• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка  Міхаіл Кацар

    Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка

    Міхаіл Кацар

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    234.12 МБ
    скева Пятніца. Дзве фігуры пасярэдзіне, якія трымаюцца за рукі, — вядома ж, маладыя. Пеўні збоку, якія здаюцца несувымерна вялікімі, — ахвяра Богу, каб той даў маладым шчасце. Далей стаяць нявесціны дружкі і, нарэшце, козы як сімвал заможнасці, багацця, плоднасці. Па ўсіх чатырох кутках сіметрычна размешчаны стылізаваныя дрэвы — Святыя Дрэвы, якія павінны забяспечыць даўгалецце і шчасце. Амаль усё поле запоўнена разеткамі — гэта абярэгі. А вось сэнс кветкавай аблямоўкі ўстанавіць не ўдалося. Хутчэй за ўсё гэта ўжо чыста дэкаратыўная, кампазіцыйная дэталь. Як відаць, у гэтым арыгінальным творы арганічна спалучыліся старажытныя магічныя ўяўленні пра вяселле і яго атрыбутыку і больш позняя дэкаратыўнасць.
    Падобны і дыван 1888 г. з Гродна, здымакякога (іл. 270) я паказаў П.Ваньковіч (1872 г.н.) і К.Свірскай (1863 г.н.). Па іх словах, такія дываны на Гродзеншчыне ткалі бацькі для сваёй дачкі на вяселле. Унізе паказаны жаніх і нявеста паабапал Святога Дрэва (відаць, маецца на ўвазе дрэва жыцця). Яно нібыта мацуе сям’ю, выхоўвае шчырых працаўнікоў, забяспечвае добрых, здаровых дзяцей. Рамбічныя фігуры ў цэнтры — ужо знаёмыя нам сімвалы МаціЗямлі і БацькіСонца. Яны ўпамінаюцца і ў звароце бацькоў, якім суправаджаецца падарунак: «Цёплае, светлае Сонейка, добрая, літасцівая маціЗямля, блаславі і дай рабам божым (імёны) моцную сям’ю, добрых дзетак, каханне ды згоду. Дай ім спор у клеці і жырны статак у хляве». Бласлаўляюць таксама кароваю, пеўнем і казою як сімваламі багацця і дабрабыту. Блаславенне абразом — гэта ўжо больш позняе, царкоўнае.
    Разнастайная роля на вяселлях адводзіцца тканым і вышываным ручнікам: падарыць гасцям, павязаць сватам, пакласці на падлогу ў час вянчання, паднесці каравай, аздобіць хату і інш. Зразумела,
    што дэкор такіх ручнікоў мае сімвалічнае, сэнсавае значэнне. Але ў выніку вывучэння вясельных ручнікоў я прыйшоў да высновы, што нейкага канкрэтнага, спецыяльнага дэкору не было. Кожная майстрыха імправізавала, кампануючы дэкор з зорак, ромбікаў, крыжыкаў, раслінных
    271. Вясельны ручнік. Капыльскі рн Мінскай вобл.
    272. Р.Батура. Посцілка. Басіна Навагрудскага рна Гродзенскай вобл.
    Вобразы свят
    273. З.Кабіцкая. Ручнік. Радуга Пастаўскага рна Віцебскай вобл.
    275. Узор мужчыны і жанчыны.
    матываў. У цэлым такая багатая кампазіцыя выяўляе сімпатыю, удзячнасць, добрыя пажаданні: здароўя, кахання, згоды ў сям’ю, добрых дзяцей, сытай жывёлы ў хляве, багатага ўраджаю на ніве і інш. У залежнасці ад характару кампазіцыі падбіраецца і ўзор. Жадаюць маладым кахання — ручнік аздабляецца сілуэтамі галубкоў. Пажаданне добрага ўраджаю абазначаецца адпаведным сімвалам, шчасце — знакам жаночай долі і г.д.
    Заўважаецца некаторая розніца ў дэкоры і ў адпаведнасці з тым, да якога этапу вяселля прызначаны ручнік. Для сватання вырабы звычайна аздабляюцца складанай, пышнай кампазіцыяй з раз
    274. Посцілка з сімвалам багацця і дастатку. Гродзенская вобл.
    настайных узораў (іл. 271). Каравайны абрад, блаславенне маладых маглі суправаджацца канкрэтным дэкорам, які адлюстроўваў урачысты момант стварэння новай сям’і, першую шлюбную ноч маладых.
    Н.Пятрэнка (1858 г.н., Радуль Чарнігаўскай вобл.) выткала ручнік з узорам мужчыны і жанчыны (іл. 275). «Гэта ўзор, — казала яна, — як спяць мужык і жонка. Нуішто? Гэтажпраўда. Саромецца трэба не гэтага, саромецца трэба распусты. Ды няхай саромеецца, мучыцца тая баба, якая не нарадзіла ніводнага дзіцяці. А я вось семярых нарадзіла. Дзякуй
    Богу, здаровая, унукаў даждалася».
    «Тое, што мы тут тчэм ды вышываем, што пяём, — казала Г.Кавальчук (1902 г.н., Канатоп Нараўлянскага рна), — усё гэта старое, усё гэта вера ды забабоны. Кажуць, каму гэта патрэбна? Але гэтая вера, гэтыя забабоны вучаць нас дабру, вучаць добра працаваць і добра адпачываць. Добра тады жывецца, калі добра працуеш ды весела гуляеш. Вось чаму вучаць нас нашы посцілкі ды ўзоры, нашы песні ды казкі. Трэба ўваскрэсіць нашы святы: Вялікдзень, Каляды, Купалле. Трэба ладзіць вяселлі, яны мацуюць сям’ю. A сёння што? Забылі вяселле, разбурылі сям’ю. Нейкая эпідэмія разводаў. Ра
    'образы свят
    277. Вяседьная посцілка. Столінскі рн Брэсцкай вобл.
    276. А.Качылава. Ручнік. Нясвоеўка Навазыбкаўскага рна Бранскай вобл.
    джаць і выхоўваць дзяцей не хочуць. Хутка зусім вымра беларускі народ».
    Амаль тое ж з душэўным болем казала мне і Х.Мацвеева з Ліды, якая тлумачыла сэнс старажытнага падвойнага дывана з Гродна: «Шкода да слёз, што мы рэдка наладжваем вяселлі. А яно ж мацуе сям’ю, гэта свята — памяць на ўсё жыццё. Мы вельмі шмат страцілі, што забыліся на вяселлі. Спадзяюся, што мы паразумнеем і зноў станем наладжваць вяселлі».
    Хочацца дадаць: і розныя іншыя традыцыйныя святы.
    278. Старажытны вясельны дыван. Гродзеншчына.
    образы яднання песень і кветак,
    мелодыі і арнаменту
    Так ужо склалася здавён, што мы звычайна ўспрымаем песні разам з кветкамі, музыку — з арнаментам. Такі своеасаблівы саюз нейкі надзвычай арганічны і натуральны. I ў мастацтве, і ў прыродзе.
    У прыродзе: песня салаўя звычайна выклікае асацыяцыю з майскай квеценню, жаўранак заліваецца над каласуючым жытам ці лугавым разнаквеццем.
    У мастацтве: дзяўчына спявае песню, адзетая ў нацыянальны арнаментаваны касцюм, а хлопец, таксама ў арнаментаваным адзенні, іграе на скрыпцы ці гармоніку.
    Творчыя людзі неаднойчы апявалі такі саюз. Успомнім А.Фета: «Цветок н песня с давннх пор в благоухаюіцем союзе». А колькі такіх думак у творах С.Ясеніна!
    Наўрад ці ведалі гэтыя радкі беларускія жанчынысялянкі, але ў размове пра сваю мастацкую творчасць яны гаварылі амаль тое ж. М.Сергіевіч з Ланцаўшчыны Маладзечанскага раёна: «Я выткала некалькі посцілак і ручнікоў з кветкамі. Я ткала — і спявала, вышывала — і спявала. Для мяне песні і кветкі — родныя сёстры». Х.Баброва з Ліды: «Ад сваіх бабуль мы навучыліся ткаць, спяваць і скакаць. Калі я тку ці вышываю — я пяю песні. Як жа без песні: жыццё будзе сумнае».
    У храмах, каб умацаваць веру ў Бога, хрысціянскую любоў да бліжняга, служба суправаджаецца музыкай і спевамі ў атачэнні жывапісу, скульптуры, твораў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва.
    А ці не створаная прыродаю песня тая ж ружа ці рамонак? Толькі і розніцы, што кветку мы ўспрымаем вокам, а песню — вухам. Але і тая, і другая выклікаюць у нас аднолькавыя пачуцці — любоў, каханне, шчасце, надзею.
    Кветка і песня яднаюцца ў саюз, каб умацаваць у нашых душах любоў, каб не даць месца варожасці, нянавісці, злу.
    КАХАННЕ I ПЕСНЯ
    Дзе і калі нараджаецца каханне?
    Часам — у танцы, у карагодзе. Гляне дзяўчына на хлопца — і закахаецца. А потым ужо дома свае пачуцці выяўляе ў вышываных ці тканых узорах. Вось так і з’яўляюцца на ручніку голуб і галубка.
    Бывае, каханне да свайго Леля нараджаецца ў марах, уранку ці ўвечары. A ўжо потым, на гулянцы ці на вячорках, замацоўваецца ў танцах і песнях.
    Вось некаторыя песні з нашага колішняга рэпертуару на гуляннях:
    Лада косы распусціла, Леля ў танок запрасіла. Лада, роза ты мая, Лель, галубчык, гэта я. Русы косы распляту, пацалую на ляту,
    пацалую, прыласкаю, аддам Лелю ўсё, што маю.
    Лада, роза ты мая,
    Лель, дружочак, я твая.
    (Калінкавіцкі рн)
    Часта ў карагодзе спявалі і такую песню:
    Падушачка, падушачка мая пухавая, дзяўчыначка Анютачка мая залатая.
    Каго люблю, каго люблю,
    таго пацалую, пуховую падушачку таму падарую.
    (Калінкавіцкі рн)
    А вось так выглядае ўзор любоўнай песні на ручніку Е.Каўровай з Калінкавічаў (іл. 279). «Гэта і ўзор майго кахання да Міхася», — пацвярджала яна. Н.Шыркевіч (Мяшкова Талачынскагарна) казала:
    279. Узор любоўнай песні на ручніку.
    азы яднання песень і кветак,
    й і арнаменту
    280. М.Гарнак. Сурвэтка з узорам песні. Сянно Віцебскай вобл.
    «Я вышываю і спяваю, спяваю і вышываю. А калі весела, танцую і пяю з дзеткамі — Колем і Соняю. Гэта маё каханне. A як была дзяўчынаю, спявала і вышывала сваю любоў да хлопцаў. Успамінаю сваю маладосць: дурная была, легкаверная. Але ўсё рабілася для таго, каб мы моцна кахаліся з Міхасём. Каб гэтае каханне было вечным. Каб была моцная сям’я, добрыя, здаровыя дзеці. Так, дзякуй Богу, і аказалася. Я люблю сваіх дзетак, сваю сям’ю, люблю Міхася. Для гэтага я гадаю, для гэтага вышываю, для гэтага абпальваю валасы грамнічнаю свечкаю».
    Трэба сказаць, што Н.Шыркевіч доб
    ра спявала і танцавала, а яшчэ была дэ
    281. В.Слаўкоўская. Абрус з узорам песні. Блонь Пухавіцкага рна Мінскай вобл.
    путаткай і дэлегаткай і, вядома ж, шчырай працаўніцай. Тыповая сялянкабеларуска.
    УЗОР I ПЕСНЯ
    Былая настаўніца М.Гарнак з Сянна (1894 г.н.), якая добра ведала антычную і славянскую міфалогію, збірала матэрыялы па просьбе этнографа Е.Раманава, удзельнічала ў аматарскім гуртку песні, спявала ў царкоўным хоры, звязала некалькі сурвэтак з узорам, які, паводле яе слоў, абазначае песню (іл. 280). «Узоры на ручніку і песні, — казала яна, — гэта душа сялянкі. Яна сама для сябе і для сваёй сям’і, для аздаблення хаты стварае і пес
    282. Н.Махоцкая. Абрус з узорам лірьгчнай песні. Каханавічы Верхнядзвінскага рна Віцебскай вобл.
    ню, і ўзоры. Яна ўкладвае ў іх сваё сэрца, сваю душу. Калі хочаш пазнаць душу і розум сялянкі — слухай яе песні, любуйся створанымі ёю ўзорамі на посцілках».
    I песні, і ўзоры суправаджаюць беларускую сялянку ад калыскі і да магілы. Гэта яе самыя блізкія сябры, яе мары і спадзяванні.
    Розныя па настроі песні, відаць, выклікаюць нараджэнне розных узораў. Лірычныя песні звязваюцца з узорам у выглядзе сіметрычнай разеткі з чатырох елачкападобных матываў з ромбікам унутры. I сапраўды, такі ўзор вельмі паэтычны, лірычны, хоць, аказваецца, ён выкліканы не толькі светлымі настроямі. Так, Н.Махоцкая (Каханавічы Верхнядзвінскага рна) звязала абрус з узорам жалобнай, сумнай песні (іл. 282): «Калі я
    Вобразы яднання песень і кветак,
    мелодыі і арнаменту
    283. А.Свентахоўская. Абрус. Талачын Віцебскай вобл.
    вязала, увесь час спявала сумныя, ду
    шэўныя песні». Характэрна, што яе ўзор дакладна такі ж, як на абрусе А.Свентахоўскай з Талачына (іл. 283). Абедзве назвалі яго лірычным.
    Большасць падобных узораў сустракаецца на карункавых вырабах. Магчыма,
    284. Н.Маркевіч. Абрус «Зорка Венера». Верхнядзвінск Віцебскай вобл.
    тлумачыцца гэта большай адпаведнасцю л