Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
азала яна, — сама не ведаю. Але ж мне трэба было жыць, каб не памерці з голаду. Вось я і гадала, і лячыла».
Як вядома, астралогія мела значнае пашырэнне ў краінах Старажытнага Усходу, Егіпта, Вавілона, Індыі, Кітая. Існавала цэлая навука аб уздзеянні нябесных свяцілаў на чалавека. Свой варыянт астралогіі бачым мы і ў беларусаў, якія прадказвалі лёс чалавека з дапамогай адпаведна дэкараваных ручнікоў.
іх на ручнік. Размяшчэнне зярнят адпаведна ўзору на ручніку прадказвала жаночы лёс. Так, напрыклад, гадала шаптуха А.Каляда (1851 г.н.) з Калінкавічаў, карыстаючыся ручніком з ужо знаёмымі нам узорамі (іл. 546).
Крыху іншае размяшчэнне дэкору было на ручніку Н.Акуліч з Горак (іл. 547). Яна гадала на ім разам з сяброўкамі, якія іпчыра верылі, што, загадаўшы на месяц, у сне спазнаеш таямніцу будучыні, што агонь і сонца лечаць ад усіх хвароб і даюць шчасце, што зоркі вызначаюць жыццё ад самага нараджэння, а Пярун аберагае ад нячысціка. Пры варажбе на ручніку гаварыліся і адпаведныя замовы, звернутыя да таго ці іншага свяціла.
ГАДАННІ, ВАРАЖБА
Варажылі і гадалі не толькі па нябесных свяцілах і не толькі з дапамогаю тканых ці вышываных вырабаў. Так, пашыраным было гаданне на картах. Праўда, гэта быў занятак пераважна цыганак, мя
азы веры
209
548. Ручнік. Рагачоўскі рн Гомельскай вобл.
549. Н.Белая.
Фрагмент дэкору ручніка з узорамабярэгам. Васілевічы Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.
шчан ды «прафесійных» варажбітак. Добра ведаем мы і гаданне на кветках рамонку (дюбіць — не дюбіць). Гадалі на зярнятах бобу, жыта, аўса, гароху. Праз пярсцёнак лілі ў ваду расплаўлены воск ці волава і па форме зліткаў вызначалі задуманае. Ці вось яшчэ: ішла дзяўчына на скрыжаванне дарог ці вуліц і пыталася ў першага сустрэчнага яго імя: яно і будзе імем яе суджанага. Кідалі праз вароты чаравік: у які бок пакажа насок, адтуль і жаніх будзе. У калядную ноч глядзелі на неба: куды ўпадзе зорка, адтуль і сваты з’явяцца. Завязвалі кату вочы і ставілі пасярод двара: куды кот пойдзе, з таго боку і жаніха чакай. I яшчэ шмат цікавых, арыгінальных прыкладаў.
Гэткай жа шматварыянтнасцю вызначаецца і дэкор ручнікоў, якія выкарыстоўваліся для варажбы. У маіх даваенных паездках па Беларусі неаднойчы трапляліся вырабы з таямнічым арнаментам.
Самі майстрыхі ўжо не ведалі, што гэтыя матывы абазначалі, але не сумняваліся, што мелі яны нейкае магічнае значэнне. А старыя бабкі, ад якіх яны перанялі гэты дэкор, панеслі таямніцу з сабою.
Адзін з такіх ручнікоў давялося бачыць у Віленскім этнаграфічным музеі (іл. 548). Яго здымак я паказваў многім вядомым майстрыхам, якія ўжо неаднойчы згадваліся ў гэтай кнізе. На жаль, нічога канкрэтнага пра сэнс дэкору ручніка яны сказаць не маглі, хоць усе былі перакананыя, што ў ім заключаны нейкі глыбокі магічны сэнс.
Як, напрыклад, назваць крыжападобны матыў на ручніку Н.Белай з Васілевічаў Рэчыцкага раёна (іл. 549)? Просьбада Бога? Малітва? Ватыўны знак? Проста крыж? Амулет, абярэг? Як бачым, загадак шмат. Адно несумненна: вышывалі такія знакі як просьбу да вышэйшых сіл у нечым дапамагчы, ад нечага засцерагчы. Вось, напрыклад, на посцілцы Н.Маркавай з Магілёўшчыны такі матыў укладзе
210
ракананыя, што гэта старажытны ўзор з нейкім магічным сэнсам. Але што ён абазначае, ніводная не ведала.
азы веры
ны ў сімвал сонца (іл. 550). Як відаць, майстрыха звярталася з нейкай просьбаю да свяціла.
Многім ткачыхам паказваў я арыгінальны вышываны ўзор на вырабе з Магілёўскага музея (іл. 551). Усе яны былі пе
550. Н.Маркава. Фрагмент дэкору посцілкі. Магілёўская вобл.
551. Фрагмент дэкору ручніка. Магідёўская вобд.
552. Н.Хадасевіч. Фрагмент дэкору посцідкі. Бобр Крупскага рна Мінскай вобд.
553. Г.Суканькова. Ручнікнабожнік. Навілаўка Веткаўскага рна Гомельскай вобл.
Вельмі часта на тканых і вышываных вырабах мы бачым дробненькія ўзоры, якія то запаўняюць прамежкі паміж асноўнымі матывамі, то размяшчаюцца no634 з імі, то кампануюцца ў радочкі. Магчыма, яны выконваюць чыста арнаментальную, кампазіцыйную задачу, але ўсё ж, думаецца, у старажытнасці таксама мелі нейкі сімвалічны сэнс: пажаданні дабра, шчасця, дабрабыту, замова, зварот да вышэйшых сіл і інш. Часам майстрыхі казалі, што яны абазначаюць такія штодзённыя і добра вядомыя пажаданні, як «добры дзень», «добрай ночы», «усяго добрага» і інш. Народнай свядомасці былі блізкія і зразумелыя пажаданні дабра, шчасця, здароўя, зашыфраваныя ў традыцыйных сімвалічных дэкаратыўных матывах.
М.Добыш (1881 г.н., Расходна Сенненскага рна) аздобіла фартух знакаміабярэгамі (іл. 554). Так ёй параіла суседка. Нібыта гэты ўзор аберагае ад усіх няшчасцяў, ад сурокаў, ад нячыстай сілы. Майстрыха так і не сказала, ад чаго канкрэтна. Увогуле, як пацвердзілі і многія іншыя вырабы падобнага тыпу, якія давялося бачыць у розных кутках Беларусі, часта майстрыхі не канкрэтызуюць свае пажаданні і просьбы. Пры гэтым у адзін і той жа матыў можа ўкладвацца розны сэнс — у залежнасці ад пажаданняў майстрыхі. Але ў адным гэтыя матывы яднаюцца: ва ўсіх выпадках выказваюцца пажаданні дабрыні, шчасця, любові, дабрабыту, здароўя і інш.
МАРА
Пра што марыла ткачыха ці вышывальшчыца, седзячы за работаю? Дзяўчына — пра каханне, добрага суджанага. Замужняя жанчына, пэўна ж, пра дастатак у хаце, добрую сям’ю, здароўе, дзяцей. Вось і нараджаліся пад іх рукамі адпаведныя ўзоры, якія мы ўжо ведаем.
Але мне неаднойчы трапляліся вырабы, дэкор якіх складаўся з дзівоснага спалучэння самых розных матываў: зорачак, ромбікаў, разетак, крыжыкаў і іншых знаёмых і незнаёмых фігур (іл. 555—556).
554. Узор абярэга.
555. А.Конева. Дэкор посцілкі з выказваннем сваёй мары. Навабеліца Гомельскай вобл.
556. Н.Раманюк. Фрагмент дэкору посцілкі. Дзятлаўскі рн Гродзенскай вобл.
Вобразы веры
557. Н.Захарэвіч. Дэкор ручніка з матывам Дамавіка. Ціміразева Сенненскага рна Віцебскай вобл.
558. Узор Дамавіка ў арнаментыцы ручніка. Магілёўская вобл.
Пры гэтым майстрыхі не выказвалі нейкага канкрэтнага пажадання ці просьбы, а гаварылі абагульнена: «Гэта мае мары». Так і ўяўляецца майстрыха за працай, уся ў нейкіх салодкіх мроях, а рука машынальна выводзіць нейкі адмысловы ўзор, нібы занатоўвае яе патаемныя думкі.
ДАМАВІК (ХАТНІК)
Калі рэчка ці лес мелі сваіх гаспадароў, то як жа без гаспадара ў хаце? Уяўленні беларусаў стварылі вобраз апекуна хаты — Дамавіка (Хатніка). Гэта стары дзед з сівой барадою і доўгімі валасамі, адзеты ў падперазаную рэменем ці лыкам світку. Спіць ён на печы ці пад печчу.
Калі ёсць такі гаспадарапякун, то і адносіцца да яго трэба як належыць. Вось замовапросьба, запісаная на Беласточчыне: «ХазяінХатнік, Дамавік, прымі хлебсоль, прымі куццю і яешню. Зберажы скацінку ад пошасці, хату ахавай ад
559. Х.Гарашчэня. Ручнік. Аешня Капыльскага рна Мінскай вобл.
злога чалавека, ад агню. Амін».
«Дамавік добры дзядулька, — характарызавала яго, нібы блізкага сваяка, адна мая субяседніца. — Ён любіць парадак, любіць спраўных, працавітых гаспадароў. Калі мужык добра працуе, рана ўстае, яму і Дамавік дае: добры ўраджай жыта, укормленую скацінку. А калі хто лодыр ды абібок, п’яніца, таго Дамавік не любіць і яму не спрыяе. У Дамавіка зоркія вочы, ён усё бачыць днём і ноччу. Дамавіклюбіць, калі ў доме згода, тады і гаспадарка будзе спраўнай».
Гэтыя «зоркія вочы» мы і бачым у арнаментальным матыве, які лічыцца сімвалам Дамавіка (іл. 557—558). Увогуле ён мае шматлікія варыянты, але заўсёды звяртае ўвагу нейкім досыць старажытным, суровым выглядам. Нярэдка гэты матыў нагадвае ўжо знаёмы нам сімвал Грамавіка, што пацвярджалі і майстрыхі. Так, здымак ручніка з Лешні Капыльскага раёна (іл. 559) не выклікаў асаблівых сумненняў у Е.Корынай, якая ўбачыла тут Грамабоя: «Ён робіць вяселле сваім шасці дочкам. 6 птушак — 6 дачок. Ён бласлаўляе на шчасце, на любоў». Е.Казакевіч, якая таксама вышыла падобны
азы веры
560. В.Злотнік. Ручнік. Лешня Капыльскага рна Мінскай вобл.
ўзор, пацвердзіла, што тут паказаны Грамабой, ці Грамавік. А вось вядомая майстрыха Г.Ступіна была іншай думкі: «На ручніку паказаны певень. А гэта двайнік Дамавіка. Дамавік заўсёды з пеўнем». Ф.Чыркова сцвярджала, што тут паказаны расійскі герб. Малюнкі з такім гербам бясплатна распаўсюджваліся падчас каранацыі цара Мікалая II.
Хто ж мае рацыю?
Як ні дзіўна, але, думаецца, усе. Дамавік і Грамавік, як старажытныя сялянскія заступнікі і апекуны, адлюстраваліся падобнымі матывамі, іх не дзіва пераблытаць. У канцы ж 19 стагоддзя ў паўднёвай частцы Беларусі на вочы майстрых сталі трапляцца вядомыя кралявецкія ручнікі з
Украіны, на якіх цэнтральным матывам звычайна быў стылізаваны расійскі герб. Яго адмысловыя абрысы пры некаторай фантазіі майстрых лёгка спалучаліся з папулярнымі тут матывамі Грамавіка ці Дамавіка. Вось і бачым мы на ручніках з Капыльшчыны ўсе фармальныя адзнакі repea (растапыраныя лапы, дзюбатыя каранаваныя галовы), хоць на самай справе ад яго мала што засталося.
ХАЕЎНІК
Старая бабуля Хрысціна Петрачыха з Іванаўскага раёна, якая памятала яшчэ прыгоннае права, расказвала: «У лесе на багатым хутары жыў стары. Звалі яго ХарытонХлеўнік. Казалі, што ён меў на галаве рогі, як у вала, а на нагах капыты. Другія казалі, што гэта проста стары дзед, які ўмеў лячыць жывёлу, загаворваць ад нячыстай сілы. Вось і звалі яго Хлеўнікам. Жыў ён у Мажэйкаве каля лесу. Але да яго я не патрапіла. Вось і выткала no
561. Ручнік. Ёдчыцы Клецкага рна Мінскай вобл.
214
>азы веры
562. А.Кот. Посцілка з узорам Хлеўніка. Дарасіно Любанскага рна Мінскай вобл.
563. К.Русаковіч. Посцілка. Рухава Старадарожскага рна Мінскай вобл.
сцілку з узорам Хлеўніка. Гэты ўзор мне паказала жонка Харытона».
Разгладаючы прадстаўленыя тут узоры вырабаў, на якіх, паводле сцвярджэння ткачых, адаюстраваны Хлеўнік, няцяжка заўважыць, што гэты матыў практычна не адрозніваецца ад ужо вядомага
нам сімвала дастатку — рагоў. Думаецца, гэта цалкам вытлумачальна. Што ў хляве перш за ўсё сведчыць пра заможнасць? Вядома ж, рагатая жывёла. Гэта асноўны клопат селяніна і яго ж гонар, сімвал дабрабыту. Вось і адлюстроўваліся на вырабах майстрых стылізаваныя рогі, якія абазначалі дастатак у хляве і яго дбайнага гаспадара — Хлеўніка.
КУЦЦЯ
У традыцыйных вераваннях, звычаях і абрадах беларусаў ёсць некалькі ўстойлівых атрыбутаў, сімвалаў, асвячоны