Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
алі хочаш пасапраўднаму ўшанаваць сваіх любімых бацькоў, — дзялілася жыццёвай мудрасцю А.Іспянкова з Хвастова Рагачоўскага раёна, — трэба зрабіць так: на Дзяды паставіць у покуці пад абразамі грамнічную свечку і стравы ў місцы. Але лепш — вышыць узор Радаўніцы і душ продкаў, якія прылятаюць на Радаўніцу. Вось гэта і будзе самая вялікая
пашана да дзядоў».
508. Ф.Каўшарова. Ручнік. Глыбоцкае Гомельскага рна.
ДнНЮ^ІТОНННЖ^^
Кожны чалавек з узростам назапашвае вопыт, становіцца разумным і дасведчаным. Але яшчэ больш вопытным і разумным ён будзе, калі засвоіць мудрасць сваіх продкаў. Пра гэта гаварыла Г.Бак
507. М.Шаршнёва. Ручнікнабожнік з матывам продкаў. Рэкта Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл.
509. Г.Прастакова. Ручнік вясельны. Раніна Віцебскага рна.
196
образы веўы
кі, яны кажуць: вось гэты ручнік прыгожы, а гэты непрыгожы. Нам гэта крыўдна. Калі мы ткалі ўзоры, мы думалі не толькі аб прыгажосці, але і пра тое, каб гэтымі ўзорамі вучыць маладых, перадаць ім свой вопыт».
Да гэтага ж шэрагу адносіцца і яшчэ адзін узор, якім абазначалі волатаў (асілкаў) — моцных, добрых продкаў. Яны абаранялі народ ад злой сілы, нячысціка. Яны пракапалі рэкі, насыпалі горы, курганы. Усё гэта продківолаты зрабілі для народа, каб жыццё яго было больш шчаслівым.
510. Н.Громава. Матыў продка ў дэкоры посцілкі. Ветка Гомельскай вобл.
лан з Лукомля Чашніцкага раёна, паказваючы мне ручнікі з узорамі дзеда (іл. 514): «Вось гэты ўзор вытканы не толькі для прыгажосці. Ён яшчэ і вучыць маладых хлопцаў і дзяўчат, каб яны слухалі старых людзей, вучыліся ў іх розуму. А завецца гэты ўзор дзедам, ці старцам. Калі гарадскія людзі глядзяць на нашы ручні
На маё пытанне, навошта на ручніку вытканы ўзоры, што абазначаюць волатаў, Г.Крывец з Лоева адказала пытаннем: «А што галоўнае для селяніна? Выгадаваць дзяцей, ды каб яны былі здаровыя, разумныя, працавітыя. Вось гэта мая Mapa, мая мэта. Аўзор волата — мая варажба на такіх дзяцей».
511. Паясы з матывамі сонца і продкаў. Гродзенская вобд.
Сімвалузор волатаў у народным мастацкім ткацтве ў схематызаваным выглядзе ўяўляе сабой ромб з Ппадобнымі адросткамі (іл. 515). На саміх жа вырабах ён вылучаецца дэкаратыўнай распрацаванасцю, увядзеннем розных дадатковых дэталяў (іл. 516).
Паміж Клімавічамі і Нямотай у Сенненскім раёне ёсць урочышча Валатоўка, дзе калісьці бьшо з паўсотні курганоў, a цяпер засталося пяць. Цякла тут і аднайменная рэчка, была крыніца Волатаўская. У народзе хадзілі апавяданні, што ў старыя часы тут жылі волаты, якія разраўнялі зямлю для ворыва, пракапалі paid, насыпалі курганы, аберагалі народ ад зладзейства. He дзіва, што ўзоры волатаў былі пашыраны ў мясцовым ткацтве. Такую посцілку выткала М.Васілеўская з
512. К.Удасік. Узор Дзядоў на ручніку. Магідёўская вобл.
азы веры
514. Узор дзеда.
513. А.Іспянкова. Посцілка з узорам Дзядоў. Хвастова Рагачоўскага рна Гомельскай вобл.
пазіцыяй давялося бачыць і ў М.Харошка з Клімавічаў. Майстрыхі шчыра верылі, што за такую работу волаты паспрыяюць ім у жыцці.
РАДАЎНІЦА
Пашана да продкаў выяўлялася і на старажытнае народнае свята Радаўніцу — дзень памінання памерлых. У яго вельмі глыбокія, яшчэ язычніцкія карані, шырока святкуюць яго і сёння, хоць, безумоўна, многія звязаныя з ім звычаі і абрады забыліся.
516. Г.Ступіна. Фрагмент дэкору ручніка з узорам водата. Мінск.
Мігуліна (гл. іл. 517). У цэнтры асноўнага
198
518. Н.Крауцова. Фрагмент дэкору посцілкі. Барысаў Мінскай вобл.
517. М.Васілеўская. Фрагмент дэкору посцілкі. Мігуліна Сенненскага рна Віцебскай вобл.
образы веры
правядзення. Напярэдадні маці з сёстрамі варылі ячменную кашу, адварвалі ў цыбульніку яйкі, пяклі каравай, аздоблены фігуркамі пеўніка і коніка — як мы ведаем, у старажытнасці свяшчэнных жывёл. I вось пасля абеду ўся сям’я ўрачыста іш
Мне неаднойчы даводзілася браць удзел у святкаванні Радаўніцы, калі яна яшчэ захоўвала традыцыйны парадак
519. Матыў асідка ў дэкоры посцідкі. Віцебская вобд.
ла на могілкі, дзе папраўляла крыжы, абкладвала магілы дзёрнам, наводзіла парадак і чысціню. Затым бацька ўкленчваў перад магілай самага старэйшага сваяка і прамаўляў: «Памажы, Божа». Пачынала
ся вячэра.
А.Шыліна (1869 г.н.) са Старога Сяла на Магілёўшчыне, дзе па некалькі разоў на год адзначаюць Дзяды, урачыста праводзяць Радаўніцу, лічыла гэта святой справаю: «Усе нашы вяскоўцы стараюцца ўшаноўваць памяць памёршых. Спраўляюць Дзяды, святкуюць Радаўніцу. Заказваюць папу памінкі, сочаць за парадкам на магілах, кладуць на іх яйкі, хлеб, сала. Памінкі спраўляюць дома і на могілках, вышываюць ручнікі і вешаюць іх на крыжы ці ахвяруюць у царкву».
Калі для гэтых абрадаў спецыяльна вытыкаліся ці вышываліся ручнікі і іншыя вырабы, зразумела, што яны адпаведна дэкараваліся. Сапраўды, удалося адшукаць вырабы з досыць арыгінальным дэкорам, які і называўся Радаўніцай. Гэта кампазіцыя з моцна стылізаванай
.Вобразы веры
520. А.Шыліна. Посцілка з узорам Радаўніцы. Старое Сяло Рагачоўскага рна Гомельскай вобл.
жаночай фігуркай і рамбічным матывам па баках. Часам фігурка выяўлена досыць выразна (іл. 520), але часцей яна настоль
521. А.Шыдіна. Фрагмент дэкору посцідкі з узорам Радаўніцы. Старое Сяло Рагачоўскага рна Гомельскай вобл.
цё. Побач з Радаўніцай — Святое Дрэва, дрэва жыцця з зоркамі па баках — сімваламі блізкіх сваякоў майстрыхі. Гэта зноў жа зварот да багоў з просьбаю аберагчы ад сурокаў, зладзеяў, нячыстай сілы.
У беларусаў здаўна бытуе перакананне, быццам здароўе чалавека, абароненасць яго ад нячыстай сілы залежыць ад продкаў. Шануй памяць сваіх продкаў, адзначай Дзяды, Радаўніцу — і яны адплоцяць тым жа ўсёй тваёй сям’і.
кі ўмоўная, што больш нагадвае дрэўца ў выглядзе ялінкі (іл. 521). Такое падабенства несумненна мае нейкі старажытны сімвалічны сэнс. Рамбічная ж фігура з адросткамі нам ужо знаёмая, яна нагадвае ўзор сонца, а яшчэ больш — сімвал продкаволата (гл. іл. 519), якому месца якраз на падобным выразе з яго канкрэтным прызначэннем.
Крыху іншая кампазіцыя ў дэкоры ручніка І.Бабковай (1856 г.н., Брагінскі рн, іл. 522—523), які яна вышыла як памяць пра сваю маці, што памерла якраз на Радаўніцу. Жаночая фігурка з узнятымі рукамі — гэта і ёсць Радаўніца, яна трымае свечкі — ахвяру багам, малітву, каб тыя далі яе маці вечны спакой і райскае жыц
522. Радаўніца са свечкамі.
525. К.Самажнова. Посцілка. Старое Сяло Рагачоўскага рна Гомельскай вобл.
Д.Барсукова (1878 г.н., Брагін) узоры Святога Дрэва і Радаўніцы сумясціла ў адным матыве (іл. 524). У рамбічнай фігуры — Радаўніца ў выглядзе дзвюх елачак. Паабапал — сімвалы душ нябожчыкаўсваякоў. Гэта пашана іх памяці, адначасова і надзея, што продкі паспрыяюць сям’і ў здароўі і дабрабыце.
Ф.Пракапцова з Чавусаў расказвала, што ў яе моцна забалела галава: «Я не магла ні працаваць, ні спаць. Мне параілі вышыць ручнік з узорам Радаўніцы і павесіць яго на крыж на магіле маці. Гэта я і
бацьку, бабулю, дзядулю, іты будзеш здаровы. У цябе будзе добрая сям’я, здаровыя дзеці, шчасце і дастатак. Усё гэта табе забяспечаць твае продкі».
Мастацкія вырабы з матывамі Радаўніцы мяне цікавілі даўно. Яшчэ ўдаваенны час я перазняў з альбома А. Астрэйкі «Беларускі ткацкі арнамент перабіранай і закладной тэхнікі» некалькі ўзораў посцілак і паказваў іх у экспедыцыях (гл. іл. 520—521). Але нават старыя жанчыны ўжо не ведалі сэнсу дэкору. I толькі ў пасляваенныя часы мне пашчасціла: у Старым Сяле на Магілёўшчыне майстрыхі
яшчэ тоесёе памяталі. Сабраўся цэлы «кансіліум»: Н.Шыліна (1889 г.н.), А.Пакрывалава (1881 г.н.), Н.Іванова (1882 г.н.) і яшчэ некалькі старых жанчын. Агульнымі намаганнямі мы і расшыфравалі змест дэкору посцілак. Размова, вядома, ішла і пра адносіны да памяці продкаў і звязаных з гэтым народных свят.
«Радаўніца — добрае свята, — казала Н.Шыліна. — Яно трэба і жывым, і мёртвым. Радуюцца памерлыя дзед і баба, што іх частуюць і памінаюць. Радуюцца і жывыя іх дзеці і ўнукі, што продкі клапоцяцца пра іх здароўе і дабрабыт».
«Мёртвых трэба шанаваць ды памінаць, — дапоўнілаА.Пакрывалава. — Ба
^Вобразы веры
526. Узор Святога Дрэва.
чыла я сон: прыйшла ў хату да мяне мая памерлая бабуся Арына. Худая, слабая, з распушчанымі валасамі. I просіць мяне, каб я заўсёды на Дзяды і Радаўніцу памінала нябожчыкаў, давала ім хлеба, ставіла свечкі, згадвала іх добрым словам. Тады ім будзе добра ў магіле, зямля будзе пу
527. Сімвал продкаў.
дрэва (іл. 526). Азначае яно пажаданне нябожчыкаў жывым, іх дзецям і ўнукам быць здаровымі, заможнымі, мець каласістае жыта на ніве, пладавітую і сытую жывёлу ў хляве. А яшчэ гэты матыў абазначае і свечку, ахвяру царкве за памінанне нябожчыкаў.
Рамбічная фігура з Ппадобнымі адросткамі — сімвал нябожчыка, продкаў (іл. 527). Гэта своеасаблівая малітва, просьба да Бога, каб памерлыя апынуліся ў раі, каб зямля ім была пухам і вечна грэла цёплае сонейка.
хам».
Яе падтрымала Н.Іванова: «Бачыла я ў сне маю матульку. Яна прасіла, каб я заўсёды ставіла памінальную свечку, памінала яе ў царкве. А яшчэ прасіла, каб я глядзела за яе магілкай, абкладвала дзёрнам, папраўляла крыжы, каб пасадзіла на магілцы і пад вокнамі хаты бярозку на радасць бабулі і дубок — дзядулі».
Затым пачалі разбірацца з узорамі на посцілках з альбома, параўноўваць іх з работамі А.Шылінай — цёткі маёй субяседніцы Н.Шылінай. Дэкор іх аказаўся вельмі блізкім, і расшыфроўка ішла досыць паспяхова. Але абмяркоўваўся кожны матыў доўга, прыдзірліва: сабраліся ж сапраўдныя майстрыхі, якія за кроснамі прасядзелі ўсё жыццё.
У выніку агульнымі намаганнямі зрабілі наступныя высновы. Елачкападобны матыў — гэта Святое Дрэва, грамнічнае
528. Сімвал Дзядоў.
202
529. Узор хлеба.
530. Узор сонца.
Схематычнае адлюстраванне жаночай фігуркі — гэта сама Радаўніца, самі памінкі па нябожчыках, галоўныя Дзяды (іл. 528). Гэта нібы напамінак жывым: заўсёды штогод спраўляць Радаўніцу, сачыць за могілкамі, папраўляць крыжы, аздабляць іх ручнікамі, праводзіць на могілках памінкі з куццёй, яйкамі, хлебам.
У