Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка
Міхаіл Кацар
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
замову:
Дожджык, дожджык, дзіргані, я паеду на кані, Богу маліцца,
нізка кланіцца.
А каб дождж перастаў, замаўлялі: Дожджык, дожджык. перастань, я паеду на Ярдань, Богу маліцца, нізка кланіцца.
ДОЖДЖ I СОНЦА ЯК ЗАРУКА ЎРАДЖАЮ
Былая партызанка Н.Гарбук, якая больш за два гады ваявала з фашыстамі, была паранена, пасля вайны, жывучы ў Маскве, у вольны час стала вышываць ручнікі, на якіх адлюстроўвала свае мары і
думкі. «Абрыдзела ваяваць, жыць у зямлянцы, хадзіцьуразведку, узрывацьдарогі, забіваць. Хочацца ў сваю родную вёску, жаць жыта, касіць траву, араць ніву. Надакучыла тут жыць, хоць тут добра і кормяць няблага. Вось я і вышыла гэты ўзор. Тут і цёплае сонейка, тут і цёпленькі дожджык, хоць я ў Бога і не веру. Ды хочацца хутчэй убачыць сваю ніву з каласістым жытам. Як называюцца ўзоры? Бабка Аксіння казала, што гэта сонца і дождж. Яны даюць ураджай».
Матывы з чатырох пялёсткаў, размешчаныя ў цэнтры і па перыметры (іл. 104), майстрыха назвала ўзорам дажджу («гэта дожджык»). Вялікі крыжападобны ўзор з чатырох сегментных пялёсткаў называюць то дожджыкам, то Дажджбогам.
^образы ўраджаю і ўрадлівасці
Гэты ўзор — зварот да светлага сонёйка і цёплага дожджыку, каб яны паспрыялі добраму ўраджаю.
/ Е.Копач (Свіслач, іл. 105) падобны ўзор на ручніку тлумачыла так: «Была ў нас гарачыня, смаліла сонца. Выгаралі на ніве жыта, авёс ды ячмень. Старыя людзі падказалі, і я вышыла гэты ўзор, каб даў Бог дождж».
Тут мы бачым, як узор сонца ў выглядзе вялікага ромба з адросткамі звонку аблямоўвае ўзор дажджу — крыжападобную фігуру. У свядомасці селяніна спалучэнне сонца і дажджу — зарука добрага ўраджаю. Гэта знайшло ўвасабленне і ў надпі
сезвароце, які Е.Копач вышыла на ручніку: «Божанька Сонейка, Божанька Дожджык, памажы, дай ураджай жыта».
Такі ж узор з надпісам па баках «Дай Бог дождж. Дай Бог ураджай жыта» вышыла на ручніку П.Свірыдава (іл. 106) і ахвяравала яго ў мясцовую царкву.
Падобныя ўзоры сустракаюцца і ў іншых відах народнай мастацкай творчасці, выконваліся ў розных тэхніках і матэрыялах. Так, каля в. Стайкі Лагойскага раёна ёсць камень з адлюстраваннем сімвала
дажджу, ці Дажджбога. Навакольнае насельніцтва лічыць яго святым, прыносіць
яму ахвяры, гаворыць замовы.
Узаемасувязь дажджу, сонца і Маці ЗямліКарміцелькі выразна адлюстравалася ў дэкоры разьблёных драўляных прасніц з Камянецкага раёна (гл. іл. 101). Усе яны маюць аднолькавы характар разьбы і блізкую кампазіцыю, сэнс якой мне растлумачыў А.Кралевіч з Камянца, аўтар адной з такіх прасніц. Даўно, калі быў малады, ён выразаў прасніцу ў падарунак Марусі, якую кахаў і затым з ёю ажаніўся. Па яго словах, тут выразны зваротзамова да Бога і святых Сонца, Зямлі і Дажджу, просьба, каб яны далі добры ўраджай. A вось як гучыць замова: «Госпадзі Божа, памажы, светлае Сонейка, МаціЗямля сырая Карміцелька, цёплы дожджык і ўсе святыя. Памажыце рабу божаму (імя), дайце яму ўраджай жыта на ніве, сытны статак у хляве. У імя Айца, Сына і Святога Духа. Амін».
105. Узор дажджу.
106. «Дай Бог дождж. Дай Бог ураджай жыта».
Па словах А.Кралевіча, галоўны ўзор на прасніцы — дождж. Ён мае выгляд разеткі з шасці пялёсткаў, вакол яе — кругі з трохвугольнічкаў.
Магчыма, падобная арнаментальная кампазіцыя сумяшчае тры сімвалы — сонца, зямлі і дажджу. Пра гэта сведчаць і замовы, з якімі нашы продкі звярталіся да тых, ад каго залежаў ураджай.
ЗЕРНЕ
Мы вельмі палітызавалі свае думкі, жыццё, справы, нярэдка ўслаўляем далёка не галоўнае. Так, мы часам забываем пра самае галоўнае і дарагое — хлеб, зерне. А вось у народнай свядомасці павага да зерня жыве заўсёды. А.Чудакова (Кузьмінічы Чавускага рна) казала: «Зерне святое. Хто любіць зерне — будзе багаты і шчаслівы. Зерне мае вялікую сілу. У нас раней перад будаўніцтвам хаты асвячалі гэтае месца зернем, а потым ужо запрашалі святара. Калі маладыя ехалі вянчацца, бацька бласлаўляў іх зернем. У старыя часы зерне называлі дабром, золатам».
Мой бацька строга патрабаваў павагі да зерня, хлеба. Калі ў час абеду крошка хлеба ўпадзе пад стол — атрымаеш лыжкай па лбе. Добрая прачуханка будзе, калі не падымеш зерне, што ўпала на зямлю.
Сімвал зерня ў народнай мастацкай творчасці мае выгляд крыжыка, які амаль
в бразы ўраджаю і ўрадлівасці
42
заўсёды дапаўняецца рознымі элементамі. На ручніку А.Падалінскай (Сенненскі рн, іл. 108) кожны матыў зерня акцэнтаваны яшчэ чатырма крыжыкамі і змешчаны ў дэкаратыўную аблямоўку — стылізаваную раслінную гірлянду.
ХАЕБ
107. А.Чудакова. Кашуля з узорам зерня. Кузьмінічы Чавускага рна Магілёўскай вобл.
Я.Глаздоўская (Бурбін Сенненскага рна) расказала такую казку. Паклікаў да сябе Бог мужыка і цыгана і папытаў, што самае дарагое на свеце. Мужык сказаў — хлеб, таму што здабываюць яго потам, без яго ніхто не можа пражыць. Цыган ска
заў, што даражэй за ўсё золата, бо за яго можна купіць усё. Вось і вырашыў Бог праверыць, хто кажа праўду. Ён замкнуў селяніна і цыгана ў хатах, даў аднаму шмат хлеба, другому — золата. Паглядзеў праз колькі дзён — сядзіць мужык на лаўцы і песні спявае, а цыган мёртвы на
грудзе золата ляжыць.
Легенду пра хлеб расказала С.Харытонцава (Уюн Быхаўскага рна). Жыў у вёсцы стары, было ў яго тры сыны. Паклікаў ён іх і кажа: ідзіце ў людзі, павучыцеся там, якжыць, што берагчы і цаніць. Прасіце, што вам трэба ў дарогу. Малодшы папрасіў золата, сярэдні — серабра, старэйшы — хлеба. I пайшлі яны ў свет. A там якраз здарыўся голад. Хочуць сыны купіць хлеба на золата ды серабро, а людзі кажуць: няма хлеба, ешце самі сваё зола
108. А.Пададінская. Ручнік з сімваламі зерня. Сенненскі рн Віцебскай вобл.
109. Д.Арэхва. Матыў хлеба ў дэкоры посцілкі. Баруны Аіпмянскага рна Гродзенскай вобл.
111. Фрагмент дэкору посцілкі. Слуцкі рн Мінскай вобл.
та. Пачаставаў іх старэйшы сваім хлебам. Вярнуліся дадому. Кажуць бацьку: мы цяпер ведаем, што даражэй за ўсё — хлеб.
«Вось я табе, дарагі масквіч, загадку загадаю, — звярнулася да мяне М.Сяр
110. С.Харытонцава. Фрагмент дэкору посцілкі. Уюн Быхаўскага рна Магілёўскай вобл.
м^^м
112. Дэкор мужчынскай кашулі з матывам хлеба. Чавускі рн Магілёўскай вобл.
мяжка (1898 г.н., Марысін Барысаўскага рна). — Што на свеце даражэй за ўсё? Што ўсяму галава? He ведаеш? Ну дык слухай. Арэ селянін ніву, вее жыта. Паспее — сажне, змалоціць, змеле, рашчыніць цеста, а тады і хлеб атрымае. Нашто збудаваны трактарныя заводы? Каб хлеб здабываць. А робіць гэта селянін. Ёсць у вёсцы спраўны селянін — будзе хлеб, людзі накормленыя. А вось знішчылі ў нас добрага селяніна — знік і хлеб, сядзім мы паўгалодныя».
Можна было б прыводзіць нямала прыкладаў пашанотных адносін чалавека
113. Я.Глаздоўская. Фрагмент дэкору посцілкі. Бурбін Сенненскага рна Віцебскай вобл.
115. Г.Маслава. Ручнік. Залессе Чачэрскага рна Гомельскай вобл.
114. Фрагмент дэкору ручніка з узорам хлеба. Аршанскі рн Віцебскай вобл.
116. Б.Буйніцкая. Дэкор посцілкі з матывам хлеба.
Ашмянскі рн Гродзенскай вобл.
да хлеба. He дзіва, што гэтая пашана адлюстравана і ў арнаменце. Матыў хлеба набыў выгляд шматграннікаўкругоў ці ромбаў, устаўленых адзін у адзін. Гэты матыў вельмі пашыраны ў ткацтве, вышыўцы, аздабленні бытавых вырабаў, народнага адзення і інш. (іл. 109—118).
М.Ставер (1891 г.н., Бацэвічы Клічаўскага рна) матыў хлеба на ручніку скампанавала з пяці ромбаў адзін у адным. У сваю чаргу кожны ромб складаецца з маленькіх ромбікаў. Майстрыха растлумачыла, што ромбікі — гэта зярняткі жыта, аснова хлеба.
Ообразы ўраджаю і ўрадлівасці
45
ВЕЛІЧ СЕЛЯНІНАБЕЛАРУСА
Тысячагоддзі жыў, працаваў на нашай зямлі селянінхлебароб. Ён карміў, паіў, адзяваў сябе, сваю сям’ю, дапамагаў суседзям. Ён стварыўдасканалую сістэму гаспадарання, аптымальна прыстасаваную для земляробства і жывёлагадоўлі. Пабудаваў вёскі і мястэчкі для жыцця, працы і
адпачынку, узвёў дзівосныя храмы, аздобіў іх мастацкімі творамі.
Селянін стварыў прыгожы, мудры, паэтычны фальклор, песні, музыку, святы, абрады, прымаўкі, казкі. У іх апяваюцца прырода, праца, каханне, яны арганічна спалучаюцца з жыццём, звычаямі і характарам чалавека.
Селянін шанаваў сям’ю як аснову стваральнай працы, падмурак нацыі. Ён выпрацаваў рацыянальныя адносіны паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі. 3 самага маленства дзеці вучыліся шанаваць працу, бацькоў, старэйшых. 3 жыццём і працай гарманічна спалучалася сістэма свят, прымеркаваных да пэўнага працоўнага працэсу ці пары года: Вялікдзень, Купалле, Дажынкі, Дзяды, Каляды. Абрады і святы ўзвялічвалі селяніна, упрыгожвалі яго жыццё і побыт.
Вырабляючы патрэбныя для паўсядзённага ўжытку рэчы, селянін надаваў ім і пэўныя мастацкія якасці, нярэдка ператвараючы ў сапраўдныя творы мастацтва. Ён аздобіў тканыя, вышываныя і іншыя вырабы арнаментальнымі ўзорамі, у якіх услаўляецца дабро, справядлівасць, прыгажосць, міласэрнасць.
Селянін любіў сваю радзіму. Калі было трэба, ён браў у рукі зброю і ішоў бараніць яе ад няпрошаных прышэльцаў.
Сялянскае асяроддзе — трывалы падмурак для ўсяго грамадства. У нетрах вёскі нараджаліся і фарміраваліся грамадскія класы: рамеснікі і воіны, рабочыя і інтэлігенцыя. 3 сялянства выйшлі многія дзеячы навукі, культуры, мастацтва.
117. Н.Машканава (Ермачэнка). Ручнік. Машканы Сенненскага рна Віцебскай вобл.
118. Ф.Баранок.
Посцілка. Сенненскі рн Віцебскай вобл.
Вобразы маці
«XS5
ЖКі
Ад першабытных часоў захаваліся досыць натуралістычныя каменныя і касцяныя жаночыя фігуркі, што звяртаюць на сябе ўвагу гіпертрафіраванымі формамі. Як відаць, тагачасныя мастакі свядома падкрэслівалі асаблівасці жанчынымаці, вылучалі яе прызначэнне на зямлі як прадаўжальніцы жыцця.
Сустракаюцца і ўмоўныя, сімвалічныя выявы жанчынымаці. У музеі валуноўу Мінску ёсць каменны крыж, перавезены зпад в. Даўгінава Вілейскага раёна. Амаль двухметровай вышыні, ён вырашаны ў выглядзе груба апрацаванай жаночай фігуры, у якой на ўзроўні жывата адлюстравана такая ж умоўная крыжайадобная фігура дзіцяці (іл. 120). Добры знаўца камянёў, аўтар кнігі «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» Э.Ляўкоў лічыць, што гэта язычніцкая скульптура жанчынымаці.
3 прыняццем хрысціянства падобным чынам сталі вырашаць вобраз Аранты, якую таксама паказваюць з дзіцем на грудзях.
Вобраз маці з дзіцем характэрны, відаць, для мастацтва ўсяго свету, але ў беларусаў карыстаецца асаблівай любоўю. Магчыма, таму, што працавіты, міралюбівы беларускі народ, які ніколі ні на каго не нападаў, сам не раз цярпеў ад варожых нашэсцяў, якія неслі на б