• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    рычных, задушэўных мелодый і лёгкага, паветранага малюнка карункаў.
    Светлыя ўспаміны пра дні юнацтва, надзею на шчасце выклікае цудоўная ме
    286. А.Гаварэнь. Абрус. Аляхновічы Маладзечанскага рна Мінскай вобл.
    285. Е.Шалкевіч. Абрус. Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл.
    110
    >азы яднання песень і кветак,
    мелодыі і арнаменту
    287. Л.Пасюк.
    Фрагмент дэкору посцілкі. Калінкавічы Гомельскай вобл.
    289. Фрагмент дэкору посцілкі з эратычнымі матывамі. Верасніца Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл.
    лодыя песні «Зорка Венера». Вельмі палюбілася яна нашым жанчынам. Па яе матывах створана некалькі ўзораў, пераважна ў выглядзе васьміканцовай кветкіразеткі (іл. 284).
    «Калі я ўпершыню пачула песню «Зорка Венера», — расказвала А.СІдарэнка з Чавускага раёна, — у мяне пацяклі слёзы. Я і звязала карункі з гэтай песняй».
    288. Н.Аланцьева. Сурвэтка. Прыдняпроўе Аршанскага рна Віцебскай вобл.
    290. Посцідка з дэкорам эратычнага зместу. Брэсцкая вобд.
    Тое ж казала і М.Гарнак з Сянна: «Пачула я гэтую песню і адразу стала вышываць на ручніку».
    Мы ўжо прыводзілі прыклады песень і прыпевак (пераважна купальскіх) грубаватажартоўнага, як мы сёння сказалі б, эратычнага зместу. Даследчыкі народнай
    .Вобразы яднання песень і кветак,
    мелодыі і арнаменту
    293. Е.Іванцова. Сурвэтка «Развітанне з радзімаю». Мінск.
    вуснапаэтычнай творчасці сарамліва абыходзяць падобныя творы ці падаюць іх сярод іншых у адпаведнасці з каляндарнай абраднасцю. Між тым гэта асобны пласт народнай творчасці — цікавы, жывы, вясёлы, іскрысты, нярэдка ён складае галоўны сэнс, аснову народнага свята.
    Увасобленыя ў арнамент песні з эратычным налётам маюць выгляд рамбічнай фігуры з васьмю завіткамі па канцах (іл. 289—292). Падобных узораў на тканых і вышываных вырабах даводзілася бачыць шмат па ўсёй Беларусі, што лішні раз пацвярджае: такі своеасаблівы пласт
    292. Л.ХІльмон.
    Посцілка. Грэбень Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл.
    294. А.Варанко. Сурвэткапамяць пра М.ЗабэйдуСуміцкага. Ліда Гродзенскай вобл.
    народнай культуры мае глыбокія карані і значнае пашырэнне.
    Асобны раздзел народнай мастацкай творчасці складаюць песні і адпаведныя ўзоры, звязаныя з тугою па радзіме. Гэта балючая для нас тэма: тысячы беларусаў, часта не па сваёй ахвоце, вымушаны жыць на чужыне. I як бы матэрыяльна
    Бобразы яднання песень і кветак,
    мелодыі і арнаменту
    добра ім там ні жылося, туга па радзіме не пакідае іх усё жыццё.
    ды звязала сурвэтку як сімвал песень М.ЗабэйдыСуміцкага (іл. 294).
    Е.Іванцова з Мінска, жонка афіцэра,
    якой, відаць, давялося павандраваць па свеце, расказвала: «Калі я ўпершыню пачула мелодыю Агінскага «Развітанне з радзімаю», я заплакала. Мне было шкада сваёй радзімы, маёй роднай Беларусі. Тады я і звязала гэтую сурвэтку (іл. 293), навеяную мелодыяй развітання з маёй радзімаю».
    Трагічны ў гэтым сэнсе лёс вядомага беларускага спевака М.ЗабэйдыСуміцкага. Яго песні слухалі ў Рыме і Варшаве, Празе і Харбіне, тоькі на радзіме яму не знаходзілася месца. Але на Беларусі яго ведаюць і любяць. Вось і А.Варанко з Лі
    295. Ручнік з дэкорам баладнага зместу. Лужкі Шаркаўпгчынскага рна Віцебскай вобл.
    РУЧНІК I ПЕСНЯ
    У беларусаў, як і ў цэлым у славян, ручнікі займалі асаблівае месца. Можна сказаць, ручнік суправаджаў беларуса ад нараджэння і да смерці. На ручнік прымалі нованароджанага, ручнікамі аздаблялі покуць у хаце, іх ахвяравалі ў храмы, на ручніку апускалі труну ў магілу і павязвалі яго на магільны крыж. Асабліва шмат прыгожа арнаментаваных ручнікоў уключалася ў вясельны абрад.
    Спынімся тут на яшчэ адной, малавядомай ролі ручніка ў народным побыце. Многія майстрыхі «запісвалі» на ручніках свае любімыя песні, і тады ручнік сам ператвараўся ў песню, нібыта маўклівую, але для самой майстрыхі — заўсёды жы
    296. А.Воранава. Сурвэтка. Шклоў Магілёўскай вобл.
    вую. Вось пра гэтыя песніручнікі і пойдзе размова.
    Падобных ручнікоў мне трапіўся не адзін дзесятак. На першы погляд яны асабліва не вылучаюцца сярод іншых. I ўсё ж гэта асаблівы від творчасці, ён спалучае ў сабе народную музыку і арнаментальную творчасць. Майстрыхі тут выступаюць і як спявачкі, і як мастачкі. У гэтых песняхузорах увасоблены самыя глыбокія
    Вобразы яднання песень і кветак,
    мелодыі і арнаменту
    113
    297. М.Ермашэнка. Ручнік з баладным сюжэтам. Сураўні Гарадоцкага рна Віцебскай вобл.
    пачуцці і думкі, імкненне да шчасця, волі, праўды, прыгажосці.
    Мне трапілася некалькі вырабаў на тэму песнібалады пра тое, як маці атруціла нявестку і сына. Гэтая песня вельмі папулярная на Беларусі. У томе «Балады» шматтомнага акадэмічнага выдання «Беларуская народная творчасць» змешчана 70 яе варыянтаў! А трэба ж думаць, што гэта далёка не ўсе. Змест песні такі. Неўзлюбіла маці нявестку, вырашыла яе атруціць. Ды разам з нявесткаю атруту выпіў і сын. На іх магілах пасадзілі дрэўцы. Выраслі яны, пахіліліся адно да аднаго, перапляліся галінкамі. «I ўсе людзі дзівіліся, што на тым свеце палюбіліся».
    Ручнік з узорам на гэты сюжэт мне давялося бачыць у У.Скітовіч з Пагарэльцаў на Магілёўшчыне. Па характары ён блізкі
    298. А.Кацар. Ручнік. Клімавічы Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    да змешчанага тут ручніка з Лужкоў Шаркаўіпчынскага раёна (іл. 295). «У нас у вёсцы многія спяваюць гэтую песню і любяць яе вышываць, — казала У.Скітовіч. — Вось і я вырашыла вышыць яе на ручніку. Калі вышывала — спявала песню, мне было так маркотна, так горка». Тое ж казала мне і В.Шастова з Гомельшчыны: і пра распаўсюджанасць гэтай песні, і пра свае перажыванні і слёзы, калі вышывала падобны ручнік.
    Вязаная сурвэтка А.Воранавай са Шклова з першага ж погляду нагадвае заінелае акно з марознымі ўзорамі (іл. 296).
    .ІЭобразы яднання песень і кветак,
    мелодыі і арнаменту
    114
    299. А.Свішч. Ручнік з баладным сюжэтам. Арэхаўск Аршанскага рна Віцебскай вобл.
    Аказваецца, майстрыха, калі вязала свой выраб, спявала: «Ой, мароз, мароз, не змарозь мяне, дзетак маленькіх, дзетак кволенькіх».
    Шмат песень прысвечана мацярынскай любові — самай моцнай у свеце. Восьдосыцьраспаўсюджаны сюжэт. Пры дарозе ляжыць забіты воін. Тры зязюлі — маці, сястра і жонка — аплакваюць яго.
    Жонка плача — дзень да вечара, сястра плача — год да году, маці плача — век да веку.
    (Сураўні Гарадоцкага рна)
    Ручнік з узорам мацярынскай любові давялося бачыць у Д.Мальковай (1907 г.н., Абідавічы Быхаўскага рна). «Гэтую песню, — казала яна, — любіла, часта спявала, а потым вышыла на ручніку мая маці. Па яе ўзоры вышыла гэтую песню і я. Галубкі ўверсе абазначаюць маю любоў да маці, унізе — любоў маці да мяне. Я з радасцю і ахвотаю вышывала гэтую песню».
    Каб не памёр сын Віктар, А.Кацар з Клімавічаў Сенненскага раёна вышыла ручнік з калыханкаю (іл. 298). Ручнік яна
    300. А.Чудакова. Фрагмент дэкору ручніка. Кузьмінічы Чавускага рна Магідёўскай вобл.
    ахвяравала на абраз Параскевы Пятніцы ў мясцовую царкву.
    Шырока вядомы сюжэт, як ажаніліся брат з сястрою. Нарадзіла ўдава двух сыноў, паклала іх у лодку і пусціла па Дунаі. Выраслі сыны на чужыне, разбагацелі і вярнуліся дадому. Заходзяць у карчму, просяць віна і хваляцца, колькі ў іх грошай. Удава і загарэлася аддаць за аднаго сваю дачку. Павянчаліся. I тут высветлілася, што яны — родныя брат і сястра.
    ^Вобразы яднання песень і кветак,
    мелодыі і арнаменту
    115
    Абярнёмся мы травою, што жаніўся брат з сястрою,
    На браточку сіні цвет, на сястрыцы — жоўты цвет.
    На гэтую тэму вышыла ручнік А.Свішч з Арэхаўска Аршанскага раёна (іл. 299). Галубкі ўнізе абазначаюць імкненне да кахання, ды, на жаль, няшчаснага. Кветкі справа і злева — брат і сястра. Калі майстрыха вышывала свой ручнік, яна спявала згаданую песню.
    Як бачым, каханне бывае рознае: узвышанае, незямное — і няшчаснае, трагічнае. Парознаму гэта паказана і ва ўзорах.
    У згаданым акадэмічным шматтомніку апублікавана 60 варыянтаў песні пра тое, як муж засек сваю жонкурабіну. Былі ў маці сын і нявестка. Вяртаецца аднойчы сын дадому, бачыць — расце каля хаты рабіна. He ведаў ён, што гэта была заклятая свякроўкай яго жонка, а маці і падгаварыла ссекчы дрэва. Секануў сын раз — схілілася рабіна, секануў другі — заплакала, секануў трэці — прамовіла: «Ванечка,
    301. Н.Ціхановіч. Ручнік з баладным сюжэтам. Расходна Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    302. К.Ракава. Ручнік па матывах песні. Узда Мінскай вобл.
    азы яднання песень і кветак,
    мелодыі і арнаменту
    дружок мой. He рабіну сячэш, а жонку сваю, не сучча цярэбіш, а дзяцей сваіх».
    Гэта і адлюстравала А.Чудакова з Кузьмінічаў Чавускага раёна (іл. 300):
    
    304. Дзяўчынарабіна марыць пра дубявар.
    «Вышывала ручнік і спявала песню, ды яшчэ і плакала. Спяваць і вышываць мне сяброўкі памагалі». Растлумачыла майстрыха і значэнне ўзораў. Ружы — сведчанне прыгажосці нявесткі, кахання мужа. Галінка рабіны — сімвал нявесткі.
    Крыжыкі — знак трагічнага ўчынку мужа, хоць ён і не падазраваў пра гэта. Разеткі выяўляюць спачуванне няшчаснай нявестцы.
    На гэтую тэму аздобіла ручнік і А.Кароль з Іванаўскага раёна. «Мы збіраліся на вячоркі, — успамінала яна. — Усе дзяўчаты вышывалі гэты ўзор на ручніках, разам спявалі песню. Потым вадзілі карагод, спявалі, танцавалі. Было вельмі весела. Няматаго сёння...»
    Ёсць песні і з процілеглым сюжэтам — як жонка засекла мужа. Гэтай тэме прысвяцілі свае ручнікі А.Харошка і Н.Ціхановіч з Сенненскага раёна (іл. 301).
    Жыццёвая драма падштурхнула на стварэнне багата арнаментаванага ручніка К.Ракаву з Узды (іл. 302). «Гэта ручнік
    пра маю долю, — апавядала яна. — Мяне ж аддалі замуж у далёкую вёску, у багатую, суровую сям’ю. Мяне так цягнула дадому, ды свёкар са свякроўкаю не пускалі, лаялі. Я і вышыла ручнік пра сваю горкую долю. Ёсць песня, якую вельмі люблю. Там маладзіца ператварылася ў зязюлю, каб употай лятаць у родную хату. Прыляцела ў таткаў сад, кукуе, а малодшы брат цэліцца, каб яе застрэліць. Ды бацькі пашкадавалі бедную зязюлю. Вось і вышыла я гэта на ручніку, уклаўшы ў яго ўсё сваё гора, усе слёзы, якія праліла ў чужой сям’і».
    У сваіх паездках па Беларусі ў 1934— 1941 гадах я замаляваў некалькі ручнікоў з вышыўкай на тэмы песень пра дзяўчынубярозку, дзяўчынурабіну, дзяўчынукаліну і хлопцаклёна (явара).
    Я.Астапенка (1856 г.н., Волчык Чэрыкаўскага рна) вышыла на ручніку песню пра дзяўчынубярозу. У песні ёс