Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
джэнне Лады ад пацалунка сонечнага праменя і ружы ўранку вельмі нагадвае нараджэнне з марской пены антычнай багіні Венеры.
цела па небе празрыстае, лёгкае воблачка. Пралятаючы над садам, упусціла алмазрасінку на бутон чырвонай ружы. Доўга песціла алмазрасінку. Ды вось выйшла зза лесу сонца, накіравала свой прамень на бутон чырвонай ружы, на алмазрасінку. Выпырхнула з ружы юная Лада. Прыгожая, як сама ружа, маладая, як вясна. I паляцела Лада хуткай ластаўкай па сёлах і вёсках Беларусі. Яктолькі ўбачыць дзяўчыну ладную, працавітую ды вясёлую — называе яе Ладаю».
Трэба сказать, што вобраз Лады вызначаецца многімі рэгіянальнымі варыяцыямі. Так, трапляліся згадкі пра Лада і Ладу — мужа і жонку ці закаханых хлопца і дзяўчыну. У Сенненскім раёне ўспаміналі Лёлю і Леля. Ф.Жудро, паэтэса і вышывальшчыца, якая аздобіла ручнік сімвалам Лёлі, казала, што гэта самая прыгожая, самая лепшая з дзяўчат. Яе тварык як ранішняя зара, вочкі як зоркі на небе,
вусны — цвет ружы, валасы — траўкамураўка, голас як званочак. Ручкі яе шаўковыя, калі прыгалубіць — ніколі не забудзеш. А Лель — гэта добры, лагодны хлопец. Часам Лель і Лёля ўспрымаюцца як добрыя, прыгожыя дзеці.
Некаторыя жанчыны казалі, што не трэба вобраз Лады абмяжоўваць фізічнай прыгажосцю. Яна працалюбівая, ласкавая, умее пагаварыць, добрая спявачка і танцорка.
«Бьшо гэта даўно, гадоў 50 назад, — расказвала П.Кручок з Старога Сяла Віцебскага раёна. — Мне было 16 гадоў. Я моцна пакахала пекнага хлопца Мірона. Ды наша сям’я была бедная, а яго багатая. Замуж мяне ён не возьме. Вось я і вырашыла рабіць усё прыгожа, каб Мірон мяне палюбіў. Хоць і была бедная, але старалася як мага прыгажэй адзявацца, прыгожа хадзіць, прыгожа гаварыць. Тайком вышыла Мірону кашулю: спераду — чырвонай ружай, каўнер — сінім галубком, прыпол — блакітнай незабудкай. Калі падарыла гэтую кашулю Мірону, ён мяне пакахаў, мы пажаніліся».
Як бачым, сімвал Лады звычайна су
Яшчэ адну легенду пра нараджэнне Лады расказаў мастак М.Філіповіч: «Ля
праваджаецца ружамі — сімвалам прыгажосці. У народзе каханне і прыгажосць
заўсёды былі спадарожнікамі. Пра гэта казала мне і А.Кучынская з Сянна — кіраўніца брыгады майстрых, якія выткалі ўжо згаданую Залатую посцілку: «Была посцілка вельмі прыгожая, у залацістым тоне, таму і атрымала такую назву. Па ўсім полі — букеты кветак, а між імі — фігурка дзяўчыны, Лады. Кветкі, сярод якіх паказана Лада, гавораць, што яна — багіня прыгажосці. Галубкі на аблямоўцы абазначаюць Ладу як багіню кахання».
Выткала А.Кучынская і яшчэ адну посцілку, дзе была паказана Лада сярод руж. «Гэта таму, што Лада — сімвал прыгажосці, і ружа — таксама».
Ручнік з матывам Лады вышыла 70гадовая М.Пётух з Навабеліцы. У верхнім радзе — 5 сілуэтаў Лады, ніжэй — 5 кветкавых матываў у выглядзе ружы з чатырох бутонаў, яшчэ ніжэй — голуб і галубка, паўтораныя 5 разоў (іл. 372). Знізу чырвонымі ніткамі вышыта «Люблю цябе. Любі мяне». «Мне было 18 гадоў, — расказвала М.Пётух. — Я моцна любіла Міхася, і ён мяне таксама. Але яго забралі ў салдаты, на германскую вайну, дзе ён і загінуў. Але яшчэ да гэтага я вышыла ручнік — спадзявалася, што Міхась вернецца дадому і мы пажэнімся».
На ручніку Е.Пятровай з Лукомля — падарунку ўнуку Пятру на вяселле — Лада трымае ў адной руцэ жытні колас, у другой — ружу (іл. 373). Знізу ідзе вышыты надпіс: «Гэта Лада — такая табе жонка нада». Сімвалічны падарунак майстрыха дапоўніла павучаннем унуку: «Выбірай сабе жонку не ў золаце і шоўку. Выбірай тую, якая разумная. He на ігрышчы, а на іржышчы. He тую, якая добра танцуе, а тую, якая добра працуе». Лада на яе ручнікупадарунку якраз і сімвалізуе такое спалучэнне працавітасці і вернага кахання.
Ладу часта суправаджае Лад — такі ж шчыры працаўнік, прыгожы, вясёлы хлопец. Нібы дзеці гэтай гарманічнай пары, жывуць у нашай мове словы «ладзіць», «ладны», «зладзіць», «ладна жыць» і г.д. Усе яны абазначаюць дабро, згоду, прыгажосць.
Але часцей Лада згадваецца ў пары з Лелем. Мы ўжо прыводзілі прыклады прыпевак, дзе Лель і Лада з’ўляюцца га
лоўнымі персанажамі. Гэтыя прыпеўкі спявала моладзь на сваіх гулянках. Успамінаецца, як звычайна выстройваліся ў рад хлопцы, насупраць — дзяўчаты. Узяўшыся за рукі, яны прытанцоўваюць і спяваюць: «Ладаружа, ты мая, Лельгалубчык, я твая». Потым абедзве шарэнгі вылучаюць Ладу і Леля, якія выходзяць на сярэдзіну, узяўшыся за рукі, танцуюць і спяваюць. Потым пад агульны смех і жарты схіляюцца адно да аднаго і цалуюцца. Выходзіць іншая пара і г.д.
У маладосці я не аднойчы прымаў удзел у гэтых любоўных гульнях. Праходзілі яны заўсёды ўрачыста, з сардэчным трапятаннем. Моладзь перастрэльвалася вачыма. Хлопец глядзіць на дзяўчыну і ўсміхаецца, яна адказвае тым самым. Значыць, узнікла ўзаемная сімпатыя. A бывае, глядзіць хлопец на дзяўчыну, а яна ўсміхаецца іншаму. Што ж зробіш...
Ёсць і іншыя праявы ўзаемнасці. Так, пашыраны былі абяцанкі і заляцанкі. Абяцанка — абяцанне хлопца і дзяўчыны кахаць адно аднаго ўсё жыццё. Заляцанка — любоўныя гульні, песні, танцы з мэтаю выклікаць узаемнае каханне.
Успамінаю сваю маладосць, вёску Клімавічы Сенненскага раёна, дзе я нарадзіўся, згадваю пагулянкі, вячоркі, Купалле, Каляды, Масленіцу. Перакананы, што ні опера, ні канцэрт, ні тэатральная пастаноўка не даюць той радасці, шчасця, прыгажосці, як традыцыйныя народныя святы і абрады.
Як ужо згадвалася, часам вобраз Леля суправаджае не Лада, а Лёля. У народнай свядомасці гэта таксама маладая пара, сімвал кахання. У 1937 г. у Магілёўскім
372. Матыў Аады.
373. Аада з коласам і ружаю ў руках.
374. Сімвалы Лёлі і Леля.
375. Лёля, Лель і ўзоры дзяцей.
376. Н.Якімовіч. Фрагмент дэкору посцілкі з матывам зязюлі.
377. В.Кулда. Фрагмент дэкору посцілкі. Жукойні Астравецкага рна Гродзенскай вобл.
музеі мне давялося бачыць ручнік з вобразамі Леля і Лёлі ў суправаджэнні галубка і галубкі. Пасвойму ўвасобіла гэтыя вобразы Е.Кавалёва, настаўніца музыкі ў заможных людзей Віцебска. У іх асяроддзі было пашырана шыццё бісерам і шоўкам розных сумачак, кашалькоў, кісетаў і інш. Сумачку, шытую бісерам і шоўкам, Е.Кавалёва аздобіла вобразамі Леля і Лёлі. Лёля ў яе нагадвае пашыраны ў вышыўцы сімвал Лады, падобны на яе і Лель, але паказаны ў выглядзе хлопца (іл. 374).
Часцей жа Лель і Лёля сімвалізавалі любоў да малых дзяцей. Вобраз дзіцяці як сімвал прадаўжэння жыцця здаўна пашыраны ў многіх народаў. Дастаткова згадаць мастацтва Адраджэння з крылатымі анёлкамі (пуцці) на карцінах тагачасных мастакоў. Гэта гарэзлівыя, румяныя, няўрымслівыя дзеці. Тое ж — і на старажытных абразах Беларусі, асабліва ў сюжэтах з Маці Божай.
У.Ульяновіч (1880 г.н., Круляўшчызна Ваўкавыскага рна) свае адносіны да дзяцей выказала сімваламі Леля і Лёлі на ручніку:« Мая мара, маё шчасце, мая любоў — гэта мае дзеці. Я хачу, каб яны былі здаровыя, прыгожыя, паслухмяныя. Калі я выйшла замуж, а было гэта пасля каранацыі цара Мікалая, мы з мужам дамовіліся мець харошых дзяцей. Я ахвяравала ў царкву два пуды жыта на памін усіх нябожчыкаў, нашых родзічаў, каб яны маліліся на тым свеце за здароўе нашых дзяцей. Тады ж я і вышыла гэты ручнік. У верхнім радзе тры Лёлі і тры Лелі, унізе — узоры дзяцей. Такую вышыўку я бачыла ў старой настаўніцы Матроны Міцкевіч з Ваўкавыска» (іл. 375).
ЗЯЗЮАЯ
У народнай свядомасці вобраз зязюлі — гэта сімвал жанчыны ў горы, смутку, жальбе. Звычайна ўдава, якая аплаквае роднагачалавека. Трэбадумаць, што гэты вобраз вельмі даўні. Згадаем хоць бы славутае «Слова пра паход Ігаравы», дзе Яраслаўна бядуе па мужу і збіраецца паляцець зязюляю па Дунаі. А колькі старадаўніх народных песень пра зязюлю, a значыць — няшчаснае каханне, разлуку,
івйфійііш^і;
гора! Узяць хоць бы папулярную, у дзесятках варыянтаў песню пра дзяўчыну, якую бацька аддаў у далёкую сям’ю і забараніў наведвацца дадому.
А я з таго жалюплачу ў лугі палячу, ды як стану кукаваць, татку засмучу.
(Закор’е Браслаўскага рна)
He дзіўна, што зязюлю можна бачыць на тканых і вышываных посцілках і ручніках. Калі яна паказана ў спалучэнні з зоркамі — сімваламі дзяцей, значыць, твор прысвечаны мацярынскаму ropy: ці сын загінуў на вайне, ці нехта з дзяцей памёр (іл. 376). Зязюля разам з букетам абазначае, пэўна, горкую ўдовіну долю ці няшчаснае каханне, разлуку закаханых (іл. 378).
Характэрна, што на ўсіх бачаных мною ўзорах зязюля паказана досыць рэалістычна, часам даходзіць да яўнага натуралізму, што ўвогуле для традыцыйнай народнай мастацкай творчасці не характэрна. Магчыма, на вочы трапіліся толькі познія ўзоры, а старажытныя, сімвалічнага характару, ці не захаваліся, ці пра іх майстрыхі забыліся.
РУСААКА
Трагічнае, нераздзеленае каханне дзяўчыны апета ў мастацкай творчасці многіх народаў Еўропы і звязваецца звычайна з вобразам русалкі. У Старажытнай Грэцыі русалак, або німфаў, было некалькі: дрыяды — лясныя, наяды — рачныя, нерэіды — марскія русалкі.
У павер’ях старажытных славян русалкамі рабіліся няхрышчаныя дзяўчынкі, калі яны паміралі. Але часцей — падманутыя, кінутыя, няшчасныя дзяўчаты, якія тапіліся з гора.
Вось адна з легенд пра паходжанне русалак. Жыла ў Нясвіжы прыгожая дзяўчына. Убачыў яе паніч і неўзабаве спакусіў, а затым з’ехаў у Варшаву на вучобу. Пайшла дзяўчына на рэчку і ўтапілася. Потым яе часта бачылі русалкаю з распушчанымі валасамі. А праз год вярнуўся дадому паніч. Пайшоў аднойчы ноччу на рэчку. Завабіла яго дзяўчына ў рэчку, доўга лашчыла і потым зусім заказытала.
3 глыбокай старажытнасці ў славян вядомы абрадавыя ігрышчы — Русаллі. Калісьці яны былі звязаны з аграрнай магіяй, вераю ў русалак, якія распараджаліся воднай стыхіяй і забяспечвалі ўраджай. Было гэта і свята дзяўчат, у якім спалучаліся энергія маладосці і трагізм няшчаснага кахання, радасць і смутак, абрадавая магія і звычайная весялосць.
Вось як апісвае Русаллі беларускі этнограф А.Сержпутоўскі: «Перад Тройцаю, у русальны тыдзень, дзяўчаты ўбіраюцца ў кветкі і галінкі. Выбіраюць з свайго асяроддзя прыгожую дзяўчыну, кла
378. Е.Пагалушка. Фрагмент дэкору посцілкі. Лідскі рн Гродзенскай вобл.
379. А.Прывалава. Сімвал русалкі ў дэкоры ручніка. Сенненскі рн Віцебскай вобл.
^Вобразы кахання
380. Н.Петухова. Фрагмент дэкору посцілкі з сімвалам русалкі. Мсціслаў Магілёўскай вобл.
382. М.Палітыка. Сімвал русалкі ў