Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Замова ад дамавіка
Цар дваравы! Царыца дваравіца! Твае дзеткі цараняты! Дарую я вас і хлебам і соллю, мілуйце вы і маіх жыватоў, карміце вы іх ярай пшаной, а паіце вы іх мядовай сытой, пакрыйце вы іх шаўковай пеляной, блюдзіце вы іх ад чужога дваравога, ад чужога палявога, ад падмежніка, ад качарэжніка, ад кустоўніка, ад грыбоўніка...
Замова ад русалкі
Вадзяніца, лесавіца, шальная дзявіца! Адвяжыся, адкаціся, у мой двор не кажыся; табе тут не век жыць, а нядзелю
Замовы
быць. Ступай у раку глыбокую, на асіну высокую. Асіна, трасіся, вадзяніца, уйміся! Я закон прынімаў, златы крыж цалаваў; мне з табой не вадзіцца, не куміцца. Ступай у бор... к лясному х.азяіну, ён цябе ждаў, на імху пасцель слаў, муравой усцілаў, у ізгалоўе калоду клаў; з ім табе спаць, а мне, хрышчонаму, цябе не відаць. Амінь.
Замова ад ліхога вока
Царыца вадзіца, красная дзявіца, марская крыніца, божжа памачніца, і ўгодніца Улляніца, і румяніца, рака вялікая. Кацішся ты, вадзіца, па днях, па начах, па вячэрніх зарах, ідзеш зпад крутых гор, зпад красных зор, зпад жаркага сонца, зпад яснага месяца, зпад латыра камня, па тонкіх жылах, марскіх сілах. Падмываеш ты крутыя берагі, жоўтыя пяскі, калоды валяныя, траву шаўковую і вымываеш сырое карэнне, белае каменне; абмываеш камушкі дробныя, крамені чорныя і жалеззе марское цяжкое. Ачышчаеш цароў, каралёў і ўвесь народ хрысціянскі, абмый і сцалі рабу гэту нядужную ад першага вока аднавокага, і ад карага, і ад ярага, і ад белага, і ад шэрага, ад стрэчнага, ад папярэчнага, ад падзіўнага і пасмешнага, ад падумнага і пагляднага, ад прыгаворнага і наброднага, ад галоснага і ад глоснага, ад завіснага і ад радаснага, ад вадзянога і сухавейнага, і скразіцельнага, і скрозь плотнага, і светавога, і агнявога, і гаравога, і палявога; ці схода, ці маладзіка, ці пад поўдня; ад часіны, ад хвіліны, і дзённага, і начнога, і ранняга, і вячэрняга, і паўночнага, і паўдзённага, і радзімага, і насыльнага, і падымнага, і светавога, і калючага, і балючага, і ламучага, і гаручага, ці панскага, ці цыганскага, ці дзякоўскага, ці яўрэйскага, ці мужчынскага пад вянцом, ці жаноцкага пад ганцом, ці хлапецкага пад шапачкай, ці дзявоцкага пад завіткай, ці ўдовіна, ці ўдаўцова, ці дзядова, ці бабіна, ці бацькіна, ці маткіна, ці братова, ці сястрына, ці рабячага, ці сабачага, ці дзядзькіна, ці цёткіна, і ад старых старыкоў, ад старых старушак, ад вядзьмінскіх і чараўніцкіх і таго беззаконнага ўдовіна навараджэнца, які два разы маць сасець; і на чым бы яны ні былі: на піцянні ці на едзянні, на гуляннікрасаванні ці на мяккім спачыванні.
Вадзіца царыца, зямная і нябесная! Зара вячэрняя, зара вутранняя, сонца краснае, месячык праведны, зорачкі частыя, панядзелачак святы, святачкі святыя, гадавыя! Станьце, гаспадухначкі, на помач, святыя анёлы, на радасць, памажыце мне зглазурокі загаварыць! I выхадзіце вы, зглазурокі, з раба
47
Замовы
48
гэтага нядужнага, з буйнай галавы, з чорных брывей, з слухавых вушэй, з баявых наздрэй, з рацівага сэрца, з сільнага жывата, з чорнай печані, з белага лёгкага, з гарачай крыві, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з рус кос, з трыдзевяць касцей, з трыдзевяць жыл, з трыдзевяць пажылак, з ногцікаў, з локцікаў, з белых рук, з хрыбетнай касці, з гаручых слёз. Ідзіце вы, зглазурокі, на імхі, на балоты, на тонкія аржаванні, на ніцыя лозы, на гнілыя калоды, на сухія лясы, на жоўтыя пяскі, на буйныя ветры, на неадчыненыя дзверы, на нехрышчоную зямлю, дзе сонца не грэе, дзе ветры не веюць, дзе пеўні не спяваюць і гусі не крычаць, і сабакі не брэшуць, і птушкі не пяюць, і звяр’ё не бегае, і людзі не ходзяць. Там вам курганы — нагуляны, і там, на белым камні, стаяць сталы цясовыя, на тых сталах абрусы белыя, на тых абрусах кубкі вінныя; там стаяць ложкі цясовыя, на тых ложках пярыны пуховыя; там у шэрых барах, у цёмных лясах ёсць прыгожая сенажаць, сярод той распрыгожай сенажаці стаіць куст ракітавы, пад кустом ракітавым сядзіць паненка, пірагі пячэ і вас да сябе ў госці кліча, і піва наварыла, і мёду насыціла.
Там вам гуляннекрасаванне, там вам адпачыванне; там вам гуляць, вінныя кубкі выпіваць, на цясовых ложках аддыхаць; там быць, там вам жыць, там і раскашавацца. Тут жа вам не хадзіць, касцей не ламаць, шчырага сэрца не знабіць, цела не пушыць, не калоць, не пароць, не гарэць, не балець. Чур табе!
Вазьмі ты, вецер ціхі, вятровае ліха; дзе ты гуляў, дзе ты буяў, дзе ты рабу гэту балезную сустракаў, што ты ёй даў, каб назад адабраў.
Правялікі пан дамавы! Правялікі ган лесавы — безыменшчык! Правялікі пан баравы — Сцяпан! Правялікі пан палявы — Антон! Правялікі пан лугавы — Хвядос! Правялікая пані маці, маланнябліскуха! Прасіце вы сваіх сыноў, дванаццаць ціхіх вятроў, які нам шкоду зрабіў, адабраць вятровае ліха.
Чурайся, ліха, адракайся ад раба гэтага і ідзі, вятровае — на вецер; зямное — на зямлю; вадзяное — у ваду; агнявое — у агонь. Амінь.
Замова ад злога духа
На сінім моры камень, на тым камні дуб, на тым дубе трыдзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гняздоў, на тых гнёздах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок — ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска — русы волас, чор
Замовы
ны волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач; я з славамі, Бог з духамі; як стала, так перастала.
49
Замова ад нячыстай сілы
Выганяю я з раба божага (імя) бясоў, д’яблаў, нячыстых духаў і самазлейшых духаў, выганяю з такогата раба, з такогата воласа, з ярых воч, з сэрца, з зубоў, з целясоў, з рота, з носа, з віскоў, з мазгоў, з шыі яго, з плеч, з хрыбётнае касці, з рабёр, з сярэдзіны, з рук, з ног, з суставаў, з нутры, з утробы, з жыл, з няжыл, з крыві, з целяса, з дыхання, з узгляду. I ссылаю вас, бясыд’яблы, нячыстая сіла, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на паганыя воды, дзе Садом і Гамора страблены. Заклінаю я вас, бясыд’яблы, нячыстая сіла, ветраных і віхорных, і вадзяных, і жывотных, і насякомых. Заклінаю ўсемагучым Богам з вышніх воблак чатырма евангелістамі: Іванам і Маркам, Луком і Матвеем. Адступайце, злыя духі, ад раба божага (імя)...
Замова ад ляку
Госпаду Богу памалюся, прачыстай матары пакланюся і ўсім святым прападобным кіеўскім, пячэрскім Антонію і Хвядосію. Станьце ўсе на помач ляк шаптаць. I вышаптаю яго і шчосваю — і жаночы, і мужскі, і дзявоцкі, і парабацкі, і ветравы, і земляны, і вадзяны, і конскі, і каравячы, і свінячы, і авечы, і гусіны, і курыны, і сабачы, і кашачы. I ссылаю цябе, ляк: забярыце ляк, бабы, у чапцы, мужчыны, у шапкі, дзеўкі, у косы, хлопцы, у магеркі: вятровы — на вецер ляці; земляны — на зямлю ўпадзі; вадзяны — на вадзе плыві, каню ў ногі, карове ў рогі, свінне ў жывот, авечцы ў капыты, кошцы ў пячонкі, сабацы ў галоўку, гусю ў дзюбку, курыцы ў лапкі. I нясіце на мхі, на балоты, на крутыя горы, дзе вецер не вее і людзі не ходзяць, пеўні не пяюць, ваўкі не выюць. Там чорны вол па гарэ ходзіць, расу абівае, там увесь ляк прападае...
Замова ад ляку
I, пудупудзішча, выгаворваю я цябе з буйнай галавы, з русага воласа, з руцівага сэрца, з жыл, з пажылак, з касцей, пакасцей, з суставаў, з суставак раба божа (імя). Святы светлы дзянёчак, стань на помач! Святы Мікола, стань на помач!
Замовы
50
Святы пяцінка, стань на помач! Святое ўзнясенне, стань на помач! Святы ПятрокПавел, стань на помач! Святы Ілля, стань на помач! Святы Спас, стань на помач! Святая прачыстая, стань на помач! Святы Пакроў, стань на помач! Святы КузьмаДзям’ян, стань на помач! Упудупудзішча, высылаю я цябе на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на белыя каменні, на ракітавыя карэнні.
Замова ад ляку
Першым разочкам, добрым часочкам... Вялікая заразараніца, хвораму памачніца, стань на помач, на ратунак, на радасць.
Як на небе месячка састанавіўся, састанавіся, кроў. Калеснік калесніка сустракае — немач адсякае.
Дарогай ішлі ПётраПаўла, Ілля, сустракаюць прачыстую маці. Яны ў яе пытаюць: «Ох маці, мая маці, чым мы ету будзем балезць пакрываці?» — «Будзем жа мы пакрываць чорнай рызай». Чорнай рызай пакрывалі, к сабе пераход любімага ліха прызывалі: любімае, радзімае, спужанае, уздрыганае, уляканае, аручае, пяручае, ветраное, вадзяное, падзіўнае, пагляднае, пасмяшна, прыгаворна, намоўна, з агня, з ветра, з вады ў раба божага не быць, па касці не хадзіць, касці не ламіць, сэрца не таміць, жылак не марыць, вочак не цямніць, галовачкі агнём не паліць, у вобмарак не ўвадзіць. Патуль ты хадзіла, гуляла, буяла, пакуль раба божая Дар’я прыступіла, ухадзіла, угаварыла, высылала з жыл, з паджыл, з кагцей, з машчэй, з чуткіх вушэй, з чырвонае крыві, з жоўтае касці, з буйныя галавы, з румянага ліца, з русага валаска, з шчырага сэрца, з белага цельца. Дасць Бог час добры, любі мой дух лёгкі.
Замова ад крыксы
Першым разам, добрым часам. Госпаду Богу памалюся, матцы прачыстай пакланюся. Матка божая, святая, стань жа мне на помач, рабу божаму, младзенцу, крыксы гаварыці. Зорызараніцы, красныя дзявіцы, вазьміце вы крыксыначніцы — і бацькавы, і маткіны, і дзявоцкія, і парабацкія, і жаласныя, і карысныя, і ўцешныя, і пасмешныя, і светавыя, і заравыя. I вам, зорачкі, на стаянне, а рабу божаму, младзенцу, на здароўе; вам, зорачкі, пасвяціці, а рабу божаму, младзенцу, паспаці.
Замовы
Замова ад змяінага ўкусу
51
...Гадзіна вадзяная, земляная, сляпні і вужы, змеі і вужакі, ярыца, пераярыца! Аддайце і вазьміце сваю жаласць і ярасць (імя або назва жывёлы). Калі не аддасцё сваёй жаласці і ярасці, то не будзе вам збудзішча ні пад кустом, ні пад лістом, ні пад карэннямі. Сонца і яркі месяц не будуць вам свяціць і не будзе прынімаць вас сыра мацьзямля.
Замова ад шалу
Устану я ранараненька, умыюся белабяленька, узыйду на крутую гару, зірну пад ясную зару — там стаіць дзедзькалябедзька, стары, барадаты. Дзедзькалябедзька, унімай свайго сабакукусаку, круцяку і вярцяку: укусіў ён раба божага, вынімай шал з касцей, з машчэй, з чорных печаней, з сініх жыл, з гаручай крыві і буйнай галавы, каб у раба божага косці не ламіла, гаручае крыві не марыла, ясных вачэй не круціла.
Замова ад кровацячэння
Плыло тры рэчкі: адна вадзяная, другая малочная, а трэцяя крывавая. Вадзяная — працячы! Малочная — працячы! А кроў гаручая, супыніся і запячыся. Другім разам, гасподнім часам. Плыла рака морам, а ў той рацэ тры жылы: адна вадзяная, другая малочная, а трэцяя крывавая. Вадзяная — працячы! Малочная — працячы! А крывавая, суніміся і запячыся! Трэцім разам, гасподнім часам. Плыло тры рэчкі: адна вадзяная, другая малочная, а трэцяя крывавая. Вадзяная — працячы! Малочная — працячы! А кроў гаручая, сунімайся, запякайся!