• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    х і старажытнымі язычніцкімі вераваннямі, і больш позняй хрысціянскай вераю.
    Хлеб. Гэта сімвал жыцця і дабрабыту.
    Куцця. Старажытная ежа народа — і жывых, і мёртвых. Куцця — сімвал ураджаю, урадлівасці.
    564. Т.Трубчык. Посцілка з узорам Хлеўніка. Калінаўка Любанскага рна Мінскай вобл.
    565. К.Кунцэвіч. Фрагмент дэкору посцілкі з матывамі куцці. Віцебская вобл.
    Яйка. Сімвал адраджэння жыцця, абуджэння прыроды пасля зімовага сну, наступлення вясны, пазней — уваскрэсення Хрыста.
    Каравай. Тое ж, што і хлеб. Але ён яшчэ абазначаў і плоднасць, прадаўжэнне роду, таму прымяркоўваўся да вяселляў.
    Грамнічная свечка. Выяўленне таямнічай цудадзейнай сілы, што ўзнікае ад сувязі чалавека з язычніцкімі багамі.
    Грамнічная вада. Святая вада з крыніцы ці язычніцкага капішча, асвячоная на Вадохрышча. Mae вялікую лекавую, чарадзейную сілу, вылечвае ад сурокаў, благога вока, нячысціка.
    Крыж. Спалучае ў сабе язычніцкі абярэг і хрысціянскі сімвал міласэрнасці, ахвярнасці.
    Некаторыя з гэтых сімвалаў народнай веры нам ужо добра знаёмыя па ўзорах у народнай мастацкай творчасці. Спынімся на іншых.
    Куцця як сімвал заможнасці, ураджаю, урадлівасці ў народных звычаях і абрадах сустракаецца, відаць, з тых далёкіх часоў, калі нашы першабытныя продкі асвоілі
    земляробства. Без куцці не абыходзілася практычна ніводнае народнае земляробчае свята. Куццёю пачыналі трызну па нябожчыках на Дзяды. Куццю і яйкі пакідалі на магілах.
    А.Гулевіч з Беласточчыны лічыла, што не мае асаблівага значэння — несці на могілкі куццю ці вышыць яе сімвал на ручніку і павесіць яго на магільны крыж. Відаць, так лічыла не толькі яна, таму што посцілкі і ручнікі з узорам куцці трапляліся неаднойчы (іл. 565—566). Арнаментальны матыў з дробных квадрацікаўзярнятак, відаць, і сімвалізуе гэтую старажытную абрадавую страву.
    566. Т.Паўлоўская. Фрагмент дэкору ручніка. Чавусы Магілёўскай вобл.
    ГРАМНІЧНАЯ СВЕЧКА
    Павер’і пра цудадзейную сілу грамнічнай свечкі жывыя яшчэ і сёння. Калі грам
    567. Н.Чыжэўская. Ручнік з сімвадам грамнічнай свечкі.
    Вобразы веры
    568. Узор грамнічнай свечкі.
    569. А.Міхайлава. Фрагмент дэкору ручніка. Шаркаўшчынскі рн Віцебскай вобл.
    нічнай свечкай акурыць ніву перад сяўбой, жывёлу пры першым выгане ў поле, то будзе добры ўраджай і сытая здаровая скаціна. Грамнічная свечка аберагае чалавека ад хвароб, жыллё — ад пажараў.
    Зберагалася грамнічная свечка за абразамі, без пільнай патрэбы яе адтуль не вымалі. Помніцца, малым я аднойчы ас
    меліўся выкарыстаць грамнічную свечку замест лучыны, дык зарабіў добрую прачуханку.
    В.Кулда (Жукойні Астравецкага рна) расказвала, як робяць грамнічную свечку: «Льюць яе з добрага воску. Калі будзе моцны гром, вялікі дождж ды пярун з маланкаю, выносяць свечку на дождж, каб
    570. А.Ліленка.
    Посцілка. Вяркуды Ушацкага рна Віцебскай вобл.
    ён хоць трохі яе замачыў. Тады кажуць: Пярунбацька, Зямляматка, прыміце нашу ахвяру. Хай будуць усе здаровыя. Хай згіне нячыстая сіла. Хай расце добрае жыта. Ну і далей, што каму баліць. Тады ставяць свечку пад іконамі і моляцца. Добра, каб гэта было на Грамніцы. Трэба ж яшчэ і ў царкве асвяціць, у бутэльку паставіць галінку вярбы, зрэзаную ў Вербную нядзелю».
    Паказала майстрыха і ручнік з сімвалам грамнічнай свечкі (іл. 568). Ніякага рэалізму: квадрат, да якога прымыкаюць 8 квадратаў, ромбікаў, авальных фігур
    Ф.Маркава (1875 г.н., Чавускі рн), якая таксама вышыла на ручніку падобны ўзор, расказвала, як у суседняй вёсцы ад
    перуна загарэлася хата: «Мы пабеглі тушыць, там я запаліла свечку ад агню. Пасля гэтага і вышыла такі ўзор».
    Ёсць і іншыя варыянты гэтага матыву. Адзін з іх мы бачылі, калі вялі размову пра адлюстраванне на ручніках язычніцкіх капішчаў (іл. 569). Характэрныя матывы ў выглядзе слупка з ромбікамполымем хутчэй за ўсё і абазначаюць грамнічную свечку.
    Як бачым, вера нашых продкаў арганічна і натуральна спалучала старажытныя язычніцкія праявы з больш познімі хрысціянскімі. У іх аснове — вера ў шчырую працу, руплівасць сваіх рук, дабро, справядлівасць, любоў. Будзе ўсё гэта — тады і багі дапамогуць. I язычніцкія, і хрысціянскія.
    Вобразы жыцця
    571. Сімвалы ўраджаю: Ярыла, Жыцень, Спарыш.
    Кожны від мастацтва вызначаецца ўласцівымі толькі яму мастацкімі сродкамі, спосабамі адлюстравання рэчаіснасці, асаблівасцямі ўвасаблення рэальных ці ўяўных вобразаў.
    Архітэктура аперыруе прасторавымі, аб’ёмнымі, манументальнымі катэгорыямі. Яна адлюстроўвае разуменне чалавекам свайго месца ў прасторы, светабудове, сусвеце.
    Жывапіс нараджае пачуцці далучэння да шматфарбнасці свету, абуджае тонкія душэўныя перажыванні, звязаныя з паліхромнасцю нашага асяроддзя і жыцця.
    Графіка здольная перадаваць і раскрываць вытанчаныя вобразы і пачуцці больш абмежаванымі сродкамі: супрацьпастаўленнем святла і цемры, белага і чорнага, яркага і цьмянага.
    Скульптура карыстаецца сродкамі пластыкі. Яна адлюстроўвае пачуцці, якія ўзнікаюць ад успрыняцця аб’ёмных пластычных форм, цвёрдасці і мяккасці, гладкасці ці шурпатасці фактуры.
    А вось у арнаменце тканых і вышываных вырабаў, без перабольшання, увасоблены практычна ўсе асноўныя якасці названых відаў мастацтва. Кампазіцыя, малюнак, колер, кантраст, фактура, рытміка, стылізацыя ствараюць абагульненыя мастацкія вобразы, здольныя тым не менш выяўляць самыя складаныя пачуцці, увасабляць разнастайныя праявы жыцця, узаемаадносіны чалавека, прыроды, сусвету.
    За многія стагоддзі традыцыйная арнаментыка ўвабрала жыццёвую мудрасць народа, яго надзеі і мары, гора і радасць. Яе кампазіцыя ясная і дакладная, малюнак лаканічны і выразны, каларыстыка стрыманая і высакародная. Тым не менш такая на першы погляд выяўленчая скупаватасць здольная раскрываць самыя складаныя пачуцці, увасабляць любыя жыццёвыя праявы ва ўсёй іх складанасці і шматграннасці.
    Кожны ўзор нясе ў сабе той ці іншы сэнс, выяўляе пэўную ідэю. Адны ўзоры сімвалізуюць памяць аб продках, другія выказваюць зварот да багоўзаступнікаў, трэція ўвасабляюць прыродныя з’явы, чацвёртыя адлюстроўваюць пачуцці і надзеі чалавека. I ўсё гэта перадаецца мінімумам выяўленчых сродкаў згодна з вышэйшымі законамі прыгажосці. Як бачым, у народнай арнаментыцы класічна ўвасоблена адзінства формы і зместу.
    Трэба зазначыць, што гэта падсвядома адчуваюць і самі майстрыхі. Яны нават крыўдзяцца, калі іх творы ацэньваеш толькі з пазіцыі прыгажосці, і звычайна цярпліва і настойліва пачынаюць тлумачыць змест, закладзены ў той ці іншы выраб. Для іх тканыя і вышываныя рэчы — як малітва, варажба, гаданне, слова ці нейкае дзеянне. Арнамент на вырабе — як свечка, ахвяра ў храм ці зварот да багоў. Пры гэтым майстрыхі не абцяжарваюць сябе залішняй дыферэнцыяцыяй, звяртаюцца і да язычніцкіх, і да хрысціянскіх багоў як да сваіх непасрэдных заступнікаў і абаронцаў.
    Мы ўжо не раз пераконваліся, які глыбокі сэнс закладзены ў быццам бы простыя ўзоры, якія можна чытаць, як кнігу, глядзець, як спектакль ці кіно. Але, вядома, трэба дасканала ведаць жыццё народа, яго звычаі, традыцыі, характар. Толькі тады адкрыюцца ўсе сакрэты, зашыфраваныя ў арнаментыцы мастацкіх вырабаў.
    Вось яшчэ некалькі характэрных прыкладаў народнай мудрасці і майстэрства.
    У.Ульяновіч з Ваўкавыскага раёна выткала посцілку, якая вобразна ўвасабляе мары і надзеі майстрыхі, яе жыццёвыя прынцыпы і перакананні
    573. Зорка — сімвал чалавека.
    (іл. 571—573). Тут мы бачым ужо добра знаёмыя нам матывы, кожнаму з якіх майстрыха дала канкрэтнае тлумачэнне: «Ярыла, Жыцень і Спарыш — нашы клопаты пра ўраджай. Пасля рэвалюцыі нам далі 10 дзесяцін зямлі. Гэта была вялікая радасць. Мы добра ўгнойвалі, ураблялі сваю зямліцу. Мелі багаты ўраджай, сталі добра жыць. Але як аказаліся пад Польшчай, пан забраў у нас зямлю, і мы зноў сталі беднымі. Вось пра што расказваюць гэтыя ўзоры.
    Русалка — ужо другая гісторыя. Было гэта яшчэ за прыгонам. У нашага дваюраднага дзядулі была прыгожая дачка Ганулька. Ды паніч яе згвалтаваў. Яна зацяжарыла і ўтапілася, стала русалкаю. Жыла русалка Ганулька ў лесе каля возера.
    Узор сям’і вышыла таму, што замужам вельмі хацела мець добрую сям’ю. Кабмужбыўдобрыіпрацавіты, каблюбіўмянеідзяцей. Мнеіздавалася, што як толькі я вышыю гэты ўзор на радзюжцы, то ўсё збудзецца, як я хачу.
    У старыя часы перад усім, што рабілі, мы гадалі, ішлі да варажбітак. Хацелі ведаць, што з намі будзе. Вось і ўзор варажбы на радзюжцы.
    Зорка — гэта вось што: наш дзед Міхалка ваяваў на турэцкай вайне, там і загінуў. Гэты ўзор — памяць пра дзеда, гэта ўзор чалавека.
    Я не ведаю гарадской граматы, не ўмею ні чытаць, ні пісаць. Але я ўмею касіць, жаць, араць, малаціць. Умею ткаць і вышываць узоры. Гэта мая грамата, яна мяне поіць, корміць і адзявае. Mae радзюжкі — што кнігі, яны расказваюць пра маё жыццё, жыццё людзей. Вось якая мая грамата».
    Такую ж «аўтабіяграфічную» посцілку давялося бачыць у П.Казакевіч (1845 г.н., Поразава Свіслацкага рна). У яе цэнтры было схематычна адлюстраванае вяселле: маладыя, маці з пасагам — двума коньмі і Параскева Пятніца, апякунка сям’і, з каронамі паабапал, якімі яна бласлаўляе маладых (іл. 574—575). Зверху — узоры Жыценя і Спарыша, знізу — зорка, якая абазначае мужа, узятага на японскую вайну. Справа кампазіцыя аблямавана ўзорам сям’і, злева — сілуэтамі голуба і галубкі, што, на думку майстрыхі, павінна быць зарукаю моцнага ўзаемнага кахання.
    Як мы ўжо ведаем, на сваіх вырабах майстрыхі не толькі адлюстроўвалі сваё жыццё, свае надзеі. Нярэдка гэта былі і своеасаблівыя маўклівыя просьбызвароты да багоў, ахвяра з мэтаю іх задобрыць. Захварэла дзіця — у апошняй надзеі маці садзіцца за ручнік, нясе яго ў царкву, ахвяруе на абраз з вобразам заступніка, моліць аб дапамозе. He родзіць ніва — можа, хоць Бог паможа. Ці Хрыстос, ці Ярыла. A то і абодва разам.
    574. Маладыя вянчаюцца.
    575. Параскева Пятніца бласлаўляе маладых.
    576. Узоры Жытняй Бабы і Багача.
    577. Узор МаціРадзіцельніцы.
    578. Узоры маці, вазона і Ярылы.
    «У нас кепска радзіла ніва, — расказвала М.Аляксейчык з Асіповіцкага раёна. — Што толькі мы не рабілі: ураблялі зямлю, угнойвалі, малебны наладжвалі, да шаптух хадзілі. Нічога не памагала. Мне і параілі вы