Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
і. Гэты ручнік — пра маю долю. Мне хацелася, каб у нашай сям’і было шмат дзяцей. Я і вышыла шмат зорак — на кожнае дзіця па адной».
Усе прысутныя пажылыя суседкі ківалігаловамі. Праўда, аднадзяўчына, Каця, запярэчыла: «Нашто мне дзеці. Лішні клопат. Мне і адной весела. Усе хлопцы мае. Мне не патрэбны хлопчыкі, якіхтрэба на руках насіць, мне трэба хлопцы,
якія будуць мяне насіць на руках». Усе з абурэннем на яе накінуліся.
Добрая сям’я, як справядліва лічылі нашы продкі, трымалася на працалюбстве. Гэта наглядна адлюстравана на ручніку Е.Іскавец з Навагрудка (іл. 445). Радок узору на ім утвараюць фігуркі жаніха і нявесты з кусцікам руж між імі, вышэй — радок з пчолак, сімвала працавітасці. На думку майстрыхі, «цяпер моладзь не хоча працавайь, хоча жыць якнебудзь, на шарманку. Вось я і вышыла такі ручнік, каб падарыць на вяселле сваёй унучцы Аксюце. Хай ведае, што без працы не пражывеш». А падмацавала свае думкі май
444. В.Цягака. Узор сям’і ў дэкоры ручніка. Бялевічы Слуцкага рна Мінскай вобл.
443. Узор сям’і. Фрагмент дэкору посцілкі.
стрыха прымаўкай: «Не шукай жонку на гульбішчы, а шукай на іржышчы».
Ручнік з падобным узорам з Вострава Пінскага раёна ёсць у фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Вядомая майстрыха, галоўны мастак Белмастпрамсавета Г.Ступіна пракаменціравала сэнс узору амаль гэтак жа: «Не шукай жонку, якая добра танцуе, а шукай, якая добра працуе».
Варта прывесціяшчэ некалькі прыкладаў народнай мудрасці: «Добрая сям’я накорміць, адзене і напоіць», «Сям’я добрая — клець поўная», «Вялікая сям’я — вялікае шчасце». Гэтыя мудрыя правілы нашых продкаў мы, на жаль, сталі забываць.
445. Е.Іскавец. Ручнік. Навагрудак Гродзенскай вобл.
.Вобразы чалавека, сям 7, дзяржавы
446. Т.Дзеранок. Ручнік. Неглюбка Веткаўскага рна Гомельскай вобл.
ДЗЕЦІ — НАІПА РАДАСЦЬ I ШЧАСЦЕ
«У каго дзетак многа — той не забыты Богам». Гэтай мудрасцю кіраваліся нашы продкі, маючы па 5—7 дзяцей у сям’і. Беднасць, цяжкая праца не былі перашкодаю для жанчын, якія лічылі за шчасце мець шматдзетную сям’ю. I ўсіх сваіх дзяцей яны горача і аддана любілі, затое пад старасць бьші акружаны клопатам і yearaft. Таму і жыла нацыя, нязменна адраджалася пасля войнаў, варожых нашэсцяў, эпідэмій.
К.Шаптун (1885 г.н., Шклоўскі рн), якая мела 8 здаровых, паслухмяных дзяцей, казала: «Я шчаслівая і ганаруся гэтым. I ў падзяку за гэта Богу я вышыла ручнік з узорамі дзяцей».
Сімвал дзяцей у ткацтве і вышыўцы мае выгляд васьміканцовай разеткі, якая, напэўна, з’яўляецца вынікам трансфармацыі старажытнага матыву з чатырох Ka
447. К.Палавая. Ручнік. Палуж 2 Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.
ласкоў, што адыходзяць пад прамым вуглом ад квадрата (іл. 446—447). У цэнтры звычайна змяшчаецца крыжык — абярэг ад няшчасцяў, пажаданне дабра, шчасця, здароўя. Як відаць, матыў вельмі падобны на зорку — сімвал чалавека, і гэта, вядома, невыпадкова: дзіця і ёсць будучы чалавек.
Складаны малюнак жыццёвай эстафеты зашыфраваны ў дэкоры посцілкі Н.Ляўкоўскай з Заберажніцы Лельчыцкага раёна. У кожнай з васьмівугольных фігур цэнтральнае месца займае зорка — сімвал чалавека. 3 яе вырастаюць чатыры раслінныя матывы дрэва жыцця, што сімвалізуюць з’яўленне новага жыцця — дзіцяці. Каля зорак змяшчаюцца крыжападобныя ўзоры — сімвал зерня, зноў жа, новае жыццё. Два бардзюры з зорак ілюструюць асноўную ідэю — з’яўленне на свет новага жыцця, а яшчэ адзін бардзюр з руж абазначае пачуццё павагі да маці, што дала новае жыццё. А ў цэлым дэкор посцілкі ўслаўляе маці, якая нарадзіла і выхавала дзіця.
Больш простая кампазіцыя, але з тым жа сэнсам і ў дэкоры посцілкі М.Стрэльскай з Талькі Пухавіцкага раёна (іл. 448).
Бобразы чалавека, сям’і, дзяржавы
Абодва творы, як і іншыя вырабы на падобную тэму, вызначаюцца звонкім, жыццярадасным каларытам, сакавітай паліхроміяй. Гэта нібы своеасаблівы гімн у гонар нараджэння новага чалавека і прадаўжэння жыцця.
РАДЗІНЫ (ХРЭСЬБІНЫ)
Нараджэнне дзіцяці як свята для сям’і адзначалася шэрагам магічных дзеянняў і ўрачыстасцей, якія складваліся ў старажытны абрад радзін (хрысцін). Яны далучалі дзіця да сям’і, забяспечвалі яму здароўе, ахову ад ліха і магчымых нягод, услаўлялі маці, якая дала новае жыццё.
«О, вы не ведаеце, што такое радзіны? — піша Б.Сачанка ў кнізе «Вечны кругазварот». — Гэта цэлы абрад. Чаго толькі не было на радзінах, калі збіраліся мужчыны і жанчыны ў хату, дзе нарадзілася дзіця. Была там і скварка, і чарка. I вядома ж, жарты, песні — у іх славілася і маці, якая, хоць і ў пакутах, нарадзіла чалавека».
Гэтая тэма атрымала сваё ўвасабленне
449. З.Рамашка. Фрагмент дэкору ручніка. Старына Капыдьскага рна Мінскай вобл.
і ў творах народнага мастацтва. Майстрыхі іх так і называюць: «Гэта дыван пра хрэсьбіны». Адзін з іх выткала А.Белайчук з Вербавічаў Нараўлянскага раёна (іл. 450). Цэнтральнае месца ў ім займае зорка — сімвал чалавека, у гэтым жа выпадку — сімвал маладой маці, пра што сведчаць чатыры крыжыкі каля кожнай зоркі. А каб падкрэсліць асаблівую ўрачыстасць падзеі, кожная зорка акаймавана квяцістай стужкай і вянком з раслінных матываў. Ствараецца вельмі дэкаратыўны жыццярадасны матыў, які вобразна ўслаўляе сямейную ўрачыстасць.
Дыван на такую ж тэму выткала і падарьша маладой маці на хрэсьбіны М. Рагінь з Пелясы Воранаўскага раёна (іл. 451). Аснову дэкору складае багата распрацаваны матыў, які нагадвае ўжо вядомы нам узор ураджаю, дажынкавы вянок. Але гэта іншы ўраджай — папаўненне сям’і. I не дажынкі тут адзначаны, а радзіны, што па сэнсе вельмі блізкае. Дык вось, складаны
450. А.Белайчук. Посцілка з хрэсьбіннымі матывамі. Вербавічы Нараўлянскага рна Гомельскай вобл.
матыў у цэнтры з чатырох разетак і ёсць хрэсьбіны — свята і ўрачыстасць у сям’і. A
Вобразы чалавека, сямЧ, дзяржавы
451. М.Рагінь. Дыван з хрэсьбіннымі матывамі. Пеляса Воранаўскага рна Гродзенскай вобл.
падкрэсліваецца гэта пышным вянком з раслінных галінак.
СІМВАЛ БАГАЦЦЯ I ДАБРАБЫТУ
Вялікая сям’я, шчодра адораная дзецьмі, толькі тады магла быць пасапраўднаму шчаслівай, калі мела дастатак і дабрабыт. Многія народы свету ў змаган
452. Посцілка.
Магілёўская вобл.
ні за жыццё, стварэнне неабходнага дабрабыту ў сваёй мастацкай творчасці выпрацавалі адпаведныя яго сімвалы. Так, у народаў Старажытнага Усходу багацце ўвасабляла буйная рагатая жывёла, яе адлюстраванні з гіпертрафіраванымі рагамі мы бачым на старажытных фрэсках, рэльефах, у творах скульптуры і прыкладнога мастацтва. Свойская жывёла была сімвалам багацця і ў славян. Напрыклад, палешукі і сёння называюць рагатую скаціну таварам. Гэта водгук тых далёкіх часоў, калі хатняя жывёла была асноўным таварам, своеасаблівай «валютай».
Асновай дабрабыту беларусаў было таксама земляробства. Мы ўжо разглядалі сімвал заможнасці, якая грунтавалася на земляробчай працы. Гэта жытні колас. A вось жывёлагадоўля і заснаваны на ёй дабрабыт увасобіліся ў вельмі простым, але досыць усёахопным і вобразным сімвале ў выглядзе двух рагоў, якія абазначаюць асноўных хатніх жывёл: кароў, быкоў, коз, бараноў. Успомнім вільчакі ў выглядзе каровіных рагоў, што яшчэ нядаўна ўпрыгожвалі традыцыйнае беларускае жыллё (гл. іл. 490). У старажытнасці яны выконвалі ролю абярэга, «забяс
печвалі» дастатак і дабрабыт у сям’і.
Матыў рагоў сустракаецца ў ткацтве і вышыўцы. Праўда, спецыфіка гэтага віду рамяства асаблівага натуралізму не дапускае, ды майстрыхі, пэўна, і не імкнуліся да яго, надаючы рагам досыць арнаментальны выгляд накшталт двух завіткоў, часта даволі мудрагелістых абрысаў (іл. 452454).
Акрамя такога абагульненага вобраза буйной рагатай жывёлы трапляецца яшчэ і адлюстраванне казы ці казла як увасабленне плоднасці. У многіх народаў свету, у тым ліку і ў славян, каза здаўна была сімвалам дастатку і пладавітасці. Гэтая жывёліна спрадвеку акружана рознымі вераваннямі і забабонамі, водгулле якіх заўважалася яшчэ і ў пачатку 20 стагоддзя. Сярод іх — звычай хадзіць на Каляды «з казой». Вусная народная творчасць засведчыла ролю казы ў земляробчай магіі:
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.
і^образы чалавека, сям’і, дзяржавы
175
453. А.Братчэня. Ручнік. Баранава Старадарожскага рна Мінскай вобл.
там жыта стогам.
Дзе каза нагою, там жыта капою. Дзе каза хвастом, там жыта кустом.
454. М.Кругдікава. Посцілка. Чэрыкаўскі рн Магілёўскай вобл.
Такую казу мы і бачым на старых гродзенскіх дыванах, пра якія ўжо ішла гаворка. Яна паказана разам з жаніхом і нявестаю як пажаданне багацця і дабрабыту маладой сям’і.
ПЧААА ЯК СІМВАЛ ПРАЦАВІТАСЦІ
Дабрабыт і шчасце кожнай сям’і трымаліся на працы. Працавітасць была асноўнай рысай, за якую цанілі чалавека. Гэтым жа правілам кіраваліся і пры выбары нявесты, таму што ў сям’ю бралі працаўніцу, памочніцу, гаспадыню. А калі гаспадар не гультай, не п’яніца, не абібок — самая вялікая сям’я жыла ў адносным дастатку (вядома, калі была зямля). Падрасталі дзеці — таксама ўключаліся ў працу. Так і не перарывалася эстафета працавітасці на працягу стагоддзяў.
Дзе пабягае, там вылягае. Дзе каза рогам,
Услаўляючы працавітасць і руплівасць, нашы продкі знайшлі іх вельмі дакладны сімвал у прыродзе. Гэта — пчала, вечная і нястомная працаўніца. He дзіва, што сілуэт пчалы так часта ўплятаецца ў дэкор посцілкі ці ручніка.
азы чалавека, сям’і, дзяржавы
456. В.Мурзіч. Посцілка з матывамі пчалы.
455. Посцілка. Моталь Іванаўскага рна Брэсцкай вобл.
Вырашэнне гэтага сімвала бывае розным. На сучасных посцілках з іх паліхромнымі яркімі расліннымі матывамі пчолы паказваюцца досыць натуралістычна і пазнавальна (іл. 455). На старадаўніх вырабах з іх умоўным геаметрыза
ваным дэкорам матыў пчалы набывае вельмі вобразнае, абагульненае, сімвалічнае вырашэнне, нагадваючы арна
458. Е.Доваль.
Посцілка. Асіповіцкі рн Магілёўскай вобл.
457. Н.Абушкевіч. Сімвал пчалы ў дэкоры ручніка. Старая Беліца Сенненскага рна Віцебскай вобл.
ф ф
ментальны матыў (іл. 456). Часамі ступень стылізацыі настолькі значная, што назву матыву ведае толькі сама ткачыха (іл. 458).
Сімвалам працы называлі ткачыхі і матыў у выглядзе ромба з елачкападобным узорам унутры (іл. 460). Сёння цяжка ўстанавіць, ці гэта старажытны, моцна