• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    режнткн древнего мнросозерцання у белорусов. С. 102).
    Гэты своеасаблівы гімнзварот увесь прасякнуты адной ідэяй — жыццёвасці, плоднасці, дастатку, здароўя.
    Такая ж ідэя прасочваецца ў тканых і вышываных вырабах на тэму вясны і веснавога свята Вялікадня. Адзін з такіх узораў — стары вышываны ручнік з Віцебшчыны (іл. 238). Чатыры лепшыя майстрыхі расшыфравалі яго дэкор наступным чынам. У цэнтры — дрэва жыцця, якое абазначае вясну. На яго галінах — зоркі, сімвал чалавека. Справа і злева — сама вясна ў выглядзе дзяўчыны ў андараку і з вянком на галаве. Верхні рад складае сімвал Жытняй Бабы, ад якой залежыць ураджай жыта, ніжні — чатыры пары ахвярных птушак: пара, Спарыш — значыць, спорны ўраджай на ніве. На свабоднай плошчы раскіданы матывы ў вы
    Вобразы свят
    238. Вышыўка з узорам вясны. Віцебская вобл.
    239. Узор ВясныВяснянкі.
    глядзе крыжыкаў. Гэта зярняткі, а таксама сімвал велікоднага яйка. Абодва звязаны з вясною, жыццём, адраджэннем жыцця.
    Е.Мазуркевіч вышыла ручнік з узорам ВясныВяснянкі. Яна ў андараку, на галаве — вянок з кветак, у руках — букеты руж. На ручніку яна паўтараецца пяць разоў (іл. 239).
    Расказала майстрыха і легенду пра ВяснуВяснянку і Грома Перуновіча. Сустрэў неяк Гром Перуновіч ВяснуВяснянку: «Добры дзень, Вяснянка, мая першая каханка! Я цябе даўно шукаў, спакою не знаў». Пакланілася Вяснянка, усміхнулася і паляцела да сонца. Раззла
    240. Узоры сонца, вясны, зямлі, Ярылы.
    ваўся Гром Перуновіч, грыміць, маланкай паліць, бліскавіцаю, стрэламі б’е. Спужалася ВяснаВяснянка, павінілася Грому гучнаму, пакланілася да сырой зямлі, усміхнулася зарой яснаю, зарой яснаю, дзеўкай краснаю. Вось так Гром Перуновіч і ВяснаВяснянка сталі мужам і жонкаю, з таго часу ў іх згода ды каханне. Усміхнецца ВяснаВяснянка ясным сонейкам — мацней грыміць Гром Перуновіч громам ды маланкаю. Ад гэтага кахання расквітнелі садыпрысады, лясы зялёныя, лугі квяцістыя.
    На ручніку Е.Дучыц (Груздава Маладзечанскага рна, іл. 240) чатыры рады ўзораў: верхні — узор сонца, другі — зямлі, трэці — вясны, чацвёрты — Ярылы. Узор гэты яна пераняла ад бабулі Аўдоцці, ад яе ж пачула і легенду. У цёплага Сонейка і МаціЗямлі былі дзеці — Вяснакрасна і ЯрЯрыла. Як толькі юная Вясна набралася моцы, прагнала злую Зіму, растапіла снягі, сагрэла зямлю сваім цяплом. Расквітнелі сады і лясы, лугі і палеткі. Следам за Вясною і Ярыла ўзяўся за работу. Засеяў жытам нівы, вы
    Вобразы свят
    гнаў на пашы статак, накарміў малаком старых і дзяцей.
    Узор ВясныВяснянкі вышыла на ручніку Е.Пятрова (Лукомль, іл. 241). У руках ВяснаВяснянка трымае кветкі з трох бутонаў. Чаму тры? Таму што веснавыя травы прызначаліся для гадання, для лячэння і для вянкоў.
    Свой расказ майстрыха дапоўніла песняй:
    ВяснаВяснянка, яркая маланка, прыроду разбудзіла, траўку ўзрасціла, каровак накарміла, дзетак малачком напаіла.
    Загрымеў ГромГрамніца, пацякла ў рэчках вадзіца.
    грэла Зямліцу цёплымі прамянямі, ачысціла ад злога марозу і снегу. Нарадзіла маціЗямліца вясёлую прыгожую ВяснуВяснянку. Узяла Вясна ў рукі кветкі і пайшла гуляць на палеткі. Хлопцы, дзеўкі, да мяне ідзіце, сем’і крэпкія завадзіце, дзетакнемаўлятак радзіце, друг друга кахайце, Вясну добрым словам успамінайце!
    Адным з асноўных атрыбутаў велікодных свят было курынае яйка. У старажытных славян і многіх іншых народаў Еўропы яно сімвалізавала будучае жыццё, адраджэнне прыроды пасля зімовага сну, таму і прымяркоўвалася да веснавых свят. 3 ім звязваліся розныя магічныя дзеянні і
    241. Узор ВясныВяснянкі.
    Людзі вясёлыя і радыя: даждаліся божай награды. ВяснаВяснянка, божая выхаванка, прынесла Сонца, адкрыла ваконца, выгнала ў поле статак — хай будзе людзям дастатак.
    А вось яшчэ ні то легенда, ні то песня, запісаная ў тых жа мясцінах. Палюбіла светлае Сонца маці сырую Зямліцу, са
    абрады, накіраваныя на паляпшэнне ўраджаю, здароўе жывёлы, шчасце ў сям’і. A каб узмацніць сімвалічную ролю курыных яек, іх фарбавалі, пераважна ў чырвоны колер (крашанкі), ці размалёўвалі рознымі ўзорамі (пісанкі). 3 прыняццем хрысціянства фарбаваныя курыныя яйкі ўвайшлі ў абрад святкавання ўваскрэсення Хрыста (Пасхі) і сёння ў народзе ўсве
    242. А.Баразна. Узор для вышыўкі з матывам вясны. Мінск.
    Вобразы свят
    243. М.Ціхановіч. Фрагмент дэкору посцілкі з узорам вясны. Расходна Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    Як відаць, гэты матыў падобны на ўзор каравая. Пэўна, гэта невыпадкова. Яйка — сімвал вясны, Вялікадня, каравай — сімвал вяселля. I той, і другі сімвалізуюць сабой зараджэнне новага жыцця.
    КУПАЛЛЕ
    Адно з найстаражытных і любімых у народзе свят — Купалле. Гэта свята вяршыні лета, росквіту прыроды, выяўлення яе магутных жыццёвых сіл. Гэтая жыццёвасць, жыццярадаснасць, весялосць панавала і ў купальскую ноч з яе вогнішчамі, варажбой, скокамі, музыкай. Як спяваецца ў народнай песні:
    дамляюцца як атрыбут менавіта гэтага свята, хоць карані яшчэ язычніцкія.
    Матыў велікоднага яйка сустракаецца ў тканых і вышываных вырабах. Бачым мы яго і на посцілцы вядомай майстрыхі В.Кулды (Жукойні Астравецкага рна, іл. 244). Свой твор яна прысвяціла Вялікадню і вызваленню роднага краю ад фашысцкай навалы. У яе свядомасці гэтыя падзеі былі роднасныя, паколькі абазначалі пачатак новага жыцця. А цэнтральны сімвал яго — велікоднае яйка — паказаны ў выглядзе ўзорыстага ромба.
    244. В.Кулда. Посцілка з узорам велікоднага яйка. Жукойні Астравецкага рна Гродзенскай вобл.
    Ой, рана, рана ды на Яна,
    да ўся зямля дрьжала з Купала, ды лясы звінелі, як мы пелі, сяло разлягалася з музыкі.
    У народнай мастацкай творчасці вельмі любімы і пашыраны вобраз Купалінкі, якая ўяўляецца ці маладой вясёлай дзяўчынай, ці жанчынай з дзецьмі. Гэты паэтычны вобраз часта сустракаецца ў народным мастацкім ткацтве і вышыўцы. Так, на ручніку А.Пакроўскай (Старое
    245. Г.Сашчэнка. Ручнік. Майсеевічы Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл.
    Сяло Віцебскага рна) Купалінка паказана ў танцы. Тут жа і вянок, якім дзяўчаты гадаюць на вадзе, а таксама папарацькветка — сімвал шчасця. А матыў у выглядзе елкі майстрыха растлумачыла так, што Купалле звычайна святкуюць на паляне ці каля лесу, дзе жыве Лесавік (іл. 246).
    Падобная кампазіцыя і на ручніку А.Мацкевіч (Пярэспа Сенненскагарна). Тут Купалінка паказана з характэрнай паставай ног, як у імклівым танцы (іл. 247). Н.Мацко (Старая Беліца Сенненскага рна), у якой давялося бачыць дакладна такі ж ручнік, растлумачыла, што тут паказана Купалінка ў танцы, з вянком на галаве, пад ёю — галінка папараці, ніжэй — месяц у выглядзе падвойнага ромба. Гэта азначае, што Купалле святкуюць у поўнач. Ручнікоў з падобнымі ўзорамі траплялася шмат.
    У 1935 г. у Камарыне мне пашчасціла пагаварыць з чатырма бабулямі: П.Чацверыковай (1854 г.н.), М.Гурко (1848 г.н.), Н.Ільічовай (1844 г.н.), Е.Калядой (1861 г.н.). Тры з іх — вясковыя, жылі ў замужніх дачок. Усе яны аказаліся выдатнымі ткачыхамі і вышывалыпчыцамі, а яшчэ і добрымі апавядальніцамі. Размова зайшла пра святкаванне Купалля ў іх маладосці, г.зн. у 2й палавіне 19 стагоддзя. Вось кароткі запіс гэтых успамінаў.
    За дзень да Купалля моладзь дамаўлялася, што браць з сабою. Дзяўчаты і маладзіцы звычайна неслі закуску, хлопцы — пітво. Вечарам збіралі ламачча, распальвалі вогнішча, рассаджваліся навокал і наладжвалі баляванне ў гонар Купалінкі. Спявалі купальскія песні, весяліліся, танцавалі. Дзяўчаты плялі вянкі для гадання. Дзяўчына кідала свой вянок у агонь, а той з хлопцаў, хто яе кахаў і хацеў з ёю ажаніцца, стараўся выхапіць вянок з агню. Мог і добра апячыся пры гэтым, але ж выхопліваў, дэманструючы моц кахання. Варажылі і на вадзе возера ці рэчкі, кідаючы туды вянкі, а хлопцы даставалі. Калі паблізу не было вады, то кідалі ў траву ці ў кусты.
    Бывала, кіне дзяўчына вянок, ды ніхто не спяшаецца яго даставаць. Можна
    ўявіць, што тая перажывала. Ужо і свята для яе не свята, бяжыць, бедная, дадому і сумуе там.
    У купальскую ноч збіралі зёлкі, верачы ў іх магічную сілу, кляліся ў каханні да магілы, часам дамаўляліся пра вяселле. У поўнач самыя адважныя ішлі ў лясную гушчэчу шукаць папарацькветку, пры гэтым марылі пра самае запаветнае. Адны — пра шчасце, добрага мужа, моцную сям’ю, другія — каб прываражыць хлопца, трэція — разбагацець.
    Разыходзіліся дадому на досвітку. Ужо і спаць няма калі, на работу пара, але ўсе былі маладыя, здаровыя, вясёлыя — які там сон!
    На ручніках ткачых давялося бачыць усю атрыбутыку Купалля. Гэта купальская трава ў выглядзе галінкі з трыма кветкамі (іл. 248), паколькі яе збіралі на тры канкрэтныя мэты: на вянкі, для варажбы і як лекі. Купальскі вянок паказваўся з падвязанай знізу стужкай, чым адрозніваўся ад звычайнага (іл. 249).
    Прыгожа выглядае матыў купальскага агню ў выглядзе раслінных парасткаў з кветкамі на канцах і з зоркай у цэнтры (іл. 250). Паводле павер’яў, купальскі агонь
    246. Купальскія матывы.
    247. А.Мацкевіч. Ручнік з матывамі Купалінкі. Пярэспа Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    248. Матыў купальскай травы.
    250. Матыў купальскага агню.
    251. Матывы Купалля.
    меў чароўную сілу. Так, калі на ім дзяўчына спальвала волас каханага, той адказваў ёй узаемнасцю. Купальскі агонь лічылі больш цудадзейным, чым агонь грамнічнай свечкі. Вугалёк з яго хавалі, лічылася, што ён лечыць, ахоўвае ад сурокаў.
    Цэлую купальскую паэму вышыла на ручніку Н.Вальковіч з Лідскага раёна (іл. 251). Тут мы бачым усе атрыбуты свята, размешчаныя па пяць у радзе: Купалінка ў танцы, купальскі вянок, купальская трава з трыма кветкамі, галінка папараці, агоньжыжа, карагод. На другім ручніку майстрыха паказала Купалінку з чароўнымі ўзорамі (так казала яе бабуля) рамбічнага характару, што абазначаюць месяц (іл. 252).
    Майстрыха расказала і пра святкаванне Купалля ў яе мясцінах. Рыхтаваліся да
    252. Вобраз Купалінкі з чароўнымі ўзорамі.
    свята за 2—3 дні. Рабілі складчыну: каўбасы, сала, яйкі, посуд. Вечарам на Купалле ішлі на паляну ў лесе ці да рэчкі. Рыхтавалі дровы, прыбіралі елку. Распальвалі агонь, смажылі прынесенае, частаваліся, спявалі песні, танцавалі, ладзілі вакол агню карагод, выбіралі Купалінку. Славілі агонь за цяпло і святло. Дзяўчаты кідалі ў агонь вянкі, хлопцы кідаліся іх даставаць. Выхапіць хлопец вянок — дзяўчына яго навек. Кідалі вянкі і ў рэчку. Куды і як плылі вянкі, па гэтым дзяўчаты гадалі пра свой лёс.
    Бывала, купальскае гулянне ішло ў суседнюю вёску. Наладжвалася сумеснае свята, агульны карагод, які меў сімвалічнае значэнне. Лічылася, калі хлопец ці дзяўчына пакладуць у карагодзе вянок ці х