Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
дэкоры ручніка. Старая Беліца Сенненскага рна Віцебскай вобл.
дуць ёй на галаву вянок, называюць яе русалкаю. Утвараюць карагод, ходзяць у карагодзе, танцуюць, спяваюць песні пра каханне, шчасце, няшчасце русалачкі. 3 кветак і галінак робяць лялькурусалачку, носяць яе з песнямі і пад канец ідуць да рэчкі і топяць ляльку, як бы нагадваючы гэтым трагічны лёс русалкі» (Сержнутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў. Мн., 1930. С. 101).
Русалка ў народнай мастацкай творчасці выяўляецца парознаму, але звы
381. Н.Васільева. Матыў русалкі ў дэкоры ручніка. Васкіна Гродзенскага рна.
чайна досыць умоўна, у выглядзе букета кветак, які сваім сілуэтам нагадвае дзявочую фігуру на кусце (іл. 379). На ўвазе маецца куст каліны, якую звычайна звязваюць з вобразам дзяўчыны, што пакутуе ад няшчаснага кахання. У такім выглядзе паказаў русалку і тонкі знаўца народнай творчасці мастак М.Філіповіч.
«Я вышыла на ручніку русалку, — казала М.Палітыка з Старой Беліцы Сенненскага раёна. — 3 выгляду гэта куст каліны, на ім сядзіць русалка. Бо яна, як вылезе з вады, садзіцца на калінавы куст, адтуль вабіць хлопцаў да сябе».
Сустракаецца і іншая трактоўка вобраза русалкі. А.Снапко з Шклова лічыла, што русалка на яе ручніку — добрая і літасцівая, яна дапамагае ўсім бедным і пакрыўджаным, асабліва дзяўчатам, якія перажылі трагічнае каханне.
Нельга не заўважыць, што вобраз русалкі пераклікаецца з вобразам зязюлі: абедзве ўвасабляюць сабой трагічнае каханне. Гэта пацвярджае і легенда пра русалку і Лесавіка, запісаная ў Калінкавічах. Убачыў Лесавік русалачку і пакахаў яе. Пабудаваў ён палац з жэмчугу, сшыў
азы кахання
ёй кашулю з рачных хваляў, надзеў на галаву вянок з лілеяў, пашыў туфелькі з ракавінак, зрабіў карону з водарасцей. I пачалі яны жыць, адзін аднаго любіць, карагод вадзіць, дзяцей гадаваць. Лесавік пасвіў у лесе звяроў і птушак, а русалачка стала зязюляю, кукавала, маладых дзяўчат перасцерагала.
Акрамя сімвалічнага куста каліны русалка часам паказвалася і больш рэалістычна, як на ручніках Н.Корань з Шклова і А.Маркавай з Навагрудка (іл. 383—384). Праўда, рэалізм тут даволі адносны. Фігуры моцна стылізаваныя, сілуэтам нагадваюць Ладу, Лёлю і іншыя жаночыя вобразы язычніцкага пантэона. Але характэрна, што гэта тыпова беларуская трактоўка вобраза. У рускім мастацтве русалка ўяўляецца ў выглядзе дзяўчыны ў доўгай кашулі, з доўгімі распушчанымі валасамі, як на вядомай ілюстрацыі І.Крамскога да «Майскай ночы» М.Гогаля. У народаў Заходняй Еўропы русалка — міфічная істота ў выглядзе жанчыны з рыбіным хвастом. У беларусаў характэрны вобраз русалкі ці не выпрацаваўся, ці забыўся.
385. Ручнік. Дзісеншчына.
ІЙЙЙЖ
ГОАУБ I ГААУБКА
Мы ўжо згадвалі гэтыя папулярныя сімвалы кахання ў размове пра звычаі, вераванні, абрады, працоўную дзейнасць, мастацкую творчасць нашых продкаў. Яно і не дзіва: любоўнай тэматыкай, матывамі кахання прасякнута практычна ўся матэрыяльная і духоўная дзейнасць чалавека. Спынімся на гэтай тэме больш падрабязна.
Увогуле голуб сімвалізуе многія паняцці. Ён выступае як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога Духа. Але часцей за ўсё ён сімвалізуе каханне. Вобразы голуба і галубкі сустракаюцца ў многіх народных песнях («Пад калінаю, пад малінаю сядзеў голуб з галубінаю. Цалаваліся, мілаваліся, правым крыллем накрываліся»), Яклічыццаўнародзе, «голуб азначае дзецюка, а галубка — дзяўчыну. A разам яны азначаюць любоў дзяўчыны і хлопца» (Барысаўскі рн).
383. Сімвал русалкі.
386. Ручнік. Радуга Веткаўскага рна Гомельскай вобл.
384. Сімвал русалкі.
.Вобразы кахання
387.1.Краўцова. Голуб і галубка ў дэкоры ручніка. Чашнікі Віцебскай вобл.
388. М.Грынь. Фрагмент дэкору посцілкі. Зарэчча Валожынскага рна Мінскай вобл.
Каханне, гэтае ўсёабдымнае пачуццё,
389. Ручнікі. Семежава Капыльскага рна Мінскай вобл.
звычайна называюць светлым, радасным, узнёслым. Але каханне каханню розніца. Яно можа толькі зараджацца або ісці на спад, быць узаемным ці трагічным. Усе гэтыя асаблівасці ў народнай мастацкай творчасці набылі адпаведную інтэрпрэтацыю.
Возьмем самы пачатак кахання, яго зараджэнне. Н.Кароткая (1845 г.н., Слуцк) на гэты конт выказалася вельмі канкрэтна: «Калі галубок да галубка ідуць у адзін бок, то гэта значыць, што паміж дзяўчынай і хлопцам пачынаецца любоў».
Шчаслівае каханне — пэўна, найбольшае шчасце. Пра яго мараць усе, яму прысвечаны сотні мастацкіх твораў. Адлюстравана яно і ў арнаментыцы народнага ткацтва, прычым досыць вобразна і недвухсэнсоўна, як на ручніку Ф.Падымакі (1893 г.н., Шклоў). «Мы крэпкалюбілі адзін аднаго, — расказвала яна. — Таму я вышыла голуба і галубку галоўка да галоўкі. Маё шчасце збылося. Я выйшла замужза Косціка, мелі 8 дзяцей». В.Юрко з Езярышча Гарадоцкага раёна ўдакладніла: «Калі голуб і галубка вытканы галоўка да галоўкі, то гэта значыць, што хлопец і дзяўчына любяць адзін аднаго. Ну, а калі паміж голубам і галубкаю паказаны букет ці вазон, то гэтакжанчына выказвае пажаданне вечнай шчаслівай любові». Блізкі варыянт тлумачэння падае
.Вобразы кахання
390. Н.Шаплыка. Фрагмент дэкору посцілкі. Сарачы Любанскага рна Мінскай вобл.
Н. Петрашкевіч з Лепеля: «Калі два галуб
кі вышыты галоўка да галоўкі, а пасярэдзіне кветка, то гэта значыць: любі мяне, як я цябе, і мы будзем шчаслівыя». Па словах В.Юрко з Езярышча, «голуб і галубка — гэта каб любіў ды не біў мяне муж, каб мы былі з мужам, як голуб з галубкаю». Такія ўзорысімвалы шчаслівага кахання мы бачым на многіх вырабах майстрых з розных куткоў Беларусі (іл. 386391).
На жаль, каханне не заўсёды бывае шчаслівым, яно можа прыносіць і гора. Калісьці такія найбольш пашыраныя выпадкі — каханне хлопца з багатай сям’і і дачкі беднякоў. Багатыя бацькі звычайна
працівіліся такому, па іх меркаваннях, няроўнаму саюзу, выступалі супраць шлюбу закаханых. Былі нават выпадкі трагічнай смерці маладых. Вобразна і паэтычна гэты трагізм увасоблены ў народных песнях:
Ой, там на гары, ой, там на крутой, сядзела на ёй пара галубоў.
Сядзелі яны, любаваліся, сізымі крыламі абнімаліся. Ды ўзяўся стралец, добры маладзец, разбіўразлучыў пару галубоў, голуба забіў, галубку падбіў.
(Віцебская вобл.)
На першы погляд трагічнае каханне ў народнай мастацкай творчасці адлюс
391. Шчасдівае каханне. Фрагмент дэкору ручніка. Мінская вобд.
троўваецца гэтак жа, як і шчаслівае: голуб і галубка павернуты галоўка да галоўкі, між імі букет ці вазон. Але паглядзім больш уважліва і ўбачым розніцу: сілуэты птушак нейкія неспакойныя, яны нібы імкнуцца адно да аднаго ў моцным парыве, нават крылцы ўзняты (іл. 392—393). Гэта і ёсць сімвал трагічнага кахання.
392. Т.Шдык.
Фрагмент дэкору ручніка. Касцюковічы Магілёўскай вобл.
393. А.Стражнева. Фрагмент дэкору посцідкі з аддюстраваннем няшчаснага кахання. Гадавачы Сенненскага рна Віцебскай вобд.
394. Н.Брыль. Фрагмент дэкору ручніка. Новае Сяло Талачынскага рна Віцебскай вобл.
395. Н.Зубок. Фрагмент дэкору ручніка. Крычаў Магілёўскай вобл.
Лішне, відаць, казаць пра тое, што практычна ўсе тканыя і вышываныя вырабы з сімваламі кахання носяць аўтабіяграфічны характар. Майстрыхі ўвасаблялі ў іх свае сардэчныя таямніцы, дзяліліся радасцю шчаслівага кахання або аблягчалі душэўны боль, калі яно не ўдавалася. A было, што ад кахання, калісьці быццам шчаслівага, заставаўся адзін успамін, па розных прычынах яно ішло на спад. Вось і пакідалі майстрыхі памяць пра яго ў выглядзе голуба і галубкі, накіраваных у розныя бакі (іл. 394). На адных вырабах птушкі сядзяць спакойна, відаць, каханне было роўнае і спакойнае (іл. 395), на другіх — з узнятымі крылцамі, сімвалізуючы колішнія гарачыя пачуцці.
Што ні каханне — то розныя яго варыянты. Бывае яно нераздзеленае, адвергнутае хлопцам ці дзяўчынаю. Бывае, што даўно і доўга кахаюць адно аднаго, ды прызнацца не могуць. Так і згасае пачуццё назаўсёды. I толькі ручніку даверыцца дзяўчына, выкажа сваю таямніцу. Шкада, не ўдалося ўстанавіць, чым жа розняцца такія ўзоры ад ужо разгледжаных.
вянок
На многіх тканых і вышываных вырабах мы бачым кругавыя замкнёныя маты
396. К.Якімовіч.
Посцілка.
Магілёўская вобл.
397. Е.Довадь. Фрагмент дэкору посцідкі з сімвадам вянка. Асіповіцкі рн Магідёўскай вобд.
вы з раслінных парасткаў, лісця, кветак, якія звычайна аблямоўваюць нейкі іншы матыў ці сімвал (іл. 397). Гэта — вянок, пастаянны і амаль абавязковы атрыбут многіх народных свят, абрадаў, урачыстасцей, пагулянак. На вянках варажылі пра сваё шчасце на Купалле, вянок з каласоў быў абавязковым атрыбутам дажынак, вянок надзявалі нявесце ў першы дзень вяселля. Дзе весяліліся, спявалі, танцавалі — там прысутнічаў і вянок. Урэшце, карагод — той жа вянок.
Калі ж абагульніць усю разнастайную сімволіку вянка, то атрымліваецца, што найчасцей ён абазначаў дзявочае шчасце. Ён нават быў пашыраным галаўным уборам дзяўчыны да замужжа.
Матыў вянка, які мы бачым на вырабах ткачых і вышывальшчыц, у большасці выпадкаў якраз і з’яўляецца сімвалам дзявочага шчасця. Ён можа быць моцна стылізаваны, амаль геаметрызаваны, a можа выглядаць і досыць рэалістычна, асабліва на сучасных паліхромных вырабах (іл. 397—400). У цэнтры звычайна змяшчаецца разетказорка. Відаць, сімвал чалавека.
399. Матыў вянка ў дэкоры посцілкі. Нясвіж Мінскай вобл.
азы кахання
400. С.Крук. Фрагмент дэкору посцілкі. Чэрвень Мінскай вобл.
ЗАРАЗАРАНІЦА
Яна згадваецца ў многіх народных песнях: любоўных, жніўных, вясельных. Вось як у гэтай:
Вячэрняя зоранька, ці табе не цяжанька з сонейкам разлучацца, з месяцам спатыкацца.
(Жніўныя песні. Мн., 1974. С. 308)
401. Н.Мурашкевіч. Фрагмент дэкору посцілкі. Старая Беліца Сенненскага рна Віцебскай вобл.
«Усходнія славяне, — пісаў А.Афанасьеў, — адрознівалі дзве зары: зара ранішняя і зара вячэрняя. Абедзве яны суправаджаюць сонца» (Афанасьев А. Поэтнческне воззрення славян на прнроду. С. 86).
А вось легенда пра зарузараніцу, запісаная ў Талачыне:
402.1.Пятрова. Посцідка. Ліда Гродзенскай вобл.
гл*®
it®
Устала сонца з зарою, умылася крынічнай вадою, усміхнулася светлымі вачамі, асвяціла зямлю яркімі лучамі. Вось і нарадзілася заразараніца, заразараніца, красна маладзіца. Яе лічка —