночыя кашулі. Сам жа ўзор складаецца з геаметрычных Хпадобных матываў (іл. 210).
    ЛЕС, БОР, ДУБРОВА
    Жыццё нашых продкаў было цесна звязана з лесам, які і цяпер займае трэць тэрыторыі Беларусі. А раней лясы былі яшчэ больш велічныя і прыгожыя. Лес даваў дрэва на будаўніцтва і розныя вырабы, карміў грыбамі і ягадамі, ачышчаў паветра, насычаў яго кіслародам, нарэшце аздабляў зямлю. Таму ў народнай творчасці так часта апяваюцца лес ці дрэвы: магутны волатдуб, пяшчотная дзяўчынабяроза, гаротная сіратакаліна, прыгожая ўдавіцарабіна, удалы малойцаклён ці явар.
    Лес мы бачым і на многіх тканых вырабах. Звычайна гэта некалькі радоў досыць пазнавальных матываў, якія нагадваюць магутнае дрэва, хутчэй за ўсё дуб (іл. 211—213), з якім звязаны шматлікія народныя павер’і. Такі ўзор часта так і называюць — дуб, бор, дуброва, лес.
    210. А.Іспянкова. Фрагмент дэкору посцідкі з сімвалам Вадзяніка. Гомельская вобл.
    211. Г.Паляшчук. Посцілка з узорам лесу. Макраны Капыльскага рна Мінскай вобл.
    212. Ручнік. Алексічы Зэльвенскага рна Гродзенскай вобл.
    Вобразы роднай Беларусі
    ЛЕСАВІК
    ных баек. Ён уяўляўся людзям магугным
    У лесе павінен быць гаспадар, паводле старажытных уяўленняў славян — Лесавік, герой казак, легенд, розных страш
    асілкам, якому няцяжка зламаць тоўстае дрэва. Галава яго як крона дрэва. Адзеты ён у звярыныя шкуры. Рукі і ногі тоўстыя, як ствалы дрэў. Ён гучна рагоча, калі вя
    213. П.Міхайлава. Посцілка з узорам лесу, бору, дубровы. Шклоў Магілёўскай вобл.
    215. А.Кабачэўская. Узор Лесавіка. Старая Беліца Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    214. Д.Балабошка. Посцілка з узорам Лесавіка. Бесава Гарадоцкага рна Віцебскай вобл.
    сёлы, воўкам вые, калі сумуе, раве, як мядзведзь, калізлосны (Богдановнч А. Пережііткн древнего мнросозерцання у белорусов. Гродно, 1895. С. 78).
    Часам на тканых і вышываных вырабах можна бачыць матыў у выглядзе стройнай елкі (іл. 214). Гэта і ёсць Лесавік, як ён бачыўся майстрыхам. Як казала В.Ярашэвіч з Багушэўска, Лесавік моцны, як дуб, высокі, як сасна, махнаты, як елка. Ён любіць елку, гэта яго дом. He аспрэчваючы гэтага, А.Кучынская з Сянна дадавала, што выгляд Лесавіка можа мяняцца: з мядзведзем ён як мядзведзь, з зайцам — як заяц, з сарокай — як сарока. Такія ўяўленні арыгінальна спалучыліся ў тканых вырабах з Сенненскага раёна. Так, Т.Міклушова з Багданава, А.Кабачэўская з Старой Беліцы ўзор Лесавіка на
    посцілках выткалі ў выглядзе ваўка, з спіны якога вырастае елка (іл. 215).
    ПРЫРОДА БЕЛАРУСІ
    Цудоўная наша прырода. Гэта і магутныя лясы і дубровы, блакітныя рэкі і азёры, маляўнічыя лугі і сады, прасторныя палі і нівы. Багаты жывёльны і раслінны свет. У гэтым разнастайным і шчодрым свеце прыроды арганічна і натуральна пачуваўся чалавек. Ён шанаваў прыроду, услаўляў яе прыгажосць і іпчодрасць у казках, песнях, легендах, звычаях, павер’ях. I прырода плаціла яму ўзаемнасцю. Можна казаць пра даўняе адзінства чалавека і прыроды. Вось як гэта адлюстравана ў народнай песні:
    He сячы, мой татулька, ля дарожкі бярозку.
    He бяры, мая матулька, у крыніцы вадзіцы.
    He шчыпі, мая сястрыца,
    у садочку цвяточкі.
    He касі, мой братачка,
    у лужочку асочку.
    Ля дарожкі бярозка — я сама маладая.
    У крыніцы вадзіца —
    мае дробныя слёзкі.
    казачны райскі сад: усё ў доме ўкрыта і ўвешана вышыванымі рэчамі з расліннымі матывамі. Як відаць, родная прырода цешыць вока чалавека і «ў натуры», і ў яго творчасці.
    216. А.Серада.
    Коўдра. Семежава Капыдьскага рна Мінскай вобд.
    ттггігташ»тт'^
    У садочку цвяточкі — мае сінія вочкі.
    У лужочку асочка — мае русыя косы.
    Гэтае адзінства з прыродай, любоў да яе выявілася і ў народным мастацкім ткацтве. На посцілках, ручніках, дарожках і іншых вырабах — і кветкі, і травы, і жывёлы, і птушкі. Асаблівай квяцістасцю вызначаюцца вырабы апошніх дзесяцігоддзяў, калі ў народным мастацтве сталі забывацца сімвалічныя матывы геаметрычнага характару, а на першы план выйшла дэкаратыўнасць, якая часам пераходзіць у натуралізм. Асабліва гэта выяўляецца ў посцілках з расліннымі матывамі. Часам яны цалкам укрыты рознакаляровым дываном, у якім лёгка паз