Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
ор уяўляў сабой складаны шматфункцыянальны комплекс, дзе ўсё было прадумана, займала сваё месца, выконвала неабходныя задачы па забеспячэнні зручнасці для працы і адпачынку. У пагонным двары, характэрным для захаду Беларусі, хата, сенцы, Ka
481. Е.Антанюк. Фраімент дэкору ручніка. Снітава Іванаўскага рна Брэсцкай вобд.
образы чалавека, сям’і, дзяржавы
184
мора, хлявы ўтваралі суцэльную пабудову пад адной страхой, цалкам адпавядаючы вузкаму зямельнаму надзелу. На ўсходзе
Беларусі пабудовы ўтваралі замкнёную кампазіцыю, так званы вяночны двор,
482. Н.Пушкоўская. Узор двара на мужчынскай кашуді. Мігуліна Сенненскага рна Віцебскай вобл.
нешта накшталт невялікай крэпасці. Зімою, у завіруху, гаспадарам можна было днямі не выходзіць на вуліцу. Усе жыццёвыя патрэбы былі сканцэнтраваны ў гэтым невялікім, але прадуманым сямейным комплексе.
Родны двор, сядзіба былі дарагія кожнаму. Гэта быў той куточак, які ўсіх тры
483. К.Русаковіч. Матыў роднай хаты ў дэкоры посцілкі.
Рухава
Старадарожскага рна Мінскай вобл.
484. Карункі ручніка з узорам роднай хаты. Любанічы Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.
маў, звязваў з роднаю зямлёй. Меў ён яшчэ і назву дзядзінец або дзяцінец. Атрыманы ў спадчыну ад дзядоў. Тут гадава
ліся дзеці.
Ёсць паняцце малой радзімы. Думаец
ца, што найбольш поўна яго ўвасабляюць родны двор, сядзіба, хата. Тут у чалавека зараджаецца і выспявае любоў да роднага кутка, якая перарастае ў любоў да радзімы. «Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка» — ёміста вызначае гэтае паняцце народная прымаўка. Ёсць родны куток — ёсць пачуццё стабільнасці, жыццёвасці, трываласці. Яго разбурэнне, парушэн
не — сімвал крушэння надзей, дабрабыту, трываласці.
У народным мастацкім ткацтве сімвал двара, хаты ўвасоблены ў выглядзе ромба з адросткамі. Сімволіка гэтага матыву досыць умоўная, але ўвогуле лагічная: чаты
рохвугольнік, замкнёная прастора, як і традыцыйны сялянскі двор. Вельмі часта гэты матыў спалучаецца з сімваламі зям
485. Е.Русаковіч. Посцілка. Рухава Старадарожскага рна Мінскай вобл.
1)образы чалавека, сям’і, дзяржавы
лі, хлеба, чалавека, ураджаю. Думаецца, такое спалучэнне асаблівых тлумачэнняў не патрабуе.
Характэрна, што сімвал двара, сядзібы часцей за ўсё сустракаецца ў дэкоры мужчынскіх кашуль (іл. 482). Мужчына, гаспадар увасабляў сабой надзейнасць, трываласць традыцыйнага ўкладу жыцця, яму і прызначаліся адпаведна дэкараваныя вырабы. «Каб муж меў добрую гаспадарку», — пракаменціравала вышываны ўзор на кашулі Н.Пушкоўская з Мігуліна Сенненскага раёна.
Пра сваю родную хату М.Таўлай з Маладзечна склала цэлую паэму: «Мая хатка — гэта ўсё маё жыццё. Тут я нарадзілася, вырасла, нарадзіладзяцей, туті памру.
Ну, а ўзор хаты вы ж бачыце на маім ручніку. Гэта крыжычак у вяночку. Крыж таму, што хата — святое. Яна асвячона Бо
гам. А вяночак вакол крыжыка — гэта мая любоў, слава маёй хаце. Чатыры ўзоры па кутках — наш хлеб надзённы. He красна хата вугламі, а красна пірагамі. Хай кожны заходзіць у маю хату, я яго накармлю і абагрэю. Вось што абазначае гэты ўзор» (іл. 487).
ПЕЧ, АЧАГ
Сімвалам жыцця на сядзібе, у хаце заўсёды лічыўся ачаг. Ёсць ачаг — ёсць жыццё, патух ачаг — спынілася жыццё, знікла сям’я.
У першабытныя часы ачагом было вогнішча пасярод зямлянкі. Пазней яго сталі абкладваць каменнем, абмазваць глінай. З’явіліся прымітыўныя печы — курныя, без коміна, але ўсё ж гэта быў рукатворны сімвал абжытасці. У канцы 19 стагоддзя курныя печы адышлі ў нябыт, іх месца занялі печы з комінам. У хаце адразу пачысцела. Такія печы бытуюць і сёння.
У традыцыйнай сялянскай хаце печ займала ледзь не палову інтэр’ера. Гэта было цэлае шматфункцыянальнае збудаванне. На прыпечку стаяў посуд, чакаючы сваёй чаргі ў жарале. Побач, у пячурцы, ляжалі крэсіва, крэмень, цэра і іншая патрэбная драбяза. На версе можна было грэцца, сушыць розныя прадукты і рэчы.
486. А.Грыб.
Фрагмент дэкору абруса. Клочкава Маладзечанскага рна Мінскай вобл.
У падпечку зімавалі куры. У чалесніку стаялі вілкі, качарга, чапяла, тут жа стаяў
услончык з дзяжой. У запечку сушылі абутак. Ад печы адыходзілі палок і палаці, пад столлю мацавалася жэрдка для адзення. Здарожанага, змерзлага чалавека перш за ўсё запрашалі пагрэцца на печы, гэта лічьшася ледзь не святою справаю.
Магчыма, у гэтай рабоце і не было б патрэбы пісаць пра печ, калі б на мае вочы не трапіўся ручнік з вельмі загадкавым дэкорам, які, аказваецца, абазначаў гэтае
487. М.Таўлай. Фрагмент дэкору посцілкі. Маладзечна Мінскай вобл.
^азы чалавека, сям ’і, дзяржавы
488. В.Марозава. Ручнік. Дубраўка Добрушскага рна Гомельскай вобл.
абавязковае ў кожнай хаце збудаванне (іл. 488). Майстрыха казала, што кожны элемент гэтага матыву меў канкрэтнае значэнне і назву, ёю, на жаль, ужо забытыя. Відаць, так яно і было. Дэкор вельмі арыгінальны, ён ніякім чынам не нагадвае вядомае нам збудаванне, гэта нейкі загадкавы, сімвалічны вобраз, які, відаць, вы
ПОКУЦЬ
Па дыяганалі ад печы знаходзілася покуць — святое месца ў кожнай хаце. У самым кутку віселі абразы Маці Божай, Збавіцеля, Параскевы Пятніцы, Міколы. Перад імі запальвалі лампадку ці свечкі. Куток афармляўся самымі прыгожымі ручнікамі, папяровымі выцінанкамі, штучнымі кветкамі і інш. Да покуці сыходзіліся лавы, тут стаяў накрыты абрусам стол, на ім — сальніца, бохан хлеба.
Такая покуць помніцца мне і ў роднай хаце, у Клімавічах на Сенненшчыне. У кутку вісеў абраз Маці Божай, паабапал па сценах — яшчэ 14 абразоў. Увесь гэты іканастас быў завешаны арнаментаванымі ручнікамі. За яго аздабленнем сачыла маці ці старэйшая дачка. У мяне было 5 сясцёр: Фядора, Матрона, Хрысціна, Ульяна, Наста. I кожная з іх старалася павесіць у покуці ручнік сваёй работы. Гэта было гонарам.
У 1928—1929 гады ўсё гэта парушыла
ся, абразы закінулі на гарышча.
Тым не менш традыцыя афармляць покуць жывая і сёння. У старых пабудовах покуць захоўваецца традыцыйна, часам налічваючы дзесяткі абразоў і ручнікоў. Якраз на покуці можна адшукаць старасвецкія тканыя і вышываныя вырабы з дэкорам сімвалічнага характару.
ЖЫВЁДЫ I ПТУШКІЯК АБЯРЭГІ
489. М.Вяршэня. Капа. Танежыцы Слуцкага рна Мінскай вобл.
конваў у старажытнасці нейкую абрада
вую ролю.
I ЗАСТУПНІКІ
Шчасце сям’і, сядзібы, хаты ахоўвалі абярэгі — сімвалы свяшчэнных жывёл і птушак. 3 іх вобразамі ў нашых далёкіх продкаў звязвалася складаная сістэма ўяўленняў і вераванняў, у аснове якіх ляжала пакланенне сілам прыроды. Пад яе ўладай першабытныя людзі знаходзіліся амаль цалкам. Асаблівую небяспеку для іх уяўлялі дзікія звяры. Аднак чалавек лічыў, што гэтая магутнасць і сіла звера, нават яго знешні выгляд могуць дапамагчы яму бараніцца ад нячыстай сілы і злых духаў. Для гэтага часта бралі проста частку жывёлы: галаву, зубы, кіпцюры. Зубы і кіпцюры людзі насілі з сабою ў якасці абярэгаў, а чэрап, выразаны з дрэва, ма
.Вобразы чалавека, сям Ч, дзяржавы
цавалі на варотах ці ў самым высокім месцы хаты або гаспадарчай пабудовы.
Водгукі гэтых старажытных павер’яў захаваліся да нашых дзён у архітэктурным дэкоры. Гэта вільчакі, ліштвы і іншыя дэталі традыцыйнага жылля, вырашаныя ў выглядзе конскіх галоў, каровіных рагоў, сілуэтаў птушак і інш. (іл. 490). Вядома, сёння іх магічная роля забылася, яны выконваюць чыста дэкаратыўныя функцыі.
Як мы ўжо бачылі, вобразы птушак і жывёл часта сустракаюцца ў народным ткацтве і вышыўцы. Усе яны ў старажытнасці мелі сімвалічную ролю.
187
490. Вільчак зааморфнага характару. Ёдчыцы Клецкага рна Мінскай вобл.
Сярод такіх вобразаўабярэгаў несумненна вядучае месца займае певень. У вуснай народнай творчасці многіх народаў, у тым ліку і беларусаў, крык пеўня асацыіруецца з наступленнем дня, узыходам сонца, знікненнем нячыстай сілы. «Як запяе певень, то ўсе чэрці бягуць дадому, у пекла ці ў балота, — казала С.Курнацкая з Оршы. — Певень — як Дамавік. Ён аберагае селяніна, сцеражэ жаночае шчасце. Певень — гэта пасыльны сонца. Ён нясе святло, шчасце, наступленне дня».
Нездарма гэты вобраз такі любімы і ў народнай мастацкай творчасці. Яго мы бачым на ручніках, посцілках, падузорніках, фіранках (іл. 491—492), дзе ён заўсёды меў нейкі магічны сэнс, пажаданне шчасця,
МОФССОО&МОФООООФООФООС
491. Ручнік.
Кір’янаўцы Лідскага рна Гродзенскай вобл.
багацця, здароўя. Найбольш пашыраная кампазіцыя — два пеўні, сіметрьгчна размешчаныя паабапал дрэва жыцця, букета, вазона (іл. 492). Як мы ведаем, букет ці вазон — гэта сімвал жаночай долі. Значыць, певень тут выступае як абаронца, апякун жаночай долі.
А.Харошка з Клімавічаў Сенненскага раёна як падарунак пляменніцы вышыла ручнік з пажаданнямі заможнасці і шчасця. «Певень з левага боку — на багацце ў гаспадарцы, з правага, над караваем — на шчаслівую любоў, згоду і мір у сям’і».
Вобраз пеўня часта звязвалі з вобразам добрага ахоўніка жылля — Дамавіка. Пеўнік — нібы своеасаблівы гадзіннік Дамавіка, які будзіць сялян на працу. Як сцвярджала Е.Падбярэзская з Дужаўкі Чавускага раёна, пеўнік сцеражэ дом ад пажару: «Успамінаюцца гаданні, звяза
492. Ручнік. Жыткавіцкі рн Гомедьскай вобд.
'азы чалавека, сям^ дзяржавы
493. Ручнік. Карма Добрушскага рна Гомельскай вобл.
ныя з пеўнем. Mae сёстры Матрона і Хрысціна гадалі так. Пісалі на паперках імёны жаніхоў, раскідвалі іх па хаце разам з яркімі крошкамі ці зернем па розных кутках і запускалі пеўня. Да якой паперкі певень накіруецца дзяўбці, там і жаніх напісаны».
Певень апекаваўся дзяўчынаю і да замужжа. Як казала Н.Лясная (1882 г.н., Камянец), певень ахоўвае дзявочы сон, аберагае дзявоцтва ад злых духаў, суроку, нячысціка. На ручніку К.Казакевіч з Чавускага раёна певень прымае актыўны ўдзел у купальскіх абрадах. Жанчына расказвала: «Трэба накарміць пеўня зернем з дажынкавага снапа, напаіць грамнічнай вадою. Як толькі ён заспявае, бегчы ў лес, дзе расце папараць, і шукаць там скарб. Так мяне вучыла бабуляваражбітка. Але я баялася гэта рабіць. Мне казалі, што лепш вышыць на ручніку пеўня і папараць з кветкаю і тады твае мары збудуцца. Я так і зрабіла. Ведаю, што певень — птушка мудрая, яна прадказвае будучыню, памагае ад нячысціка. Усё, што я задумала, збылося, я выйшла замуж за Міхася».
Важную ролю ў духоўным жыцці нашых далёкіх продкаўязычнікаў выконвалі і іншыя жывёлы і птушкі. Вось якую легенду давялося пачуць у Пацкаве Сенн