• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    ць такія словы: «Свеціць свечкаю, іскраймолніяй, іскраймолніяй, зарой яснаю». Гэта і вышыта на ручніку (іл. 303). У цэнтры — бярозка з паніклымі галінамі, па баках — узор жаночай долі.
    На ручніку К.Яроменкі (1892 г.н., Арцюхоўка Хоцімскага рна) вышыты сюжэт, як гаротная, закаханая дзяўчынарабіна марыць злучыцца з дубамяварам (іл. 304). Яна паказана ў выглядзе рабінавага дрэўца з галінкамі і пладамі, справа і зле
    305. Узор дзяўчыныкаліны.
    Вобразы яднання песень і кветак
    мелодыі і арнаменту
    ва — зоркі, сімвал чалавека (дубаявара). Па словах майстрыхі, яна адлюстравала ўласную долюнядолю.
    цю мыслення вышывальшчыц, іх нязгаснай марай пра шчасце і каханне.
    Некалькі ручнікоў на тэмы народных песень давялося бачыць у Г.Дудкевіч (1887 г.н., Татарка Асіповіцкага рна). Сярод іх — сюжэт пра дзяўчынукаліну, якая марыла пра шчаслівае каханне, ды перажыла здраду і горкае расчараванне. Вось схематычны малюнак вышыўкі (іл. 305): сімвал дзяўчыны ў выглядзе галінкі з трыма парасткамі змешчаны ў рамбічную фігуру з кветкавай гірлянды.
    Вобраз добрага малайца дубаявара на ручніку М.Аляксейчык (1901 г.н., Татарка Асіповіцкага рна) таксама паказаны ў выглядзе трохчасткавай кветкі. Зверху — крыжыкі, унізе — сімвал ЗямліКарміцелькі (іл. 306).
    Усе гэтыя ўзоры прасякнуты тонкай мелодьый народнай паэтыкі, вобразнас
    «жжж
    ЖЖЖЖЖЖЖЖЖЖЖЖЖ
    у/шшшшшшйлшц/шй>шшшцішшШМіШШШШ
    ШМ V ш^шу^ v ^ММУ V чшшш м <^шш u МШШ^ В ’ WOt ■ й
    нямяммніммянііммві
    
    Ш№?|
    образы язычніцкай міфалогіі
    Сучасная мастацкая культура Беларусі, асабліва народная творчасць, у большай ці меншай ступені прасякнута адгалоскамі язычніцтва. Асабліва трывала ўтрымліваецца ў народнай памяці старажытная міфалогія. Карані яе ўзыходзяць да першабытных часоў, пазней славянскія плямёны (крывічы, радзімічы, дрыгавічы) развілі і ўзбагацілі яе. У той язычніцкі перыяд пакланення прыродзе склалася цэласнае міфалагічнае светаўспрыняцце, галоўнымі аб’ектамі якога былі багіня МаціЗямля, бог Сонца, бог грому і маланкі Пярун, бог ветру Стрыбог, бог агню Жыжаль. Прыродныя з’явы і аб’екты ўвасаблялі Ярыла, Палявік, Дамавік, Вадзянік, Лесавік і інш. Змены ў прыродзе, важнейшыя падзеі абазначалі і адлюстроўвалі Вясна, Радаўніца, Купала, Каляда, Масленіца, Дзяды, персанажамі іх былі Лада, Лель, Купалінка, русалкі і інш. Ужо тады абагаўляўся вобраз маці як сімвал любові, міласэрнасці, прадаўжэння жыцця: Маці ўсіх людзей, Родапачынальніца, Параскева, Жытняя Баба і інш.
    3 прыняццем хрысціянства і распаўсюджаннем праваслаўя царква павяла рашучае змаганне за выкараненне з народнай памяці язычніцкіх вераванняў і звычаяў. Знішчаліся язычніцкія капішчы, стоды (ідалы) язычніцкіх багоў, абрадавая атрыбутыка. Але народная памяць трывала ўтрымлівала язычніцкія звычаі, вераванні, абрады, міфалогію. Урэшце царква вымушана была змірыцца з гэтым, і ў выніку язычніцтва арганічна пераплялося з праваслаўем, старажытныя звычаі і абрады спалучыліся з хрысціянскімі. Язычніцкае свята вясны Вялікдзень злілося з хрысціянскай Пасхаю (Уваскрэсеннем Хрыстовым), Каляда — з Раством Хрыстовым, Сёмуха — з Тройцай Святога Духа; Ярыла стаў Юр’ем (Георгіем, Ягорыем), Пярун — прарокам Іллёю. У такім арганічным спалучэнні яны і дайшлі да нашага часу.
    БОГ СОНЦАI БАГІНЯ МАЦІЗЯМАЯ
    Былая дваранка, сястра міласэрнасці ў першую сусветную вайну А.Пажарыцкая з Нараўлянскага раёна расказвала, што ў 1918 г. у яе ўсю зіму жыў старацпясняр Арсен. Хадзіў ён па вёсцы, збіраў міласціну, спяваў песні, у якіх праслаўляліся Сонца і МаціЗямля. Быў ён у секце сонцапаклоннікаў, каля Нароўлі было ў яго капішча з крыніцай, свяшчэнным дубам, алтаром. Прыходзілі хворыя, старац лячыў іх крынічнай святой вадою, агнём і замовамі. Ды яго шырокая папулярнасць і звязаны з гэтым дабрабыт не давалі спакою знахарам і шаптунам, яны і падсыпалі ў крыніцу атруты. Некалькі хворых пасля лячэння атручанай крынічнай вадою памерлі, старца хацелі забіць, ды ён, на шчасце, паспеў уцячы. Толькі капішча яго зруйнавалі дашчэнту.
    Дык вось што расказваў А.Пажарыцкай старац Арсен. Галоўнымі багамі на зямлі з’яўляюцца светлае Сонца і Маці ЗямляКарміцелька. Ад іх пайшло ўсё жыццё на зямлі. Іх дзеці — Ярыла і Жытняя Баба — глядзяць за ўродам жыта, пшаніцы і ўсялякае пашніцы. У Ярылы і Жытняй Бабы былі свае дзеці — ураджай Жыцень, ураджай Спарыш, ураджай Рай, ураджай Багач. Яны глядзелі, каб на ніве быў урод, каб жытні колас быў цяжкі, каласісты, каб уся ніва была застаўлена снапамі ды бабкамі, каб былі поўныя асеці, каб сталы ламаліся ад хлебакаравая. Светлае Сонейка і МаціЗямля сырая нарадзілі ўсіх людзей і ўсю прыроду. Усе багі — татарскія, японскія, германскія, кітайскія — падпарадкоўваюцца богу Сонцу. Ва ўсіх людзей бог адзін — святое, светлае
    Вобразы язычніцкай міфалогіі
    120
    307. Франтон з узорам сонца. Тураў Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл.
    309. Дэкор хаты. Стараселле Шклоўскага рна Магілёўскай вобл.
    308. Франтон хаты. Калбы Пінскага рна Брэсцкай вобл.
    Сонейка. Яно сагравае нас, асвятляе шлях да праўды і дабра. Таму грэшна ваяваць людзям між сабою. Бог Сонца і МаціЗямля даюць людзям усё: хлеб і ваду, цяпло і святло, рэчкі і азёры, палі і лясы. A дурныя людзі замест таго, каб з толкам усё гэта скарыстаць, ваююць, праліваюць кроў.
    Трэба зазначыць, што мудры старац не перабольшваў. Сонца шанавалі многія народы свету. Адны пакланяліся яму як богу (Старажытны Усход), другія ўзялі за сімвал дзяржаўнасці (Японія), трэція лічылі проста добрым геніем. Галоўным богам было яно і ў нашых продкаўславян. Называлі яго то Сварогам, то Дажджбогам, то Хорасам. Стары настаўнік А.Новікаў з Глебаўны Сенненскага раёна казаў, што на Беларусі была секта, якая пакланялася богу Сонцу, злучанаму з хрысціянскім Богам.
    У старыя часы да Сонца як да бога звярталіся па дапамогу. Вось як гучыць замова ад начніц: «Цёмная ночка начніц нарадзіла, малому дзіцяці мук нарабіла. Яснае сонейка дзень пачынаець, начніц
    праганяець, дзянніц пасылаець, боль сунімаець. Шух у печ, іігух у печ» (Богдановнч А. Пережнткл древнего мнросозерцання у белорусов. С. 16).
    Васьмідзесяцігадовая А.Васільева з Сянна расказвала, як у яе захварэў сынок. Клікала яна многіх бабак, але ніводная не дала рады. Ды як толькі яна вышыла ўзор сонца — сын ачуняў.
    У вышыўцы А.Васільевай узор сонца меў выгляд ромба з прамянямі. А ўвогуле гэты матыў, як аказалася, вызначаецца вялікай разнастайнасцю, што і зразумела: паходжанне яго звязана з рознымі родаплемяннымі саюзамі нашых далёкіх продкаў, якія і ўспрымалі свяціла парознаму. Пэўным адзінствам вызначаецца хіба што легенда пра збліжэнне сонца з зямлёю. У выніку мёртвая зімовая прырода ажывае і квітнее. Ну, а далей ужо ідуць шматлікія варыянты. Найбольш пашыраны сімвал гэтага саюза — ромб з прамянямі, якія ад яго адыходзяць (іл. 311). Могуць быць розныя мадыфікацыі гэтага матыву.
    Вобразы язычніцкай міфалогіі
    310. Дзверы з узорам сонца. Сіціцк Столінскага рна Брэсцкай вобл.
    311. Узор сонца.
    і Купалінка. Вясна — для росквіту, кветак, Ярыла — для багатага ўраджаю жыта на ніве, Купалінка — для песень, танцаў, карагодаў.
    Зімою зямля адгароджана ад сонца завеямі ды мяцеліцамі, лютымі маразамі ды вятрамі. Цяжка людзям зімою, голадна і
    Ёсць япічэ матыў вялікага сонца складанай кампазіцыі. Што ён сімвалізуе, устанавіць сёння цяжка. Адны ткачыхі звязваюць яго з лячэннем хвароб, другія — з асаблівай роляй сонца ў прыродзе, трэція — з магіяй.
    У многіх паездках па Беларусі ставілася задача высветліць, якія варыянты гэтага матыву сустракаюцца ў народным ткацтве і вышыўцы і якое яны маюць значэнне. Аказалася, што аснова ўзору практычна адна і тая ж — ромб з прамянямі. Але запаўненне ромба мела варыянты. У адных выпадках у цэнтр ромба змяшчаецца крыжык, у другіх — маленькі ромбік. Ці ёсць у гэтым нейкая сэнсавая розніца?
    А.Красічкава, кіраўнік курсаў вышыўкі ў Доме афіцэраў (Мінск), казала, што крьгжык у цэнтры матыву сонца абазначае мары вышывалыпчыцы пра сваё шчасце, думы пра душу, надзею на дапамогу сонца. Квадрацік (ромбік) сімвалізуе надзеі на добры ўраджай (іл. 313—315). У Сонца і МаціЗямлі, казала А.Красічкава, былі дзеці — Вясна, Ярыла
    312. М.Ганчарова.
    Ручнік. Віцебскі рн.
    314. Матыў сонца з крыжыкам у цэнтры.
    315. Матыў сонца з крыжыкам у цэнтры.
    холадна. Ды вось настала вясна. Зірнула сонца, распусціліся лясы, расквітнелі лугі і сенажаці, зазелянела траўкамураўка.
    Гэта і паказала на сваім ручніку М.Сыраватнікава з Чэрыкаўскага раёна. На маё пытанне пра значэнне ўзору майстрыха і расказала міф пра сонца і зямлю. Знайшоўся ў яе таксама ручнік з Ладай і Купалінкай.
    У народнай свядомасці саюз зямлі і сонца спрадвеку звязваўся з жыццём, цяплом, ураджаем. Жыватворнае значэнне такога паяднання асабліва ярка праяўляецца вясною, калі мёртвая зімовая прырода ажывае і квітнее. Гэты жыццёвы працэс вельмі выразна выяўлены ў тканых і вышываных узорах. Як ужо адзначалася, матыў сонца мае выгляд ромба з прамянямі ў бакі, а матыў зямлі — такі ж ромб, але з прамянямі ўнутр. Майстрыхі ўкампанавалі адзін матыў у другі — атры
    316. А.Серада. Матыў сонца з крыжом. Мінск.
    Вобразы язычніцкай міфалогіі
    317. Ручнік. Насовічы Добрушскага рна Гомельскай вобл.
    маўся ўзор, які сімвалізуе яднанне зямлі і сонца (іл. 319). Такая дасканалая кампазіцыя вобразна адлюстроўвае новае жыццё, росквіт прыроды.
    Падобныя ўзоры пашыраны па ўсёй Беларусі (іл. 320—322), а магчыма, і ва ўсім славянскім свеце. Праўда, назвы іх бытуюць самыя розныя: Вясна, жыццё, Ярыла, але ўсе яны, як відаць, маюць адзіны сэнс — вясновае абуджэнне ў выніку збліжэння зямлі і сонца.
    У былой партызанскай кухаркі Е.Караткевіч (Война Сенненскага рна) цудам захаваўся ручнік з падобным узорам. «Гэ
    та злучэнне зямлі і сонца, — казала майстрыха. — Яно дае жыццё ўсёй прыродзе. Гэты ўзор абазначае жыццё. Вось якая ёсць легенда. Светлае сонца глядзіць у ваконца. Устала рана, умылася бела. Клікнула, гукнула зарузараніцу. Ты, заразараніца, красная дзявіца, ляці стралою, сізаю галубкаю. Скінься, пакланіся зямлізямліцы, МаціЗямліцы, добрай маладзіцы паклон ад сонца, што глядзіць у ваконца. Сагрэю зямліцу, арашу расіцай, цёплаю вадзіцай. Расці, зямліца, зялёную травіцу, жыта, ярыцу, белую