Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
мянёў і інш.
Як відаць, гэтая старажытная культура тоіць у сабе яшчэ шмат неразгаданага. Я зрабіў усё, што было ў маіх сілах і што дазволілі мне магчымасці. Няхай гэтую справу прадоўжыць маладое пакаленне даследчыкаў.
Вобразы кахання
У шырокім сэнсе слова любоў можа выяўляцца да любой рэчы, з’явы, працэсу. Тут жа размова пойдзе пра любоў да чалавека, але не ў хрысціянскім значэнні гэтага слова (любоў да бліжняга), а як любоў мужчыны і жанчыны, якая ў беларусаў атрымала асобнае паэтычнае вызначэнне — каханне.
Каханне, відаць, узнікла разам з чалавекам. Гэтае высокае духоўнае пачуццё здавён ставіла канчатковай мэтай стварэнне сям’і, выхаванне дзяцей, вядзенне сумеснай гаспадаркі.
ЖАНОЧАЯДОАЯ
Цяжкай і бязрадаснай была калісьці доля жынчыны. Вечная нястача, цяжкая, непасільная праца, бяспраўнасць, суровыя адносіны з боку мужавай радні, a то і самога мужа былі пастаяннымі спадарожнікамі жанчыны.
Жаночы лёс атрымаў адлюстраванне ў шматлікіх мастацкіх творах. Глыбока хвалююць нас народныя песні на гэтую тэму. Узяць хоць бы гэтыя словы: «Дзяўчына да вянца выязджае, яе доля сустракае. Калі добрая доля — сядай разам са мною, са мною, маладою. Калі доля ліхая — аставайся на дарозе, пры зялёнай бярозе. Няхай цябе коні саб’юць, няхай цябе колы сатруць».
Жаночая доля адлюстравана і ў народным мастацкім ткацтве. Звычайна яна ўвасабляецца ў выглядзе пышнага рознакаляровага букета ці вазона, падобнага на тыя, што стаяць на падаконніках.
Нярэдка гэты матыў дапаўняецца іншымі. Так, на посцілцы М.Секан (Гарбуны Сенненскага рна) акрамя асноўнага матыву жаночай долі ў выглядзе букета вытканы галубкі як сімвал кахання, зоркі — сімвал чалавека і ромбы — знак нівы, ЗямліКарміцелькі (іл. 359). Як відаць, гэтыя сімвалы мелі непасрэдныя адносіны да жаночай долі майстрыхі. Зрэшты, не толькі яе адной.
Увогуле сімвал жаночай долі больш правільна было б называць мараю пра лепшую жаночую долю. Такое цяжкае,
бязрадаснае было жыццё сялянкі — і такі пышны, маляўнічы букет.
Посцілку з такім узорам давялося бачыць у Р.Малаш (1856 г.н., Лепель). Уся яна была ўкрыта пышнымі вазонамі, а па краях, паміж галінкамі вазонаў, размяшчаліся сімвалы чалавека ў выглядзе зоркі, кахання, выяўленага галубкамі, і ЗямліКарміцелькі з ромбаў. Усім узорам майстрыха дала тлумачэнне: «Посцілку я выткала, калі выходзіла замуж. Было мне 19 гадоў. Старая баба Іваніха параіла мне: вытчы посцілку з доляю жанчыны. Якія ўзоры вытчаш, усё збудзецца. У майго будучага мужа бьшо ўсяго 4 дзесяціны зямлі, а нам хацелася мець яе больш. Вось я і выткала на посцілцы ўзор Зямлі, нашай
359. М.Секан.
Посцілка з адлюстраваннем жаночай долі.
Гарбуны Сенненскага рна Віцебскай вобл.
360. М.Кліменка. Фрагмент дэкору посцілкі з узорам жаночай долі.
Брынёў Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл.
Карміцелькі. Мне вельмі хацелася, каб мой будучы муж Ігнат кахаў мяне, і я выткала галубка і галубку. А каб Ігнат быў працаўніком, добрым сем’янінам, любіў дзяцей — выткалазоркі. He хачухваліцца, але амаль усё, што я прасіла ў гэтай посцілцы, збылося. Ну і дзякуй Богу».
Шкада, не захавалася здымка гэтай посцілкі. Але яе дэкор амаль такі ж, як і на вырабе М.Секан.
Сімвалы жаночай долі, якімі майстрыхі аздаблялі свае вырабы, не толькі просьбы ці мары. Гэта яшчэ і сведчанне
361. А.СІльчанка.
Посцілка.
Магілёўшчына.
паэтычнасці душы народа, высокага эстэтычнага густу, пачуцця прыгожага. Гледзячы на гэты шматфарбны рукатворны свет, можна забыцца на цяжкую долю, памарыць пра лепшае жыццё.
«Паправіць свае справы можна рознымі шляхамі, — раіла А.Прывалава з Сянна. — Калі захварэла — ідзі да доктара ці шаптухі. Калі хочаш, каб пайшоў дождж, быў добры ўраджай — прасі Бога. А можна гэта вырашыць і самой, пахатняму. Мяне вучылі, трэба выткаць посцілку, а на ёй паказаць усё, што хочаш». Многія майстрыхі, як мы бачылі, так і рабілі. Адным словам, такія посцілкі — своеасаблівыя біяграфіі жанчынсялянак, адлюстраванне іх жыцця, працы, мар і надзей. А што іх хвалявала перш за ўсё, пра што яны марылі, дык гэта пра добрую сям’ю, хатні дабрабыт, дастатак, зямлю як сімвал заможнасці. Таму і паўтараюцца гэтыя матывы на многіх посцілках (іл. 360365).
ААДА — СІМВАА КАХАННЯ
I ПРЫГАЖОСЦІ
Мы ўжо згадвалі Ладу і Купалінку, адзначалі іх вясёлы нораў, гарэзлівасць, уменне спяваць і скакаць. Абодва гэтыя
вобразы дайшлі да нас з далёкага мінулага. Ды вось толькі лёс іх аказаўся розны. Купалінку мы ведаем і шануем, прысвячаем ёй песні і вершы, штогод адзначаем Купалле — і ў аддаленых вёсках, і ў цэнтры сталіцы.
А вось Ладу мы амаль забылі. Далёка не ўсе ведаюць, што гэта за вобраз. Хіба толькі даследчыкі народнай культуры, фалькларысты, этнографы могуць нешта сказаць пра яе. «Лада ў славян і літоўцаў шанавалася як апякунка кахання і шлюбаў, багіня юнацтва, прыгажосці і пладавітасці», — адзначаў рускі фалькларыст А.Афанасьеў (Афанасьев А. Поэтнческне воззрення славян на прнроду. Кнев, 1865. Т. 1. С. 228). Успамінаюць гэты вобраз і іншыя фалькларысты і этнографы. Належна адлюстравана Ладаўрускай паэзіі.
Былі спробы адрадзіць вобраз Лады і ў беларускай культуры. Пры падрыхтоўцы да Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 г. вырашылі саткаць посцілку з гэтым матывам (іл. 367). Работа была даручана брыгадзе лепшых майстрых, кансультавалі іх пісьменнік З.Бядуля і мастак М.Філіповіч. Твор экспанаваўся на выстаўцы ў Мінску ў 1938 г., потым у Маскве, на дэкаднай выстаўцы 1940 г.
Але яшчэ да пачатку работы над посцілкай, якую вырашылі назваць Залатой, разгарэлася ідэалагічная палеміка. Па
363. Посцілка з матывамі жаночай долі. Камянецкі рн Брэсцкай вобл.
364.1.Ераш. Посцілка. Гродзенская вобл.
365. Посцілка.
Аберцы Віцебскай вобл.
ўспамінах З.Бядулі, на сходзе выступілі пісьменнік І.Гурскі і мастак І.Ахрэмчык, якія зацята пярэчылі супраць уключэння ўкампазіцыю вобраза Лады — беларускай багіні кахання і прыгажосці. Маўляў, Лада і Купала — гэта выдуманыя ідалы. А на Залатой посцілцы трэба паказаць сімвалы міжнароднага жаночага свята 8 Сакавіка, работніц у камбінезонах. Вось нашы воб
366. Фрагмент дэкору ручніка з матывам Лады. Віцебскі рн.
разы прыгажосці і кахання, нашы пралетарскія вобразы, казаў І.Ахрэмчык.
Ды З.Бядуля і М.Філіповіч не збіліся на сцежку «класава чыстага мастацтва». Як Афрадыта і Венера для грэкаў і рымлян, так і Лада для беларусаў — багіня кахання і прыгажосці, гэты вобраз нам трэба шанаваць, казалі яны.
3 гутаркі з мастаком М.Філіповічам: «Мяне і Бядулю прызначылі кансультантамі пры стварэнні Залатой посцілкі для Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве. Мяне выклікалі ў аддзел культуры ЦК КПБ і сказалі, што трэба стварыць такую посцілку, каб яна адлюстроўвала беларускую пралетарскую, камуністычную ідэалогію. Прапанавалі два варыянты — кастрычніцкая дэманстрацыя і святкаванне 8 Сакавіка. Я ж запярэчыў: трэба ўзяць тэму з жыцця беларускага сялянства, напрыклад, вобраз багіні кахання і прыгажосці Лады. На мяне накінуліся, маўляў, засмечваеш беларускую культуру д’ябальшчынай і рэакцыйнасцю. Ды мяне падтрымалі Бядуля, кіраўніца арцелі вышывалыпчыц і ткачых А.Кучынская, самі майстрыхіткачыхі. Усё ж потым я атры
367. Фрагмент дэкору Задатой посцідкі.
маў добрую прачуханку за адступленне ад пралетарскай ідэалогіі».
Мастак паказаў мне свае жывапісныя творы, на якіх былі адлюстраваны хлопцы і дзяўчаты ў карагодзе і Лада з вянком у цэнтры. Адзін твор суправаджаўся словамі песні:
Падушачка, падушачка мая пухавая, Ладуіпачка, Ладушачка, мая дарагая.
Каго люблю, Ладу люблю, Ладу пацалую, Пуховую падушачку Ладзе падарую.
Паказаў М.Філіповіч і два ручнікі з вобразам Лады, які ўтвараў верхні рад узору (іл. 368). Ніжэй размяшчаўся букет руж, яшчэ ніжэй — голуб і галубка.
Ручнік з Ладаю, куплены ў аршанскай бабулі, меў і З.Бядуля. На ім такіж стылізаваны малюнак жаночай фігуры з узнятымі рукамі (іл. 369).
Шкада, што гэты паэтычны вобраз мы практычна забылі. He да Лады было беларускай жанчыне. Ды ўсё ж тоесёе яшчэ захавалася ў памяці старых людзей. Можа, недзе ў таемных сховах майстрых знойдзецца і ручнік з Ладаю.
Ручнікі з узорам Лады даводзілася бачыць на Віцебшчыне і Гомельшчыне. Часцей за ўсё Лада паказана ў выглядзе маладой дзяўчыны, нярэдка суправаджаецца ружамі і галубкамі, якія сімвалізуюць прыгажосць і каханне.
Падобны ручнік давялося бачыць у былой загадчыцы хатычытальні Я.Іванчук з Нароўлі. Была яна паэтэса, мастачка, сабрала цэлую калекцыю твораў мясцовага народнага мастацтва. Пасля вайны да мяне дайшлі чуткі, што за сувязь з партызанамі яе расстралялі фашысты, a ўся калекцыя згарэла. Дык вось на згаданым ручніку якраз і была паказана Лада з ружамі па баках і фігуркамі галубкоў (іл. 370371).
В.Карпюк з Нароўлі расказвала: «Вышыла я на ручніку Ладу. Гэта маё шчасце і няшчасце. Была я прыгожаю, усе хлопцы за мною цугам хадзілі. У карагодзе мяне заўсёды выбіралі Ладаю ды царыцаю. Была я шчасліваю, пакуль замуж не выйшла. Мужык аказаўся шалахвостам, лодырам, бабнікам. Быў ён прыгожы ды лоўкі, вось я і пагналася за гэтым, а цяпер мучуся. A
143
азы кахання
368. Лада з вянком на галаве.
369. Сімвал Лады.
ручнік вышыла тады, калі была шчаслівая, маладая ды прыгожая. I вось што скажу: дзеўкі, не ганіцеся за прыгажосцю!»
Цэлую паэму пра нараджэнне Лады давялося пачуць ад В.Філатавай з Брагіна: «У час ранішняй зары ўпала алмазрасінка на чырвоную ружу. Зазіхацела ружа іскрамібрьыьянтамі. Атут і прамень сонца залаты ўпаў на ўлонне ружы. I вылецела з
370. Нараджэнне Аады.
371. Лада — багіня кахання і прыгажосці.
пялёсткаў ружы юная, як раніца, прыгожая, як сама прыгажосць, свежая, як расінка, Лада — беларуская багіня кахання і прыгажосці. I паляцела Лада лёгкай ластаўкай па вёсках і сёлах Беларусі. Дзе гулянка, дзе вечарынка — там і Лада. Яна запальвае каханне ў сэрцах хлопцаў і дзяўчат, асвятляе ўсмешкамі шчасця іх твары, напаўняе душы надзеяй на шчасце, дабро».
На маё пытанне, як майстрыха ўяўляе вобраз Лады, тая адказала: «Гэта звычайная беларуская дзяўчына, такіх шмат у беларускай вёсцы. Яна можа быць бландзінкай, шатэнкай, брунеткай, блакітнавокай ці каравокай. Гэта спявачка, танцорка, карагодніца. Прыгожая, як усе дзяўчаты, вясёлая і дабрадушная, прыветлівая і ласкавая. Лепшая жняя, цудоўная пралля, выдатная ткачыха. Яе мары — моцная сям’я, добры муж, здаровыя дзеці». Як відаць, тут пададзены зборны, ідэальны вобраз дзяўчыны, а нар