Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Вусная паэтычная творчасць— важнейшая частка духоўнай культуры народа — надзвычай. добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, у развіцці літаратуры і мастацтва, у выпрацоўцы сацыяльных ідэалаў, маральнаэтычных нормаў жыцця, яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння. 3 багатай беларускай фальклорнай спадчыны ў хрэстаматыю адабрана толькі невялікая частка, якая дае ўяўленне аб паэтычнай творчасці народа, сістэме яе жанраў і відаў. У параўнанні з папярэднімі выданнямі карэнным чынам зменена структура раздзелаў, перапрацаваны ўступныя артыкулы, кніга дапоўнена лепшымі ўзорамі твораў, якія сістэматызаваны ў кожным раздзеле па жанрававідавым і генетычнатэматычным прынцыпах. У хрэстаматыі змешчаны творы асноўных жанраў і відаў беларускай народнай паэтычнай творчасці. Матэрыялы дапаможніка
Ад складальнікаў
поўнасцю адпавядаюць курсу, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах,— «Беларуская вусная паэтычная творчасць».
Складальнікі ўлічылі заўвагі выкладчыкаў беларускага фальклору, рэцэнзентаў і шчыра дзякуюць ім, у прыватнасці прафесарам_________ М. М. Грынчыку і У. А. Калесніку\ за карысныя парады, што садзейнічалі паляпшэнню дапаможніка і праграмы курса.
Раздзелы кнігі падрыхтавалі:
К. П. Кабашнікаў — «Асаблівасці і значэнне вуснапаэтычнай творчасці», «Казкі», «Легенды і паданні», «Методыка збірання фальклору»;
A. С. Ліс — «Каляндарнаабрадавая паэзія», A. С. Фядосік — «Сямейнаабрадавая паэзія», «Прыказкі і прымаўкі», «Анекдоты»; I. К. Цішчанка — «Замовы», «Загадкі», «Пазаабрадавыя песні», «Балады», «Дзіцячы фальклор», «Прыпеўкі», «Народны тэатр». Раздзел «Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры» склалі A. С. Ліс і I. К. Цішчанка, раздзел «Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання» склалі К. П. Кабашнікаў, A. С. Ліс і A. С. Фядосік.
ЫшВастізшш
Врснадаэшычаай іпВорад
Вусная паэзія — эпічныя, лірычныя і драматычныя творы, народжаныя калектыўным мастацкім геніем народа,— важная і неад’емная частка духоўнай культуры чалавецтва. У ёй адлюстраваны мары і спадзяванні людзей працы, гісторыя народа, яго быт, гаспадарчы вопыт, грамадскапалітычныя і эстэтычныя ідэалы. Яна з’яўляецца адной з крыніц развіцця літаратуры і прафесійнага мастацтва.
У большасці тэарэтычных прац і падручнікаў апошніх гадоў вуснапаэтычная творчасць вызначаецца як калектыўная паэтычная творчасць працоўных мас, якой уласціва вуснасць бытавання і наяўнасць варыянтаў асобных твораў. Побач з тэрмінам «вуснапаэтычная творчасць» ужываюцца тэрміны «народная паэтычная творчасць», «вуснапаэтычная народная творчасць», «народная паэзія», якія падкрэсліваюць, што перад намі вусная паэзія, створаная народам, а таксама тэрмін англійскага паходжання «фальклор», які ўзнік у сярэдзіне XIX ст. і даволі хутка стаў міжнародным. Апошні тэрмін — «фальклор», які ў перакладзе абазначае народную мудрасць, народныя веды, ужываецца ў міжнароднай навуцы, і ўсё часцей ва ўсходнеславянскай, не толькі ў вузкім значэнні — вуснапаэтычная творчасць, але і ў набліжаным да яго першапачатковага зместу і ахоплівае розныя праявы народнай культуры, у тым ліку музычнае, харэаграфічнае, дэкаратыўнапрыкладное і іншыя віды народнага мастацтва. Калі ж трэба ўдакладніць змест паняцця «фальклор», да яго дадаюць азначэнні «музычны», «харэаграфічны», «драматычны» і г. д. у залежнасці ад віду народнага мастацтва, да якога ён у кожным канкрэтным выпадку адносіцца.
Фальклор у яго вузкім, філалагічным значэнні — адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычнага слова. Народная паэзія дае нам сапраўдныя ўзоры мастацкай даскана
Асаблівасці і значэнне вусна паэтычнай творчасці
ласці, што адзначалі вялікія мысліцелі і паэты розных часоў і народаў, у ліку якіх трэба назваць A. С. Пушкіна, Я. Коласа, Я. Купалу. Узнікшы на заранку гісторыі чалавецтва, яна ў многіх выпадках захоўвае значэнне эстэтычнай нормы і ўзору. «Якое хараство гэтыя казкі! Кожная ёсць паэма!» — пісаў A. С. Пушкін свайму брату Льву ў 1824 г. пад моцным уражаннем ад пачутых народных казак, якія расказвала яму вечарамі Арына Радзівонаўна.
Важнейшыя спецыфічныя рысы народнай вуснапаэтычнай творчасці — калектыўнасць і традыцыйнасць. У калектыўнасці трэба бачыць вытокі высокага мастацкага майстэрства і ідэйнай глыбіні фальклору, з ёю звязаны многія яго асаблівасці. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, апіраецца на папярэдні вопыт і здабыткі, выкарыстоўвае назапашаныя мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Гэтую думку яшчэ ў мінулым стагоддзі выказаў выдатны рускі вучоны Ф. I. Буслаеў, які, аналізуючы мастацкія сродкі ўкраінскай паэзіі, у тым ліку і пастаянныя эпітэты, пісаў: «Усе адзначаныя і разгледжаныя намі выразы, як звычайныя, агульнапрызнаныя і агульнаўжывальныя, належаць усяму народу, а не выключна таму ці іншаму спеваку; у іх адлюстроўваецца агульны, народны погляд на сусвет і чалавека, а не асабістыя думкі аднаго аўтара; яны складаюць стыль цэлага народа, а не вядомай асобы»1.
Цікавы малюнак узнікнення народнай песні, яе далейшага ўдасканалення і калектыўнага характару даў М. Гарэцкі, які падкрэсліваў пры гэтым ролю працы і адчуванне рытму. «Пры сумеснай працы і гульнях,— пісаў ён,— песню мог складаць не адзін чалавек, а ўся грамада разам, калектыў людзей. Калі ж яе складаў і адзін чалавек, дык усё роўна яна зараз пераходзіла ў калектыўную творчасць —• бо тады пясняр рэдка стаяў вышэй у пяснярскіх адносінах за сваіх слухачоў. I твор яго без труда ўспрымаўся. Калі ж песня захоплівала ўвагу слухачоў, дык яна магла ўжо паўторвацца другімі, пашырацца, спаўняцца грамадою. Пры гэтым словы мяняліся, кожны мог дадаць нешта ад сябе або нешта забыцца, абмінуць або нешта свядома выкінуць»2. I нават з’яўленне «песняроўпрафесіяналаў», якія захоўвалі ў памяці старыя і складалі новыя песні, не змяніла сутнасці справы. «Аднак ад гэтага калектыўны характар вуснай паэзіі,— прадаўжаў М. Гарэцкі,— не змяніўся. Незапісанае імя аўтарапесняра забывалася, а яго слоўны твор у многіх вуснах губіў свой першы вы
1 Буслаев Ф. О лнтературе: Нсследовання н статьн. М., 1990. С. 113.
2 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992. С. 8.
Асаблівасці і значэнне вусна пазтычнай творчасці
гляд, а дзеля таго, што людзі тады стаялі ўсе на аднакавым культурным узроўні, мелі аднакавыя погляды, жылі ў аднакавых умовах, ён прымаў агульнанародны характар»'.
Калектыўнасць вуснай народнай паэзіі — гэта не звычайнае сааўтарства, а своеасаблівы і працяглы працэс мастацкай творчасці, працэс ідэйнага і паэтычнага ўдасканалення песень, казак, легенд, прыказак, прымавак. Найбольш ярка яна праяўляецца ў пастаянным адборы твораў народнай паэзіі: з многіх і многіх складзеных калінебудзь твораў народ выбірае і захоўвае, шліфуючы дзесяцігоддзямі толькі самае лепшае, сугучнае яго думкам і эстэтычным поглядам. Калектыўнасць праяўляецца таксама і ў існуючых на кожным гістарычным этапе пэўных фальклорнаэстэтычных нормах, выпрацаваных калектывам, у межах якіх ствараецца кожны новы твор, і ў багацці сродкаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, назапашаных за стагоддзі, якімі шырока карысталіся і карыстаюцца невядомыя аўтары фальклорных твораў, і ў комплексе ідэй, народжаных жыццём і барацьбой народа, што ўвасабляюцца ў мастацкіх вобразах вуснапаэтычнай творчасці.
Калектыўны пачатак у фальклоры не супрацьстаіць індывідуальнаму пачатку. Фальклору ўласціва арганічнае адзінства калектыўнага і індывідуальнага, пры якім калектыўнасць не перашкаджае праяўленню індывідуальных здольнасцей складальнікаў і выканаўцаў. Светапогляд, грамадзянская пазіцыя казачніка, спевака выразна адбіваюцца на ўсёй яго творчасці: на выбары твораў, на распрацоўцы вядомых сюжэтаў і трактоўцы традыцыйных вобразаў. Ад яго таленту ў значнай ступені залежыць мастацкі ўзровень твора і яго ўспрыняцце слухачамі: сапраўдны выканаўца адчувае настрой і патрэбы аўдыторыі, хутка дасягае кантакту з ёй, прыцягвае ўвагу слухачоў. Ён добра валодае голасам, мімікай, заўсёды імправізуе, перадае свае адносіны да падзей, аб якіх апавядае. Аб тым, наколькі поўна і ярка выяўляецца ў фальклоры індывідуальны пачатак, можа даць уяўленне параўнанне запісаў, зробленых ад некалькіх вядомых выканаўцаў народнай паэзіі, напрыклад ад казачнікаў А. Сержпутоўскага ці Е. Раманава.
3 калектыўнасцю народнай творчасці арганічна звязана вусная форма бытавання фальклору. Фальклор узнік раней, чым пісьменнасць, і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы. Ды і са з’яўленнем пісьменнасці доўп час перадача з вуснаў у вусны таксама была адзіным шляхам распаў
3 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. С. 9.
Асаблівасці і значэнне вуснапаэтычнай творчасці
8
сюджвання фальклору. Такім чынам народ знаёміўся не толькі з песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, але і з лепшымі ўзорамі пісьмовай літаратуры.
Аднак вуснасць як адна са спецыфічных асаблівасцей фальклору не павінна разглядацца толькі ў сувязі з развіццём пісьменнасці. Вуснае бытаванне — гэта адна з неабходных умоў працэсу мастацкага ўдасканалення народных твораў, адбору лепшага з мастацкай спадчыны. Вусная перадача звычайна з’яўляецца актам творчасці з уласцівай ёй імправізацыяй у межах фальклорнай традыцыі. У наш час, час суцэльнай пісьменнасці і тэхнічнага прагрэсу, друк, радыё, тэлебачанне спрыяюць масаваму распаўсюджанню народнай паэзіі, прапагандзе лепшых яе ўзораў, аднак яны не кананізуюць тэкст, не спыняюць яго фальклорнага жыцця.
Вуснае бытаванне народнай паэзіі вядзе да стварэння варыянтаў аднаго і таго ж фальклорнага твора, якія маюць пэўныя адрозненні. Нават ад аднаго і таго ж выканаўцы пры паўторных запісах мы атрымаем розныя варыянты. Яны могуць з’явіцца таксама ў выніку пераходу твораў у новае асяроддзе, механічных змен, калі выканаўца пад уплывам пэўных абставін свядома скарачае або пашырае твор, памылак памяці і г. д. Фальклорны твор існуе ў сукупнасці варыянтаў. Так, напрыклад, веснавая песня «Вол бушуе — вясну чуе» ў шматтомніку «Беларуская народная творчасць» прадстаўлена 57 варыянтамі, запісанымі ў розных раёнах рэспублікі на працягу 90 гадоў, балада «Браткі» — звыш 40, казка «Смерцькума» — 19. Варыянты могуць быць блізкімі, калі адрозніваюцца асобнымі словамі, радкамі песні, і далёкімі, калі адрозненні набываюць больш істотны характар і закранаюць колькасць і змест асобных строф, рытміку, а ў апавядальных жанрах — асобныя сюжэтныя звёны, сістэму вобразаў, мастацкіх сродкаў. Выяўленне і запіс варыянтаў мае вялікае навуковае значэнне. Аналізуючы іх, можна прасачыць гістарычнае жыццё твора, змены, якія адбываліся пры перадачы з пакалення ў пакаленне, мясцовыя асаблівасці, геаграфію распаўсюджання, міжэтнічныя ўплывы.