• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    енскага раёна. Заблудзілася баба ў лесе.
    Злавіў яе мядзведзь, зацягнуў у бярлогу і ажаніўся з ёю. А мядзведзь быў старшым у лесе сярод звяр’я, падпарадкоўваўся толькі Лесавіку, быў яго галоўным памочнікам. Прайшоў час. У мядзведзя і бабы нарадзілася шмат дзяцей. Усе яны з выгляду былі як людзі, толькі валасатыя ды з вялікімі раздвоенымі бародамі. Як выраслі дзеці, прызначыў іх мядзведзь начальнікамі над ляснымі звярамі. Старшы стаў
    494. В.Ганчарова. Ручнікнабожнік. Баршчоўка Добрушскага рна Гомельскай вобл.
    'образы чалавека, сям ’і, дзяржавы
    камандаваць ласямі і атрымаў прозвішча Лосеў, другі — ваўкамі і стаў Воўкавым, трэці — Лісіцыным, чацвёрты — Воранавым, пяты — Зайцавым. Вось адкуль пайшлі нашы прозвішчы.
    Папулярны ў народнай мастацкай творчасці вобраз аленя. Гэтую зграбную прыгожую жывёліну любяць разьбяры па дрэве, майстры размалёўкі, аплікацыі саломай і інш. Нярэдкая яна і ў ткацтве (іл. 495—496). Звычайна два алені размяшчаюцца паабапал дрэва жыцця — сімвала вечнасці і жыццёвасці, часта каля іх раз
    мяшчаюцца дзве зоркі — сімвал чалавека. Відаць, у старажытнасці алені былі татэмам, абярэгам. У сучаснай жа мастацкай творчасці гэта проста прыгожы дэкаратыўны матыў.
    Вельмі характэрная посцілка А.Валкавец з Ваўкавыскага раёна (іл. 496). Алені з аленянятамі стаяць паабапал умоўнага дрэва жыцця. Іх рогі ўтвараюць дэкара
    тыўную авальную кампазіцыю, запоўненую крыжыкамі і нейкімі загадкавымі рамбічнымі фігурамі з прамянямі. Чамусьці тут прысутнічаюць і досыць рэалістычна адлюстраваныя пальмы. Як бачым, старажытны сімвалізм тут спалучаецца з яўным рэалізмам і адкрытай дэкаратыўнасцю. Праўда, майстрыха выткала посцілку з канкрэтнымі магічнымі мэтамі: каб займець дзяцей. А калі яны нарэшце з’явіліся, каб былі здаровыя.
    Тое, што ў народнай мастацкай творчасці беларусаў пашыраны вобразы пеўня, каня, аленя, голуба, зязюлі, зайца, ката, цалкам зразумела. Адны з іх бьыі татэмамі, абярэгамі ў старажытных славян, другія сімвалізавалі дабрабыт, дастатак у сям’і, трэція былі сімваламі кахання ці смутку. А вось вобраз ільва, таксама нярэдкі ў народнай мастацкай творчасці (іл. 497), стаіць неяк убаку. Хутчэй за ўсё ён мае позняе паходжанне, калі гэтая экзатычная жывёліна стала вядомай майстрыхам з нейкіх крыніц інфармацыі. Магчыма, яна імпанавала сваім прыгожым знешнім выглядам, магчыма, у народнай свядомасці звязвалася з уяўленнямі пра нейкае іншае, шчаслівае, райскае жыццё.
    495. Алені паабапал
    Сустракаюцца творы з вобразамі птушак і жывёл адкрыта павучальнага ці іранічнага зместу. Найбольш «дасталося» паўлінам і індыкам, якія звязваюцца з вонкавай кідкасцю, паказной напышлівасцю. На старым ручніку з Гарадка натуралістычна адлюстравана фігура паўліна ў суправаджэнні недвухсэнсоўнага
    дрэва жыцця.
    Фрагмент дэкору посцілкі.
    496. А.Вадкавец. Посцідка «Адені». Ваўкавыскі рн Гродзенскай вобд.
    497. Н.Ваньковіч. Фрагмент дэкору посцідкі. Мінская вобд.
    .Ообразы чалавека, сям’і, дзяржавы
    498. Я.Гурштыновіч. Ручнік. Ашмяны Гродзенскай вобл.
    надпісу «Не ўсё золата, што блішчыць» (іл. 500). Магчыма, гэта быў падарунак з тонкім намёкам.
    ТРАДЫЦЫІI СУЧАСНАСЦЬ
    Сярод тканых і вышываных вырабаў апошніх дзесяцігоддзяў трапляецца шмат
    499. В.КІеня. Ручнік. Кіявічы Капыльскага рна Мінскай вобл.
    твораў, прысвечаных розным урачыстасцям, памятным датам, юбілеям. Як мы
    500. Фрагмент дэкору ручніка. Гарадок Віцебскай вобл.
    SSSSZ HE Е(Е TO 30Л0Т0 ЧТО БЛЕСТНТЬЯЙЭЗ
    .Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы
    ведаем, знамянальныя падзеі ў жыцці нашых продкаў адзначаліся здавён, да іх прымяркоўвалі ў якасці падарункаў адпаведныя вырабы, але дэкор іх меў зашыфраваны, магічнаарнаментальны характар. У савецкія часы такая адасобленая сімволіка не прызнавалася, патрабавалася канкрэтнасць, яснасць і недвухсэнсоўнасць. Майстрых заклікалі ткаць і вышываць посцілкі, ручнікі, абрусы, паясы да канкрэтных дат у жыцці дзяржавы, КПСС, грамадства. Вось і сталі з’яўляцца творы, у традыцыйную арнаментыку якіх уключаліся розныя даты, надпісы, савецкая сімволіка і нават партрэты канкрэтных асоб. Вядома, што ў большасці выпадкаў спалучэнне было чыста механічнае і нават эклектычнае, новаўвядзенні глядзеліся чужароднымі сярод выпрацаванай стагоддзямі арнаментыкі. Вядома, майстрых вінаваціць у гэтым нельга: арганічнасць выпрацоўваецца паступова, на працягу доўгага часу, а не на заказ. Аднак і ў такія вырабы майстрыхі ўкладвалі ўсю сваю душу, тым больш што шчыра верылі ў тагачасныя заклікі і лозунгі.
    Характэрны прыклад — ручнік, вытканы ў 1950я гады брыгадай ткачых арцелі «8 Сакавіка» ў Віцебску для ВДНГ у Маскве. Прысвечаны ён увогуле святой для чалавецтва тэме міру. Для беларусаў жа, якія нядаўна перажылі страшэнную вайну, гэтая тэма была блізкай як ніколі, і адгукаліся на яе майстрыхі найбольш часта і ахвотна.
    Кіраўніца арцелі П.Пакроўская расказвала: «У эскіз і саму работу над гэтым ручніком мы ўклалі ўсю душу, свае сэрцы, сваю працу. Ромбікі з адросткамі — узор сонца, якое дае святло, цяпло, жыццё. Ніжэй размяшчаюцца ромбы, якія абазначаюць тых, хто загінуў на вайне. Гэта памяць пра іх. Нарэшце, самыя буйныя, галоўныя матывы — гэта сям’я. Толькі ў мірны час захоўваецца сям’я, у ёй пануе шчасце і радасць».
    П.Пакроўская — папоўская дачка, у свой час скончыла гімназію, вучылася ў настаўніцкай семінарыі. Перажыла рэпрэсіі, праследаванні. Але гэта не пахіснула яе любові да Беларусі, якая заўсёды жывіла творчасць майстрыхі. Добра да
    сведчаная ў славянскай язычніцкай міфалогіі, яна стварыла нямала выдатных, традыцыйнага плана посцілак, ручнікоў, абрусаў. Вызначаецца гэтым і згаданы ручнік, а што надпіс тут глядзіцца як крыху чужародны, дык гэта проста даніна тагачасным накірункам у мастацкай творчасці (іл. 501).
    501. Брыгада ткачых пад кіраўніцтвам П.Пакроўскай. Ручнік. Віцебск.
    Кожны чалавек жыве з вераю ў штонебудзь. Гэта дае яму жыццёвую энергію, стымул у працы, а калі трэба, то і гераізм. Вера асобных людзей складваецца ў веру сям’і, грамадства, народа, нацыі. Вера была, ёсць і будзе заўсёды, мяняюцца толькі яе змест і напрамкі.
    У перыяд язьгчніцтва нашы далёкія продкі пакланяліся прыродзе, верылі ў магічную жыццёвую сілу зямлі, сонца, вады, ветру. Гэтая вера, такі жыццёвы рэалізм дазвалялі ім жыць у згодзе, суладнасці з прыродай.
    3 прыняццем хрысціянства пануючай стала вера ў сілу Усявышняга, у існаванне пекла і раю, жыцця на тым свеце. Гэта давала чалавеку надзею на кампенсацыю за зямныя пакуты, за жыццё па прынцыпах міласэрнасці, дабра, любові да бліжняга.
    Дык у што ж верыць цяпер?
    Думаецца, што трэба верыць у сябе, у свае здольнасці, у сваю працу. Хочаш стаць вучоным, мастаком, канструктарам — працуй. Хочаш жыць прыстойна, мець неабходныя жыццёвыя даброты — працуй. I толькі тады, калі ў нас запануе дыктатура працы, калі яе неабходнасць стане арганічнай для кожнага чалавека, у нас настане дабрабыт, знікнуць нянавісць, зладзейства, лянота, кіраваць будуць розум, дабрыня, справядлівасць.
    Вядома, усё гэта прыдумана не цяпер і не мною. Такімі прынцыпамі, вераю ў працу жыло не адно пакаленне нашых продкаў, у чым мы ўжо не раз пераконваліся на прыкладзе розных узораў, у якіх гэтыя прынцыпы ўвасоблены. Звернемся яшчэ раз да вобразаў і сімвалаў, якія адлюстроўваюць веру нашых продкаў.
    СІМВААЫ ПРОДКАЎ
    Народ, які шануе сваіх продкаў, вызначаецца асаблівай жыццёвай устойлівасцю ў віхурах гісторыі. Hi войны, ні эпідэміі яго не адолеюць. Уласціва гэта і славянам, у тым ліку і беларусам, у якіх пашана да продкаў здаўна была святым пачуццём. Адно са сведчанняў гэтага — традыцыйнае свята ўшанавання продкаў Дзяды. Праводзілі яго некалькі разоў на год: вясновыя, летнія, асеннія, зімовыя Дзяды. Як і іншыя народныя святы, праводзіліся яны ўрачыста, з мноствам абрадаў і рытуалаў, хіба што было тут менш весялосці, а больш засяроджанасці і велічыні.
    Успамінаецца, як праводзілі Дзяды ў часы маёй маладосці. Напярэдадні маці Фядосся рыхтавала кашукуццю з ячменных круп, груцу — крупяны суп з бульбай
    і мясам, яечню з каўбасою ці смажаным салам. Перад пачаткам урачыстай вячэры дзед Маркіян (а пазней — бацька) станавіўся перад абразамі, чэрпаў лыжку куцці, клаў яе ў міску і ставіў на покуці пад абразамі. Затым укленчваў перад сталом, хрысціўся і, гледзячы на абразы, звяртаўся да продкаў: «Дзяды, дзяды. Блаславі вас госпад Бог. Дзяды, дзяды, хадзіце куццю есці. Дзяды, дзяды, не забывайце нас. Дайце нам урод жыта на ніве, спор на таку, сыць на стале». Затым бацька садзіўся за стол, услед — усе сямейнікі і паважна браліся за вячэру. Успаміналі нядаўна памерлых сваякоў, з асаблівай пашанай згадвалі тых, хто меў вялікі аўтарытэт.
    На іншыя Дзяды часам ішлі на могілкі, закопвалі на магілах яйкі, кавалак
    Вобразы веры
    llllll llllll JIUIL Іійіі_ 1М MIC
    шн
    III III ПНІІ
    502. К.Якімец.
    Посцілка. Кастровічы Слонімскага рна Гродзенскай вобл.
    ІІІІІІ ІІПЦ JiuiL JiuiL йібіЁ gigic ПІПІГ НПІГ llllll ІІІІІІ JiuiL JiuiL 5ІПІС ЗШІЕ піпіг піпіг
    llllll llllll llllll jiUiL JiiM Jiutk 5ІОІС gigic Э!Ш£ ТІПІГ Tint? НПІГ llllll llllll nun JiuiL JiuiL JiuiL □igic Зідіс зшц ПІПІГ ПІПІГ ^H”
    it! Hi >r. til ill Hi Hi
    503. А.Шылько. Ручнік з узорам продка. Пярэспа Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    504. Узорысімвалы продкаў.
    хлеба ці цукерку. На крыж вешалі ручнік, звычайна гэта быў твор нявесты перад замужжам.
    Зразумела, што такая пашана да памяці продкаў атрымала сваё адлюстраванне не толькі ў вуснапаэтычнай мастацкай творчасці. Увасобілася гэтая тэма і ў народным мастацтве, у тым ліку ткацтве і вышыўцы, якія з глыбокай старажытнасці захавалі вобразысімвалы продкаў.
    505. В.Таляронак.
    Фрагмент дэкору посцілкі. Гарадоцкі рн Віцебскай вобл.
    Прычым гэта быў не адзін абагульнены сімвал, а некалькі. Так, узорсімвал роднага дзеда мае выгляд крыжа з чатырох
    506. К.Свіршчэўская. Андарак з узорам продка. Коханава Тадачынскага рна Віцебскай вобд.
    квадратаў (іл. 504). Сімвал агульнага продка (дзеда, прадзеда, шчура, прашчура) выяўляўся двума перакрыжаванымі прамавугольнікамі ці чатырма лініямі (іл. 505). Унутры змяшчаўся крыжык. Часам матыў суправаджаўся сімвалам МаціЗямлі ці ўраджаю, асабліва ў тым выпадку, калі звярталіся да дзядоў з просьбаю памагчы атрымаць добры ўраджай.
    К.Свіршчэўская з Коханава Талачынскага раёна выткала андарак з узорам роднага дзеда (іл. 506), пазней — ручнік з такім жа ўзорам. «Мой дзед, — расказвала яна, — быў вельмі рэлігійным, рэгулярна хадзіў у касцёл. I ўсё прасіў мяне, каб не забывала, калі памрэ. Я заказала ў касцёле памінкі, штогод наладжвала Дзяды. А ручнік я павесіла на крыж на дзедавай магіле».
    «